Апошняя кніга пана А.
Казка
Альгерд Бахарэвіч
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 500с.
Мінск, Прага 2020
тую Аглаю П. і зразумеў, што ў такой жанчыны магло быць шмат прыхільнікаў. Саід С. паглядзеў на Віктара Ж. і не зразумеў, ці варта яму верыць. Саід С. паглядзеў на сабаку і падумаў пра тое, якія дзіўныя мянушкі даюць гаспадары сваім жывёлам.
«Як, вы кажаце, завуць сабаку?» — спытаў ён у ВіктараЖ.
«Салазар... — адказаў Віктар Ж. — Наш стары Салазар... Гэта быў сабака Аглаі, калі мы пазнаёміліся. А потым — наш... Наш стары добры Салаед, нашае Сала, Сальца...»
На гэтых словах сабака забрахаў і кінуўся да рукі Віктара Ж., нібы хацеў укусіць яе.
«А вы ведаеце, што гэта за імя? — спытаў сьледчы Саід С. — Ведаеце, што яно значыць? Каго так звалі?»
«Імя дала яму Аглая... — разгублена сказаў Віктар Ж. — А што такое? Імя як імя. Сабачае. Яму пасуе».
«Пасуе, — задуменна пагадзіўся Саід С. — Бывае, што жывёлаў называюць вельмі дзіўна. Напрыклад, у маіх знаёмых жыве кот Чанкайшы. А ў сяброўкі — чарапаха Графіня Батары... А каторай вы сышлі з кватэры ў той вечар?»
«А дзясятай, — сказаў Віктар Ж. — Прыкладна а дзясятай. Але я ня памятаю! Я не забіваў яе! Мы проста моцна пасварыліся, вось і ўсё. Мы часта сварыліся апошнім часам. Я некалькі разоў ужо сыходзіў і вяртаўся... Вяртаўся, бо кахаю яе!»
«Суседзі бачылі вас разам, і гэта было каля дзясятай, — сказаў Саід С. — Вы падымаліся з Аглаяй П. у кватэру. Сабака брахаў, вітаючы вас. Вы трымалі Аглаю П. за руку».
«Усё было добра, — сказаў Віктар Ж. — Калі мы ішлі дамоў, усё было добра. Добрадобрадобрадобра. А потым яе нібы муха ўкусіла. Аглая пачала абражаць мяне... Я ня вытрымаў і сышоў...»
«Як доўга вы сварыліся?»
«Я не засякаў час, — успыхнуў Віктар Ж. — Мне падалося, гэта працягвалася некалькі гадзін. Але кожнага разу,
калі мы сварымся, я думаю, што гэта цягнецца вечнасьць. Што я кажу... Яе больш няма, няма!.. Я кахаў яе! Кахаў! А цяпер у мяне застаўся толькі Салазар! Знайдзіце таго, хто забіўяе!»
«Чаму ў той вечар распачалася сварка?»
«Я прыраўнаваў яе... Апошнім часам яна часта цэлымі днямі прападала ня дома... To бок яна працавала, вядомаж... Але пасьля працы ішла да гэтых сваіх сябровак... А мы з Салазарам сядзелі адны. У той вечар я пайшоў сустракаць яе. Яна была надзіва вясёлай. I я падумаў, што так можа выглядаць толькі жанчына пасьля жарсных любошчаў. I я сказаў ёй пра гэта на кухні. Ня вытрымаў і сказаў. Аяна сказала, што я... Сказала, што я...»
I Віктар Ж. заліўся сьлязьмі. Салазар сядзеў перад ім, нахіліўшы пысу і ўважліва слухаючы. Саід С. злавіў сябе на думцы, што ён міжволі паўтарае тое, што робіць стары сабака.
«Яна сказала, што я нікчэмнасьць. Раўнівае гаўно. I што я магу ісьці на ўсе чатыры бакі, яна знойдзе, з кім прабавіць ноч, калі ўжо я так настойліва прапаную ёй заняцца тымі чортавымі любошчамі. I потым яна сышла ў спальню, а я схапіў кашалёк і тэлефон і выскачыў на пляцоўку. Я быў зьнішчаны, злосны, разьюшаны, паранены, я быў на мяжы самагубства! Я пайшоў куды вочы глядзяць, я сам не зразумеў, як апынуўся на беразе Сьвіслачы ў кампаніі нейкіх людзей, якія напаілі мяне і забралі амаль усе грошы... Я так кахаўяе! Саід Іванавіч, я так кахаўяе! Наш стары Салазару, што ж гэта такое! Адзін ты застаўся мне напамінам пра маё каханьне!»
