Апошняя кніга пана А.
Казка
Альгерд Бахарэвіч
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 500с.
Мінск, Прага 2020
«Добра, добра, пане Гланда, — сказаў купец. — Я гляджу, вы і праўда вырашылі замяніць Артэміюша на ягонай адказнай пазыцыі. Але крытык ня сьцяг, яго так проста не заменіш. He хачу камэнтаваць сказанае вамі, я не з усім згодны... Але я таксама, як і вы, хачу прычапіцца да словаў аўтара. Як можна напісаць гісторыю зь дзесяці словаў? Гэта немагчыма!»
«Не пагаджуся з вамі, пане гаспадару, — Маргуся выйшла наперад і закрыла мяне сваім ладным станам, нібы хацела даць магчымасьць аддыхацца пад яе абаронаю. — Як вядома, слаўны Гэмінгўэй напісаў аднойчы, пайшоўшы ў заклад, самае кароткае апавяданьне ў гісторыі. Заклад ён выйграў, бо тэкст атрымаўся больш прачулы за тысячы доўгіх гісторый».
«I як жа ён гучаў?» — спытаў пан Гланда.
«Зараз, — Маргуся наморшчыла лоб і дастала з фартушка тэлефон. — Хвіліначку, шаноўны пане Гланда. Вось... “Прадаюцца дзіцячыя боцікі. Няношаныя”. For sale: baby shoes, never worn. Услухайцеся, колькі тут болю, якая трагедыя ў гэтым зусім кароткім апавяданьні...»
«Прадаюцца дзіцячыя боцікі? — перапытаў купец, задумаўшыся. — Няношаныя? Боцікі... Прадаюцца? To бок маецца на ўвазе, што... О Міласэрны Бог...»
«О Справядлівы Лад, — прашаптала жонка купца. — I праўда... Гэта значыць, што...»
«Менавіта гэта і значыць, — помсьліва сказаў я з-за сьпіны Маргусі. — Бачыце?»
«Але гэта не апавяданьне! — усклікнуў пан Гланда. — Якія яшчэ боцікі? Ну няношаныя, і што? Спадарства, яны могуць быць няношаныя з тысячы розных прычын, кажу вам як паліцыянт! Напрыклад, гаспадарам мог проста не спадабацца колер! Ім падаравалі, а колер не падышоў!»
«Ох, — купец схапіўся за галаву. — Памаўчыце, нане Гланда. Што ж, казачпік, каб канчаткова пераканаць мяне, прыдумай і ты гісторыю з чатырох словаў, як гэты ваш... які на Г. Добра, лепш зь дзесяці, бо так ты, чаго добрага, зусім разьлянуешся!»
«Дайце мне хвіліну, — сказаў я. — Усяго хвіліну».
Купец кіўнуў і паднёс палец да вусііаў Усе замаўчалі. Толькі сын купца чамусьці менавіта цяпер вырашыў пагуляць з маёй нагой — нібы сабака, ён налятаў на яе з усяго размаху і спрабаваў ударыць мяне па калене.
«Я хачу праверыць твае рэфлексы!» — крыкнуў гэты разумнік.
«Сынку! — узмаліўся купец. — Пачакай хвіліну, хіба табе не цікава?»
«Проста я люблю толькі до-оўгія казкі», — працадзіў малы, ды ўсё ж адчапіўся.
«Любі сабе на здароўе! Але гэтая будзе кароткая, — прамовіў я. — Дайце мне толькі яшчэ трыццаць сэкундаў».
ГіСТОРЫЯ ДЗЕВЯТНАЦЦАТАЯ
LA VILLE NATALE
Паркоўка. Плачу. Там, дзе шлягбаўм, матчына спальня была, направа: кухня.
«Ого, — сказаў пан Гланда. — I што гэта значыць?»
«Гэта значыць, што я расказаў вам, спадарства, дзевятнаццатую гісторыю з тых трыццаці адной, якія абяцаў, — хутка сказаў я і сам ледзь не расплакаўся, бо самая кароткая з маіх казак аказалася, alas, і самай аўтабіяграфічнай. — Адзначце гэта ў сваім сыіісе, пане гаспадару».
Яны не заўважылі маіх сьлёзаў. Купец наморшчыў лоб:
«Паўтары яе, калі ласка. Дзіва дзіўнае... Яна такая кароткая, а патрабуе, каб яе нрачыталі яшчэ раз, быццам у ёй ёсьць пра што падумаць».
«Паркоўка. Плачу, — паўтарыў я, намагаючыся авалодаць сабой. — Там, дзе шлягбаўм, матчына спальня была, направа: кухня».
«Першы раз вы сказалі: плачУ, а зараз: плАчу, — прамовіла жонка купца. — Дык як правільна?»
«Як вам будзе заўгодна, так і правільна, літасьцівая пані», — адказаў я і наліў сабе яшчэ віна.
