• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апошняя кніга пана А. Казка Альгерд Бахарэвіч

    Апошняя кніга пана А.

    Казка
    Альгерд Бахарэвіч

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 500с.
    Мінск, Прага 2020
    113.42 МБ
    У прызначапы час сын купца зьявіўся на парозе, як прывід. Прывід начное малпы ў піжаме.
    «Ты гатовы? — спытаў ён. — Хадзем».
    Я вылез з ложка і падышоў да яго. Ён глядзеў на мяне так, нібы я толькі што прачытаў яму казку і ён зьбіраўся пакрытыкаваць яе.
    «Не разумею, навошта табе гэтая кветка на стале? — прашаптаў ён. — Ты што, любіш кветкі?»
    «Ня ведаю, — сказаў я. — Ты вось граеш бэтговэнаўскага “Сурка”, хоць нават па клявішах нармальна трапіць ня можаш. Але я ж не пытаюся ў цябе, ці любіш ты Бэтговэна. Ну што, мы ідзем?»
    «Толькі служкі любяць кветкі, — сказаў малы. — Маргуся, напрыклад. Яна паставіла мне ў пакой нейкую кветку. Я выліваю ў яе малако. I я ня граю ніякіх “Суркоў”».
    «Ты яшчэ такі малы, — сказаў я. — Аж гідка робіцца, як падумаеш. Малы хлус. Авэке сі, авэке ля... Скажы яшчэ, што гэта ня ты ныеш там унізе пад піяніна, пакуль я працую».
    «А, гэта, — сказаў малы. — Гэта мяне прымушаюць. Сам ня ведаю, навошта. I пры чым тут сурок?»
    «Разумею, — здаўся я. — Калі хочаш ведаць, я ў падобнай сытуацыі. Слухай, а табе праўда падабаюцца мае гісторыі?»
    «Ага, -сказаў ён. — А што?»
    «Рэч у тым, — сказаў я. — Што яны ня могуць табе падабацца. Яны не для дзяцей. Ты ня можаш іх разумець. У цябе ў галаве не хапае для гэтага зьвілін. Ты мусіш вырасьці, каб іх ацаніць. Вось я і думаю... Думаю, што ты водзіш усіх за нос. Але мяне ты не падманеш».
    «Дурань, — сказаў малы, зусім не крыўдуючы. — Адкуль ты ведаеш, што я разумею, а што не? У цябе што, ёсьць дзеці?»
    «Гэта не твая справа», — сказаў я. А сам успомніў раптам, як марыў зусім нядаўна пра жанчыну з салодкім дыханьнем, пра тое, як шмат простых і важных рэчаў яна магла б мне даць. Дай мне дзівоснае ціхае сонца...
    «Не твая справа, — перадражніў мяне гэты павіян. — Што адбываецца ў гэтым доме, таксама не твая справа. Ma­ry нічога і не паказваць».
    «Мы дамовіліся, — нагадаў яму я. — Ты паказваеш мне таямніцы, а я пішу пра цябе гісторыю».
    Мне вельмі хацелася, каб ён зразумеў, што мной нельга маніпуляваць — і што ён ня мусіць забывацца, хто тут дарослы. Таму я гаварыў зь ім адкрыта, з пагардай і трохі
    зьдзекліва. 3 майго боку гэта, вядома, было рызыкоўна: бо па дзіўным зьбегу абставінаў ягонае меркаваньне пра мае гісторыі было, як ні круці, вырашальным. I ўсё ж гордасьць не дазваляла мне прыняць такі расклад, пры якім ён будзе мной камандаваць.
    «Ну ты ідзеш? — сказаў малы і выйшаў на калідор. — He тармазі».
    Я рушыў за ім. Калідор быў асьветлены, мне ўвесь час здавалася, што зараз зь якой-небудзь нішы зьявіцца Артэміюш і прыцісьне мяне да сьцяны. I тады толькі гэтая малая малпа зможа ўратаваць мае косьці. Але мы спусьціліся ў цёмны хол, прамінулі калідор, дзе нядаўна (о сорам, сорам) я засоўваў галаву ў пральную машыну... Малы адчыніў дзьверы і паказаў, каб я падымаўся па лесьвіцы. Мы апынуліся ў іншым крыле дома.
    «Вось тут сьпіць Маргуся, — прашаптаў сын купца. — Хочаш зірнуць?»
    «Не, ты што», — сказаў я.
    «Ды што ты баішся? Я часам заходжу і гляджу, як яна сьпіць, — ухмыльнуўся ён. — I нават казычу ёй пяткі. Яна не прачынаецца, але пераварочваецца, такое можна пабачыць...»
    I ён закаціў вочы.
