• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апошняя кніга пана А. Казка Альгерд Бахарэвіч

    Апошняя кніга пана А.

    Казка
    Альгерд Бахарэвіч

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 500с.
    Мінск, Прага 2020
    113.42 МБ
    «Па справядлівасьці, — загулі мужчыны ў плашчах. — Па справядлівасьці, таварыш капітан....»
    «Добра, — сказаў Дзядуля. — Я думаю, будзе справядліва, калі я за сваю работу вазьму ўсё ягонае...»
    I ён тыцнуў прамым, вострым, жалезным пальцам у Міколу.
    «...А вы падзеліце ейнае», — скончыў ён.
    «Васямнаццаць таварышу капітану, — пасьпешліва пачаў лічыць каржакаваты. — Васямнаццаць таварышу капітану... Васямнаццаць таварышу капітану... Васямнаццаць на тры, гэта значыцца... Шэсьць мне, шэсьць Грыгор’еву, шэсьць Глумкіну... Па шэсьць кожнаму, па шэсьць...»
    «Па шэсьць, — пацьвердзіў Дзядуля. — Кожнаму з вас — яшчэ па шэсьць цудоўных, доўгіх, маладых, шчасьлівых гадоў. А там разьбярэмся. Вораг ня дрэмле. Наступным разам, можа, і болей выйдзе».
    «А таварышу капітану васямнаццаць?» — падаў голас Грыгор’еў, а можа, і Глумкін.
    «А мне васямнаццаць, — цярпліва сказаў Дзядуля. — Ты ж ня будзеш, Грыгор’еў, аспрэчваць тое, што я правёў сьледзтва, сабраўдоказы, арганізаваўдазнаньне? Што гэта я, а ня вы, таварышы, быў вымушаны ўзяць на сябе самы цяжкі ўчастак работы?»
    «Маўчы, Грыгор’еў, — сказаў каржакаваты. — Капітан праўду кажа. Мне і шасьці хопіць».
    «I мне, — ухмыльнуўся Глумкін. — Шэсьць гадоў! За шэсьць гадоўя ого-го колькі пасьпею! Атам разьбярэмся, там разьбярэмся...»
    «А мне шэсьць мала! — каркнуў Грыгор’еў. — Я дзесяць хачу! Я не для таго начамі ня сплю, каб нейкія шэсьць паршывых гадкоў праляцелі, і зноў работа! Мне дактары сказалі добра спаць на начах! Хто баранку круціць? Хто за бэнзін плаціць?»
    «Работа ў нас кіпучая», — пагадзіўся Дзядуля і стрэліў Грыгор’еву ў лоб.
    «Васямнаццаць на два, — пакутліва пачаў лічыць каржакаваты. — Гэта ж што выходзіць? Нам з табой па дзевяць, Глумкін! Па дзевяць! Ура таварышу капітану!»
    «Ура! — сказаў Глумкін і па-ідыёцку зарагатаў. — Дзевяць! Ды я за дзевяць угу-гу колькі зраблю! Я, можа, жаніцца пасьпею! Гэта ж амаль дзесяць!»
    «Ну вось і дамовіліся, — усьміхнуўся Дзядуля. — Ну што, Міколка? Як там у тваіх кніжках пісалі? Час жыць — і час паміраць. За ўсё трэба плаціць. Народны суд прыгаварыў вас абаіх да найвышэйшай меры — расстрэлу. Станавіся да ямы».
    «За што, Дзядуля? — крыкнуў Мікола, падтрымліваючы за талію абмяклую Алеську. — Я...»
    «Я — апошняя літара ў алфавіце, — сказаў спакойна Дзядуля. — Як гэта за што? Вось тут усё напісана. Стварэньне контррэвалюцыйнай антысавецкай арганізацыі — разам з Юзафоўскім, Маргулісам і Цішкевічам. Супраца з шпіёнскай, шкодніцкай арганізацыяй, створанай грамадзянкай Алесяй Паўлавай. Чытаньне і распаўсюд антысавецкай літаратуры. Шпіянаж на карысьць Паўночнаамэрыканскіх Злучаных Штатаў, Японіі, Польшчы і Францыі. А да таго ж напад на мясцовае аддзяленьне кампэтэнтных органаў і выдача ворагу сакрэтнай інфармацыі».
    «I кепскія, кепскія, кепскія вершы...» — з сумнай усьмешкай сказаў чалавек з ускудлачанай шавялюрай, які выйшаў зь лесу і стаў за магутнай і прамой, нібы прысуд, сьпінай Дзядулі.
