Апошняя кніга пана А.
Казка
Альгерд Бахарэвіч
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 500с.
Мінск, Прага 2020
«Дзе гэта мы?» — спытала Рутка. Яе голас гучаў так, нібы вакол была толькі пустэча, там, за межамі сьвятла.
«Мы проста ідзем, — сказаў хлопчык. — Давай за мной. Раз-два, раз-два... Нам нельга спыняцца надоўга, тут так не прынята. Мы мусім ісьці. Лепш наперад, і ня збочвай, калі ласка. Бо ўпадзеш і разаб’ешся. Ня сьмейся, я сур’ёзна».
Але Рутка не сьмяялася. Яна і праўда пайшла ўсьлед за ім, намацваючы паверхню пад нагамі. Тут былі толькі яна, малы, купал сьвятла над імі — і цемра навокал. I сьвятло рухалася туды, куды ішлі яны, і падрыгвала, калі не пасьпявала, і даганяла іх рыўкамі, роўнае і нейкае няправільнае.
Бо ўсё тут было няправільнае. Такога месца не магло існаваць.
I ўсё ж яно існавала.
«Проста ўяві сабе два пальцы, — сказаў хлопчык. — Нібы...»
«Яшчэ трошкі, і я засуну сабе два пальцы ў рот, — сказала Рутка. — Бо мне ўжо млосна. Мы можам ісьці павальней?»
«Гэта ні на што не паўплывае, — сказаў хлопчык. — Проста ўяві сабе два пальцы, указальны і сярэдні. Нібы яны — ногі нейкай істоты, якую ты мусіш паказаць бяз словаў. Раз-два, раз-два... Пальцы рухаюцца па стале. Як на парадзе. Ці проста — як па вуліцы. Калі-небудзь яны дойдуць да канца і ўпадуць».
«Дзіўны вобраз, — сказала Рутка. — Я не магу зразумець сэнсу».
«Тады проста ідзі, — сказаў хлопчык. — Большасьць так і робіць. Толькі ідзі наперад асьцярожна. Каб ня ўпасьці заўчасна».
«А калі я збочу?»
«Ты звалішся, — спакойна сказаў хлопчык. — Але ж ты ня збочыш. Ты яшчэ такая маладая. I ў цябе такія кепскія гісторыі...»
«Кепскія? — яна спынілася. — Ты ж казаў, што табе спадабалася».
«Я нічога такога не казаў, — заміргаў вачыма малы. — Яны кепскія, бо ты яшчэ такая маладая. I нічога ня ведаеш пра сьвет. Можа быць, калі ты пачнеш пісаць іх праз сто гадоў, зь цябе нешта і атрымаецца. Але мы ня можам чакаць».
«Мы?»
«Так, Рутка. Мы, Разумееш, тыя, хто паслаў мяне, ня могуць чакаць сто гадоў. I нават дваццаць. I нават дзесяць. Ім патрэбны аўтар. Усяго адзін аўтар, Рутка. Самы лепшы аўтар. Я бачу, што ты верыш мне, але рэч не ў маім красамоўстве, Рутка. Проста мы знаходзімся ў месцы, дзе ты ня можаш ня верыць. У такім месцы, дзе ты паверыш ва ўсё, што заўгодна. У ідэальнай гісторыі, Рутка. Але я паўтару табе на ўсялякі выпадак. Тыя, хто паслаў мяне, маюць патрэбу ў аўтары. Усяго адным, самым лепшым аўтары. А бяда ў тым, што ніхто ня можа сказаць, калі ён зьявіцца. Можа, ён яшчэ не нарадзіўся. А можа, даўно памёр, і лепшых ужо ня будзе. Я тут і гавару з табой, бо мне патрэбны аўтар. Я абяцаў».
«Я веру табе, — сказала Рутка, хапаючы яго за руку. — Але давай вернемся. Вернемся і знойдзем табе аўтара. Тут яго дакладна няма. Бо няма ідэальных гісторый, іх не існуе».
