• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апошняя кніга пана А. Казка Альгерд Бахарэвіч

    Апошняя кніга пана А.

    Казка
    Альгерд Бахарэвіч

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 500с.
    Мінск, Прага 2020
    113.42 МБ
    «Апусьціце зброю, шаноўны пане, — сказаў купец. — Яна можа стрэліць, і вы пашкодзіце паркет. Што вам трэба? Вы пачуваецеся лепей? Тады прашу вас пакінуць прыватную тэрыторыю!»
    «Пакінуць? — зарагатаў чалавек са стрэльбай. — Вы зьехалі з глузду, пане купец? Я рызыкаваў жыцьцём, каб трапіць сюды, мяне ледзь не прыбіла токам, за які вы плаціце са сваіх няправедных грошай, каб адгарадзіцца ад народу і кінуць яго ў цяжкі час — а вы прапануеце мне пакінуць дом? Нізавошта! Я застануся тут і буду жыць з вамі, а вы будзеце ставіцца да мяне як да самага дарагога госьця! Інакш гэты прытон пазбавіцца гаспадара!»
    I ён наставіў стрэльбу проста ў твар купцу.
    «Божа мой Міласэрны, — сказаў купец, паморшчыўшыся. — Які ж я быў дурань, што не загадаў выкінуць гэтага нязванага госьця праз агароджу, гэткім самым чынам, як ён тут апынуўся. Вось што бывае з гуманістамі, у якіх ёсьць любімая работа і ўласны дом з садам... Пане Гланда, зрабіце ж нарэшце штосьціЯ плачу вам не за тое, каб вы сядзелі
    і папівалі віно, быццам вас нічога ня тычыцца! Пазбаўце нас прысутнасьці гэтага спадара!»
    «Прабачце, пане гаспадару, — адкашляўся пан Гланда і паставіў келіх на месца. — Гэй, вы. Я, між іншым, з паліцыі. Таму патрабую ад вас імем нашага Справядлівага Ладу, каб вы зараз жа пакінулі гэты дом!»
    «Паліцыі? — зноў зарагатаў прыхадзень. — Вы сказалі “паліцыі”? О, я быў у паліцыі некалькі дзён таму. Пастарунак пусты. Толькі на месцы дзяжурнага сядзіць труп у форме і паціху гніе. Добра, што лета ніяк не надыходзіць, інакш па ім даўно б ужо поўзалі мухі! He сьмяшыце мае тапачкі, пане паліцыянт. Вы самі седзіце тут, у чужым доме, бо ніякай паліцыі больш няма, па горадзе блукае сьмерць, у паветры сьмярдзіць хваробамі і беззаконьнем, а на ўскраінах ужо чуваць бязьлітасны шум мора!»
    Ен падышоў да стала, схапіў бутэльку віна і прыклаўся да яе, а потым кінуў яе ў кут, ледзь ня трапіўшы ў малога павіяна. Той, што праўда, і брывом не варухнуў. Сядзеў сабе і ўважліва сачыў за рухамі новага госьця.
    «Мяне завуць Сцур, — абвясьціў госьць, тыцкаючы перад сабой стрэльбай. — I я, у адрозьненьне ад тых дурняў, ведаю праўду. Яны там, на вуліцы, лічаць, што ў гэтым доме жыве чумка. I ад яе падох слуга. Яны грукаюць у браму, але яны баяцца, баяцца заразы. Таму і ня ведаюць, што ім рабіць. У іх няма правадыра. Але я ведаю вашую таямніцу. Любому разумнаму чалавеку ясна, іпто гэты дом — якраз тое месца, куды чумка яшчэ не прыйшла. Адно з апошніх бясыіечных месцаў у горадзе, а можа, і на ўсёй Высьпе! Таму вы і тырчыце тут і не вылазіце, вы думаеце адседзецца, дачакацца паратунку! Адседзецца тут, пакуль там памірае цэлая дзяржава, цэлы народ, а разам зь ім цэлая культура!»
    Сцур пачаў хадзіць па пакоі, наводзячы стрэльбу то на аднаго з нас, то на другога.
    «Вас я ведаю, пане купец, — сказаў ён, водзячы руляю перад самым носам гаспадара. — А гэта ваша жонка, я бачыў
    яе некалі на адным фуршэце... Гэтая ў фартуху — відаць, вашая служка. Як цябе там, дзеўка? Маруся? Маргуся? Красулечка... Як ты лашчыла мяне сёньня пальчыкам, правяраючы тэмпэратуру? Думала, бедны Сцур валяецца ў непрытомнасьці. Гы-гы. Ну, гэта ваш малы... Яго я чапаць ня буду, ня бойся, падшыванец. А гэта наш дарагі коп, коп-асталоп, сьмецьце душы маёй. Што, наклаў у штаны? Добра, жыві пакуль. Але хто вось гэты балбатун? А? Я цябе пытаюся?»
