Апошняя кніга пана А.
Казка
Альгерд Бахарэвіч
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 500с.
Мінск, Прага 2020
Калі я прыйшоў да купца ўвесну, ён ужо не выглядаў ні сардэчным, ні зьдзіўленым, хутчэй стомленым і засмучаным. 3 парога я прызнаўся яму, іпто не магу аддаць пазыку. //Ь
ЦСДЦЬ г.Мінска
«Што ж, — сказаў ён, выслухаўшы мяне зь непранікальным тварам. — Я мог бы зьвярнуцца да дзяржавы, каб яна занялася вамі і пакарала за вашыя ляноту і легкадумнасьць...»
Я ня ведаў, што сказаць. Жах апанаваў мяне. Хоць дзяржава ўжо даўно не забівала нікога за ціхае слова, яна магла пазбавіць мяне свабоды. А свабоду я любіў больш за ўсё на сьвеце.
«Але я не люблю дзяржаву, — прамовіў купец, даўшы майму жаху ўвабрацца ў сілу. — Няма на сьвеце такіх купцоў, якія любілі б дзяржаву. Дзяржаву, што прымушае іх дзяліцца прыбыткам і ўсяляк замінае духу вольнага прадпрымальніцтва. Дзяржаву, што імкнецца кантраляваць кожны здабыты намі талер, а потым садзіць нас у турмы, варта нам усяго толькі аднойчы апярэдзіць свой час».
Ен дастаў напісаную мной расыііску і пакруціў яе ў руках.
«Я мог бы папрасіць сваіх сяброў пакараць цябе».
Ён перайшоў на «ты» без папярэджаньня, ён паказваў мне, што мы маглі б перайсьці на «ты» ў зусім іншым, так бы мовіць, кантэксьце. Некалі ягонае «ты» магло б зрабіць мяне шчасьлівым, але цяпер яно біла мяне па шчоках.
«Але я не хачу быць жорсткім».
Я глядзеў на ягоны стол і бачыў бясконцыя палю пальцаў, што рухаюцца ад краю да краю і абрынаюцца роўнымі шыхтамі ў бездань. Я ведаў, што пагаджуся на ўсё.
«Урэшце, я мог бы проста дазволіць табе прадаць тваю ўбогую хатку, — сказаў купец, уважліва разглядваючы мой твар. — Але ж ніхто ня купіць яе за такія грошы. Яе рэальны кошт — тысяч пяць, ня болей. Дый каму яна тут здалася? Табе папросту ня будзе дзе жыць, і ты прападзеш, згібееш, бо нікому тут не патрэбнае тваё мастацтва. Ты ведаеш гэта. I тады, гібеючы, ты зноў прыйдзеш да мяне. I зноў папросіш аб пазыцы. I ўсё паўторыцца».
Пальцы крочылі па стале, пальцы ў жалезных касках пярсьцёнкаў, пальцы ў бліскучых пазногцях, што адсьвечвалі, як латы старажытных вояў. Тысячы пальцаў: я бачыў іх,
я чуў іхны тупат. Пальцы, жаночыя і мужчынскія, дзіцячыя і старэчыя, прамаршыравалі да краю стала і раптам замерлі, як па камандзе.
«Я прыдумаў, чым ты адплаціш мне за маю дабрыню, — сказаў купец па непрацяглым роздуме. — Прыдумаў яшчэ тады, калі ты толькі раскрыў рот, каб папрасіць у мяне пазыку. Ты будзеш пісаць для мяне казкі».
«Казкі? Але я ніколі не пісаў казак».
«Дык пачні! — сказаў ён і наліў сабе кавы. — Усё некалі бывае ўпершыню. Некалі ўпершыню ты абачліва прамаўчаў, хоць датуль прызвычаіўся гаварыць усё, што прыйдзе ў галаву — і ў гэты момант зрабіўся дарослым. Упершыню сам зарабіў сабе грошы на хлеб, упершыню лёг з жанчынаю, упершыню адчуў, што маеш сэрца ў тым месцы, дзе, як табе раней здавалася, была звычайная пустата. Упершыню зразумеў, што ты ня бог, а ўсяго толькі істота на дзьвюх нагах, што крочыць у бездань. Упершыню адчуў боль расстаньня і слодыч вяртаньня. Ці ты ня згодны са мной?»
Я быў змушаны прызнаць яго рацыю і схіліў галаву перад ягонай мудрасьцю. I ён ацаніў маю пакору.
«Кожны дзень цягам месяца ты будзеш пісаць для мяне па адной казцы. I кожны вечар ты будзеш прыходзіць да мяне і чытаць тое, што напісаў. I калі хоць адна казка ня будзе вартай таго даверу, якім я так шчодра ўзнагародзіў цябе — о, я знайду, чым пакараць неслуха і мантача за яго саманадзейнасьць. На цябе абрынецца ўся моц дзяржавы, усе законы нашага Справядлівага Ладу і ўся злосьць маіх партнэраў. Уся жорсткасьць маіх суворых сяброў. Дык не марудзь. Пачпі ўжо сёньня. А заўтра роўна а дзявятай вечара я чакаю цябе ў маёй хаце. Вось адрас. I не спазьняйся!»
