Апошняя кніга пана А.
Казка
Альгерд Бахарэвіч
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 500с.
Мінск, Прага 2020
I вось так, думаючы абсалютна пра іншае, ніяк не зьвязанае з маёй задачай, з галавой, апухлай ад марных развагаў, уперыўшыся вачыма ў гаршчок і тую пошлую істоту, якая ў ім жыла... Вось так — я раптам сеў і за дзьве гадзіпы зрабіў гісторыю, якая іх зачаравала.
Я, чалавек у клоўнскім пінжаку, раб і рыба, сурочаны сурок, іхны даўжнік і душа іх кампаніі.
Яшчэ некалькі тыдняў працы, некалькі тыдняў, а зусім ня месяц — і я выйду адсюль вольным чалавекам.
«Артэміюш, — зьвярнуўся купец да майго злога дэмана. — Прызнаюся табе шчыра, слухаць цябе я ня маю сёньня ніякай ахвоты. Мушу зрабіць гэта выключна з павагі да справядлівасьці. Прашу цябе, ня псуй нам настрой і не гундось. Скажы коратка і ясна, якія прэтэнзіі ты маеш да гісторыі пра Салазара».
«Дзякую за давер, пане гаспадару, — сказаў Артэміюш. — Дзякую за вашую справядлівасьць! Гісторыя, якую мы пачулі, ня мае ў сабе нічога новага. Выспа доктара Маро... Іхтыяндр... Тая самая тэма. Што да мастацкіх прыёмаў: ну, напрыклад, наколькі б лепш слухалася гэтая казачка, калі б на сказе “Ён не любіў Віктара Ж.” аповед скончыўся. Калі вы падумаеце над маімі словамі, дык пагодзіцеся са мною. Тэкст слабаваты, над ім яшчэ працаваць і працаваць».
«Не забывай, Артэміюш, — уступілася за мяне жонка купца. — Казачнік мае ўсяго дзень і ноч, каб напісаць гісторыю. Ноччу ён адпачывае, бо нават вялікім грэшнікам патрэбны сон, гэткімі ўжо стварыў Міласэрны Бог нас, людзей. Я пэўная, што калі б наш госьць меў больш часу, ягоныя казкі былі б яшчэ болып займальнымі, выразнымі і дасканалымі. Так што, мілы Артэміюш, улічвай тое, у якіх умовах гэты чалавек піша для нас свае казкі, як шмат ён пасьпявае, нягледзячы на брак часу».
«Як скажаце, шаноўная пані, — пакланіўся Артэміюш. — Схіляю галаву перад вашай літасьцю і розумам».
«Кажаш, было б лспш скончыць гісторыю, не разжоўваючы ўсё да канца? — задумаўся купец. — “Ён не любіў Віктара Ж.” — і кропка? А ты маеш рацыю, мой верны Артэміюш. Калі б гісторыя скончылася менавіта так, мы зразумелі б, што сабака ўсіх падмануў. Зразумелі б без дадатковых тлумачэньняў. Вымушаны прызнаць, што такая канцоўка была б болып эфэктнай...»
«Затое мы не пачулі б важных словаў пра дарогу, — сказала Маргуся. — Мне яны спадабаліся. Жыцьцё — гэта доўгая начная дарога дамоў...»
«Не пярэч мне, — павярнуўся да яе купец. — Што такое жыцьцё, мы абмяркоўвалі з нашым госьцем яшчэ да таго, як заключылі нашую справядлівую дамову. Памятаеш, госьцю, нашую размову ў офісе? Табе спадабаўся вобраз, які я прыдумаў, ці ня так? Пальцы... Чалавек з пальцамі-ножкамі, што крочыць па стале. Памятаеш, сынку? Неяк я тлумачыў табе, што такое сьмерць, і рабіў вось так...»
I купец выставіў два пальцы — якімі затупаў па кухонным стале.
«Ну памятаю», — адгукнуўся сын.
«Табе спадабалася сёньняшняя гісторыя?»
«Яна найлепшая! — крыкнуў сын купца. — Найлепшая з усіх!»
Купец усьміхнуўся.
«Сябры мае, — сказаў ён хітра. — А давайце прагаласуем. Складзем рэйтынг. А, сынок?»
«Абажаю рэйтынгі!»
«Мы пачулі ўжо дзевяць гісторый, — працягваў купец, рады сваёй задуме. — Кожны з нас вызначыць тры найлепшыя. Тры свае ўлюбёныя. I мы вызначым самую цікавую. Згода?»
«Усяго тры?» — ускінулася Маргуся.
«Так! — строга зірнуў на яе купец. — Ну што, пачынаем? Люблю такія забавы!»
