• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апошняя кніга пана А. Казка Альгерд Бахарэвіч

    Апошняя кніга пана А.

    Казка
    Альгерд Бахарэвіч

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 500с.
    Мінск, Прага 2020
    113.42 МБ
    прачытаеце маю пісаніну. I калі хоць нешта падасца вам вартым увагі, сьмела бярыце і выдавайце за сваё!»
    «Маргуся! Раскажыце мне ўсю праўду, я нікому не скажу! Дзе я? Што ўсё гэта значыць? Пашкадуйце мяне, мілая Маргуся!»
    «Я не магу, — сказала Маргуся і ўзялася за ручку дзьвярэй, каб пакінуць мяне ў гэтай кельлі. — А яшчэ я хацела сказаць вам... Толькі не крыўдуйце. Але чаму вы вырашылі, што я кахаю вас? Кахаю настолькі, каб уцячы з вамі ў нейкую гнілую хатку за кальцавой?»
    Я стаяў і глядзеў на яе, агаломшаны. Я не чакаў такіх словаў ад гэтай дзяўчыны.
    «Я вашая адданая слухачка, — сказала Маргуся. — Я цаню ваш талент і гатовая дапамагаць вам ва ўсім, у чым змагу. Але кахаць... Кахаць і быць жонкай... Гэта зусім іншае. Я люблю вашыя гісторыі — але сумняваюся, што магла б жыць з вамі. Бяда аўтараў у тым, што яны часта блытаюць прыхільніц іхнай творчасьці з прыхільніцамі іх душаў і целаў... Ды я і не змагла б жыць за горадам. Там холадна і ўбога, там брудна і нудна. Я люблю горад, я прызвычаілася да яго, мае лёгкія поўныя ягонага смуроду, і ён — самае салодкае для мяне паветра. Дабранач!»
    I яна высьлізнула, уцякла ад мяне — нібы танканогая ахвяра, якая пераскочыла раптам праз падманліва высокую скалу, ратуючыся ад галоднае зграі.
    ГіСТОРЫЯ ДВАЦЦАТАЯ
    KIHO HE ДЛЯ ЎСІХ
    Авам ужо ёсьць васямнаццаць?» — строга, з-пад акуляраў, спытала жанчына на ўваходзе, правяраючы іхныя білеты.
    «Вядома, — пакрыўдзілася Жэня. — Вам што, пашпарт паказаць?»
    «А вось пакажыце», — сказала гэтая карга, і Жэня адкрыла сумачку, шукаючы дакумэнты. Алежку было сорамна за яе дзіцячыя рухі, за вялікія рукі падлетка, якія няўклюдна корпаліся ў дарослых рэчах.
    «А мне таксама? — спытаў ён. — Пашпарт паказаць?»
    «Вам ня трэба, — сказала жанчына. — Вы мужчына. Вам нічога ня будзе. А ёй яшчэ дзяцей нараджаць».
    Жэнька пачырванела і нарэшце дастала пашпарт. Ёй споўнілася васямнаццаць тры дні таму.
    «Добра, — сказала гэтая гідкая кантралёрка. — Праходзьце ў трэцюю залю. Але я на вашым месцы лепш бы на рамантычную камэдыю схадзіла. У вашым узросьце... Эх».
    «Як добра, што мы не на вашым месцы», — помсьліва сказала Жэня, і яны падняліся па старых мармуровых сходах туды, дзе са сьценаў пазіралі вясёлыя чорна-белыя твары забытых усімі артыстаў.
    Алежка хацеў пайсьці на нейкі дэтэктыў. Або на трылер. Або — хай бы ўжо і так — на нейкую камэдыю. Але Жэня
    ўмела стаяць на сваім. «Гэта элітарнае кіно! — сказала яна, калі яны разам выбіралі добры фільм. — Кіно не для ўсіх! Гэты фільм сабраў прызы на ўсіх фэстывалях! Вось, пачытай водгукі!»
    Алежка пачытаў і адразу ж занудзіўся. Было ясна, што фільм, на які яны ідуць — гэта суцэльная чухня. Hi добрага сюжэту, ні саспэнсу, ні напруті. Праўда, абяцалі, што будзе страшнавата. Але Алежка не любіў фільмы жахаў. Ён любіў трылеры і дэтэктывы, дзе нічога такога на першы погляд не адбываецца, але сама штодзённасьць раптам выштурхоўвае на паверхню злачынства. I пачынае размотвацца такі клубок — што ўжо не адарвацца. А тут няясна нават, пра што кіно...
    I ўсё ж Жэнька яго ўгаварыла. Ну і добра, падумаў ён. Затое пасьля фільму яна будзе да мяне такая добрая. Бо адчуе сваю віну. I наступным разам мы пойдзем на нармальнае кіно. Чалавечае. Для ўсіх.
    Яны ўвайшлі ў залю і знайшлі свае месцы. Трохі дзіўна было сядзець адным сярод мноства пустых крэслаў. Бо да пачатку заставалася ўсяго пяць хвілін, а ніхто, апрача іх, на фільм не прыйшоў.