Я ўжо выходзіў зь яго кабінэта, калі ён паклікаў мяне. Я абярнуўся.
«I вось яшчэ адна ўмова. Кожная казка павінна пачынацца тымі самымі словамі...»
«Якімі?»
«Якімі? Вельмі простымі... Гэтыя словы мусяць дысцыплінаваць цябе».
Я цярпліва чакаў, стоячы на парозе. Здавалася, ён сам ня ведаў, што за пачатак мусіць быць у маіх яшчэ не напісаных казак. Ён думаў доўга, то хмурнеючы, то ўсьміхаючыся сам сабе, і твар ягоны то цямнеў, то сьвятлеў, быццам за акном мянялася надвор’е, хоць там з самага ранку сьвяціла сонца. I калі я трэці раз пераступіў з нагі на нагу, ён кінуў мне, як аб’едкі, запаветныя словы. I словы гэтыя гучалі так:
«Міласэрны Бог».
ГіСТОРЫЯ ПЕРШАЯ
ЧАРОЎНЫЯ ПУТЫ
Міласэрны Бог узнагародзіў Андрэя самымі рознымі фобіямі, але самай прыгожай і незвычайнай зь іх была боязь зубных лекараў.
Няшчасны Андрэй баяўся дантыстаў так, што пры адной думцы пра лекарскі кабінэт у яго пачыналі дробна трэсьціся рукі, сэрца ягонае грукала ў грудную клетку з такой сілаю, нібы мела кулакі і выйшла супраць свайго ўладальніка на баксёрскі рынг, а скура пакрывалася мярзотным ліпучым потам. Пяты пераставалі адчуваць пад сабой зямлю, ногі ўмомант рабіліся ватнымі, а язык адмаўляўся слухацца і казаў зусім ня тое, што яму загадвалі.
А вінаватыя ва ўсім былі дзьве маладыя лекаркі-практыканткі, да якіх ён патрапіў аднойчы, калі быў падлеткам. Толькі-толькі пачалося лета, і бацькі сказалі Андрэю, што павязуць яго на мора ў Крым, калі ён паслухаецца дактароў і вырве зуб, які даўно яго мучыў. На мора яму дужа хацелася; і вось Андрэй набраўся мужнасьці ды пайшоў да зубнога — а трапіў да тых практыкантак. Ды такіх ужо няўмелых ды бязрукіх, што яны дралі і крышылі Андрэеў зуб дзьве гадзіны, але ж так і не змаглі яго вырваць. Андрэй лямантаваў і румзаў, але практыканткі адно сьмяяліся і казалі, што ён паводзіцца як малое дзяўчо і наогул яны сумняваюцца, ці належыць ён да слаўнага мужчынскага роду,
бо калі мужчына ня можа трываць такога бяскрыўднага болю, дык як жа ён зьбіраецца ваяваць за Айчыну — а калі яму нагу будуць рэзаць па калена? Ці асколак з жывата даставаць? Што, ён гэтаксама будзе енчыць? А калі ён трапіць у палон — няўжо выдасьць сваіх, як толькі яму пад пазногці пачнуць заганяць іголкі?
На Андрэевы крыкі прыйшла старэйшая лекарка і пачала яго ўшчуваць:
«Маць мая жэншчына! Такія дзяўчаты яму свае белы ручкі проста ў рот кладуць, а ён вішчыць як парася! Усё пры іх, і ножкі даўгія, і пухлыя грудкі, і малінавы губкі. Нармальны хлопец бы пацярпеў і тэлефончыкі б узяў у абедзьвюх, а ты істэрыку тут закатваеш. I ня сорамна табе, хлопча?»
Паўшчувала яго старэйшая лекарка ды сышла. Але нават такія пранікнёныя словы не падзейнічалі на Андрэя, бо кожны дотык да разварушанага зуба прымушаў яго крычаць і падскокваць у крэсьле, нібы ён быў вар’ят падчас прыпадку.