Галасаваньне прайшло хутка. Пад вясёлы гоман кожны назваў свае ўлюбёныя казкі. Вынікі мяне ня надта зьдзівілі, але ж які я быў горды, што менавіта мае аповеды былі ў цэнтры іхнай увагі і жывілі іхны непадробны азарт.
«Ну, Артэміюш, — сказаў купец. — Твая чарга».
«Я магу назваць тры найгоршыя гісторыі, — змрочна сказаў Артэміюш. — Але найлепшыя... Іх не было».
«Добра! — махнуў рукой купец. — Вось жа чалавек... Бескампрамісны, справядлівы, упэўнены. Золата, а не слуга. Давай зробім так. Называй найгоршыя, па парадку, ад самай няздарнай, на тваю думку, да меніп слабых. Ну, Артэміюш, ня псуй гулыію!»
Артэміюш ледзьве не рыпеў зубамі. У выніку атрымалася, што маёй найлепшай казкай ён лічыць самую першую, пра зубы, што нямала мяне зьдзівіла.
«Бог з табой, — уздыхнуў купец. — Ты ўпарты, як казёл, і красамоўны, як грэцкі трагік, дарагі Артэміюш. Я ўсё запісаў Ну, што там у нас выйшла, сябры мае? “Зубы” — 4 пункты. “Маўзалей” — 7. “Наш добры Салазар” —11. “Першая плятформа, першы пуць” — 1. “Генэрал Ва Юй” — 2. “Дзядуля” — 2... Ох... Лухта нейкая атрымалася! Поўная лухта! Бачыце, сябры мае? Вось іірыклад таго, як працуюць літаратурныя рэйтынгі! Яны ніколі не бываюць справядлівымі. Скажам наўпрост, “Дзядуля” — выдатная гісторыя, а мы маем усяго 2 балы. А памятаеце, як мы яе хвалілі? Зь пера-
могай “Салазара” не паспрачаешся, “Маўзалей” на другім месцы, але ці значыць гэта, што паш рэйтыпг адлюстроўвае каштоўнасьць гісторый? He! Hi ў якім разе! Пераканайцеся самі. Божа Міласэрны, хвала Справядліваму Ладу, што я аднойчы адмовіўся ўдзельнічаць як выдавец ва ўсіх гэтых прэміях! Я проста не даю туды кніжак, якія яны так просяць, і не зьвяртаю ўвагі на іхныя енкі. I што, мой выдавецкі дом хоць неяк пацярпеў? He, ён квітнее! Людзі купляюць тое, што выдаю я, а ня тое, што ўзнагароджваецца рознымі сумнеўнымі прэміямі! Купляюць, чытаюць і будуць чытаць. I твае гісторыі яны будуць чытаць таксама, мой дарагі вінавайца. Дарэчы, трэба было прымусіць прагаласаваць і цябе. Цікава, а якія тры казкі, напісаныя табой, лічыш пайлепшымі ты сам? А? Прызнавайся!»
«Усеяныдарагіямаймусэрцу, — ціхапрамовіўя. — Непатрабуйце такога адказу ад творцы, папе гаспадару. Кожная зь іх нясе ў сабе кавалачак маёй беднай душы — і ў кожную я шчыра ўклаў свой сьціплы талент».
«Што ж, — сказаў купец. — Ты маеш права на гэткі адказ, хоць ён мяне і расчараваў. Добрай ночы ўсім! Хвала пашай Высьпе: столькі спакойных начэй не было тут з часоў маёй маладосьці. Хвала Справядліваму Ладу — ён навучыў нас розуму і стрыманасьці, сьціпласьці і памяркоўнасьці...»
«Хвала!» — сказалі мы хорам і разышліся па сваіх пакоях, і толькі Маргуся і Артэміюш запяліся вечаровымі справамі, якія маюць добрыя слугі, каб на раніцу дом быў гатовы да новага дня.
Я ляжаў у ложку, абдумваючы новую гісторыю, якая мусіла быць яшчэ лепшай за папярэднюю; я меў зачын, але ня меў працягу, маё ўзбуджэньне ніяк не мінала, шум іхных воплескаў усё яшчэ стаяў у маіх вушах. Хоць які там шум... Усяго некалькі чалавек вырашылі гіахваліць мяне, ляніва папляскаўшы ў ладкі — аднак чамусьці іхнае меркаваньне было для мяне даражэйшым за ўсё прызнаньне, якое я меў дагэтуль. Дзіўныя рэчы адбываліся ў маім жыцьці, дзіўныя
і злавесныя, але я ведаў, што вытрымаю, ведаў, што перамагу. А яшчэ ведаў, што — о Міласэрны Бог! о Справядлівы Лад! — ніто буду сумаваць па гэтай вар’яцкай сям’і, якая ўзяла мяне ў закладнікі. Я чуў, як глухавата дзынкае посуд на першым паверсе, дзе завіхалася старанная Маргуся, чуў, як у двары, недалёка ад мяне, грыміць замкамі Артэміюш, чуў, як нехта плача ў глыбіні дома — відаць, сын купца не хацеў засынаць, ён таксама быў пераўзбуджаны, ён, відаць, усё яшчэ заставаўся пад узьдзеяньнем маёй чароўнай гісторыі...
