• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апошняя кніга пана А. Казка Альгерд Бахарэвіч

    Апошняя кніга пана А.

    Казка
    Альгерд Бахарэвіч

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 500с.
    Мінск, Прага 2020
    113.42 МБ
    «Пазнаёмцеся, — засьмяяўся таварыш Кындыргіль. — Гэта таварыш Філіпёнак, з СССР. Таварыш Філіпёнак — наш дарагі дарадца, нядаўна прыбыў да нас з Масквы. А гэта наш малады герой, які толькі што вярнуўся з важнага партыйнага заданьня. Глядзіце, як сьвеціцца. Шчасьлівы! Малады! Прыгожы! Відаць, ордэн грэе, а, герой?»
    Я пачырванеў і адвярнуўся. На маіх вачах выступілі сьлёзы. I я ніяк ня мог зразумець, чаго мне хочацца MapHeft — вярнуць маю тыгрыцу ці зрабіць так, каб таварыш Кындыргіль і савецкі таварыш ганарыліся мной яшчэ болын. Мне хацелася зрабіць подзьвіг. А можа, смактаць малако са зьвярыных смочак. Мне хацелася, каб мой народ і таварыш Кындыргіль былі шчасьлівымі на ўсе часы. А можа, зазіраць у яе вочы, вочы начной драпежніцы, якая магла абярнуцца чым заўгодна, а абарочвалася вакол майго беднага, зьняможанага цела...
    «Ну, я не зусім з Масквы, — сказаў таварыш Філіпёнак крыху сарамліва. — Я зь Менску. Гэта даволі вялікі горад, эканамічны і культурны цэнтр БССР. У вас ёсьць мапа?»
    Ён размаўляў на нашай мове з моцным акцэнтам, але я ўсё разумеў. Разумеў — і сэрца маё перапаўняла пашана. Гэты высакародны чалавек прыехаў з самога Саюзу Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, каб дапамагаць нам будаваць вечнае шчасьце. Праўда, ён быў камуніст, а не містычны сацыяліст, але мы ўсе тады верылі, што вучэньне таварыша Кындыргіля пераможа і ўсе людзі, якія заслугоўваюць шчасьця, здабудуць яго гэтаксама, як здабылі мы.
    «У нас ёсьць мапа? — перапытаў з усьмешкай таварыш Кындыргіль. —У нас ёсьць мапа. Вось...»
    I ён паказаў на акно. За акном раптам згасла сонца, пальмы зьніклі, а ў паветры праступілі абрысы чужога гораду, гораду, апранутага ў белыя, нібы пашытыя з цукру, сукні, на даляглядзе вырасьлі коміны заводаў, а проста перад намі ўзьляцеў у паветра помнік — доўгая стэл а з зоркай наверсе.
    «Калі не памыляюся, гэта ваш родны горад, таварыш Філіпёнак? — засьмяяўся таварыш Кындыргіль. — Мапа ня хлусіць?»
    Тады ён увесь час сьмяяўся.
    Увесь час.
    «Я чуў, што патрапіў у краіну цудаў, — прамовіў уражаны таварыш Філіпёнак. — Але такога... Я яшчэ доўга буду звыкацца з вашымі звычаямі і народнымі традыцыямі».
    «Вы добра гаворыце на нашай мове», — пахваліўя, горды за сваю краіну.
    «А вось мову я і праўда вучыў у Маскве, у МГІМО», — сказаў Філіпёнак.
    «А ў якой галіне вы працуеце дарадцам?» — запытаўся я і прыкусіў язык, бо разумеў, што пра такое нельга пытацца ў такіх паважаных і адказных людзей.
    «Таварыш Філіпёнак савецкі чалавек, а значыць, найлепшы дарадца ва ўсіх галінах адразу», — зноў засьмяяўся таварыш Кындыргіль. Хоць нічога сьмешнага ў яго словах не было. Але я засьмяяўся разам зь ім. Неўзабаве таварыш Філіпёнак сышоў, я таксама вырашыў пайсьці, бо мне не хацелася адрываць правадыра ад шчасьлівых справаў. Праўда, я меў да яго адно пытаньне, але зь ім можна было й пачакаць. Аднак таварыш Кындыргіль загадаў мне застацца.
    «Як ты глядзіш на тое, каб працаваць пры мне начальнікам бясьпекі шчасьця?» — спытаў ён і засьмяяўся так залівіста, нібы расказаў мне непрыстойную прыпавесьць.
    Вядома, я пагадзіўся не раздумваючы. Бо гэта было пачэснае Заданьне. I ён зноў зарагатаў.
    «Ты герой, народ абавязаны табе, — сказаў таварыш Кындыргіль, аддыхаўшыся. — Ты з рызыкай для жыцьця
    выканаў заданьне партыі. Адзіны, хто застаўся ў жывых з усяго атраду. Што ты хочаш за свой подзьвіг?»