Адна з практыкантак трымала Андрэя за сківіцы, а другая цягнула і драла, а потым яны мяняліся, і экзэкуцыі гэтай не было відаць канца. Потым яны, спацелыя і вясёлыя, усё ж змарыліся і паклікалі нарэшце дасьведчанага доктара, які за хвіліну дастаў парэшткі зуба і сказаў дзьве гадзіны ня есьці і піць Белую Анальгіну. У кабінэце стаяў пах маладога жаночага поту, крыві і парфумы, таполевы пух залятаў праз адчыненае акно, тралейбусы праносіліся па ціхай вуліцы міма паліклінікі, а Андрэй паласкаў зьнямелы рот і прысягаў сам сабе, што лепш ён памрэ, але ніколі болып не пераступіць парог лекарскага кабінэта. Праклятага зуба ён пазбавіўся, але ў душы Андрэевай на ўсё жыцьцё засталася жахлівая траўма, і выплюнуць яе, нібы змочаную сьпіртам ватку, было немагчыма. Бо душа чалавечая ня рот, і дастаць зь яе страх ня так проста. Міналі гады, аднак вылечыць Андрэя ад душэўнае раны не маглі ні гарэлка, ні аўтатрэнінг, ні найноўшыя мэдычныя тэхналёгіі. Ён разу-
меў, што мусіць перамагчы фобію, але вобраз жахлівага болю імгненна ўспыхваў перад ім, як толькі ён задумваўся пра візыт да доктара.
Што й казаць: ня ходзячы да лекараў, зубы свае Андрэй зусім занядбаў, і ўжо ў трыццаць гадоў рот ягоны ўяўляў сабою вартае жалю відовішча, якое даводзілася ўвесь час хаваць. Ды здарылася тое, што ня можа абмінуць ніякага мужчыну — аднойчы сустрэў Андрэй дзяўчыну, ды такую гожую, добрую і разумную, што сказаў ён сам сабе: «He Mary жыць безь яе, думаю пра яе і дзень і ноч, водар яе валасоў і падпахаў не дае мне спакою паўсюль, куды ні пайду, няма пякнейшай за яе ва ўсім сьвеце, і голас яе зачароўвае мяне, што б яна ні казала».
Дзяўчына тая таксама пазірала на Андрэя нібыта прыхільна, яны пазнаёміліся і пачалі разам гуляць па горадзе, завітваючы ў кавярні і кінатэатры, і Андрэй моршчыўся ад гарачай кавы, што запальвала ў ягоным роце полымя болю адразу з усіх бакоў, а ад халоднага марозіва ў яго вочы лезьлі на лоб. Зрэшты, дзяўчына нічога не заўважала, бо за доўгія гады ён навучыўся хаваць свае пакуты і да таго ж заўжды меў у кішэні абязбольныя таблеткі. Ёй падабалася быць зь ім побач, ды ўсьміхнуцца ёй ён ня мог, бо мусіў хаваць сваё ўбоства.
Паколькі небарака Андрэй стараўся не адкрываць рота без патрэбы, каханая прыдумала яму сьмешную мянушку «Угрум-бурчун». Спачатку ёй падабалася ягоная маўклівасьць, бо яна бачыла за ёю нейкую сымпатычную таямнічасьць — і наогул яна лічыла, што сапраўдны мужчына мусіць быць негаваркі і з загадкаю ў вачах. Але паступова ёй пачала надакучваць яго заўсёдная змрочнасьць. Неўзабаве Андрэй паехаў правесьці яе да самага дома, і перад разьвітаньнем яна пацягнулася да яго, каб адчуць слодыч іх першага пацалунку — ды толькі засаромеўся ён зубоў сваіх, сьцяў вусны, скрывіўся, адвярнуўся ад яе і сышоў у цемень, да аўтобуснага прыпынку.
I вось у паўпустым аўтобусе, што вёз яго з адной ускраіны гораду на другую, наведала Андрэя нарэшце Прасьвятленьне. Зразумеў ён, што прыйшла пара яму нешта зрабіць са сваімі няшчаснымі зубамі. I адразу ж барвовы дух пякельнага болю зьявіўся перад ім і засьмяяўся так гучна, што Андрэй ажно зьбялеў ад жаху. Сутаргавым рухам ён намацаў кішэнь, дзе мусіла ляжаць Чароўная Кетаролка, не знайшоў і кінуўся ў начную аптэку, але своечасова ўспомніў, што проста паклаў пігулку ў кашалёк. Ён праглынуў Кетаролку, і толькі тады да яго вярнуўся розум. Розум і звычны спадарожнік — страх.
I ўсё ж з наступнага дня ён пачаў асьцярожна распытваць у знаёмых і сяброў у сацыяльных сетках, ці ня ведаюць яны добрага зубнога лекара, які б бязь зьдзеку, хутка і прафэсійна дапамог яму і да таго ж быў бы майстрам абязбольваньня. Недахопу ў парадах не было, але якой зь іх скарыстацца, ён ня ведаў — белазубыя людзі, што глядзелі на яго зь юзэрпікаў, не разумелі яго, яны не маглі напоўніцу спасьцігнуць, у якую бездань вусьцішы ён зазіраў, заводзячы размовы на такія тэмы. Большасьць зь іх, ужо адрамантаваўшы свае зубы, не маглі цяпер абысьціся безь недарэчных жартаў.