• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апошняя кніга пана А. Казка Альгерд Бахарэвіч

    Апошняя кніга пана А.

    Казка
    Альгерд Бахарэвіч

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 500с.
    Мінск, Прага 2020
    113.42 МБ
    «Я тут жыў», — прамовіў я, і сьлёзы навярнуліся мне на вочы.
    «Болып за тое, — сказаў малы. — Гэта твой дом. Учора ўначы ты думаў пра тое, што табе засталося яшчэ шэсьць гісторый, і дом зробіцца тваім, назаўсёды».
    «Хочаш зайсьці?» — сказаў я.
    «Не, — сказаў малы. — Нам трэба рухацца далей. Я бачу, што ты толькі на крэсьле ў гасьцёўні такі разумны і таямнічы, з гэтым тваім старым ноўтбукам на каленях. Добра. Зараз я табе нешта раскажу. Час прыйшоў, часу мала, час ідзе. Я раскажу табе асноўнае — а астатняе ты дадумаеш сам. Але не паказвай свайго зьдзіўленьня, ты ж казачнік. Чым можна зьдзівіць казачніка?»
    «Пастараюся», — сказаў я і пайшоў зь ім поруч, услухоўваючыся ў ягоны спакойны, зморана-разьмераны голас:
    «Рэч у тым, што аднойчы вельмі далёка адсюль было прынятае Рашэньне. Толькі ня думай, што яно было прынятае адносна цябе, дарагі нарцысе. Пра цябе тады ніхто ня ведаў. Рашэньне было прынятае ў прынцыпе — а гэта значыць, што аднаму стомленаму рыцару загадалі зьбірацца ў доўгую і небясьпечную дарогу...»
    Яны маўчалі, з палёгкай пазіраючы то на мяне, то на малога, які рабіў выгляд, што не заўважаў іхных перабольшана-дарослых, насуплена-радасных твараў. Малы сядзеў на падлозе, на сваім любімым месцы, і круціў вочы сваёй малпе. Даўно я ня бачыў яго такім захопленыіч гэтай гульнёй. Дый сама малпа так доўга ляжала пад канапай, што цяпер успрымалася мной як новы чалец нашай вар’яцкай кампаніі. Мне здавалася, 11іто зрабілася магчымым ўсё — і я не зьдзівіўся б, калі б малпа раптам загаварыла і пачала абмяркоўваць маю новую гісторыю.
    Але ніякага абмеркаваньня ніхто не чакаў.
    Тое, што я пачуў у пакоі малога, было неверагодна.
    Я ня мусіў называць яго так. А як тады? Я паглядзеў на ягоныя тонкія дзіцячыя рукі, настрыжаную галаву і паспрабаваў загадаць сабе: не называй яго павіянам.
    Неверагодна.
    Але ён меў рацыю, гэты малы павіян.
    Я быў тым, хто паверыў яму адразу ж і назаўжды.
    Адным з тых, хто паверыў яму, бо ня меў іншых варыянтаў.
    Цяпер мы былі ўсе заадно. I толькі Сцур, шчасьлівы і п’яны Сцур, замінаў нам пагаварыць пра галоўнае.
    «Раз-два, раз-два... — прагаварыў Сцур, гладзячы дрыготкай рукой сваю стрэльбу. — Вось як сталі пісаць нашы так званыя паэты. Айн-цвай-драй... Пане аўтар, вы канчаткова дасталі мяне з вашым абстракцыянізмам, ці як там гэта ў вас называецца. Што гэта было? Што за трызьненьне? Гэта ж нават не гісторыя. Гэта набор словаў. Я пайіпоў за ім, ён сказаў, траляля, траляля... Нейкі стол. Я ні храна не зразумеў. Можа, я тупы, а? Патлумачце мне!»
    «Нам вельмі шкада, пане Сцур, — прамовіў я. — Нам праўда вельмі вас шкада».
    «Сябе пашкадуйце, — пазяхнуў Сцур. — Бо я напярэджваў. Я чакаў ад вас таленавіта расказанай гісторыі нашага трывожнага часу. Гісторыі пра кампанію людзей, якія ратуюцца ад чумкі і гвалту ў доме за высокай брамай. Такую гісторыю, каб бедны Сцур заліўся сьлязьмі! А вы? Вы пачаставалі мяне чарговай порцыяй нейкай драбядзені. Вось іпто, пане аўтар. Зараз я адвяду вас уніз і замкну ў падвале. Гэта будзе такая гаўптвахта. Пасядзіце там ночку-другую, мазгі і прачысьцяцца. Падумаеце пра тое, на якую тэму Ha­il ісаць новую гісторыю. Пра нейкіх там малых — ці пра нас, апошніх герояў неспакойнай эпохі. Эх... Я спадзяваўся, што хоць перад сьмерцю зраблюся героем літаратурнага твору. Я верыў... Верыў, што мяне апіша ў сваіх шэдэўрах сапраўдны Аўтар! А высьветлілася, што Аўтарамі цяпер завуць пустышак, драбностак, якія вярзуць нсвядома што і называюць гэта мастацтвам. Ну што, падымайцеся! Раз-два, як пішуць паэты! Самі пойдзеце — ці мне прастрэліць вам нагу?»