Сьледчы Саід С. сядзеў дома і карміў рыбак. Толькі што ён паеў плову, пакурыў кальян і прачытаў разьдзел з Карану ў беларускім перакладзе — усё ж імя абавязвае. А цяпер ён піў каньяк, краем вока глядзеў сэрыял і карміў рыбак, бо імя — гэта яшчэ ня ўсё, што дадзена чалавеку. Апошнія сухія драбочкі ўпалі ў ваду. Саід С. зачыніў вечка.
Акваыюм сьвяціўся ў паўцемры пакоя, як шар у руцэ прадказальніка будучыні. Залатыя, смарагдавыя і фіялетавыя рыбкі сноўдалі за шклом, то зьнікаючы ў цяжкай, нібы парцьеры, вадзе акварыюма, то ледзь не зазіраючы ў вочы Саіду С. сваімі пыхлівымі разьдзьмутымі насамі. Саід С. глядзеў на рыбак і думаў пра Віктара Ж. А рыбкі пагардліва глядзелі на Саіда С. Пра што яны думалі, ніхто ня ведаў. Дый, калі шчыра, мала хто ў гэтым сьвеце быў гатовы забіваць сабе галаву такой лухтою, як думкі дэкаратыўных рыбак у хатнім акварыюме. Але Саід С. сядзеў у сябе дома, дзе ён жыў зусім адзін, і ніхто не замінаў яму думаць пра тое, пра што заманецца. Ён сядзеў перад пузатым, таямніча асьветленым знутры акварыюмам і думаў пра дзясятую гадзіну вечара ў пяціпавярховых дамах, шчыльна заселеных людзьмі і жывёламі. Пра тое, як згушчаецца паветра ў 22.00 паводле мясцовага часу, як мацнеюць гукі, рэжучы слых, як у кватэры прабіраюцца стома і сон, вяжучы мазгі, як зло, зайздрасьць, раздражненьне і жорсткасьць цяжарам кладуцца на душы ў гэтую страшную гадзіну пасьля працоўнага дня. А яшчэ Саід С. уяўляў сябе на месцы смарагдавай рыбкі. Пражэрлівай, хцівай і фанабэрыстай рыбкі, якая глядзіць на сьвет людзей з-за тоўстага шкла — і бачыць сваіх гаспадароў, якія ня ведаюць, куды падзець сябе ў такім бясконцым акварыюме. Якімі мітусьлівымі мы мусім падавацца ім. Якімі разгубленымі і якімі вялікімі. I якімі скрыўленымі яны бачаць нашыя задумлівыя, кожную хвіліну гатовыя расплыцца ў злараднай усьмешцы твары.
Сэрыял даўно скончыўся. Саід С. глядзеў на рыбак і ўспамінаў чалавека, які некалі праходзіў падазраваным у справе аб забойстве. Саід С. тым разам праводзіў сьледзтва. Саід С. казаў, ці ня можа падазраваны назваць сьведак, якія б пацьвердзілі, што яго не было ў доме ў момант забойства. Падазраваны горка ўсьміхаўся. He, сьведак не было, не было і алібі. А потым падазраваны сказаў, што сьведка
ўсё ж ёсьць. Толькі ніхто ня зможа яго выслухаць. Дакладней, не захоча. А яшчэ дакладней, ня знойдзе.
«Ён што, памёр, ваш сьведка? — спытаў тады Саід С., ня зводзячы з твару падазраванага цікаўных вачэй. Бо той чалавек яму падабаўся. — Або эміграваў?»
«Птушка, — сказаў падазраваны. — Крумкач на дрэве. У дзень забойства на дрэве каля самага акна сядзеў крумкач. I перад тым, як я сышоў, той крумкач падляцеў блізкаблізка да акна, ён нават сеў на падваконьне. Крумкач сядзеў там і пазіраў круглым вокам на тое, што адбываецца. Я сышоў, а крумкач застаўся. Крумкач бачыў, як я сышоў. Крумкач бачыў, што адбывалася пасьля майго сыходу. Крумкач ведае забойцу і ведае, што мяне там не было, я сышоў paHeft. Ды толькі хто будзе браць у сьведкі крумкача?»
«Але як крумкач мог бы даць сьведчаньні? — ціха спытаў Саід С., бо калегі ў суседнім кабінэце маглі чуць іх размову. — Якім чынам?»
«Ёсьць чалавек, які мог бы запісаць іх, — гэтаксама ціха сказаў падазраваны. — Чалавек, які ўмее гаварыць зь імі. Жывёлы ня ўмеюць падманваць, так ён кажа. Аяшчэ ён кажа, што жывёлы — адзіныя, хто ўмее захоўваць таямніцы. Яны закладнікі нашых тайнаў. Разумееце?»