    Казка выйшла даўгой; я зьняможана прыпаў да кубка з гарбатай, адчуваючы, як балюча нацягнулася скура каля майго апухлага вока. Цішыня трымцела. Сын купца сядзеў з адкрытым ротам. Я быў задаволены і спустошаны. Я пісаў гэтую гісторыю ўвесь дзень і нават не выходзіў абедаць. Пусты кубак з грукатам стаў на месца, я выпрастаў ногі і змрочна абвёў вачыма шаноўную публіку. Купец засяро-
    джана разглядваў мае вусны, быццам ня верыў, што я скончыў свой аповед.
    «Каб цябе чорт, — сказаў ён. — Твая гісторыя прабрала мяне да самых касьцей! Яе варта было б апублікаваць асобнай кніжкай, хай была б навука тым, хто забывае ўрокі мінулых трагічных эпохаў Аднак жа... Вось куды ты вёў! У тваёй казцы хапала пастак, але тая, у якую ты нас завабіў, мне падабаецца. Праўда, дарагая?»
    «Цудоўная гісторыя, — уздыхнула жонка купца і закурыла. — Цудоўная, вусьцішная, павучальная і такая... He, я не магу знайсьці словаў. У мяне такое адчуваныіе, быццам мы толькі што паглядзелі добрае кіно. Я хвалююся, мне холадна. Думаю, нам не зашкодзіць выпіць крышку віна, каб апамятацца. Маргуся, ты чула? Мы чакаем».
    «3 радасьцю, мая пані», — схамянулася Маргуся і кінулася ў калідор. Артэміюш, які стаяў на сваім звычным месцы, не зварухнуўся, і ёй давялося праціскацца міма яго, быццам скрозь пруты клеткі. Але гэта заўважыў толькі я.
    «Каб мяне чорт... Чорт...» — паўтарыў купец, а сын ягоны, гэты малы разявака, падышоў да мяне і ўтаропіўся мне проста ў вочы. На імгненьне я зазірнуў у іх — і адвярнуўся: бо ў гэтых пустых дзіцячых вачах мільганула нешта нечалавечае, жаўтаватае, жудасна-пажаднае. Нібы сын купца і ягоная малпа памяняліся тварамі.
    «Сынку, казачнік стаміўся, — няўпэўнена прамовіў купец, не наважваючыся ўстаць з канапы і забраць свайго нахабнага нашчадка. — Дай чалавеку адпачыць».
    «Маё!» — сказаў малы і гіалез да мяне. Я з агідай адчуваў, як ягоны маленькі нявінны азадак уладкоўваецца на маіх каленях. Я меў поўнае права яго скінуць, але вырашыў, што пацярплю.
    «Наш казачнік вельмі стаміўся, — сказала малому маці і паглядзела на купца. — He прыставай да яго, калі ласка».
    Яе просьба прагучала так жаласьліва, што мне зрабілася яе шкада.
    «Хай пасядзіць», — працадзіў я скрозь зубы. Я чакаў Bi­na. Віна і мяса.
    «Бачыш, які добры казачнік? — з палёгкаіі сказаў купец. — Значыць, сынку, табе спадабалася казка?»
    «Ве-ельмі... — пазяхнуў малы і адкінуўся на мае грудзі, нібы сядзеў у крэсьле самалёта. — Няхай раскажа яшчэ!»
    Я напяў грудзі, дотык дзіцячае галавы раздражняў мяне. А яінчэ злаваў повы сцэнар: я прызвычаіўся да таго, што яны выказваюцца, захоўваючы строгую чарговасьць, згодна з герархіяй. А сёньня кожны раскрываў рот, калі яму заманецца. I гэта зьбівала мяне з тропу.
    «Я бачу, што ты добры чалавек, — сказаў купец. — Любіпі дзяцей. Хоць віно любіш ня менш — я бачу па тваіх вачах, як ты чакаеш, што табе наліюць кілішак. Але скажы нам, адкажы на пытаньне, якое не дае нікому спакою: што здарылася з табой? Які зладзюга ўпрыгожыў твой няшчасны твар гэтым брыдотным сіняком і скалечыў твае пальцы? Ты пабіўся са сваімі пэрсанажамі? Або набываў на допыце ў памагатых кашмарнага Дзядулі?»
    Маргуся, якая ўжо вярнулася, налівала віно ў высокія келіхі. Яна ўздрыгнула, пачуўшы словы купца, і кінула на мяне ўмолыіы позірк.
    «Хто ж мог напасьці на мяне ў вашым гасьцінным доме, пане гаспадару, — стрымліваючы гнеў, сказаў я. — Дзе жывуць толькі мой добры гаспадар, літасьцівая гаспадыня, працавітыя і дабрадуппіыя слугі і нявіннае дзіця... Што да пэрсанажаў, дык паверце, часам іх учынкі выходзяць з-пад майго кантролю, але я трымаю іх на дастатковай адлегласьці. I да таго ж мая воля для іх закон, інакш я не напісаў бы ніводнай гісторыі. Яны ведаюць, мае героі, што безь мяне ім наканаваныя забыцьцё і нябыт...»