    «Можна садзіцца, дзе захочаш, — сказаў Алежка. — Нават на тыя вунь канапы для парачак. Хочаш?»
    «Давай пачакаем, — сказала Жэнька. — Зараз як набягуць. Гэта ж знакаміты фільм. Столькі рэцэнзій».
    «Я і бачу, што знакаміты, — адгукнуўся Алежка. — Яблыку няма дзе ўпасьці».
    Сьвятло згасла, ніхто так і не прыйшоў. Пачалася рэкляма, яны з Жэнькаю пераселі наверх, на самыя крутыя месцы. Адзін за адным мільгалі трэйлеры нармальных фільмаў. Пустая заля напаўнялася галасамі актораў — Алежка падумаў, што тыя фільмы можна і не глядзець, пару хвілін — і ўжо ўсё ясна. У кіно трэба хадзіць, каб адпачыць, успомніў ён іхную з Жэнькай ранішнюю спрэчку. А каб думаць — трэба чытаць кнігі.
    Але было позна. Алежка абняў Жэньку і ўтаропіўся на экран, дзе якраз пачынаўся фільм, на які яны купілі гэтыя даражэзныя білеты. На экране было цёмна, ніхто нічога не казаў. Толькі нейкі чалавек бег па пустых вуліцах. Ён усё бегаў і бегаў пад злавесную музыку, мінула хвілін дзесяць, а ў фільме так і не пачулася ніводнага жывога чалавечага слова.
    Болыл за тое. За дзесяць хвілін у фільме нічога асаблівага не адбылося. Здавалася, апэратар забыўся, за што яму плацяць грошы, і так захапіўся здымкамі начнога гораду, што вырашыў гэтым і абмежавацца. Праўда, музыка крыху зьмянілася, цяпер у ёй загучалі талеркі. Яны зьвінелі, нагнятаючы атмасфэру, чалавек усё бегаў па начным горадзе, ён то зьнікаў, то зноў выскокваў зь цемры на агромністым экране, але ўпарта маўчаў. Больш у фільме нічога не адбывалася.
    Алежка глядзеў на экран і думаў пра тое, што трэба знайсьці бубнача для ягонага новага праекту. Успамінаў, што хацеў назваць гурт «Кінатэатры». Але высьветлілася, што такі ўжо існаваў. Ён задумаўся, ці не сказаць Жэньцы, што ён можа застацца ў яе начаваць пасьля таго, як правядзе яе дахаты. Потым ён пачаў падлічваць, колькі ў яго засталося грошай на картцы пасьля куплі білетаў на гэты бязглузды сэанс. Потым ён згадаў, што абяцаў сёньня пазаймацца з малодшым братам. На экране ўжо разьвіднела. Чалавек, які ўсю ноч бегаў па горадзе, цяпер ляжаў на ложку і размаўляў зь некім па тэлефоне. Адзінае, што зразумеў і запомніў Алежка — пэрсанажа звалі Жан-Батыст. Але чаго хацеў той Жан-Батыст, навошта швэндаўся ноччу па горадзе і ў чым быў сэнс фільму, Алежка так і не дапяў. 3 размовы, якую вёў гэты нудны пэрсанаж, нічога нельга было ўлавіць. Недзе ў глыбіні фільмавага сьвету зьвінелі талеркі. Ужо не музычныя, а кухонныя. Алежка падумаў, што заўтра яму трэба пад’ехаць забраць ровар з рамонту. А яшчэ пра тое, што дзядзька ў бальніцы. А ён абяцаў маме
    зьезьдзіць яго праведаць... Так і выпішуць, а ён і не заскочыў... Бальніца проста далёка, на іншым канцы гораду...
    Алежка пабачыў перад вачыма халаты — белыя, сінія, аранжавыя. I зразумеў, што правальваецца ў сон.
    Ён прачнуўся і пацягнуўся па тэлефон. Яны ўсё яшчэ сядзелі ў пустой, паўцёмнай залі кінатэатру, а на экране працягваўся нудны фільм. Колькі ён спаў? I калі фільм скончыцца? Алежка прыкінуў, а каторай пачаўся сэанс. Ну, мінула ўжо гадзіна... Ён асьцярожна паварушыў плячом. На плячы ляжала галава Жэні. Жэня мірна спала, пасопваючы і нешта мармычучы. На экране елі нейкія людзі.
    Алежка павярнуўся і пабачыў, што збоку ад яго, за некалькі крэслаў, сядзіць чалавек. Чалавек уважліва глядзеў на экран — але варта было Алежку паварушыцца, як гэты глядач зірнуў на іхную сонную пару і прыязна ўсьміхнуўся.
    Твар чалавека быўтакі знаёмы, што Алежка ажно вызваліў плячо ад Жэнінай галавы і схапіўся за сьпінку крэсла.
    Зусім блізка ад іх, усяго за некалькі крэслаў, сядзеў той самы Жан-Батыст і ўсьміхаўся ім у паўзмроку, як знаёмым.