    Я шматзначна скасавурыўся на свой ордэн.
    «3 гэтым ясна, — сказаў таварыш Кындыргіль. — Але я ведаю, што ў цябе ёсьць просьба да мяне. Дык кажы. Я ня бог і ня маг, але я магу сёе-тое для цябе зрабіць».
    I я расказаў яму пра тыгрыцу. He, я не дзяліўся самым дарагім і таемным, я проста сказаў, што згубіў яе, пакінуў у калідоры і страціў назаўсёды. Магчыма, народная міліцыя магла б дапамагчы мне. I наогул, у чым мой подзьвіг, калі тая, каго я мусіў прывесьці з джунгляў, уцякла?
    «Тая? — запытаўся таварыш Кындыргіль. — Уцякла? Маг Ысулай у нас, ён у турме. Ім заняліся нашы людзі. Ты сумленна выканаў сваю справу. I маг Ысулай выканаў тое, што ад яго патрабавалася. Усё ў парадку».
    I таварыш Кындыргіль зноў пранізьліва засьмяяўся. А я толькі нэрвова скрывіў вусны.
    «Паслухай, — сказаў таварыш Кындыргіль. — Вось гэты таварыш Філіпёнак... Як ён табе? Ён прыехаў нядаўна, акурат тады, калі ты быў на заданьні. Як ты думаеш, яму можна давяраць?»
    «Ён савецкі чалавек, — зьдзівіўся я. — Камуніст. Быў у Маскве. Ён наш сябар».
    «Сябар, — засьмяяўся таварыш Кындыргіль. — Ся-бар! Якое добрае слова. Зусім як тыгр. Ты-гр. Рэч у тым, што таварыш Філіпёнак вельмі зацікавіўся адной справай. Якой яму цікавіцца зусім ня варта. Ён, вядома, спэцыяліст у розных галінах. Але ёсьць такія галіны, дзе нам ня надта патрэбная сяброўская дапамога. Прыгледзьцеся да яго, таварыш Герой Народу. Уважліва прыгледзьцеся. Гэта загад, таварыш начальнік бясьпекі шчасьця».
    Дзякуючы гэтаму заданьню я і пабачыў яго ўпершыню. Karo? He каго, а што.
    Маўзалей.
    Але перад тым я навёў даведкі пра тыгрыцу — цяпер у мяне быў шчасьлівы доступ да сакрэтных дакумэнтаў. Куча папераў, адна зь якіх абыякава паведамляла, што зьняволены Ы выканаў сваю работу і болыіі не патрэбны народнай уладзе. А таму падлягае містычнай ліквідацыі.
    Ніколі не забуду той дзень, калі на сьцяне кабінэта перада мной пранеслася жывая карціна. Чалавек на ёй быў забіты стрэлам са старажытнага мушкета. He, ён ня быў падобны ні да доўгавалосага юнака, ні да жанчыны, ні да тыгрыцы, ні да птушкі. Гэта быў проста зьняможаны, зьбіты чалавек у клетцы. Ён стаяў і махаў забойцам рукой. Але махаў так, нібы гэтыя ўзмахі былі прызначаныя зусім ня ім.
    Махаў сваёй адзінай рукой.
    Гэта была яна, мая тыгрыца. Маё жывое малако джунгляў шчасьця.
    I яны забілі яе адзінай куляй, што ў іх заставалася.
    Апошняй куляй.
    Яны забілі яе.
    Я нічога не сказаў і нічога не рабіў, каб адпомсьціць. Я працаваў верна, я прыглядаўся да таварыша Філіпёнка. Я выконваў даручэньне. Таварыш Філіпёнак не займаўся нічым падазроным. Толькі піў гарэлку па начах, прыводзіў да сябе партовых прастытутак і шмат гаварыў па радыё. У яго было ўласнае радыё. Маленькі прымач, у які ён гаварыў словы на незразумелай мне мове. I таварыш Кындыргіль загадаў мне вывучыць расейскую. Ён прыставіў да мяне мага з старога храма ў джунглях, які нядаўна ўзарвалі. Маг валодаў майстэрствам моваў. Год праляцеў хутка. Калі на ўсходняе ўзьбярэжжа наляцелі вятры, стары маг зьнік, я зусім вольна гаварыў па-расейску, а ў падзямельлі дома, дзе жыў таварыш Кындыргіль, зьявілася яна, Чорная Скрынка.