    «Цябе што, не навучылі, што нельга заходзіць да людзей і падглядваць?» — прашаптаў я. А сам ужо ішоў усьлед за павіянам. Маргуся спала на баку, коўдра гірыкрывала яе да плячэй — цудоўных голых плячэй, адно зь якіх было асьветленае па-змоўніцку яркай поўняй. У пакоі Маргусі было шмат кветак, а на стале стаяў раскрыты ноўтбук. Як шмат я аддаў бы, каб прачытаць, што яна там піша...
    «Хочаш паказытаць? — спытаў сын купца. — Вось, глядзі...»
    Я нерашуча пазіраў на ноўтбук. Узяць яго і вярнуцца ў пакой, а потым прынесьці і паставіць на месца. Сын купца нецярпліва чакаў.
    «Ну добра, я сам», — шапнуў ён, нахіліўся і паказытаў маленькую пятку Маргусі. Як і абяцаў гэты гадзёныш, Маргуся заварушылася і перавярнулася на сьпіну. Я пабачыў куточак белых грудзей і адвёў вочы.
    «Куды ты ўсё глядзіш! — шапнуў сын купца. — Тут такое, а ён... Ой, яна зараз прачнецца».
    Мы кінуліся ў калідор і замерлі. Было чуваць, як Маргуся прыўстала на ложку. Голыя ногі апусьціліся на падлогу, Маргуся пазяхнула — і нават гэты просты і нявінны гук прагучаў для мяне як музыка. А потым мы пачулі, як яна зноў легла. Ноўтбук загудзеў. Мы яе пабудзілі.
    Ціхенька, сьлед у сьлед, мы пайшлі па калідоры. Наперадзе былі яшчэ адны сходы.
    «Там сьпяць мае бацькі, — сказаў сын купца. — Хочаш паглядзець?»
    «Не, — сказаў я. — Мы таксама зьбіраемся казытаць ім пяткі? Калі яны прачнуцца, мяне ня проста выганяць. Яны мяне так паказычуць, што на мне жывога месца не застанецца. Мяне аддадуць на абед Артэміюшу. I загадаюць Маргусі прыгатаваць з майго мяса шніцэлі. А што ўнізе? Я бачыў, там ёсьць дзьверы...»
    «Там? — спытаў малы і нахмурыўся. — Ну добра... Ідзі за мной».
    Мы зноў спусьціліся, а потым асьцярожна, хапаючыся рукамі за парэнчы, рушылі па высокіх прыступках яшчэ ніжэй. Гэта быў падземны паверх. Я думаў, тут жыве Артэміюш.
    «Не, Артэміюш мае будку ў двары», — сказаў малы, быццам чытаючы мае думкі. Ён правёў мяне па доўгім калідоры і спыніўся.
    «Зараз ты сустрэнешся са сваім тыграм», — сказаў ён і дастаў з майтак ключы.
    Малы адамкнуў дзьверы і прапусьціў мяне наперад.
    «Здароў, малая, — сказаў ён, заходзячы за мпой у цёмны пакой. — Ты сёныія хто? Памва? У-у, жахлівая Памва...
    Ты дзе? Глядзі, — зьвярнуўся сын купца да мяне. — Зараз як кінецца».
    Але ў пакоі нікога не было. Малы ўключыў сьвятло.
    «Ну, не прыкідвайся, што сьпіш, — сказаў сын купца. — Калі ты ўкусіш мяне за нагу, як мінулым разам, я больш цябе ня выпушчу».
    «3 кім ты размаўляеш? — спытаў я. — Годзе ўжо загадак, расказвай».
    «3 кім-з кім, — сын купца сеў на вялікі ложак і дастаў з-пад яго касьцюм тыгра. — Зь сястрой. Тут жыве мая сястра. Маленькая сястра. Але пра гэта ў нашым доме не прынята гаварыць уголас. Яна хворая і ня ўмее паводзіць сябе прыстойна ў добрым таварыстве. Да таго ж ёй нельга слухаць казкі... Асабліва такія, якія ты расказваеш. Яна жыве тут, Маргуся корміць яе, чытае ёй перад сном, але яе пельга выпускаць. Яна ўсё псуе. Калі б яна слухала твае гісторыі, ты б ніколі ня змог дачытаць іх да канца, ніводную. Яе нельга выпускаць, але я часам прыходжу да яе ўначы, расказваю сёе-тое цікавае, што адбылося за дзень... I не замыкаю дзьверы. Бо мне шкада яе, хай пагуляе па доме... А зараз яна схавалася».
    У гэтым пакоі і праўда было дзе схавацца. Ён выглядаў як дом для вялізнага ката: абабітыя мяккай тканігіай лябірынты, лесьвічкі, горкі кшталту тых, што стаяць на дзіцячых пляцоўках. Я падняў галаву — і аднекуль зьверху на мяне абрынулася істота, зробленая з падушак.
    «Памва! — засьмяяўся сын купца. — Я так і думаў!»