    «Калі вы прастрэліце мне нагу, я ўжо нікуды не змагу пайсьці, — сказаў я. — Сцур, кідайце піць. У вас праблемы з прычынна-выніковымі сувязямі».
    «Гэта ў вас праблемы, — прамармытаў Сцур. — Вялікія праблемы. Усё, пайшлі. Наперад, пане аўтар!»
    Я паціснуў плячыіяа і падняўся.
    «Пане Сцур, — сказаў купец. — Гэта мой дом. Толькі жорсткая і спустошаная душа здольная зачыніць аўтара ў падвале. Вы ня можаце тут камандаваць».
    «Магу, — сказаў Сцур, ікнуўшы. — Я ўсё магу. Можа, і вам прастрэліць нагу?»
    Ён націснуў на курок — і люстэрка над маёй галавой разьляцелася на дробныя аскепкі.
    «Ого, — сказаў Сцур. — Прабачце, гэта выпадкова».
    «Пане Сцур! — сказала жонка купца. Вы маглі забіць малога!»
    «Мог, — сказаў Сцур. — Але не забіў жа. Кажу, гэта адбылося выпадкова, шаноўная пані. Можа, вы таксама хочаце
    ў падвал? Тады давайце, ідзіце за імі. Добрая ідэя. Вы, трое, у падвал, жыва!»
    «Пане Сцур, — сказаў пан Гланда. — Вы ж прыстойны чалавек. Замыкаць у падвале ўласнага дому гаспадароў — ня надта прыгожа».
    «Якія ўсе культурныя, — сказаў Сцур. — Каля брамы натоўп, хутка яны возьмуць дом прыступам і разарвуць нас на кавалкі, у доме сядзіць п’яны вар’ят з зараджанай стрэльбай, дубальтоўкай, нажом і бітай, віно канчаецца, мора пажырае апошні акраец сушы на гэтай плянэце, а яны лічаць, што загнаць людзей у падвал — гэта ня надта прыгожа. Хто тут ідыёты? Я -ці ўсё ж вы? Пане Гланда! У падвал! Або ў мяне зноў выпадкова атрымаецца стрэліць, і вы застаняцеся безь яец!»
    Мы выйшлі з пакоя, Сцур пералічыў нас руляю сваёй стрэльбы.
    «А ведаеце што, панове, — сказаў ён радасна. — А ідзіце ў падвал усе. Калі нашыя дарагія суграмадзяне ўварвуцца сюды, яны спытаюць, дзе вы падзеліся. А я скажу ім: я ведаю месца, дзе яны хаваюцца, а вы за гэта ня будзеце мяне чапаць, дасьцё мне сысьці. А яны скажуць: окэй, гіане Сцур, нам патрэбныя зусім ня вы, нам патрэбныя купец з усёй паспалітай кампаніяй! Усе ў падвал! Усе! I малога не забудзьце, панове!»
    Ен падагнаў малога бітай — і той, усьміхаючыся, далучыўся да нашай групы.
    «О, — сказаў Сцур. — Бачыце, малы сьмяецца. I вы пасьмейцеся! У падвале добра, можна расказваць байкі хоць да ўсрачкі. А Сцур будзе піць віно ў самоце і плакаць горкімі сьлязьмі па страчанай радзіме і забітай культуры. Па зямлі, якая ляціць у пекла, і па памерлых суайчыньніках!»
    Мы спусьціліся па сходах на падземны паверх і спынілся перад дзьвярыма ў падвал, адкуль Маргуся нам прыносіла прыпасы і віно.
    «Не, — сказаў Сцур. — А што я буду жэрці? He панове, вам у падвале будзе занадта тлуста. Я прыдумаў Я пасаджу вас
    туды, дзе стаяць гэтыя... пральныя... машыны... Сустрэнеце канец сьвету чысьценькімі. I голенькімі... Давайце, грузіцеся».
    Мы вярнуліся наверх, у камору, дзе некалі мы з Маргусяй рабілі экспэрымэнты з пральнымі машынамі. Сцур уключыў сьвятло.
    «Вось і цудоўна, — прамовіў ён з ухмылкай. — А я пайду вып’ю трошкі вінца. Кажуць, гэта найлепшы сродак ад чумкі, каб яе. Дабранач, панове!»