«Ага! — твар купца прасьвятлеў. — Што ж, брава! Якой бы кароткай яна ні была, твая гісторыя, я вымушаны залічыць яе. Бо цяпер я разумею... Дарослы чалавек, мо нават пажылы, прыяжджае на платную паркоўку, на месцы якой некалі стаяў ягоны дом. Плаціць і плача... Пане Гланда, гэта я вам тлумачу. Бо, гляджу, вы дагэтуль не ацанілі новай гісторыі нашага госьця...»
«Ацаніў, — кінуў пан Гланда. — Цяпер ацаніў. Сапраўды, брава».
«Гэта фантастыка», — ціха сказала Маргуся.
Я самазадаволена і стомлена дапіў віно.
«А цяпер я хацеў бы пачуць гісторыю ад вас, шаноўныя, — сказаў я. — Праўдзівую гісторыю таго, што тут адбываецца. Чаму ў маім пакоі, у гаршку з кветкай, стаяла прыстасаваньне, якое ў прастамоўі завуць “жучком”. Чаму Рутку трымаюць у сутарэньнях, навошта я вам тут спатрэбіўся і што здарылася з Артэміюшам. Бо, здаецца мне, я адзіны ў гэтым доме, ад каго хаваюць усю праўду. Хаваеце вы ўсе — апрача хіба што Руткі. Яна і праўда незвычайнае дзяўчо».
Яны моўчкі глядзелі на мяне, вылупіўшы вочы. Яны глядзелі на мяне так, як зграя глядзіць на здабычу, якая зьнянацку ажыла і заскочыла на непрыступную скалу, адкуль яе не дастаць. Калі, вядома, ахвяра сама ня здохне там з голаду.
«Што ж, — прамовіў свае ўлюбёныя словы купец. — Гэтае пажаданьне да нас мусіла аднойчы прагучаць. У пэўным сэнсе яно мае падставы лічыцца законным. Чалавеку з вуліцы і праўда маглі падацца дзіўнымі некаторыя рэчы, якія прынятыя ў маім доме. Але ж ці не зьдзівіўся ты, дарагі казачнік, з самага пачатку? Чаму ж ты маўчаў? Ці не падалася табе падазропай нашая ўгода? Мілы мой... Ніякай гісторыі ты не пачуеш. Бо яе няма. Есьць я, купец, што мае свае капрызы і свае ўяўленьні пра сьвет, якія могуць кагосьці нават шакаваць. Але я — чалавек культуры, дзеяч мастацтва, а ня проста камэрсант. Я люблю напаўняць жыцьцё дзівосамі.
I часам яны самі прыходзяць у мой дом, невядома адкуль, як тыя муракамскія промні. Павер мне, казачнік, не было піякага “жучка”. Я ня маю ніякага ўяўленьня пра тое, што хавалася ў тым гаршку. Пан Гланда праверыў, гэтае прыстасаваньне зусім не для праслухоўваньня. А для чаго, мы ня ведаем. Хтосьці падсунуў яго ў мой дом. Што да Руткі, дык падумай сам. У горадзе неспакойна, ходзяць чуткі пра нейкую заразу. Дык ці ня ёсьць пакой, у якім хаваецца Рутка, найлепшым прытулкам для яе ў такой сытуацыі? Ізаляваным ад сьвету — але надзейным? Што да Артэміюша, дык мы, на жаль, ня ведаем, што зь ім сталася. Пан Гланда працягвае сьледзтва і ўпэўнены, што гэта ты, казачнік, маеш дачыненыіе да ягонай гібелі. У чым я асабіста сумняваюся. Дарагі наш госьць... Бывае, што ўсё выходзіць з-пад нашага кантролю — але ня варта прыдумляць сабе, што гэта вынік таемнай змовы. Лепш прыдумай нам добрую новую гісторыю. Нашая ўгода гірацягвае дзейнічаць. Некалі мы пра ўсё даведаемся і яшчэ пасьмяемся над сваімі страхамі. Абяцаю табе, казачнік. Дабранач, панове!»
3 гэтымі словамі мы разышліся па сваіх пакоях. Мы, насельнікі нашай невялікай крэпасьці, якая трашчала пад наступам ашалелага ад страху гораду, але яшчэ трымалася. Мы... Хто мы? — пытаўся я сам у сябе. Хіба я зь імі заадно? Гэта яны аб’ядналіся супраць мяне зь невядомай мэтай.
I ўсё ж: мы. Мы былі тут як адна сям’я.
Я, зусім не задаволены адказам купца. Сам купец, які цудоўна ведаў пра маю незадаволенасьць. Ягоная жонка, якая пазірала на мяне з такой зацікаўленасьцю, што я пачаў ужо баяцца, як бы яна зноў не завітала да мяне ўначы. Пан Гланда, якому карцела зладзіць мне допыт — і ён злавіў мяне на сходах: «Скажыце, а чаму Рутка назвала вас “вінавайцам”»? А яшчэ сын купца, які відавочна ведаў больш, чым можпа было сабе ўявіць...
