Апошняя кніга пана А.
Казка
Альгерд Бахарэвіч
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 500с.
Мінск, Прага 2020
Я ўздыхнуў і ўсьміхнуўся. Я быў горды сабой, я й ня ведаў, што маю такі талент: простымі словамі і яркімі вобразамі тлумачыць малым дзецям складаныя пытаньні быцьця. I яшчэ я падумаў, што майму будучаму сыну пашанцуе яго бацька зможа расказаць яму пра жахлівае так, каб не спужаць, а гэта ў наш час многага варта. А яшчэ я падумаў, што сам мог бы напісаць сваю дзіцячую кнігу пра сьмерць, дзе героямі былі б мае два пальцы, а месцам дзеяньня — звычайны стол. Проста і з густам, разумна і пазнавальна. Такая кніга зацікавіла б ілюстратараў і мела б посыіех. Галоўнае, не расказваць нікому пра сваю ідэю.
Дзьверы адчыніліся, і ў пакой увайпюў сам купец. Ён быў вельмі зьдзіўлены, пабачыўшы мяне, і сардэчна паціснуў мне руку.
«Не чакаў пабачыць вас тут... Вы ўжо пазнаёміліся? Гэта мой сынуля».
«Так, вядома, мы пазнаёміліся, — сказаў я, хоць мне і ў галаву не прыйшло пацікавіцца ў хлопчыка, як яго завуць. — I нават пагаварылі пра сьмерць, праўда?» — павярнуўся я да хлопчыка, які боўтаў нагамі, седзячы на канапе. Ён скрывіў
брыдкую грымасу, і я, падміргнуўшы, — бо што мне заставалася рабіць — зноў узяў у рукі ягоную кпігу.
«Мне прынесьлі яе ўчора, — сказаў купец. — Цікава прыдумалі гэтыя швэды. У нас нікому б не прыйшло ў галаву напісаць дзіцячую кнігу пра такое».
«Цікава, — пагадзіўся я. — Цікава тое, які ўсё ж доўгі шлях прайшло чалавецтва. Некалі дзіця было абсалютна бяспраўным, яго лічылі проста маленькай копіяй дарослага, ад няўдалых копіяў імкнуліся пазбаўляцца — і гэта нікому не падавалася пачварным. Потым дарослыя нрызналі дзіця недачалавекам, нейкім непаўнавартасным варыянтам саміх сябе. Лічылася цалкам нармальным пужаць дзяцей гвалтоўнай сьмерцю, нячыстай сілай, божай карай, каб яны не заміналі дарослым жыць і не парушалі парадку і арганізаванасьці грамадзтва. А цяпер дзеці прызнаныя людзьмі, маюць усе правы, абароненыя ўсімі магчымымі законамі, грамадзтва стаіць на варце іх інтарэсаў — і вось гэтыя шчасьлівыя дзеці мусяць думаць пра ўласную сьмерць! Сьмерць, за якой няма ні кары, ні выхаваўчай мэты, ні сэнсу, проста распад, сьведчаньне марнасьці нашага існаваньня, і ня важна, малы ты або дарослы, ты памрэш, з тым і жыві. Жорстка? Так. Прынамсі, больш жорстка, чым калі-кольвечы ў гісторыі».
Купец выслухаў усё гэта зь вялікай увагай і, як мне падалося, зь ня меншай пашанай — і я зноў адчуў, што не дарэмна жыву на зямлі.
«Так, вы, безумоўна, маеце рацыю, — сказаў купец. — Калі прыйдзе час, дзеці самі ва ўсім разьбяруцца, а наўмысна навязваць ім веды, якія мпожаць трывогі і кепскія сны, ня варта. Калі дзіця не пытаецца пра штосьці само, значыць, час для пытаньняў яшчэ не прыйшоў. Ня так даўно мы былі на пахаваньні майго дзядзькі. I на хаўтурах сынуля папрасіў мяне патлумачыць, што здарылася. Забаўна... Мне давялося зымправізаваць, але, ведаеце, у мяне няблага атрымалася... “А што такое сьмерць?” — спытаў сын. Я задумаўся,
а потым паглядзеў на стол, на якім якраз прыбіралі посуд... I зрабіў вось што».
Купец падышоў да свайго працоўнага стала і паставіў на яго край два пальцы правай рукі. Сярэдні і ўказальны.
«Я паставіў на край стала два пальцы, так што атрымаліся дзьве ножкі. I ножкі затупалі наперад. Вось так...»
