Апошняя кніга пана А.
Казка
Альгерд Бахарэвіч
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 500с.
Мінск, Прага 2020
ў сваю ўбогую хаціну за МКАДам. Ён садзіўся насупраць мяне і рагатаў, ён чамусьці заўсёды садзіўся побач, нібы мой твар падаваўся яму вартым даверу. О мой твар!.. На ім, відаць, і праўда заўжды было напісана, што я не магу паслаць чым далей чужога чалавека, пакуль ня выслухаю яго гісторыю. Бо на маім твары была напісаная мая ўласная.
Мой твар... Я так даўно не глядзеў у люстэрка, што ўжо й забыўся, як ён выглядае. Гісторыі, гісторыі, гісторыі... Гісторыі няголенага казачніка, адзеньне якога ўжо ніхто ня праў, жаданьні якога ўжо нікому не былі цікавыя, бо казачніка абралі шчасьліўцам. Міма ягонай волі — слабой і п’янай, ня здольнай больш ні абараніць, ні выказацца. Я сам ператварыўся ў гісторыю, голую гісторыю на нечым працоўным стале.
Мой твар. Яго болыл не было. Былі толькі іхныя — і яны глядзелі на мяне не міргаючы, нібы вырашалі, як ім цяпер паводзіцца.
«Усё было так, — сказаў купец, парушаючы маўчаньне. — Ці амаль так. Ты правільна зразумеў нашыя намеры і нашае стаўленызе да цябе. Ты слушна перадаў сэнс нашай спрэчкі. Ты нават угадаў, у якую ноч адбывалася Рада. Ты не ўгадаў аднаго...»
«Чаго ж?» — спытаў я.
«У тую ноч не было поўні, — сказаў купец. — Мы ўжо даўно ня бачылі месяца. Быццам неба над намі зацягнутае чорнай коўдрай, якая ўдзень робіцца белаватай, нібы скура хворага. Ты зусім перастаў глядзець на неба. А мы вось глядзім...»
Малы ўскочыў і пачаў бегаць сюды-туды па гасьцёўні, ён кусаў свае пальцы так апантана, што я неўразумела паглядзеў на купца і ягоную жонку: ну зрабіце вы яму заўвагу! Ён быў такі малы, такі сьмешны ў сваёй важнасьці. Я падумаў, што ўсё ж дзесьці ў глыбіні душы так і пе магу паверыць у тое, што адкрылася мне пасьля столькіх дзён падману. Можа, гэта ўсё няпраўда? Добра разыграны фантастычны спэктакль з удзелам дзіцяці? Таленавітага, хітрага, але ўсё ж дзіцяці?
He, слова «рыцар» ніяк не пасавала малому ў гэты момант. А яны ўсе глядзелі на яго з такім неспакоем. Як на судзьдзю.
«Ну чаму, чаму, чаму, — прамармытаў малы. — Чаму мне даручылі менавіта гэтую місію? Чаму я мушу даставіць у пункт прызначэньня самага лепшага аўтара, а не, скажам, самага лепшага фрэзэроўшчыка? Або найлепшага дантыста? Найлепшага настаўніка? Як усё было б проста. Вельмі проста! Існуюць крытэры, простыя крытэры эфэктыўнай працы. А тут — вар’яцтва, адно вар’яцтва! Ну як я магу знайсьці і прывезьці ім найлепшы цень? Скажыце мне, панове? Як можна выбраць найлепшы прывід, найлепшага падманшчыка, найлепшага махляра, найлепшы сонечны зайчык? А менавіта гэтым я і займаюся!»
«Я спачуваю вам, — сказаў я. — I дзякую ўсім за іх выбар і іхную цярплівасьць. Я ведаю, са мной нялёгка...»
«Ды хто вам сказаў? — усклікнуў насьмешліва купец. — Нялёгка... 3 кім нам і праўда было нялёгка, дык гэта з Артэміюваам...»
«Веру, — прамовіў я. — Але дазвольце спытацца. Навошта вы прымусілі мяне насіць гэты недарэчны пінжак? Я не разумею, пане купец! Гэта быў такі вытанчаны зьдзек? Але дзеля чаго?»
Купец зьбянтэжана паглядзеў на жонку, тая ўздыхнула і закурыла.
«Гэта была Маргусіна ідэя. Яна сказала, што прачытала вашыя інтэрвію і добра ведае вас і вашую жахлівую надумлівасьць. Яна пераканала нас, што ў такім выглядзе вы ніколі ня выйдзеце на вуліцу. Проста пасаромеецеся паказацца на людзях, вось і ўсё. А вашыя старыя лахманы яна проста спаліла. Гэта быў спосаб утрымаць вас ад уцёкаў...»