«Толькі адна, — сказаў малы. — I мы ў ёй. Гэта адзінае месца, дзе вы ўсе можаце мне паверыць і я ня мушу цярпець і чакаць, пакуль сэнс маёй місіі дойдзе ў вашыя набітыя рознай драбязой галовы. Паслухай, Рутка. Тое, чым я займаюся, гэта эвакуацыя. Жэст добрай волі з боку тых, хто мяне паслаў. Мы эвакуюем ня ўсіх. Па адной асобіне ад кожнае сацыяльна-прафэсійнае групы, кажучы вашай нуднай мовай. Аднаго лекара, аднаго рыбака, аднаго зьняволенага, аднаго чыноўніка... I гэтак далей. I — што зробіш — аднаго аўтара...»
«Аўтара?»
«Мне вельмі хацелася б, каб гэта была ты, Рутка, — уздыхнуў малы. — Але я зраблю памылку, калі вазьму цябе. Ты яшчэ занадта маладая. Маленькая дзяўчынка, якая сама ня ведае, чаго хоча. Можа, заўтра ты вырашыш, што пісаць гісторыі табе надакучыла. А можа, цябе сапсуюць фанабэрыя і лісьлівасьць. Я ня ведаю! А мне трэба пэўнасьць...»
«Але навошта нам гэтая эвакуацыя?» — спытала Рутка. —У нас хтосьці спытаў, ці хочам мы...»
«Бо зусім хутка ўсё будзе вельмі дрэнна, — вінавата перапыніў яе малы. — Вельмі, вельмі дрэнна. Праўда, потым усё зноў зробіцца добра, але ўжо бяз вас. Тыя, хто паслаў мяне, падумалі, што некаторых з вас варта ўратаваць. Самых тыповых... Самых адданых сваім заняткам. Тых, хто ня можа быць нікім, апрача саміх сябе. Тых, каго няма ў нас, тых, хто можа нас нечаму навучыць. Я адказваю за апавядальнікаў гісторый, Рутка. За тых, хто здольны прыдумаць гісторыю зь нічога, з пустаты. He расказаць пра сябе — а выдумаць сьвет. Ты мне падабаешся, Рутка. Я хачу, каб ты даказала мне як мага хутчэй, што эвакуаваць трэба менавіта цябе. Таму мы і размаўляем. Ты можаш гарантаваць мне, што...»
Захоплены, злы на сябе і на тых, хто яго паслаў, малы вырваўся наперад, ён гаварыў ужо выключна сам з сабой. Яму было блага. У яго кружылася галава. Бо расказваючы Рутцы праўду, ён пачаў разумець, як жа брыдка і цынічна мае выглядаць у вачах гэтых небаракаў ягоная велічная, як яму заўсёды здавалася, місія...
Ён спыніўся, каб пачакаць яе, і азірнуўся. Але Руткі нідзе не было. Малы кінуўся шукаць яе і знайшоў: яна стаяла на самым краі, у цемры, і рыхтавалася кінуцца ўніз.
«Рутка!»
Яна паглядзела на яго з усьмешкай.
«Што, не чакаў, эвакуатар? А гэта так проста. Ух — і мяне няма. А навошта? Навошта гэта ўсё, калі ўсё будзе Ken-
ска? Я ішла не для таго, каб: раз-два, раз-два... Няхай твае плястмасавыя салдацікі робяць раз-два. Разам з табой. А я не хачу».
I яна расставіла рукі і зрабіла крок.
Малы злавіў яе руку і пацягнуў назад. Яна супраціўлялася. Але адкуль ёй было ведаць, якая жалезная сіла тоіцца ў руцэ рыцара, што адолеў паўсьвету, каб апынуцца тут, побач зь ёй і тымі, каго яна любіла.
Мы зноў сядзелі ў гасьцёўні, усе разам. Я на сваім звычным крэсьле, з ноўтбукам на каленях, купец з жонкай на канапе, і ў жонкі зноў была ў руцэ яе любімая цыгарэта. I Маргуся зноў завязала фартушок, каб мяне супакоіць, і пан Гланда недаверліва глядзеў у акно, а малы павіян сядзеў на падлозе і маўчаў. Усё было амаль як раней. Але з намі цяпер была Рутка.
