• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апошняя кніга пана А. Казка Альгерд Бахарэвіч

    Апошняя кніга пана А.

    Казка
    Альгерд Бахарэвіч

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 500с.
    Мінск, Прага 2020
    113.42 МБ
    «Мы вас дастанім, боцылы!», было напісана там. I маё натрэніраванае вока адразу ж заўважыла памылкі. Мне захацелася выправіць іх. Толькі выправіць — і вярнуцца ў дом.
    Гэта было такое імгненнае і дурное, але моцнае жаданьне, што я спужаўся сам сябе.
    Мне і праўда на сэкунду падалося, што я магу зрабіць гэта, гэты зухаваты ўчынак, які мог каштаваць мне жыцьця.
    Адчыніць браму, падбегчы з пэндзлем у руках да таго адзінокага дэманстранта і, закрэсьліўшы памылкі, напісаць зьверху правільна. I аднавіць сьвятую, спаганеную ім артаграфію.
    Добра, што розум усё ж вярнуўся да мяне. А я ўжо быў на паўдарозе.
    Калі мы ўжо дапівалі віно ў цёплай і ярка асьветленай гасьцёўні, я набраўся сьмеласьці і спытаў у іх... Спытаўся пра тое, што не давала мне спакою ўжо даўно.
    «Скажыце, панове... — сказаў я, прыязна гледзячы ў іх разьмяклыя твары. — А вам і праўда падабаліся мае гісторыі?»
    «Што ты маеш на ўвазе?» — спытала жонка купца.
    «Я маю на ўвазе ўсе вашыя пахвалы, — цярпліва патлумачыў я, хоць тут і не патрабавалася тлумачэньняў. — Вашыя высокія ацэнкі маёй сьціплай творчасьці... Эпітэты, якімі вы мяне ўшаноўвалі... Усё гэта было праўдай? Або часткай гульні?»
    Яны моўчкі разглядвалі келіхі ў напружаных руках.
    «Вядома, — сказала Маргуся. — Гэта было праўдай».
    «Было, — сказаў купец. — Бо цяпер гэта ўжо ня мае значэньня. Хутка ўсё скончыцца».
    «Ох ужо гэтыя аўтары, — з дакорам прамовіў пан Гланда. — Усё пра сябе і пра сябе. Нават у такой, з дазволу сказаць, сьмяротна небясьпечнай сытуацыі яго хвалюе, што пра яго думаюць. А мне вось даўно ўжо на гэта накласьці.
    Я хачу проста адчуць сябе ў бясьпецы. Добра, што хутка ўсё скончыцца. I наогул: літаратура зьніжае імунітэт!»
    «Хутка ўсё скончыцца, — пацьвердзіў малы. — Але ты, аўтар, мусіш расказаць нам трыццаць адну гісторыю. Гэта ўмова тых, хто мяне паслаў. Выпрабаваньне на прафэсіяналізм, так бы мовіць».
    «Цікава... — сказаў я. — Здаецца, я разумею, у чым тут сэнс...»
    ГіСТОРЫЯ ДВАЦЦАЦЬ ВОСЬМАЯ
    АЛЁ, МЫ ШУКАЕМ ТАЛЕНТЫ
    Утую ноч яны сабраліся ў кабінэце купца — па адным выпаўзаючы са сваіх пакояў, ціха ступаючы па цёмных калідорах, думаючы пра мёртвых у дўшы і пра сябе: такіх жывых і такіх шчасьлівых. Ім і праўда пашанцавала — сьвет за вокнамі пачынаў падаваць прыкметы неспакою. Але яны ведалі, што пасьпеюць уцячы перад тым, як усё пачне крычаць і крышыцца.
    Купец саступіў малому месца за сваім шырокім сталом, а сам стаў каля акна, паглядваючы на поўню. Малы сядзеў у вялікім крэсьле, боўтаючы нагамі, але ніхто не ўсьміхаўся. Маргуся прынесла гарбату і прысела ў куце. Артэміюш стаяў, прыхінуўшыся да сьцяны, і на твары ягоным была выразна напісаная нязгода. Жонка купца сядзела насупраць мужа і курыла. Ніхто ўдоме не здагадваўся, якая гэта важная ноч.
    «Мёртвыя ў ду-ушы»... — сказаў купец. — Па-мойму, гэта і праўда найлепшае, што ён напісаў. Што ж, панове... Я думаю, пасьля сёньняшняга вечара сумневаў не засталося. Мы знайшлі таго, хто нам патрэбны».
    «Гэта бясспрэчна, — сказала Маргуся. — Ён менавіта той, каго мы шукаем. Праўда?»
    I яна паглядзела на малога — у вачах у яе была просьба. Просьба і вера.
