• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апошняя кніга пана А. Казка Альгерд Бахарэвіч

    Апошняя кніга пана А.

    Казка
    Альгерд Бахарэвіч

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 500с.
    Мінск, Прага 2020
    113.42 МБ
    Існавала толькі адно месца, дзе ад яго можна было схавацца.
    Артэміюш любіў гэтае месца. Калі б яму дазволілі, ён бы прыходзіў туды. Пісаць.
    Яшчэ калі малы пазнаёміў яго з маскай, Артэміюш адзначыў пра сябе: тут я той, кім хачу быць. Тут мне добра. Унутры ідэальнай гісторыі. Раз-два, раз-два...
    Але тады малы сказаўяму, што ў тым месцы нельга проста стаць і стаяць. Або сядзець, пішучы тое, што мусіць рабіць час. У тым месцы можна было толькі ісьці. Наперад або ўбок. Але не назад.
    Артэміюш падумаў, што калі б яму дазволілі карыстацца маскай тады, калі ён пажадае, ён бы прыходзіў пад яе засень проста, каб спакойна паразважаць. Ён бы хадзіў там, направа і налева, і зноў направа. I яму ў галаву прыходзілі б такія ідэі, якія ніколі не маглі прыйсьці тут, сярод мітусьні, удоме, дзе пасяліўся гэты клоўн.
    Артэміюш вярнуўся ў дом. Голас усё яшчэ гундосіў. Клоўн расказваў сваю няздарную казку. Артэміюш пастаяў крыху ў калідоры, прыслухоўваючыся. А потым пайшоў у дзіцячы пакой.
    Маска. Ён проста надзене яе на некалькі хвілін. А потым вернецца.
    У пакоі малога маскі не было. Вядома, ён хаваў яе. Але Артэміюш даўно зразумеў сакрэт. Ён спусьціўся на падземны ўзровень і адчыніў дзьверы ў пакой Руткі. Маска і праўда была там. Ляжала пад кучай хлам’я. Пад касьцюмам тыгра для дзіцячых ранішнікаў.
    Пабачыўшы, што ён зьбіраецца зрабіць, Рутка закрычала. Яна махала пальцам і шчэрыла зубы.
    «Спакойна, Рутка, — сказаў ён. — Я зараз вярнуся. Ну што ты ўсхадзілася? Сама, напэўна, толькі там і гуляеш?»
    Яна працягнула руку — і Артэміюш ударыў па ёй. Рутка віскнула.
    Ён надзеў маску і намацаў уключальнік.
    Спачатку ён нічога ня бачыў. Адну цемру. А потым ён ужо стаяў у коле сьвятла, голы і прыгожы. Яму падабалася глядзець на сябе.
    Было ціха. Так ціха, што ён чуў, як гордасьць і пыха цалуюць адна адну ў ягонай душы.
    Так ціха, што Артэміюш усьміхнуўся.
    Ён зрабіў некалькі крокаў наперад і пастараўся падумаць пра тэкст, які пісаў сёньня. Які ўдалы ён атрымаўся. Магчыма, найлепшы з тых, што ён напісаў.
    А яшчэ ён успомніў дзяцінства.
    У дзяцінстве Аркадзь меў мянушку. Пісарчук — так яго звалі ў школе тыя, хто ненавідзеў паперу, асадкі, алоўкі і ўсе тыя чортавы выдумкі, што адцягваюць здаровае чалавечае патомства ад галоўнай мэты: шчасьця ў асабістым і сямейным жыцьці. Пісарчук — крычалі яму на вуліцы і ў школьнай разьдзявальні. Пісарчук! Аркадзь ведаў, кім ён хоча быць. А зрабіўся кімсьці зусім іншым.
    Пакінуўшы школу, ён зьмяніў шмат заняткаў. Ён быў салдатам, студэнтам, статыстам, стылістам. Ён быў садоўнікам, садыстам, судзьдзём у конкурсах прыгажосьці і супернікам у спарынгах па боксе. Ён быў кіроўцам, кіраўніком фірмы з абмежаванай адказнасьцю, кікбаксёрам і каратыстам, кілбасьнікам і кастаправам. Ён працаваў Bap-
    таўніком і санітарам у вар’ятні, віначэрпіем, валянтэрам і вышыбалам. Але марыў толькі пра тое, як напіша аднойчы кнігу гісторый і зробіцца Аўтарам. Аркадзь быў пэўны, што ўсё перажытае ім вартае таго, каб быць апісаным у прыгожых і важкіх словах. Яму здавалася, што вось яно, блізкае і бліскучае: ён проста апіша сваё нядоўгае, насычанае падзеямі жыцьцё — і колішні Пісарчук ператворыцца ў Пісьменьніка.
    I аднойчы момант насьпеў. Аркадзь разьвёўся з жонкай, звольніўся з працы, купіў недарагі ноўтбук, зьняў пакой у старой бабкі, што жыла ў прыватным сэктары недзе каля Вагоннага заводу — і пачаў апісваць сваё жыцьцё.