    Мы з Памвам паваліліся на падлогу. Пачвара адскочыла і паднялася, пільна сочачы за маім тварам. Ей было цікава, ці злуюся я. Але я не злаваўся, я быў агаломшаны.
    Перада мной стаяла высокая дзяўчына гадоў шаснаццаці ў ніжаме, з вачыма, раскрытымі так шырока, нібы яна хацела, каб я праскочыў скрозь іх, як тыгр скрозь вогненнае кола. Босыя ногі былі шырока расстаўленыя, а на галаве дзяўчыны не было ані валаска.
    «Пазнаёмцеся, — сказаў малы. — Мая сястра Рутка. А гэта той самы вінавайца, які забаўляе нас кожны вечар. А, ну вы ж знаёмыя... Можаце станчыць разам вальс...»
    I малы засьмяяўся і ўпаў на ложак.
    «Там у іх нічога не чуваць, — сказаў ён скрозь сьмех. — Рутка можа хоць бэнзапілу ўключыць, яны нічога не пачуюць...»
    Рутка глядзела на мяне з павагай. Мне зноў стала сорамна за свой недарэчны выгляд. Яна была маёй прыхільніцай. I тут — такая сустрэча з аўтарам. О, як добра я ведаў, што чытачу нельга дазваляць асабістае знаёмства зь любімым пісьменьнікам. Такія знаёмствы заўсёды расчароўваюць людзей. Аўтар мусіць заставацца кнігай. I жыць толькі ў кнізе.
    «Ну, мы пайшлі, — сказаў малы, адсьмяяўшыся. — Рутка, перастань...»
    Але Рутка ўжо танчыла перада мной. Гэта быў танец Памвы, пачвары Памвы ў падземным сутарэньні. Яна рухала рукамі і нагамі, нібы яны былі зробленыя з шароў. Яна торгалася і глядзела на мяне злавесна, як робат, што выйшаў з-пад кантролю.
    «Усё, хопіць, — сказаў малы і пацягнуў мяне за руку. — Дабранач, Памва!»
    Мы выйшлі. Малы замкнуў дзьверы і схаваў ключы ў майткі.
    «Самае надзейнае месца, — сказаў ён. — Трэба вяртацца. Мне яшчэ ключы на месца пакласьці...»
    «А што там?» — я падышоў да шафы, якая стаяла ў супрацьлеглым канцы калідора. Хацеў адчыніць яе, але ня змог.
    «Ня ведаю, — сказаў сын купца. — Дый навошта табе гэта ведаць? Ты наш госьць, вось і ўсё. Ты татку грошы вінен, забыўся? Я і так расказаў табе больш, чым мог».
    Апошнія словы ён прамовіў такім сур’ёзным і строгім голасам, нібы быў мне роўня. Нібы ён быў тут дарослы, а зусім ня я, бедны стары чалавек, раб свайго майстэрства, закладнік дзіўнага сьляпога лёсу.
    ГіСТОРЫЯ АДЗІНАЦЦАТАЯ
    АГЕНЬЧЫКІ АД НУДЫ
    Упанядзелак, аўторак, сераду, чацьвер, пятніцу й суботу ў Шашка была мама. А ў нядзелю не. У нядзелю ў Шашка быў тата — пузаты, вечна раздражнёны мужчына з доўгімі жывымі валасамі ў носе. Тата Шашка і зімой і летам насіў тую самую жоўтую куртку, і куртка даўно ўжо сьмярдзела, ды як ты скажаш пра такое ўласнаму тату — пакрыўдзіцца ж. He, тата Шашка ня быў бедным чалавекам, проста ён рабіў рамонт у сваёй новай кватэры на ўскраіне гораду і таму быў вымушаны эканоміць. Шашок чуў гэтае слова штонядзелі: эканоміць, казаў тата, эканоміць, я эканомлю, ты эканоміш, мы эканомім, яны эканомяць. А яна... Яна не эканоміць. Яна не эканоміць, твая маці, таму і мае праблемы. А я яе вучыў...
    Мама і тата разьвяліся год таму, перад Новым годам. А цяпер вось зноў набліжаўся Новы год. I ў нядзелю, калі ў горадзе ўсё растала і пацякло, Шашок апрануўся, выйшаў на двор і сеў чакаць тату. Яны з мамай жылі на першым паверсе — і таму мама была зусім побач. Тата прыйшоў, як заўсёды, на нешта раззлаваны, пасьпешлівы і задышлівы. Схапіў Шашка за руку і пагрукаў у акно:
    «Усё, мы пайшлі! I каб была ў шэсьць дома, я зь ім тут пад пад’ездам сядзець ня буду, у мяне ўвечары плітку кладуць!»
    Мама памахала Шашку рукой з акна. Яны з татам селі ў аўтобус, і тата сказаў:
    «Ну што? Куды паедзем?»