• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апошняя кніга пана А. Казка Альгерд Бахарэвіч

    Апошняя кніга пана А.

    Казка
    Альгерд Бахарэвіч

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 500с.
    Мінск, Прага 2020
    113.42 МБ
    Але Рыта не паслухалася і працягвала пісаць. А потым у яе раптам зьявіўся малодшы брат. I сказаў ёй: «У мяне ёсьць адна неверагодная цацка. Давай пагуляем!»
    «Пачакай, Рыта, — спыніў яе казачнік. — Як гэта так? У цябе зьявіўся малодшы брат — і адразу ж заявіў табе: давай пагуляем? Так не бывае. Калі ў цябе зьяўляецца малодшы брат, ён спачатку толькі крычыць і смокча малако з цыцкі. Ён маленькі, чырвоны, зусім не прыгожы і не дае спаць па начах».
    «Хіба? — спытала Рыта. — Я чытала, што так бывае. Але думала, што гэта казкі. He, мой малодшы брат быў зусім не такі. Ён быў невялікага росту, гэта праўда. Але калі ён апынуўся ў нашым доме, дык адразу ж сказаў мне: “Давай пагуляем”».
    Яна задуменна паглядзела на свае грудзі.
    «Малако? — спытала яна. — Яны п’юць адсюль малако?»
    «Так, — сказаў казачнік. — Звычайна так і бывае, пакуль яны не падрастуць».
    «Я ніколі ня бачыла яго за такім дзіўным заняткам, — сказала Рыта. — Грудзі ёсьць толькі ў мамы, у мяне і Map-
    гусі, але мой малодшы брат ніколі не спрабаваў піць зь іх ні малака, ні віна, ні чагосьці іншага».
    «Гэта вельмі цікава, Рыта, — сказаў казачнік. — Працягвай. Як жа ты зь ім пазнаёмілася?»
    «Гэта было ў офісе... — няўпэўнена сказала Рыта. — У бацькавым офісе...»
    Аднойчы Рыта забегла да бацькі на працу. На канапе ў бацькавым кабінэце сядзеў хлопчык і гартаў кнігу.
    «Рытка! — сказаў ён. —Ура! Рытка прыйшла. Зараз мы будзем гуляць!»
    I ён схапіў яе за руку і пасадзіў побач з сабой.
    «Пазнаёмся, Рыта, гэта твой малодшы брат, — сказаў бацька. — Цяпер ён будзе жыць з намі. Мы доўга шукалі яго — і знайшлі. Праўда, ён файны?»
    Рыта сядзела побач з хлопчыкам, глядзела, як ён водзіць пальцам па старонках, і думала, што, напэўна, так і трэба. Спачатку ў цябе няма малодшага брата, а потым ён зьяўляецца. I гэта трэба прыняць як належнае.
    Увечары маці патлумачыла ёй, адкуль ён узяўся.
    «Мы знайшлі яго ў спэцыяльным доме, дзе жывуць дзеці, у якіх няма бацькоў. Знайшлі і ўзялі да сябе. Бо пашкадавалі малога. Цяпер у цябе ёсьць брат, і мы спадзяемся, ты будзеш любіць яго і берагчы. Ён цудоўны, скажы?»
    «Галоўнае, каб ён слухаўся», — буркнула Рыта. Бо яна чытала ў кнігах, якія выдаваў яе бацька, што малодвіыя браты бываюць вельмі непаслухмяныя і шумлівыя.
    «Гэта залежыць і ад цябе таксама, — сказала маці. — Ідзі, пазнаёмся зь ім бліжэй».
    Спачатку ўсё ішло няблага. Але пакрысе Рыта пачала заўважаць, што бацька і маці выконваюць усё, што пажадае малодшы брат. Калі яны ня слухаліся яго, ён не крычаў, ня тупаў нагамі і не заходзіўся ў гістэрыках, як гэта робяць малодшыя братыўкніжках. He! Ён простамоўчкі глядзеўутвар бацьку або маці, нібы ведаў нейкую іхную таямніцу. I яны пакорліва рабілі тое, што ён хацеў. Рыце гэта не падабалася.
    Яна наўмысна рабіла ўсё наадварот. Неўзабаве яна адчула, што стаўленьне да яе зьмянілася. Дом поўніўся крыкам. Крычалі на яе. Усё, што б яна ні рабіла, злавала яе бацькоў ажно да шаленства. I вось аднойчы, пасьля чарговай сваркі, уяе пакой нехта пагрукаў. Гэта быўяе малодшы брат.
    «Давай пагуляем, — сказаў ён і працягнуў ёй нейкую маску. — Ты ж любіш тэатр».
    «Я не хачу, — сказала Рыта. — У мяне баліць галава».
    «Але гэта такая лячэбная маска, — настойваў малы. — Надзенеш, і ўсё пройдзе».
    «Зусім як у маім апавяданьні», — сказала Рыта.