    Гэта мелася быць кніга з трыццаці гісторый. I кожная гісторыя мелася быць успамінам пра нейкі пэрыяд кароткай Аркадзевай кар’еры. Аркадзь плянаваў напісаць пра тое, як ён працаваў кіроўцам, садоўнікам, кікбаксёрам, статыстам, студэнтам, салдатам, санітарам і гэтак далей, і да т. п., эт цэтэра, цымус, цырк на дроце і цытаты. Аркадзь працаваў штодня, з ранку да вечара — і часам яму здавалася, што кніга будзе найвялікшай сярод напісаных майстрамі гісторый, а часам — што кнігу нельга нікому паказваць, настолькі яна слабая, убогая і нецікавая.
    Але сёньня ён ведаў дакладна, што ў яго атрымалася.
    Артэміюш ішоў наперад, але так, каб не адольваць занадта вялікую адлегласьць. Ён ішоў па дыяганалі. To трымаючыся левага боку, то правага. Сьвятло ішло за ім. Сьвятлу было складана пасьпяваць за ягонымі бязладнымі перамяшчэньнямі, бо Артэміюш гуляў са сьвятлом. Ён рабіў усё болын мудрагелістыя рыўкі, усё больш хітрыя манэўры. А потым вырашыў, што можа дазволіць сабе рушыць назад. Туды, адкуль ён прыйшоў.
    Ён ухіліўся ад сьветлавога купала і пабег назад.
    Гэтым разам сьвятло ня стала даганяць яго.
    Артэміюш скочыў у цемру і раптам адчуў, што пад нагамі ягонымі — пустата.
    Ён ляцеў уніз моўчкі, як быццам зроблены з жалеза. Гордасьць і пыха замоўклі. Ён быў цемрай, а цемра была непрагляднай.
    I Пустата прыняла яго.
    Я зачыніў... Зрэшты, якая розьніца, зачыніў я ці не гэтую старую, задышлівую машыну, якая так любіла ляжаць на маіх каленях. Я мог бы шпурнуць яе зараз, з размаху, проста ўпячатаць яе ў падлогу — і нічога не зьмянілася б. Мне заставалася адна гісторыя. Усяго адна.
    «Цяпер вы ведаеце, пане казачнік, — сказаў купец. — Ведаеце, што ўсе вашыя падазрэньні былі беспадстаўныя. Гэта быў няшчасны выпадак. Бедны Артэміюіп зрабіў тое, ад чаго нас перасьцерагаў іпляхетны рыцар. Толькі наш збаўца мог браць у рукі маску. Артэміюш зрабіўся ахвярай сваёй зайздрасьціО, як шмат добрых людзей яна загубіла... Зайздрасьць, якая нараджаецца ад пацалунку сумневу і пыхі».
    «Прыгожыя словы, — сказала жонка купца. — Я мушу пацалаваць цябе за такое красамоўства».
    Яны і праўда пацалаваліся. Так жарсна, нібы былі маладымі каханкамі.
    «Няшчасны выпадак... — сказаў пан Гланда. — Або ўсё ж самагубства? Мы ніколі гэтага не даведаемся. Я лічу, гэта было нешта сярэдняе. Нешта, што проста так не патлумачыш. Такія рэчы не апішаш моваю паліцэйскіх пратаколаў або гірамоваю ў судзе. Тут патрэбны аўтар...»
    «Гэтым разам я не магу не пагадзіцца з вамі, пане Гланда, — сказала Маргуся. — Тут патрэбны аўтар. I ён з намі».
    «Ён з намі... — сказаў малы. — Відаць, такі ў яго лёс. Пане Гланда, што там за шум?»
    Але ніхто не крануўся зь месца, каб праверыць камэры. Усімі намі нібыта авалодала дзіўнае здранцьвеньне, якое бывае ад віна або жаху.
    «Давайце паглядзім усе разам, — паволі прамовіў купец. — Пойдзем і праверым, як там нашыя чытачы...»
    Пан Гланда хіхікнуў. Мы падняліся і пайшлі ў калідор. Там, у нішы, быў экран. Гэтая камэра дазваляла бачыць толькі тое, bjto адбывалася перад самым домам. А там і праўда нешта адбывалася.
    Яны прыгналі машыны. Вялікія машыны з тупымі круглавокімі абліччамі, тоўстымі коламі і чорнымі бакамі. Машыны раўлі, нібы быкі. Людзі стаялі вакол іх, натхнёныя гэтым нечалавечым рыкам.
    «Яны зьбіраюцца браць нас прыступам», — сказаў пан Гланда.
    «Здаецца, нам трэба пасыіяшацца», — замітусіўся купец.
    «Ці ўсё гатова да падарожжа, Маргуся?» — спытала жонка купца.
    «Так, пані», — усьміхнулася Маргуся, у вачах якой скакалі водбліскі камэры.
    «Давайце вернемся ў дом і вып’ем шампанскага», — сказаў купец. Рукі ягоныя дрыжалі.