I Маргуся. Мілая Маргуся, якая забегла да мяне ў пакой, каб пераслаць мне пасьцель.
«Ведаеце, Маргуся... — я сачыў за яе рукамі. — Сёньня я прыгадаў адзін японскі верш, я вычытаў яго ў адной старой кнізе...»
Яе сьпіна напружылася.
«Які ж?»
«Я не ручаюся за дакладнасьць. Але паслухайце яго, ён прыгожы. I ёп пра мяне. Пра тое, кім я быў, і пра тое, кім зрабіўся. Ды кіньце ж гэтыя саваны, Маргуся!»
Яна кінула і неахвотна павярнулася да мяне.
«Мне сказалі,
што велічная дарога, па якой я ішоў, прывядзе мяне да бяскрайняга Акіяну Сьмерці.
Я павярнуў назад,
і з тае пары вакол мяне ўсё нейкія крывыя, глухія, кружныя сьцежкі...»
Яна зноў схапілася за коўдру.
«Прыгожа, праўда?»
«Мараль гэтага верша нагадвае вашую казку пра Банакву», — сказала яна, спрытна намацваючы канцы накоўдраніка, нібы танцуючы зь ім у пары. I я падумаў, што момант прыйшоў.
«Мілая Маргуся, — сказаў я. — У мяне ёсьць маленькі дом з садам, за кальцавой дарогай. Давайце ўцячэм адсюль, пакуль ня позна. Выйдзем на вуліцу і пабяжым. Ніхто ня стане нас даганяць. Мы сядзем на электрычку, калі чыгунка яшчэ працуе, і даедзем туды, дзе каля самага лесу я жыў да таго, як трапіў сюды. Мілая, дарагая, непараўналыіая Маргуся! Мы будзем жыць там, як людзі, я буду кахаць вас, як найлепшую жонку, і мы забудзем пра гэты змрочны дом і ягоныя таямніцы! Купец ня стане шукаць нас, у яго сваіх клопатаў па горла!»
«Што вы, — сказала Маргуся, вырываючыся з маіх сарамлівых, няўпэўненых абдымкаў. — Вы мусіце застацца тут.
Вы не расказалі ўсіх гісторый, а гэта так важна. Так важна, што вы нават ня можаце сабе ўявіць! Да таго ж на вуліцы вы адразу трапіце ў лапы гэтага зброду, які разарве вас на кавалкі ўжо за адно толькі падазрэньне ў тым, што вы хворы!»
«Хворы... — усьміхнуўся я, прагна вывучаючы распаленымі вачыма яе твар. — Ведаеце, мілая Маргуся, часам я думаю, што мне і праўда хочацца захварэць. Быць героем, далучаным, быць хоць кімсьці. Удзельнічаць!»
«Што вы такое кажаце! — спалохана закрыла мне рот Маргуся, і мне захацелася адкусіць ёй палец. — Глупства!»
«Ня глупства! — сказаў я ўпарта. — Зразумейце, Маргуся, у такія часы ёсьць людзі, якія шчыра радуюцца навале. Там, дзе ў людзей доўга былі зьвязаныя рукі, эпідэмія можа зрабіцца ратавальным нажом! Арганізатары радыя магчымасьці скарыстаць свае арганізатарскія навыкі. Салідарныя радыя нагодзе праявіць салідарнасьць. Інпіыя проста радуюцца разнастайнасьці і навінам. Вечна зларадныя могуць нарэшце пазлараднічаць цалкам легальна, а самаахвярныя шчасьлівыя тым, што могуць нарэшце скласьці ахвяру!»
«О мой казачнік, — ледзьве не ўзмалілася Маргуся. — Я абяцаю вам, што ўжо хутка ўсё высьветліцца. I вы ўзьнесяце хвалу Міласэрнаму Богу, што засталіся тут і аддалі пазыку! Што вы жывы і здаровы! О, калі б я толькі магла расказаць вам усё... Але я не магу. Паверце, вы ў гэтым доме — той, каго берагуць як адзінае вока! Проста паверце мне і не прасіце болынага, чым маё добрае да вас стаўленьне!»
«Але я не магу так больш».
«Вы можаце, вы ўсё можаце, я веру! — усклікнула Маргуся гарачым шэптам і дастала з кішэні раздрукаваны на аркушах тэкст. — Вось. Я ведаю, што вы вельмі стаміліся. Я ведаю, што такое стома творчага чалавека... Калі ў вас зьнікнуць ідэі для гісторый, вазьміце мае казкі і скажыце ўсім, што іх напісалі вы. Вядома, яны зусім слабыя, я ня ўмею пісаць, але гэта лепш чым нічога. Можа, калі вы трошку падрэдагуеце іх... Гэта будзе гонарам для мяне, калі вы