    «Дык што ж тады здарылася?» — спытаў купец.
    «Я мог бы сказаць, што на мяне напаў начны тыгр, — усьміхнуўся я, і брыво зноў апякло рэзкім болем. — Ён хацеў разгрызьці мне горла, аднак было цёмна, і ён прамахнуўся.
    А сыходзячы, наступіў мне на пальцы. На шчасьце, ён ня ведаў, што я ляўшун і пішу левай рукою. Таму сёньня я без асаблівых праблем напісаў гэтую гісторыю — і, як бачыце, ня надта сьпяшаўся, каб яе скончыць».
    «Тыгр? — нахмурыўся купец. — Які яшчэ, на халеру, тыгр?»
    «Новая казка!» — узрадаваўся малы і ўпіўся мне ў калені сваімі цнатлівымі рукамі.
    «Я мог бы сказаць, што гэта тыгр, — працягваў я як бы нічога й не было. — Але не скажу. Уначы я выходзіў з пакоя, каб наведаць прыбіральню, і выцяўся ў цемнаце з усяго размаху аб край сьцяны, а потым, вяртаючыся, зашчаміў пальцы ў дзьвярах. Вось і ўся праўда».
    «Вып’ем за праўду, — сказаў купец, і ўсе паднялі келіхі. — Хоць у нашага госьця лепш выходзіць прыдумляць, чым прызнавацца ў праўдзівых учынках. Што ж, ня хочаш паскардзіцца мне на ліхадзея, ня трэба. Але я і праўда не магу дапяць, хто мог падняць на цябе руку? Наш добры Артэміюш? Быць такога ня можа. Або Маргуся? Мабыць, ты дазволіў сабе лішняга, і яна паказала табе, што бывае, калі чапляешся да паненак?»
    Сын купца, седзячы на маіх каленях, увесь час круціўся, і я праліў некалькі кропляў віна яму на руку. Ён імгненна зьлізаў іх, бацькі нічога не пабачылі.
    «Маргуся, налі мнеяшчэ, — сказалажонка купца. — Мяркуючы па тым, якімі позіркамі ты адорваеш нашага казачніка, ягоная новая гісторыя прыйшлася табе даспадобы?»
    «Так, — ціха сказала Маргуся. — Яна чароўная і вельмі, вельмі страшная».
    «Я не сумняваўся, — засьмяяўся купец. — Ну, Артэміюш, твая чарга. Адзіны цьвярозы голас у нашым замілаваным хоры».
    «Дзякую, пане, — Артэміюш злосна паглядзеў на мяне спадылба і зараз жа адвярнуўся. — Што ж. Гісторыя, якую мы пачулі, была занадта доўгай, я ледзь не заснуў. Дазволю
    сабе здагадку, што і вы, шаноўныя панове, таксама праявілі не абы-якую цярплівасьць, слухаючы шматслоўны і нудны зачын, які можна было выкінуць — але аўтар для чагосьці ўсё круціў і круціў яго, нібы зьдзекуючыся з добрых слухачоў. Канец гісторыі прадказалыіы — я яшчэ на пачатку здагадаўся, чым усё скончыцца. Інтрыга згубілася ў патоках нязначных дэталяў, мараль тырчыць з аповеду, як быццам мы дурныя дзеці, якіх трэба выхоўваць відавочнымі прыкладамі. А пэрсанажы абсалютна непераканаўчыя».
    «Табе дзякую, Артэміюш, — скрывіўся купец. — За тваю заўсёдную шчырасьць і за патрабавальнасьць, якой ты ніколі не ахвяруеш нават там, дзе ўсе іншыя пяюць ва ўнісон. Шкада, што ты не перажыў таго, што перажылі ўсе мы, слухаючы гэтую займальную гісторыю...»
    «Пане гаспадару, — пакланіўся Артэміюш. — У сьвеце столькі добрых апавядальнікаў. Паверце мне, ёсьць гісторыі значна болып цікавыя за тыя падробкі, якімі нас частуе ваш госьць. Толькі скажыце, і я гатовы прадэманстраваць вам, што не хлушу. Цудоўныя ўзоры паэзіі і прозы ляжаць напагатове, каб пацешыць вашы слых, густ і прагу прыгожага. Мне здаецца — і я прашу прабачэньня ў вас, шаноўны пане, і ў вас, глыбокапаважаная і літасьцівая пані — што мы ўсе занадта зацыкліліся на гэтым маленькім чалавечку, мы слухаем толькі яго і надаем зашмат увагі ягонай так званай творчасьці. А ў гэты час сотні таленавітых людзей ня могуць рэалізаваць свае здольнасьці толькі з той прычыны, што гэты небарака заняў крэсла ў цэнтры нашай утульнай гасьцёўні і лічыць, што нікому яго ўжо не саступіць».