Купец заварушыў пальцамі. Раз-два, раз-два. Пальцы паволі пайшлі ад аднаго краю да другога, а ён працягваў расказваць:
«...I тады я сказаў сыну: вось чалавечак, які толькі што нарадзіўся і пачаў жыць. Стол — гэта яго жыцьцё, ад краю і да краю. I чалавечак ідзе наперад, ён ня можа ня йсьці. Нехта прайшоў толькі пару крокаў, а нехта хутка ўпадзе, бо прайшоў увесь стол, а спыніцца ня можа. Сынуля глядзеў, як зачараваны. Я паказаў, як чалавечак падае. I тады малы як заплача... “Яму страшна, гэтаму чалавечку! — закрычаў ён. — Чаму ты ня выратуеш яго, татка? Ты ж можаш, я ведаю!” Мы з жонкай ледзь яго супакоілі. I ўсё ж я падумаў, што гэта неблагая ідэя: вось так тлумачыць дзецям канцовасьць усяго жывога. Нават ня ведаю, як гэта прыйшло мне ў галаву. Усяго два пальцы і стол з аб’едкамі ад рытуальнай вячэры... Чыстая імправізацыя. Так што, як бачыце, натхненьне наведвае ня толькі паэтаў, бардаў і мастакоў, але і нас, купцоў, слуг Мамоны...»
«Сапраўды, каб патлумачыць, што такое сьмерць, нам хапае ўласнага сьмяротнага цела», — хутка прамовіў я, схаваўшы руку ў кішэню, і з горыччу пачаў разглядваць разьвешаныя па сьценах дыплёмы, якія купец атрымаў за ўдзел у самых розных конкурсах і кірмашах.
«Якія разумныя і пры гэтым дасканала сфармуляваныя словы», — сказаў купец, і мяне зноў агарнула хваля асалоды ад ягонае пахвалы. У пакой увайшла прыгожая, але нейкая празьмерна хударлявая жанчына і забрала хлопчыка, гэта была жонка купца, ён прадставіў мяне ёй, але яна не зьвярнула на мяне асаблівай увагі.
«Я зайздрошчу дзецям, ім ёсьць што чытаць, — купец нарэшце ўсеўся за свой стол і гэтым адразу ж нагадаў мне пра мэту майго візыту. — Ім дазволена верыць у казкі, а нам не. Больш за ўсё на сьвеце дарослыя любяць казкі, але людзям сорамна ў гэтым прызнацца. Як абысьці забарону, калі ты сам яе прыдумаў?»
«Мне здавалася, дарослыя любяць нон-фікшн».
«Нон-фікшн — гэта казка, у якую Бог дазваляе верыць даросламу чалавеку, — сказаў купец. — Гістарычны нонфікшн — казка, бо кожны гісторык выдумляе сваю Гісторыю. Нон-фікшн па біялёгіі, хіміі, анатоміі — казка, бо большасьць з нас, прафанаў у гэтых сур’ёзных галінах, успрымае такія кніжкі менавіта як казкі: клеткі, мікробы, часьціцы, элемэнты, злучэньні, органы — хіба гэта не героі казак, хіба яны дзейнічаюць ня так, як пэрсанажы захапляльных аповедаў, і хіба мы ставімся да іх інакш, чым людзі мінулых стагодзьдзяў — да пачвараў, эльфаў, гномаў і вядзьмарак?»
«Можа быць», — сказаў я.
«Мы чытаем пра ўласныя страўнікі і мазгі — але мы ня можам усьвядоміць, што ўнутры нас такое адбываецца бяз нашай волі, усё гэта ірацыянальна, нам патрэбная казка, казачнае мысьленьне, каб зразумець навуковыя адкрыцьці, — захапіўшыся, працягваў купец. — А кнігі пра палітыку? Гэта спроба пазабаўляць сябе цмокамі і людажэрамі, прывідамі будучымі і мінулымі. Дый біяграфіі вялікіх людзей і скандальных зорак — у аснове сваёй казкі і нішто больш, бо кожны біёграф — казачнік, а часьцей нават проста хлус».
I зноў прыемнае адчуваньне апанавала мяне — бо я быў перакананы, што купец ні з кім болын не абмяркоўвае такія рэчы, што я адзіны, каму ён давярае свае інтэлектуальныя развагі. Дый з кім яму яшчэ пагаварыць — купец з купцом размаўляе пра купецкае... Дамовы, правы, сумы, заробкі, прыбытак. Ну, часам, вядома, яны размаўляць яшчэ і пра грошы, у тыя рэдкія хвіліны, калі не размаўляюць пра грошы, а калі яны не размаўляюць пра грошы, яны гавораць
пра штосьці інтымнае, напрыклад, пра гропіы, і нават калі некаму зь іх заманецца пагаварыць не пра грошы, яны пачынаюць прыкідваць, колькі гэта будзе каштаваць.