    «Шампанскага? — узрадаваўся пан Гланда, трывожна пазіраючы на экраны. — У вас засталося шампанскае?»
    «Ну, я прыбярог бутэлечку на ўрачысты момант, — сьціпла сказаў купец. — Халоднае шампанскае — гэта тое, піто патрэбна нашым спакутаваным душам. Маргуся, ці ня сходзііп ты ў лядоўню? Дарэчы, даўно хацеў спытаць... Як там наш вязень, наш дарагі пан Сцур? Спадзяюся, ты корміш яго, Маргуся? He хацелася б пакінуць пасьля сябе славу забойцаў і труп пад зямлёю...»
    «Пан Сцур у добрым здароўі і перадаваў нам свае прывітаньні, — сказала Маргуся. — Дакладней, праклёны, але гэта ўжо ня мае значэньня».
    «А ці гатовая Рутка?» — спытала пані.
    «Усё падрыхтавана», — сказала Маргуся.
    Яны абняліся. Мы вярнуліся ў гасьцёўню.
    «I ўсё ж вы ня выканалі адну ўмову, — усьміхнуўся купец, адкаркоўваючы шампанскае. — Заўтра мы пачуем апошнюю гісторыю, але... Але, дарагі пане аўтар, пану рыцару патрэбны быў чалавек, які ПРЫДУМЛЯЕ гісторыі, а не бярэ іх з жыцьця. А вы апопіні тыдзень толькі і займаецеся, што выводзіце нас на чыстую ваду».
    «Няхай пан рыцар скажа мне, што я ня варты яго даверу, — сказаў я. — I мне давядзецца пакінуць гэты гасьцінны дом».
    Я паглядзеў на малога.
    «Не кажыце лухты», — злосна прамовіў ён і ўзяў келіх.
    ГіСТОРЫЯ ТРЫЦЦАТАЯ
    РЫЦАР
    Рыцар нарадзіўся далёка.
    Так далёка, што ягоны твар можна было пабачыць, толькі калі доўга-доўга ўзірацца ў зорнае неба.
    Рыцар ведаў, што прыйдзе час — і яму даручаць місію.
    Так было прынята. Такі быў закон. Ніхто з рыцараў ня ведаў, якую місію яму даручаць. Можна было толькі меркаваць, што місія мае служыць дабру і міру. Ратаваць і абараняць.
    Калі ён вырас і прыйшоў выслухаць, якім будзе яго першае даручэньне, ён быў гатовы да ўсяго на сьвеце. Ён быў гатовы біцца і памерці, абараняючы слабых і няшчасных. Ён быў гатовы выправіцца куды заўгодна, нават да зораў. Але тое, што ён пачуў, зьдзівіла яго. Ён сумеўся. Рыцар ня мусіў зьдзіўляцца, у тым і была яго дабрадзейнасьць. Няўжо я яшчэ не гатовы? — падумаў ён, апусьціўшыся на адно калена. Але тыя, хто прымаў Рашэньне, нічога не заўважылі.
    «Там, куды ты выправішся, пануе вада, — сказаў яму той, чыйго твару ніхто ня ведаў. — Толькі адзін востраў трымае на сабе тое, што некалі звалася цывілізацыяй. Аднак час ужо ідзе. Неўзабаве ня будзе і гэтых кволых плячэй. Так бывае. Так мусіць здарыцца зь любой культурай. Мы доўга думалі над гэтым, Рыцар».
    «Там, куды ты выправішся, людзі маюць высокі рост і грубыя, гучныя галасы, — сказаў той, чыіх рук ніхто ніколі ня бачыў. — Яны ўдвая вышэйшыя за нас і гавораць удвая больш і гучней. Але нягледзячы на гэта сьвет ня ведае больш слабых і апантаных дробнымі жарсьцямі стварэньняў. Мы доўга думалі над гэтым, Рыцар».
    «Там, куды ты выправішся, жывуць неблагія істоты, — сказала тая, чыіх ног ніхто ніколі ня бачыў. — Назіраць за імі — цікавы занятак, ён наводзіць на роздум пра нас саміх. Было б глупствам проста так аддаць гэты маленькі далёкі сьвет Сьмерці і Хаосу. Мы доўга думалі над гэтым, Рыцар».
    «Там, куды ты выправішся, пануюць страх, зайздрасьць, гвалт і сквапнасьць, — сказала тая, з чыйго рота на публіцы ніколі не вылятала ані слова. — Але мы прынялі Рашэньне. Мы зоймемся эвакуацыяй. Вядома, мы забярэм ня ўсіх. Ты і твае таварышы выпраўляюцца туды, каб забраць самых лепшых у сваёй справе. Самых тыповых, самых характэрных і самых апантаных. Мы забярэм трыццаць чалавек, папярэдне зладзіўшы ім выпрабаваньне. Няхай яны дакажуць нам, што яны найлепшыя. Гэта будзе шаснаццаць асобін жаночага роду і чатырнаццаць мужчынскага. Твая задача, Рыцар, знайсьці чалавека, які прыдумляе гісторыі».