    «Так, — прамовіў малы. — Ён і праўда нібыта той чалавек, якога я шукаю. Але... Але гісторыі Руткі спадабаліся мне значна больш. Ваш казачнік — талент. Звычайны талент. Проста адзін зь неблагіх аўтараў. Таленавітых людзей шмат. А вось Рутка... Рутка можа вырасьці ў нешта такое, што... Ну чаму, чамуяна пачала пісаць так рана?..»
    I ён пачаў кусаць пальцы. Маргуся падумала, што ён ніколі не рабіў гэтага ў прысутнасьці казачніка. А якая была б сцэна для іхнага тэатру.
    «Рутка паедзе з намі як мая дачка, — сказаў купец. — Мы дамовіліся. Мы ж дамовіліся?»
    Але малы нічога не адказваў.
    «Панове, — сказаў купец. — Мы сабраліся тут, каб прыняць рашэньне. Я прапаную, каб кожны з нас выказаўся зараз — і раніцу мы сустрэлі, ведаючы, чаго хочам. Асабіста я лічу, што пасьля сёньняшняй гісторыі казачнік заслужыў сваё права на эвакуацыю. Ваша місія, шаноўны рыцар, яшчэ наперадзе. А я сваю выканаў. Я знайшоў вам найлепшага, самага вартага, адзінага, хто адпавядае ўсім вашым патрабаваньням».
    «Добра, я пачуў вас, пане купец, — сказаў малы. — Што скажаце вы, пані?»
    «Мне цяжка зрабіць выбар, — сказала жонка купца. — Але навошта шукаць кагосьці яшчэ, калі ў нас ёсьць наш казачнік? Магчыма, у гэтым горадзе ёсьць і лепшыя апавядальнікі, але патрэбны час, каб іх знайсьці. А казачнік тут — і ніхто ня можа сказаць, што ён зусім ужо кепскі аўтар. Я за казачніка — проста таму, што лепш узяць тое, што пад рукой, чым лавіць жураўля ў небе».
    «Вашая чарга, Маргуся, — сказаў малы. — He хавайце вочы. Я ведаю ваш адказ, але, панове, успомніце старыя слаўныя часы вашай вялікай гісторыі, якая, на жаль, падышла да свайго завяршэньня. Часы, калі разумныя людзі ладзілі Раду, каб дамовіцца ў нейкім важным пытаньні. Кожны мае слова. I цяпер яно ў вас, Маргуся».
    «Калі я прапаноўвала пану купцу свае гісторыі, — сказала Маргуся, —я лічыла сябе найлепшай аўтаркай між усімі чатырма берагамі. Я не сумнявалася, што пан рыцар абярэ мяне. Але паслухаўіпы казачніка... Я лічу, што не заслугоўваю такога гонару. Казачнік — відавочна мацнейшы за ўсіх нас. Ён піша ўсё лепш і лепш, нягледзячы на тое, у якіх умовах яму даводзіцца працаваць. Ён узяў такі разгон, што нікому за ім ужо не пасьпець. Мы ўсе любім яго гісторыі. Я хачу, каб мы ацанілі ўсё аб’ектыўна, я хачу справядлівасьці. Няхай тым, каго пан рыцар павязе ў далёкі сьвет як самага вартага з нас, будзе наш няшчасны казачнік. Я саступаю яму месца, на якое наважвалася прэтэндаваць, з адзінай прычыны: ён заслужыў яго».
    «Вам слова, Артэміюш, — сказаў малы. — Пераканайце нас, што рацыю маеце вы і ніхто іншы».
    «Добра, — сказаў Артэміюш. — Я паказваў свае гісторыі пану купцу і пану рыцару. Я паказваў іх Маргусі. I вы, пані гаспадыня, чыталі іх. Я ведаю, што яны выдатныя. Mae гісторыі — гэта справа ўсяго майго жыцьця. Я галасую за сябе. Працуючы дзень і ноч, я дасягнуў такога майстэрства, якое могуць ацаніць выключна сапраўдныя знаўцы. На жаль, на нашай Высьпе такіх не знайшлося. А што да пана рыцара, дык, пры ўсёй павазе да яго, ён не ўпаўнаважаны ацэньваць якасьць твораў. У яго іншая задача. Ён усяго толькі мусіць знайсьці найлепшага аўтара і даставіць яго ў пункт прызначэньня. Але хачу сказаць вось што. Як чалавек абазнаны ў літаратуры, я дакладна ведаю, што я, Маргуся, Рутка, мы трое... У кожнага з нас таленту болей, чым у аднаго гэтага выскачкі. У адной гісторыі, напісанай намі, болып жыцьця, болю і творчага агню, чым ва ўсіх байках нашага дарагога госьця. Ён проста расьпіяраная нікчэмнасьць. Ён піша так самаўпэўнена і самазакахана, нібы ў яго ў роце жуйка! Нельга расказаць добрую гісторыю з жуйкай у роце! А выплёўваць яе гэты няздара не зьбіраецца! Здаецца, яна прыліпла да яго паднябеньня навечна!»