    «Ты пішаш гісторыі? — спытаў малы, нібы сядзеў у кабінэце і гаварыў з новым аўтарам. — Пачытай».
    «Добра, — сказала Рыта. — Слухай».
    I яна прачытала яму адну з гісторый.
    «Цікава, — сказаў малы. — Вельмі цікава. Ну што ж...»
    Ён гаварыў зь ёй так, нібы быў ейным бацькам. Гэта яе бацька любіў пачынаць свае маналёгі словамі «што ж». Яна ўсьміхнулася. Малодшыя браты могуць быць такімі забаўнымі.
    «Што ж, — сказаў малы. — Я паслухаў тваю гісторыю. А ты пагуляй у маю гульню».
    Ён працягнуў ёй маску, і яна надзела яе, каб яго пацешыць.
    Калі яна ачуняла і ўспомніла, хто яна такая, сьвет непазнавальна зьмяніўся. Яна сядзела ў незнаёмым, прасторным пакоі бяз вокнаў, абстаўленым так дзіўна, нібы яна апынулася ў гасьцях у нейкім палацы. Але ёй падабалася тут. Яна адчувала сябе лёгка, як маладая котка.
    На стале стаяў абед, які яна з апэтытам праглынула. Рыта пачала разглядваць пакой і зразумела, што ў ім няма ніводнай кнігі.
    А ўвечары прыйшоў бацька.
    «Ты прачнулася, мая мілая Рыта, — сказаў ён. — Гэта выдатная навіна. Табе цяжка будзе гэта прыняць, але... Паслухай мяне ўважліва. Цяпер мы жывем у новым доме.
    Ужо цэлы год жывем у новым доме, які нарэшце адпавядае нашаму статусу і нашым патрабаваньням. Гэта цудоўны, вялікі дом, дзе кожнаму знойдзецца месца. У цябе знайшлі алергію на кнігі, дарагая Рыта. Цяпер табе лепш жыць тут, у пакоі, дзе для цябе створаныя найлепшыя ўмовы. Служка будзе прыходзіць да цябе і займацца навукамі, яна вучыцца ва ўнівэрсытэце і зможа даць табе ўсё, што трэба ведаць дзяўчыне ў тваім узросьце».
    «А я буду прыходзіць да цябе ў госьці», — сказаў яе малодшы брат, выглядваючы з-за бацькоўскай сьпіны і ўсьміхаючыся так шырока, быццам толькі што пачуў самую вясёлую гісторыю зь яе кнігі.
    Зразумела, я цудоўна ўсьведамляў: мая новая гісторыя ня будзе ім даспадобы. Я ведаў, што разабрацца ў ёй змогуць толькі яны, мае змрочныя слухачы, адны яны маглі ацаніць яе і крыкнуць мне ў вочы, што ўсё гэта няпраўда. Я напісаў яе толькі для іх. Для іх — і для вас, Людзі Будучыні, якія, я веру, некалі прачытаюць гэтую дзіўную кнігу, уважліва, як і належыць тым, хто прыйдзе пасьля нас у гэты жахлівы і прыгожы сьвет. I калі вы, Людзі Прыўкраснай Будучыні, чытаеце цяпер гэта, дык ведайце, што пасьля таго, як я зачыніў ноўтбук, у пакоі павісла такое цяжкае маўчаньне, якога не было тут яшчэ з самага дня майго зьяўленьня.
    Яны пераводзілі вочы адно на аднаго, але ніхто не наважваўся пачаць.
    Урэшце жонка купца ўпотай штурхнула мужа ў калена і той неахвотна раскрыў рот:
    «Якая лухта! — сказаў ён. — Якая жудасная, бессаромная лухта!»
    «Чаму ж, пане гаспадару? — спытаў я, удаючы шчырае зьдзіўленьне. — Вам не спадабалася новая казка?»
    «Бедная Рутка, — прастагнаў купец. — Яна нікому не зрабіла нічога благога. Чаму ж ты мучыш нас, чаму пэцкаеш нашую дачку ў сваіх брудных фантазіях? Што мы табе зрабілі? I што зрабілі табе нашы няшчасныя дзеці, а, кляты вінавайца?»
    «Я проста спрабую знайсьці праўду, — спакойна сказаў я. — I буду рабіць гэта з дапамогай адзінай зброі, якую маю. 3 дапамогай фантазіі і маіх гісторый. Магчыма, яны зусім не дасканалыя, але я лічу, што лепш дайсьці да праўды так, чым ладзіць вам допыты і корпацца ў вашых таямніцах, карыстаючыся інтрыгамі і подкупам. Я буду расказваць свае гісторыі, пакуль вы не адкрыеце мне, як усё выглядае насамрэч».
    «Мы можам скасаваць нашую ўгоду, — сказаў купец. — У любы момант. Хоць зараз. I ідзі на ўсе чатыры бакі!»