    Я глядзеў на яе і думаў: вось апошняе, што зрабіла ўжыцьці мая тыгрыца. Зрабіла, паверыўшы майму аповеду
    пра шчасьце. Яна змайстравала Маўзалей для Кындыргіля. Я адчыняў і зачыняў скрынку — пустую. Я камечыў у руках пусты мяшэчак і думаў, што ніколі ўжо не зраблюся шчасьлівым. Але ці можа быць шчасьлівай краіна, у якой жыве хоць адзін нешчасьлівы чалавек? Мяне трэба было ліквідаваць, думаўя, слухаючы запісы размоваў, што вёўтаварыш Філіпёнак. Цяпер я разумеў кожнае яго слова. А ён так нічога і не дапяў пра маю краіну, хоць і вучыў яе мову ў сваім далёкім МГІМО.
    А праз год таварыш Кындыргіль памёр ад шчасьця.
    Яго хавалі пад салют з гарматаў, якія нам падараваў Савецкі Саюз.
    I танкі, якія прывёз нам Савецкі Саюз, былі пафарбаваныя ў белы хаўтурны колер. Яны паўзьлі па сталіцы, як гіганцкія жукі-забойцы, а я глядзеў з акна і думаў пра тое, што адпомшчу.
    Уся краіна сьмяялася на знак жалобы. Яна рагатала скрозь сьлёзы, бо так завяшчаў нам усім таварыш Кындыргіль, калі яшчэ быў жывы. А цяпер ён ляжаў у магіле на царскім пагосьце, і горы маўчалі, і мора ў гавані залівала ў роспачы пабудаваны яшчэ ў каляніяльныя часы пірс.
    I толькі я ведаў, што сапраўдны таварыш Кындыргіль ляжыць у падзямельлі, у чорнай скрынцы, паменшаны да памераў вялікага жука з дапамогай магіі. Ляжыць там, гатовы да вечнага жыцьця і вечнага шчасьця. Ляжыць у самоце і чакае народ. Чакае, каб падарыць яму шчасьце. Ляжыць і сьмяецца мёртвым, але пазнавальна залівістым сьмехам.
    На месца таварыша Кындыргіля прыйшоў новы правадыр. Ён пасварыўся з Саветамі і аддаў нафту амэрыканцам. I на горы зноў пасыпаліся абломкі боінгаў, а тыя храмы, што яшчэ засталіся ў джунглях, зноў напоўніліся людзьмі. Пустэльня вярнулася ў нашыя песьні і невясёлыя жарты. 3 турмаў выйшлі адны, у турмы вярнуліся іншыя. Новая ўлада загадала мне заставацца дома і нікуды не выяжджаць са сталіцы. Яны забралі ў мяне ключы ад пад-
    зямельля, але я меў дублікат. Я аддаў ім ключы ад уласнага дома, а сам начаваў у гавані. Я ведаў, што яны шукаюць. Яны ня ведалі, што я хаваю.
    Я правёў таварыша Філіпёнка на карабель з чырвоным сьцягам. Ён ужо ішоў на мытны кантроль, калі я дастаў з заплечніка і працягнуў яму чорную скрынку.
    «На памяць пра вашую працу ў нашай краіне і на знак удзячнасьці ад таварыша Кындыргіля, — сказаў я. — Беражыцеяе. Калі я прыеду да васу Менск, мы сядзем на плошчы Перамогі, вып’ем гарэлкі і ўспомнім старыя часы».
    Ён зьдзівіўся і ўзяў чорную скрынку. Нашыя п’яныя ад амэрыканскага віскі мытнікі не зьвярнулі на яе ніякай увагі. А потым я сышоў у джунглі. Выезд з краіны надоўга аказаўся для мяне закрыты. А пасьля ня стала ўжо і самой краіны. Нават некалькіх краін. Той, у якой жыў таварыш Філіпёнак, маючы чорную скрынку. I той, у якой я некалі быў такі шчасьлівы — і такі няшчасны.
    Толькі праз шмат гадоў я здолеў уцячы. Праз пустэльню і джунглі, праз горы і мора. Я быў адзіны, хто ведаў, дзе скрынка. А яны ўжо й кінулі яе шукаць. Я ішоў на поўнач, каб адпомсьціць Кындыргілю. А таварыш Філіпёнак тым часам памёр у сваім Менску, так і не даведаўшыся таямніцы маўзалея.
    Я шукаў доўга, я ведаў, што знайду таго, хто забіў тыгрыцу. I я знайшоў яго. Ён там, на стале. У сваім маўзалеі. Варта працягнуць руку — і можна дастаць яго адтуль. Але тады ён нічога не адчуе... Вось у чым праблема. А я хачу, каб яму было балюча, балюча і страшна».
    Жоўтая Малпа сьціх і заплюшчыў вочы.
    Барыс выдыхнуў. Соня аблізнула вусны. Павал закрыў твар рукамі. Зоя заплакала.
    «Слова!» — сказала Соня.
    «Слова!» — сказаў Барыс.
    «Мы мусім ведаць слова! — загулі яны. — Што будзе з маўзалеем, калі мы прамовім слова?»