«Прабачце, — сказаў купец. — Вядома, вы прыйшлі сюды не для таго, каб выслухоўваць мае дылетанцкія развагі пра рэчы, у якіх купцы нічога ня кемяць. Ваш візыт мяне ўсхваляваў, я нават забыўся прапанаваць вам выпіць. Кавы, гарбаты? Ці, можа быць, віскі?»
«Дзякуй. У мяне да вас просьба...»
«Слухаю, — сказаў купец. — Паспрабую зрабіць для вас усё, што ў маіх сілах».
«Я хацеў бы пазычыць дзесяць тысяч даляраў, — сказаў я з годнасьцю. — На год. Віскі, калі ласка. Бязь лёду».
Ён зьдзівіўся яшчэ больш, але ягоная павага да мяне была ня менш вялікай, а пляны, якія я адразу ж агучыў, скарылі яго сваёй шляхетнай і нявіннай прастатой. Ён пазычыў мне грошы пад зусім не драпежніцкі працэнт, і пеўзабаве я купіў сабе драўляны дом з маленькім садам і калодзежам, па ўскраіне вёскі, дзе жылі толькі старыя, якія перасоўваліся па вуліцы так сьмешна і няўклюдна, нібы замест ног у іх былі нечыя скурчаныя, здранцьвелыя пальцы.
Год быў няўдалы; сайт, для якога я пісаў, нечакана адмовіўся ад вялікіх тэкстаў і засяродзіўся на падкастах і відэаблогах, і я страціў працу. Зрэдку мне ўдавалася сям-там падзарабіць, ды толькі ўсё гэта былі капейкі, якіх хапала хіба што на хлеб. Адкладваць грошы ніяк не ўдавалася, а потым і тое, што засталося, сышло на надзённыя патрэбы. Часам я сустракаў купца на імпрэзах і фуршэтах, на якія мяне ўсё яшчэ клікалі, часам чытаў ягоныя камэнтары і пасты; я бачыў, што з таго самага дня, калі я прыйшоў да яго ў офіс папрасіць аб пазыцы, нешта паміж намі незваротна зьнікла, нібы распусьцілася ў маёй просьбе — цяпер яна стаяла паміж намі, як суворы судзьдзя, цяпер яна гаварыла за нас.
Справа купца, між тым, квітнела, ён пашыраў яе, ён працаваў як апантаны, карыстаючыся ўсімі найноўшымі Map-
кетынгавымі мэтодыкамі, і яна ўзносіла яго ўсё вышэй і вышэй, і вось ужо нават скептыкі загаварылі пра тое, што купец вярнуў айчыннаму кнігавыдавецтву колішні прэстыж. А купца ўжо бачылі ў таварыстве самых багатых і шляхетных людзей краіны. Ён нават пачаў займацца дабрачыннасьцю — верная прыкмета таго, што бізнэс ягоны быў на пад’ёме. На яго працавалі тры тузіны карэктараў, два тузіны рэдактараў, тузін перакладчыкаў, сто аўтараў упропівалі яго аб супрацоўніцтве і дзьвесьце плацілі яму, каб ён выдаў іх пісаніну, трыста тутэйшых друкароў змагаліся за ягоныя замовы, а ён друкаваў кнігі ў Вільні і атрымліваў дыплём за дыплёмам.
А я гэтым часам штодня езьдзіў са сваёй убогай хаціны ў сталіцу, дзе спрабаваў знайсьці хоць якую працу, і потым, змораны і галодны, з пакетам, поўным сабачай каўбасы, аўсянкі і таннага віна, вяртаўся дамоў. Таропкай хадою, ня ведаючы ні выходных, ні сьвятаў, я хадзіў на станцыю электрычкі і вяртаўся ўвечары ў свой стары дом, прагрэць які пры дапамозе печкі ніяк не ўдавалася, бо цяпло імгненна ўцякала скрозь стары дзіравы дах, як кожную раніцу ўцякала мая закіпелая каша праз край каструлі. I кожны мой крок па то занесенай сыюгам, то разьедзенай гразёю вясковай дарозе нагадваў мне, што да канца тэрміну засталося яшчэ на сэкунду менш, і кожная хвіліна, калі я нерухома ляжаў у ложку пад дзьвюма коўдрамі, вяртала мяне да таго стала і таго чалавечка, да марных спробаў ягоных спыніцца і застацца на сярэдзіне шляху — сьмеху вартых спробаў падмануць час. Але потым я ўскокваў і пачынаў бегаць па хаце, бо і пад коўдрамі мяне скоўваў холад, я бегаў і чакаў вясны, а зь ёй і дня разрахунку.