«Сьмешна! — я пакрыўджана ўскочыў і падышоў да акна. — Якая яшчэ надумлівасьць! А я быў падумаў, што вы хочаце падкрэсьліць маю выключнасьць. Пачуваўся блазнам пры каралеўскім двары. Разважаў пра тое, што мена-
віта з гэтым заняткам можна параўнаць літаратуру... Якая наіўнасьць з майго боку. Што ж, панове, яшчэ адно пытаньне не дае мне спакою. Я назваў у сваёй апошняй гісторыі так шмат імёнаў. Практычна ўсе. Апрача аднаго».
Позіркі забегалі па гасьцёўні. Позіркі сутыкаліся і зноў уцякалі. Позіркі бяссонных, п’яных, нецярплівых вачэй. Яны ведалі, каго я маю на ўвазе. Але не хацелі самі называць імя.
Гэта мусіў зрабіць я.
«Пан Гланда, — патрабавальна паглядзеў я на гэты ўсьмешлівы твар. — А вы? Вы адкуль узяліся? Якая ваша роля? Вы можаце не адказваць, я ўсё роўна раскажу гісторыю і пра вас таксама. Спадзяюся, у мяне будзе на гэта час».
Пан Гланда захіхікаў.
«Не турбуйцеся, пане аўтар, — сказаў ён. — Я зусім не заслугоўваю асобнай гісторыі. Тут усе любяць пацешыць адно аднаго нейкай казкай. Паспрабую і я далучыцца да шаноўнага таварыства. Вы ўсе творчыя людзі, трэба і мне адпавядаць такой пачэснай кампаніі. Там, куды мы выправімся, не патрэбныя людзі маёй прафэсіі. Але досьвед паказвае, што няма такога грамадзтва, дзе не прыдаліся б тыя, хто сочыць за парадкам».
Ён зноў захіхікаў і паглядзеў на мяне без усялякага сораму.
«Рэч у тым, пане аўтар, што я проста пасажыр. Сваё месца ў вашым каўчэгу я папросту — ку-піў!»
«Што?»
«Купіў, так, — пан Гланда не пераставаў хіхікаць. — Гэта абсалютна нармальная практыка. У цягніку або самалёце вызваляецца адно месца, бо нехта здаў білет. I яго купляе хтосьці іншы. Чаму б і не?»
Малы нарэшце перастаў хадзіць па пакоі і ўсеўся на падлогу. А пан Гланда з задавальненьнем працягваў:
«Я сам раскажу, як усё выйшла. He люблю, калі пра мяне выдумляюць казачкі іншыя. Гэта супярэчыць маёй прафэсіі,
па-першае. А па-другое... Ведаеце, проста непрыемна. Непрыемна быць героем. А ўдвая, утрая непрыемна, калі цябе атакуе разьюшаны натоўп, які хоча выключна аднаго: зладзіць над табой самасуд».
Пан Гланда з жалем патрос келіхам і паставіў яго на стол.
«Вось і белае скончылася... Як жыць будзем, панове? Пане рыцару, у вас ТАМ ёсьць белае сухое? На гэтай вашай плянэце? Добра, я расказваю далей. У той вечар, калі я прыехаў па выкліку ў дом пана купца, каб расьсьледаваць абставіны сьмерці Артэміюша, я яшчэ нічога ня ведаў пра таямніцу гэтай сям’і. Паверце мне, анічога! Я быўзвычайны паліцыянт на рабоце. Але я добры паліцыянт, пане казачнік. Ад маіх вачэй не схавалася ніводная дробязь. Я зразумеў, што ў гэтым доме ведаюць больш, чым ва ўсім горадзе. Ведаюць, што нас усіх чакае. I таму я прыпёр пана купца да сьценкі...»
Хіхікаючы, пан Гланда абцёр край келіха пальцам і аблізаў яго.
«О, я заўважыў, як пан купец спужаўся, калі я пачаў распытваць яго пра дзіцячы дом, у якім, паводле купца, яны з жонкаю ўзялі прыёмнага сына. Як ён зьбялеў, калі я паабяцаў яму зьезьдзіць у дзіцячы дом за горадам і ўсё праверыць... Як ён пачаў пераконваць мяне, што проста любіць свайго сына больш за ўласнае жыцьцё — і таму так баіцца, баіцца любога слова, якое тіачуе ад малога! Думаеце, я гэтага не заўважыў, думаеце, мяне гэта не насьцярожыла? Я псыхоляг, пане аўтар, хоцья нідзе не вучыўся. Мая работа зрабіла мяне псыхолягам, і няхай я памру ад чумкі, калі мае здольнасьці псыхоляга горшыя, чым у тых дыплямаваных бараноў, якія вядуць свае блогі і абараняюць дысэртацыі! Можна толькі здагадвацца, што зь імі сталася. He прыстасаваныя да камунікацыі з ашалелым ад страху народам, яны памерлі першыя... Прынамсі, так я падазраю...»