    I ён прыцэліўся проста ў мяне. Круглае чорнае вочка абыякава зірнула мне ў вочы. Я аблізнуўся і наліў сабе віна:
    «Я ўсяго толькі госьць гэтага ўтульнага дому, як і вы».
    «Як і я? — Сцур зноў зарагатаў. — Як і я? Ты таксама рызыкаваў сваім сабачым жыцьцём, каб уратавацца ад чумкі? Пралез праз плот — і цябе дзеўбанула так, што ты ледзь ня выправіўся на той сьвет? Нешта ня верыцца... А ну кажы праўду, інакш я выб’ю табе мазгі! Менш ратоў, болей ежы. Меней народу, болей кіслароду! Нам яшчэ доўга сядзець тут усім разам, таму час пачаць эканоміць. Дык хто ты такі, га?»
    «Гэта казачнік, — сказаў малы павіян. — Ён кожны вечар садзіцца тут і расказвае гісторыі, якія сам прыдумаў. Дарослыя кажуць, што ён Аўтар».
    «Што? — Сцур ажно апусьціў стрэльбу. — Ага. Дык ты адзін з тых дармаедаў, якія разьбегліся адразу ж, калі прыйшла бяда? Адзін з тых, хто пісаў свае гісторыйкі на забаву багатым, пакуль меў з гэтага хлеб з маслам, а цяпер маўчыць, замест таго каб суцяшаць хворых і зыіявераных, каб разам з народам перажываць ягоныя самыя цяжкія часы? Вось ты хто? Так?»
    «Я ўсяго толькі слуга прыгажосьці і творчай свабоды, — ціха сказаў я. — Я пішу свае гісторыі, каб прыгажосьць не пакінула нашу Выспу. Бо яна ня прыхадзень, а яе карэнная насельніца. Адзіная аўтахтонка на гэтых землях».
    «Чаго-чаго? — яго перакасіла так, што цяпер я бачыў перад сабой толькі тоўсты чырвоны нос з дзьвюма адтулінамі,
    нібы з твару Сцура расла дубальтоўка. — Аўта-хто? Што ты там шэпчаш, няздара? Якая яшчэ прыгажосьць, калі ў горадзе чумка? Чумка! Чума! Як там кажуць гэтыя вучоныя дурылы? Панлсйкапэнія! Хвароба Джэры-Тома! Так вам лепш ясна, панове інтэлектуалы? Якая на хрэн творчая свабода, калі мы ўсе тут думаем выключна пра тое, як ацалець?»
    Ён зноў прыклаўся да бутэлькі, і віно капала яму на грудзі.
    «Значыць, так, — сказаў ён і падавіўся, так што яму давялося доўга адкашлівацца; ніхто з нас ня зрушыўся зь месца, каб скарыстацца момантам. — Значыць, так, панове. Цяпер я жыву тут, я, вялікі і жахлівы Сцур, і вы мусіце выконваць мае загады. Пан купец і пан Гланда адказваюць за браму. Вам жа гораГі, калі сюды ўварвецца нехта чужы, яны там ох як мараць пра тое, каб зьнішчыць вашае чумнае гняздо, спаліць вас і зраўняць дом зь зямлёй. Мы ж гэтага ня хочам, праўда? Пані і служка займаюцца нашымі харчамі. Толькі эканомна, бо хто ведае, колькі нам тут яшчэ разам сядзець. Малы зашыецца ў сваім пакоі і хай не высоўваецца. А пан аўтар...»
    Ён зларадна паглядзеў на мяне.
    «Пан аўтар прыдумае для нас новую гісторыю. Гісторыю пра чумку! Гісторыю, якая была б актуальнай і перадала ўвесь боль і ўсю роспач нашага жахлівага часу! Гісторыю пра людзей, якія цярпяць ад Міласэрнага Бога, самі ня ведаючы, у чым яны правініліся! Гісторыю вялікага Карантыну! Каб мы зразумелі, што гэта такое: божая кара або каранаваньне самых вартых з роду чалавечага! Гісторыю хваробы, ад якой няма вакцыны, бо як можа вынайсьці лек цывілізацыя, у якой футбаліст атрымлівае ў дзесяць тысяч разоў болып, чым навуковец? Вось якой гісторыі я ад вас чакаю! Ясна? А цяпер дабранач, панове, ідзіце і займіцеся справамі, а я бяру ўнаймы гэтую гасьцёўню, у мяне яшчэ ніколі не было такога прасторнага жытла, усё нейкія каморкі, аднапакаўёкі і здымныя халупы!»
    ГіСТОРЫЯ ДВАЦЦАЦЬ ЧАЦЬВЁРТАЯ
    КАРАБЕЛЬ 3 БЛЕФУСКУ
    Мора сьляпіла вочы, вольнае, лянівае. На палубе было пуста. Маленькі, мурзаты, лупаты мэркурый сеў на прыладу ў руках Корбэса, павёў крылцамі — і старонкі пасыпаліся, пабеглі: была сто дваццаць трэцяя, а стала сто трыццаць пятая. Корбэс сагнаў інсэкту пстрычкай і адклаў кнігу.