    Ён замкнуў дзьверы, і мы пачулі ягоны сьмех. Сьмех Сцура-самурая. Ніхто ня кінуўся, каб перашкодзіць яму. Ніхто не абураўся і не нратэставаў. I я разумеў, чаму. Між нас быў той, хто таксама ўсьміхаўся. Усьміхаўся як пераможца. Ён усьміхаўся ўвесь час, так велічна і проста, так стомлена і так горда, што мы не маглі ня верыць: усё скончыцца добра. Ён быў рыцар — і мы глядзелі на яго з павагай і сорамам. Мы былі адной расы са Сцуром — і ўсьведамляць гэта было невыносна.
    «Які дурань, — сказала жонка купца. — Я й ня ведала, што такія яшчэ існуюць».
    «Хвала Справядліваму Ладу, — сказаў купец. — Мы сустрэлі яго ў часы, калі ён ужо ня можа нічога сапсаваць».
    Калі ўсе ўлегліся, разважаючы над тым, што прынясе нам заўтрашні дзень, Маргуся падпаўзла да мяне і прашаптала:
    «Паслухайце! А можа, вашая гісторыя пра генэрала Ва Юя — праўда?»
    «Я ўжо нічому не зьдзівіўся б», — адказаў я.
    «Давайце паспрабуем», — сказала Маргуся.
    «Мы ўсё чуем, — прагудзеў купец. — Я даўно марыў паспрабаваць. 3 таго самага дня, як ты расказаў нам пра таго беднага Ромуся».
    Ён сарамліва падышоў да машыны і ўкленчыў.
    Мы з заміраньнем сэрца сачылі, як галава купца зьнікае ў нетрах машыны.
    «Нічога ня выйшла, — сказаў купец, нарэшце высунуўшы галаву. — Дарагая, можа, ты паспрабуеш?»
    «3 ахвотаю, — адгукнулася жонка купца. — Вось толькі якую выбраць? Маргуся, складзеш мне кампанію?»
    «Я ўжо спрабавала аднойчы, — ціха сказала Маргуся. — Але нічога не атрымалася».
    «Ты засоўвала галаву ў пральную машыну? — строга перапытала жонка купца. — Маргуся! Як ты магла? Такую служку трэба гнаць з дому! Бессаромніца!»
    «А што вы там хочаце знайсьці? — спытаў пан Гланда. — Там, у машыне? Падземны ход?»
    Усе засьмяяліся. Яны сьмяяліся і глядзелі на мяне — і я зразумеў раптам, што яны проста хацелі мяне разьвесяліць. Што па маім твары цяклі сьлёзы — і ўсе гэтыя людзі пашкадавалі мяне.
    «Але я не разумею, — сказаў я. — Я ўсё роўна не разумею. Значыць, я... А вы ўсе... He. Мне трэба час, каб падумаць і зьвесьці разам усе канцы».
    « А ты не сьпяшайся, — супакоіў мяне купец. — Я таксама не адразу паверыў. А цяпер ужо гюзна. Я ўвязаўся ў гэтую справу і мушу давесьці яе да канца».
    «Проста падумай, што табе расказаў наш маленькі сябар, — сказала жонка купца. — Супастаў факты. А калі падумаеш, раскажы нам гісторыю. Або некалькі. А мы паслухаем і скажам, ці правільна ты ўсё зразумеў».
    «Не забудзь, што ты вінен нам яшчэ пяць гісторый, — удаючы суворасьць, нагадаў купец. — Вось і аддавай пазыку... Вінавайца!»
    ГіСТОРЫЯ ДВАЦЦАЦЬ ШОСТАЯ
    ЧОРТ СТОРЫ
    Бровы ў купца былі такія густыя, а галава мела такія шырокія залысіны, быццам валасы зь яе перасяліліся бліжэй да вачэй, ратуючыся ад нейкай немінучай навалы. Бровы яму расчэсвала і падстрыгала жонка, а дачка стукала па голым цемечку: можна, я табе тут верш напішу?
    Гэта быў шчасьлівы час. Кватэра поўнілася гасьцямі, дачка псыхавала, але ў меру, за што бацькі былі ёй удзячныя; прадпрыемства набірала абароты, а людзі куплялі кніжкі, і купец адчуваў, што схапіў удачу за хвост.
    Ён меў завядзёнку: кожную пятніцу прыходзіў у адну са сталічных кнігарняў, хаваўся ў ценю каля паліцаў, браў у рукі нейкую кніжку і назіраў за пакупнікамі. Яму падабалася быць там, дзе кніга нарэшце пакідала створаны ім сьвет і выпраўлялася ў вольнае плаваньне, у невядомасьць, у чужое жыцьцё. Ён уважліва прыслухоўваўся да размоваў, стараючыся ня выдаць сябе, ён сачыў за тым, да якіх кніжак найперш цягнуцца чытацкія рукі, якія вокладкі прыцягваюць увагу, а якія не; ён глядзеў і слухаў, запамінаў і ацэньваў, а болып за ўсё любіў пагаварыць з пакупнікамі — па-майстэрску застаючыся ў ценю, заўсёды ананімны, прыязны і амаль нябачны. Проста выпадковы дзядзька, які раздумвае над тым, што купіць — і які