Пан Гланда адкінуўся ў фатэлі.
«Пан купец усё расказаў мне, спадзеючыся, што я яму не паверу. Але я паказаў яму сьляды ад маскі на твары
Артэміюша. Ад той самай маскі, што ляжала на маім ложку, калі я пачаў працаваць у гэтым доме слугой. Нехта паклаў яе там, быццам хацеў, каб я даведаўся праўду. Цікава, хто гэта быў? А потым надышоў час самому паспрабаваць, што такое надзець яе, гэтую хітрую масачку...»
Пан Гланда ўстаў і падышоў да мяне.
«I тады пан купец прапанаваў мне ўгоду. Вельмі справядлівую ўгоду. Я заплаціў вялікую суму, якую думаў пакінуць жонцы і дзецям, калі са мной нешта здарыцца. Уся яна была пераведзеная на рахунак пана купца. Бо ягоныя фінансы, як кажуць, сьпявалі рамансы. Ха-ха. I пан купец паабяцаў мне месца ў вашым транспарце. Адно месца, якое так нечакана вызвалілася. Я купіў білет, пане аўтар. I цяпер толькі паспрабуйце выкінуць мяне з вашага карабля. Карабля, які адпраўляецца з Блефуску!»
«Я купец, — сказаў гаспадар, разьвёўшы рукамі. — Дзякуй Справядліваму Ладу, які дазваляе нам вольна гандляваць і мець свой кавалак масла да акрайца хлеба. Дзякуй нашай Высьпе, на якой мы ўсё яшчэ стаім, маючы пад нагамі апору. Дзякуй Людзям Будучыні, якія ніколі не асудзяць купца за выгодную дамову. Дзякуй Міласэрнаму Богу, што мы ўсё яшчэ жывыя, тут, дзе хутка пе застанецца нічога, апрача натоўпу, што падае ў пекла...»
«Хвала», — сказалі мы ўсе, апрача малога.
Ён кусаў пальцы і думаў.
ГіСТОРЫЯ ДВАЦЦАЦЬ ДЗЯВЯТАЯ
КЛОЎН
Пасярэдзіне гасьцёўні сядзеў чалавек, падобны да клоўна. На каленях ён трымаў невялікі стары ноўтбук. Клоўн сядзеў і чытаў, раз-пораз падымаючы на слухачоў хітрыя вочкі.
Артэміюш прымушаў сябе ня слухаць. Скрыжаваўшы рукі, ён думаў пра тое, што напісаў сёньня. Ён разрываўся паміж сумневам і гордасьцю. Сумнеў муляў яму, як хворы зуб. Гордасьць ныла недзе ў пахвіне. Артэміюш прымушаў сябе прымірыць іх — але зуб і пахвіна ніяк не злучаліся, яны ўцякалі адно ад аднаго, нібы два магніты.
Артэміюш ня слухаў — але да ягоных вушэй усё роўна далятаў гэты агідны, пыхлівы, няўмелы ў сваёй фальшывай тэатральнасьці голас.
«Недзе далёка ад нас, у адной зь лябараторыяў падземнага заводу, на вялікім стале ляжаў чалавек Раман Бурак, — чытаў клоўн. — Ён ужо існаваў. Бо вакол існаваў сьвет, які быў сьветам Рамана Бурака».
«I што? — злосна падумаў Артэміюш. — I гэтым ён хоча кагосьці зьдзівіць?»
«Мы ня ведалі, калі канкрэтна ў лябараторыі быў дадзены першы імпульс, — захоплена чытаў клоўн сваю пісаніну. — Але мы ведалі, што гэта адбылося. Раман Бурак падняўся са стала і падышоў да акна».
«Ён яшчэ не дачытаў, а ўсё ўжо ясна, — падумаў Артэміюш. —Як прадказальна, як пасрэдна... А яны слухаюць».
Чаму ж, на халеру, яны ня хочуць выслухаць Артэміюша?
Ён раптам адчуў, што больш ня можа. Ня можа знаходзіцца тут, дзе панаваў гэты брыдкі, самазакаханы, надтрэснуты голас. Ніхто не пабачыў, што ў гасьцёўні стала на аднаго слухача менш.
Ён выйшаў у двор, але яму падалося, што голас казачніка чуваць і там. Ён пайшоў і праверыў камэры ў будцы. Ён паглядзеў пульт. Узіраючыся ў экраны, ён бачыў на кожным твар клоўна. Клоўн быў паўсюдна. Ён запаўняў сабой увесь дом.