«Так, — сказаў Саід С. — Я вас разумею. I ўсё ж ніводнае сьледзтва не паверыць крумкачу. Давайце падумаемяшчэ...»
Тая гісторыя скончылася добра. Саід С. знайшоў забойцу, падазраваны быў ні пры чым, падазрэньне зь яго зьнялі. На разьвітаньне гэты чалавек, які адчуваў да Саіда С. удзячнасьць, пакінуў яму сваю электронную адрэсу. I цяпер Саід С. успомніў тую гісторыю — і ён выпіў яшчэ каньяку і сеў пісаць ліст.
Назаўтра Саід С. прыехаў у тое бязрадаснае, цёмнае месца з шэрымі сьценамі і пахам сьмерці, дзе чакаў свайго канца стары сабака зь мянушкай Салазар. Ён паказаў пасьведчаньне — і неўзабаве ўжо выводзіў сабаку на сьвятло. Саід С. пасадзіў сабаку побач на пасажырскае сядзеньне —
і яны шпарка паехалі па яшчэ сонным праспэкце: сьледчы і стары сабака. Саід С. выехаў за горад. Праз гадзіну ягоная машына спынілася каля нічым не прыкметнага катэджа з закратаванымі вокнамі. Саід С. пазваніў. Пачуўся гук аўтаматычнага замка. Вартаўнік правёў Саіда С. і Салазара па доўгім калідоры. У проста абстаўленым кабінэце сядзеў пажылы чалавек і стрыг сабе пазногці.
«Вы, спадзяюся, разумееце, Саід Іванавіч, што ніхто ня мусіць ведаць пра ваш візыт сюды, — сказаў чалавек, акуратна складваючы састрыжаныя пазногці ў попельніцу. — Калі вы раскажаце камусьці, што вы пабачылі, вам ніхто не паверыць. Тое, што вы пабачыце, не прынясе вам задавальненьня. А тое, што вы даведаецеся, не прынясе вам нічога, акрамя праўды. Дарэчы, няма ніякай гарантыі, што ў нас нешта атрымаецца. Хадземце за мной».
У калідоры да іх падышоў асыстэнт і забраў з рукі Саіда С. павадок. Забраў і павёў Салазара некуды па сходах. Сабака азіраўся на сьледчага, нібы ня верыў у здраду.
«Яму будзе балюча? Ён застанецца інвалідам? Або яго ўсыпяць?» — спытаў Саід С.
«Балюча будзе не яму... — сказаў чалавек, які стрыг сабе пазногці. — Мы не займаемся зьдзекам з жывёлаў. Мы размаўляем. Гэта хутчэй псыхатэрапія. Кожнаму хочацца выгаварыцца на старасьці гадоў».
«Гэта праўда», — кіўнуў Саід С. Ён раптам адчуў сябе маладым. Маладым, прыгожым і шчасьлівым.
Яны спыніліся перад вялікім акном. За акном быў двор, у двары стаяла міса поўная корму і мэталічная паілка. Саід С. бачыў, як Салазара вывелі і пакінулі там аднаго. Сабака прынюхаўся, пахадзіў крыху па двары, ён зь цікавасьцю разглядваў куты і нават, як падалося Саіду С., зірнуў на высокае акно, за якім стаялі людзі і назіралі за сабачымі перамяшчэньнямі.
Сабака нахіліўся да місы і з годнасьцю паеў. Потым пачаў прагна хлябтаць ваду. I тут у двары зьявілася жанчына
ў чорным. He зьвяртаючы ўвагі на сабаку, яна падышла да кармушкі і як нічога ніякага апусьціла ў яе нос. Яна грызла корм і мармытала нешта пяшчотнае, нібы чытала верш. Саід С. неадрыўна глядзеў на яе і на Салазара. Яны былі такія падобныя ў гэты момант. Жанчына прысела побач з сабакам і пазяхнула. А потым легла на сьпіну.
Легла і штосьці прамовіла.
Салазар ціха гаўкнуў.
Надышла цішыня. Салазар недаверліва глядзеў на жанчыну, а тая нібыта спала. Сабака прылёг побач.
А тады пачалася размова. Час ад часу жанчына ўскоквала і хадзіла па-сабачаму вакол Салазара, а потым зноў клалася на зямлю. I ўжо Салазар падыходзіў да яе, клаў галаву ёй на грудзі, падвываў і ляскаў зубамі. А потым яны зноў елі. I трэсьлі галовамі, і церліся адно аб аднаго.
«Гэта доўгі працэс, — сказаў чалавек, які стрыг пазногці. — Думаеце, сабака расказвае ёй усё сваё жыцьцё? Яны толькі пачалі. Гэта знаёмства. Добра, калі яны да вечара пяройдуць да справы. Але пачатак шматабяцальны».