    «Не», — сказаў малы павіян. I гэтага «не» хапіла, каб яны зноў моўчкі апусьцілі вочы і вінавата залыпалі імі, быццам самі былі вінавайцамі.
    «Але бедная Рутка не магла вам нічога такога расказаць, — жаласьліва прамовіла Маргуся. — Яна гаворыць адно слова на месяц... вы ўсё выдумалі, вы, вінавайца!»
    «Магчыма, з вамі яна і гаворыць адно слова на месяц, сказаў я. — Але са мной яна была досыць гаваркая. Можа, рэч у тым, што я размаўляў зь ёй як з чалавекам, а ня як з коткай? Хоць нават коткі, жывучы сярод людзей, пачынаюць размаўляць!»
    «Які ўпарты аўтар, — сказала жонка купца. — Трэба аддаць яму належнае, дарагі. У кожнай з апошніх гісторый ён адкрыў для сябе трошкі праўды гіра тое, што ў нас адбываецца. Я ня ведала, што такі нявінны занятак, як расказваньне казак, можа быць такім эфэктыўным...»
    «Перастань, — стомлена сказаў купец. — Ты перабольшваеш. Так, ён сёе-тое ўгадаў. Але так нічога і не зразумеў».
    «Па шчырасьці, я так і думала, — сказала Маргуся. — Хм... Мне здавалася, ён пачне нешта падазраваць толькі
    тады, калі дабярэцца да сваіх апошніх гісторый. Мы недаацанілі яго».
    Я слухаў — і сам ня ведаў, чаму ў маім сэрцы нануе гэткі спакой. Быццам я даўно ўжо быў гатовы да таго, што яны пачнуць выдаваць сябе, адно за адным, і цяпер проста падбіраў кінутыя імі на падлогу чужыя абліччы. Адно, другое, трэцяе...
    «Каб жа ён ведаў, што пастаўлена на кон... — сказаў пан Гланда. — Каб жа ён ведаў...»
    «Я папярэджвала яго, — сказала Маргуся. — Я спрабавала яго супакоіць і падтрымаць. Але ён нэўротык. Зь імі цяжка...»
    Яны размаўлялі так, быццам мяне пе было сярод іх. Быццам я не сядзеў у сваім блазенскім касьцюме на тым самым клятым крэсьле і ня слухаў іх загадкавыя перамовы.
    «Чаму б вам не расказаць мне? — спытаў я. — Чаму б ня скончыць усё і ня вырашыць, што нам цяпер рабіць? Вы ж бачыце, што я ня здамся. Я буду мучыць вас далей, пакуль не адкрыю ўсёй праўды».
    Купец уздыхнуў.
    «Менавіта таму, — прамовіў ён. — Менавіта таму, што час яшчэ не прыйшоў Менавіта таму, што ты, як усе гэтыя нецярплівыя, мітусьлівыя аўтары, апярэджваеш час. А мы мусім слухаць цябе, бо такія яны, законы кніг...»
    «Законы кніг? — усклікнуў я, і ў грудзях маіх забулькатаў нейкі незнаёмы, нібы й ня мой сьмех. — Я ўжо сказаў, што буду і далей мучыць вас сваімі гісторыямі, пакуль вы не раскажаце мне, у чым сакрэт. Я буду пісаць для вас рэалістычныя казкі, панове. Вы калі-небудзь задумваліся, з чаго пачынаецца рэалізм у літаратуры? Ён пачынаецца з таго, што пісьменьніка канчаткова дастала тая рэальнасьць, у якой ён жыве!»
    «Дастала? — абурыўся купец. — А нас дасталі твае байкі, вінавайца!»
    «Гэта вы добра сказалі, пане купец, — пачуўся голас з калідора. — У самую кропку!»
    I ў пакой праз Браму Крытыка ўвайшоў той самы няшчасны, які прарваўся ў наш дом і трэці дзень ляжаў пад наглядам Маргусі ў адным з пакояў, прыходзячы да памяці.
    I вось ён стаяў перад намі — спацелы, брудны, у адных спартовых штанах і нейкай беспамернай майцы, стаяў і трымаў у руках стрэльбу. Ягоны маленькі твар быў поўны шаленства, а на пакрытых балячкамі вуснах гуляла зьдзеклівая ўсьмешка.
    «Так, у самую кропку, пане купец! — паўтарыў ён, задыхаючыся. — Чаму мы мусім слухаць увесь вечар гэтага вар’ята, калі там, у горадзе, адбываецца катастрофа! Шчыра кажучы, я чакаў пабачыць у гэтым доме ўсё што заўгодна: оргію, п’янства, наркотыкі, жах на вашых мардасінах, трупы... Ці хаця б пачуць модлы, што ўзносяцца да Міласэрнага Bo­ra! Але я ня думаў, што ў такі час вы седзіцё тут і слухаеце нейкія бязглуздыя казачкі, у якіх я не разумею ні слова!»