    На Жане-Батысту нават была тая самая куртка, у якой ён бегаў па начным горадзе ў пачатку фільму. У яго была тая самая фрызура — зблытаныя чорныя валасы, якія падалі на высокі прыгожы лоб. I тая самая ўсьмешка, зь якой пэрсанаж размаўляў па тэлефоне!
    «Зьдзіўленыя? — ціха сказаў ім Жан-Батыст і пасунуўся бліжэй. Цяпер ён сядзеў каля Алежкі, і той адчуваў, як пахне мокрая куртка пэрсанажа. — Насамрэч нічога звышнатуральнага тут няма...»
    Ён гаварыў на іх мове добра, але з выразным, нейкім вельмі прывабным акцэнтам.
    «Гэта што, насамрэч — вы?» — сказала Жэня і паказала дзіцячым пальцам на экран.
    «Гэта я, — сказаў Жан-Батыст. — Я выконваю галоўную ролю ў гэтым фільме. Вам падабаецца стужка? Здаецца, у нас з рэжысэрам выдатна атрымалася...»
    «Мы ў захапленьні, — прашаптала Жэня, зусім прачнуўшыся і ня зводзячы захопленых вачэй з актора. — Вельмі тонкае кіно... Ведаеце, мы любім такія, праўда, Алег?»
    «Ага, — сказаў Алежка. — Ваш фільм такі незвычайны. Сапраўднае мастацтва. Файная апэратарская работа. А галоўны герой — проста супэр!»
    Жан-Батыст усьміхнуўся:
    «Добра, добра, ня трэба хлусіць. Я бачыў, як вы спалі. Гэта было сапраўды прыгожа. Двое цудоўных, сьвежых, таленавітых маладых людзей, поўных сілаў... У вашым узросьце я засынаў адразу ж, як толькі мне выпадала шчасьце заплюшчыць вочы. У маладосьці так шмат робіш — а пасьпець хочацца яшчэ больш! Здаецца, што ўсё жыцьцё наперадзе... Назіраць за вашым сном было ўтысячу разоў больш цікава, чым за гэтым нудоцьцем. Зрэшты, у фільме ёсьць неблагія сцэны. Аднак яны былі ў сярэдзіне, а дзеяньне ўжо набліжаецца да фіналу. У сярэдзіне нам сёетое ўдалося... Асабліва там, дзе яны пачынаюць разважаць пра жорсткасьць, а потым ідуць у заклад... Аднак усё гэта ўжо ня так важна».
    «Але што вы тут робіце, у гэтым кінатэатры?» — спытала Жэня, якая міжволі таксама пачала гаварыць зь лёгкім акцэнтам. Нібы хацела спадабацца гэтаму замежнаму прыгажуну.
    «О, нічога асаблівага, — сказаў, журботна падціснуўшы вусны, Жан-Батыст. — Я проста вандрую па розных краінах, дзе цяпер паказваюць наш фільм. I гляджу на рэакцыю людзей... Прыяжджаю, засяляюся ў гатэль, а ўвечары іду ў кіно і гляджу. Я прыходжу, калі фільм ужо ідзе, каб не прыцягваць увагі. Часам людзі бянтэжацца, калі бачаць у залі актора, за работай якога яны назіраюць на экране. Гледачы пачынаюць інакш успрымаць фільм. Зьяўляецца фальшывая павага, трошкі страху, прытупляецца ўвага да дзеі... Таму я хаваюся ў цёмнай залі. Але сёньня хавацца бессэнсоўна. Вы адзіныя, хто прыйшоў. Ведаеце што? Да канца фільму
    яшчэ хвілін дваццаць. А вы — мае адзіныя гледачы. Я проста абавязаны падзякаваць вам. Давайце пакінем гэты халодны кінатэатр і завітаем у нейкую кавярню. Я запрашаю!»
    Алежка і Жэня пераглянуліся. Зразумела, што Жэня не магла ўпусьціць такую нагоду пасядзець у кавярні з сапраўдным кінаакторам. Яны пагадзіліся і, ўзяўшыся з Жэняй за рукі, выйшлі з залі ўсьлед за высокім, доўгавалосым Жанам-Батыстам.
    Кавярня была дарагая — і Алежка ўзрадаваўся, што яму не давядзецца плаціць за іх з Жэняй. Але адначасова ён адчуў, што сэрца ягонае сьціскаецца ад рэўнасьці. Рэўнасьць была спачатку ціхая, нібы нехта выпадкова закрануў струну на гітары ў цёмным пакоі. Але потым адгукнуліся іншыя струны, пагрозьліва прагудзеў бас. Зазьвінелі талеркі. Рэўнасьць мацнела. Жэня глядзела толькі на Жана-Батыста, яна адкрыта любавалася ягоным нетутэйшым тварам, яна слухала толькі яго, а ён гаварыў лёгка, складна, стомлена, ягоны акцэнт быў такі чароўны, што ўсё, што б ён ні казаў, гучала разумна і цікава...