У пакоі гуляла па сьценах нейкая зеленаватая сьвецень. Фіялка на стале адкідвала дзівосны цень, у якім можна было разгледзець піто заўгодна, варта было толькі адмысловым чынам сфакусаваць зрок. Я ўспомніў, як у дзяцінстве, засынаючы пры сьвятле (я баяўся цемры!), я ўзіраўся ва ўзоры на шпалерах — і бачыў у іх таўстагубыя твары, мужчын у тогах, галовы ў нямецкіх касках, жаночыя рукі, профілі, скурчаныя пальцы... Чамусьці я заўсёды распазнаваў у тых узорах рысы людзей і ніколі — расьліны, жывёлаў або нежывыя прадметы. Напэўна, гэта ўжо тады пра нешта сьведчыла — цягам жыцьця мне прасьцей было расказваць людзям пра людзей, чым апісваць нежывую або неадухоўленую матэрыю...
3 гэтымі думкамі я заснуў. А калі прачнуўся, дык зьдзівіўся, бо ў доме ўсё яшчэ панавала ноч.
«Ну што, геній? — пачуў я голас Артэміюша. — Думаеш, бачыш мяне ў сьне? На жаль, ты памыляешся. Я тут, і я прыйшоў выканаць тое, што абяцаў».
Я спахапіўся і саскочыў з ложка. Артэміюш стаяў пасярэдзіне пакоя, дзьверы былі зачыненыя, для ўцёкаў мне заставалася толькі акно.
«Памятаеш, што я абяцаў зрабіць, калі ты не паслухаеш маіх парадаў? — ласкава спытаў Артэміюш. — О, ты ж быў такі заняты... Ты працаваў. Ты тварыў! Творца забаўляў людзей! Магутны талент! Уладар слова! Я нагадаю табе,
геній. Я абяцаў зламаць табе руку. I сёньня я прыйшоў, каб зрабіць гэта. Кладзіся на ложак, падрыхтуйся і паразважай, як ты патлумачыш ім, што здарылася».
«Няўжо ты думаеш, Артэміюш, што я ня стану абараняцца? — сказаў я. — I няўжо ты лічыш, што купец і яны ўсе спакойна паставяцца да майго калецтва?»
«Мне ўсё роўна, — рыкнуў Артэміюш. — Мне пляваць на тое, як хто паставіцца да таго, што ты адчуеш нарэшце боль, сапраўдны боль, і зразумееш, што гэта такое, калі табе баліць у той час, калі іншыя сьмяюцца і хваляць пыхлівага няздару! Я зламлю табе руку і сыду адсюль, і няхай я прападу, у мяне ёсьць задача — апошняя задача ў маім жыцьці. Адпомсьціць табе, вось пра што я думаю кожную ноч. Толькі тады я супакоюся, а там хай будзе што будзе! На ложак, ты, чарвячок! Зараз я пачую самую цудоўную гісторыю, твае косьці раскажуць мне яе сваім хрустам!»
Я схапіў са стала гаршчок зь фіялкай, падняў яго і падрыхтаваўся да абароны. Кінуць яго ў Артэміюша? He, я мог прамахнуцца. Лепш неяк выкруціцца і ўдарыць яго па галаве, калі ён нападзе. А яшчэ можна было закрычаць. Але Маргуся, мілая Маргуся... Яна ўсё зразумее ня так.
«Баязьлівец! — глуха засьмяяўся Артэміюш. — Хочаш ударыць мяне гаршком? Давай, хадзі сюды. Гэта вартая цябе зброя...»
I тут дзьверы адчыніліся.
«Артэміюш?» — сказаў сын купца.
Ен быў у адной піжаме, у руках ягоных быў ліхтарык. Артэміюш адступіў да сьцяны, але прамень выхапіў зь цемры яго скрыўлены ад злосьці твар.
«Хіба ты не сьцеражэш дом у такі час? — зьдзівіўся хлопчык. — Ты ж казаў, што сядзіш у двары да самага раньня. Памятаеш, калі я прыйшоў да цябе аднойчы, бо ня мог заснуць, ты сказаў, што ўсю ноч мусіш быць там, у двары, ля брамы, і вартаваць нас усіх?»
«Так і ёсьць, — неахвотна прамовіў Артэміюш. — Мы проста паспрачаліся з нашым госьцем пра адну кнігу. Я ўжо вяртаюся на пост. Але чаму ты ня сьпіш, наш гаспадару?»