    Артэміюш шумна выдыхнуў.
    «Я галасую за сябе, панове. Я, Артэміюш Заградзкі, аддаю свой голас самому сабе. А вашага казачніка мы можам выгнаць хоць заўтра. I тады ўсё спрашчаецца. Пан рыцар бярэ мяне як аўтара — і вас траіх і Рутку згодна з дамовай, як тых, хто дапамог яму арганізаваць эвакуацыю. Пане рыцар, вы казалі, што можаце забраць з сабой толькі пяцярых, ня больш, ці ня так?»
    «Артэміюш! — узмалілася Маргуся. — Мілы Артэміюш! Ну яктак можна? Умольваць іншых прызнаць вас геніем...»
    «Калі б я не лічыў сябе найлепшым, — цьвёрда прамовіў Артэміюш, — дык нашто тады пісаў бы? Выходзіла б, што я проста дуру ўсім галовы. Што, ня лічачы сябе вартым, прымушаю іншых так думаць. Гэта быў бы падман з майго боку. А я шчыры перад вамі, панове».
    «Я забраў бы Рутку, — сказаў малы. — Толькі Рутку... Рутка-Рутка, Рутка-невыкрутка...»
    «Што вы сказалі?» — рэзка павярнуліся яны да малога.
    «Нічога, — сказаў малы. — Нічога. Вось жа, панове, што ў нас выходзіць. Пан Артэміюш галасуе за сябе. Астатнія пераконваюць мяне ўзяць казачніка. Асабліва Маргуся. Я наглядзеўся на розных вашых аўтараў, усе яны лічаць сябе выключнымі і найлепшымі, я ня бачыў яшчэ нікога, хто, выбіраючы самага-самага, галасаваў бы не за сябе. Вы першая, Маргуся. I вы расчулілі маё сэрца».
    «Гэта таму, што яна жанчына, — умяшаўся купец. — Дзяўчо. У жанчын-аўтарак ёсьць тое, што ратуе іх ад самазакаханасьці. Іхны жаночы комплекс непаўнавартасьці. Ён стрымлівае іх, ён не дае ім прарвацца да вышыняў, але ён прымушае іх заставацца цьвярозымі там, дзе пануе ап’яненьне сабой і сваімі заслугамі».
    «Давайце ня будзем адхіляцца ад справы, — уздыхнуў малы. — Я выслухаў вас, панове. Вы ўсе заслугоўваеце павагі і маёй удзячнасьці. I ўдзячнасьць будзе. Вы адчуеце яе на сабе. Кожны з вас — спэцыяліст у сваёй справе, кожны
    можа быць экспэртам. Думаю, мы прыйшлі да агульнага рашэньня. Няхай тым чалавекам, якога я мушу даставіць у пункт прызначэньня, будзе ваш госьць, Казачнік-Вінавайца. Ня ўсе ягоныя гісторыі могуць быць узорам жанру, сярод іх трапляюцца і відавочна слабыя, ёсьць проста пасрэдныя, але я чуў і такія, якія неверагодна ўсхвалявалі маё сэрца. Ён — таленавіты чалавек, які жыве літаратурай і адчувае слова, а да таго ж мае добры навык прафэсійнага пісьма. Тое, зь якой упартасьцю ён спрабуе выканаць дамову з вамі, пане купец, робіць яму гонар і сьведчыць на яго карысьць. А яшчэ той, каго мы завем казачнікам, гатовы ахвяраваць сабой дзеля занятку, які ён абраў калісьці, сабе на гора...»
    Маргуся заплюшчыла вочы і ўсьміхнулася. Артэміюш падняў руку, просячы слова, але малы праігнараваў ягоны знак.
    «Таму: папярэдне я вырашаю, што вазьму яго, — цяжка ўздыхнуўшы, сказаў малы. — Але мне самому цікава, ці дасьць ён рады распавесьці нам усе гісторыі да канца. I, калі шчыра, мне дужа цікава, што гэта будуць за гісторыі. А вам?»
    «Ясна, што і нам, — адгукнуўся купец. — Гэты наш вінавайцаўмее зачапіць...»
    «Я пратэстую, — сказаў Артэміюш. — Вы ўсе адмовіліся чытаць тое, што я напісаў за апошні тыдзень. А ў мяне нарэшце атрымалася. Атрымалася, чуеце? Я пераплюнуў усіх, усіх вас...»
    I Артэміюш кінуўся ў калідор. У кожным ягоным кроку была крыўда — і малому гэта не падабалася.
    Я зачыніў ноўтбук і засьмяяўся. Сам ня ведаю чаму, я сьмяяўся, як той вар’ят у электрычцы гарадзкіх ліній, які часта езьдзіў са мной у адным вагоне, калі я вяртаўся з гораду