    Жук? Пэўна, на караблі жывуць жукі. Падарожнічаюць разам зь людзьмі, пасажыры трэцяе, нябачнае клясы. Ці ўсё ж першае касты? А можа, гэта быў госьць з сушы? Корбэс паглядзеў на бяскрайняе, красамоўна-нязмоўкнае мора. Далёка ж ты заляцеў, прыяцель.
    «Гэй, Корбэс, — пачуў ён голас журналіста. — Можа, вам будзе цікава. Там зьлева па борце Блефуску».
    Корбэс падняўся, пакінуўшы кнігу на складным фатэлі, і перайшоў на левы бок. У вясёл кавай смузе, прыкладна за кілямэтр ад іх — хоць хто іх ведае, гэтыя падманлівыя міражы марскіх адлегласьцяў — ён пабачыў горад. Вежы, муры, краны гавані, ружаватыя дамы, якія караскаліся па схілах. Горад быў блізка — хоць ты фатаграфуй. Над горадам навісаў шэра-блакітны ў сонечным сьвятле замак. На імгненьне Корбэсу падалося, што ён бачыць на мурах чалавека. А потым ён нават заўважыў машыну, што паволі ехала па вуліцы,
    якая гублялася ў лябірынце дамоў. Корбэс працёр вочы — не, гэта проста сонечныя мухі кружлялі на сятчатцы.
    «Фатаграфуйце, пакуль ня позна, — сказаў журналіст, які стаяў побач, трымаючыся за парэнчы. — Бліжэй ужо не атрымаецца, мы пагайдаемся тут трошкі, а потым рушым далей. Я ўжо хадзіў на “Міхаэлі Ліхтэры” летась, яны заўжды стаяць тут паўгадзіны. Ёсьць магчымасьць хаця б здалёк сфоткаць гэты паноптыкум. Калі ў вас нармальная камэра...»
    I журналіст дастаў сваю — дарагую, зь вялікім, нібы гармата, аб’ектывам. Шчоўкнуў далёкую і такую блізкую выспу раз і другі. Адышоў, прафэсійна пахітаў галавой, залез на прыступкі лесьвіцы.
    «Мы што, ня будзем прычальваць?» — крыкнуў яму Корбэс.
    «Вы што, з глузду зьехалі? — сказаў пасьля паўзы журналіст. — Гэта ж Блефуску. Нам сюды нельга. Ён нават для турыстаў закрыты».
    Корбэс нерашуча зрабіў некалькі здымкаў. Паглядзеў — нічога не атрымалася. Горад нібы хаваўся ад чужых позіркаў, на маленькім экране камэры ён ўціскваўся ў складкі сушы, быццам уцягваў галаву ў паліто. Корбэс расчаравана схаваў фотаапарат. А да іх ужо падыходзіў капітан — у белай форме, з залатым бляскам над загарэлым ілбом, усьмешлівы і зычлівы, як заўсёды.
    «Добры дзень, пане Корбэс! — павітаўся ён. — Бачу, і вы паддаліся спакусе. Я вас разумею. У сухапутнага чалавека, які тры дні знаходзіцца ў моры, нават бервяно за бортам выклікае пякучы інтарэс...»
    «Вы ніколі не бывалі там?» — Корбэс паказаў на бераг, на горад, на вежы, якія віднеліся ў каляровай смузе.
    «Бываў, — сказаў капітан, прымружыўшыся. — Нядоўга, але пахадзіў між гэтых руінаў. Хоць нам і нельга тут высаджвацца. Там цікава».
    «А што там?»
    «Ну вы ж чулі пра Блефуску, — сказаў капітан. — Памерлая цывілізацыя. Закрыты для наведваньняў востраў. Там займальна прагуляцца гадзінку-другую, у галаву так і лезуць розныя думкі. Параўнаньні... Востраў закрыты, але, калі шчыра, ніхто нічога не кантралюе. Горад, які вы бачыце, проста валяецца на беразе, як выкінутая морам прагнілая старая шафа. А што там было, у шафе, ніхто ўжо ня ведае. Яна пустая. Вучоныя расьцягнулі ўсё каштоўнае. Вы ж ведаеце, чаму востраў закрыты?»
    «Я чытаўнедзе... —сказаўКорбэс.—Што хтосьці памёр...»
    «Кажуць, яго адкрыюць толькі тады, калі дасьледуюць кожны сантымэтр, — сказаў капітан. — Калі санітарная каманда прызнае яго бясьпечным. Але ўсім ясна, што гэта проста бюракратыя. Я быў там. I, як бачыце, жывы і здаровы. Як і сотні маіх калегаў».