Рутка, якая ўпершыню слухала гісторыю ў маім выкананьні.
Яна ўсё яшчэ трымала на каленях стрэльбу — і ніхто не наважваўся забраць яе. Нават пан Гланда, якому, вядома ж, не падабалася, што хворая на галаву дачка купца завалодала зброяй, толькі ўтаропіўся ў акно і незадаволена хмурыўся, як быццам бачыў адсюль, што робіцца за брамай.
Зрэшты, што там рабілася, мы здагадваліся. Там рыхтавалі прыступ. Магчыма, наш дом застаўся апошнім, які яшчэ ня трапіў у рукі народу. Няўжо ў іх там памерлі ад чумкі ўсе пажарнікі і спартоўцы? А можа, усе сьмельчакі? Там, на вуліцы, даўно ўжо маглі нешта прыдумаць. А замест гэтага яны адно палілі вогнішчы і перамаўляліся, зьбіўшыся ў злыя і зайздросьлівыя зграі. I глядзелі на браму. Проста ў вочы нашым камэрам відэаназіраньня, якія працавалі, як нічога ніякага. У іх нават не зьявілася ідэі разьбіць камэры. Вось ідыёты.
Што да майго аповеду, дык Рутка выслухала яго абсалютна спакойна. Нібы гэта не яна была яго гераіняй, яго галоўным пэрсанажам. Нават калі я згадваў яе імя — яна толькі ўспыхвала адразу ж радасным і ўдзячным позіркам, які згасаў ужо на наступным маім слове.
«Самае цікавае, — сказаў купец, — што ніхто з нас ня можа пацьвердзіць, што так усё й было. Ніхто ня чуў, пра што яны там размаўлялі, Рутка і рыцар. Hi ў Рутчыным пакоі, ні ў тым месцы, якое... Халера, панове, я нават ня ведаю, як яго назваць».
«Ідэальная гісторыя, — падказаў я. — Гэтае месца завецца ідэальнай гісторыяй».
«Магчыма», — прабурчэў купец.
«Так, толькі наша Рутка магла б сказаць, ці праўда іхная размова выглядала менавіта так, — сказала жонка купца. Але яна ня скажа. Па-мойму, яна цяпер ня з намі. Наша бедная, шчасьлівая, цудоўная Рутка».
«А я пэўная, што ўсё так і было, — сказала Маргуся. Праўда, пане гаспадару?»
«Так, Маргуся, — кіўнуў купец. — Наш казачнік аднавіў падзеі і размову настолькі праўдападобна, што я нават паверыў, што ўсё чуў на свае вушы. 3 таго моманту яна такая... Вось такая... Нашая Рутка... I я дагэтуль ня ведаю, ці правільна я зрабіў, калі рыцар даверыў мне сэнс ягонай місіі. 3 аднаго боку, гэта ён вінаваты ў тым, што з Руткай здарылася такое. 3 другога, ён жа ўратаваў яе. I ўратуе нас. Ура...»
Малы зрабіў выгляд, што ня чуў ягоных словаў. Я нахіліўся і асьцярожна паляпаў яго па плячы — як дарослага:
«Прабач, але як жа мы мусім называць цябе?»
Ён адмахнуўся:
«Няхай усё будзе як і раней. Можаш зваць мяне малым павіянам. Яны вось завуць мяне сынам, і ім будзе цяжка звыкнуцца з новым імем. Там, адкуль я пачаў сваё падарожжа, я прайшоў навучаньне. Зь мяне выбілі ўсе крыўды адносна імёнаў... Як можна крыўдаваць на імя? Як можна
быць настолькі дробным у сваіх крыўдах... Шчыра кажучы, маё сапраўднае імя — гэта хутчэй псэўданім. Так спакон вякоў прынята ў рыцараў. I вы ўсё роўна не маглі б вымавіць яго правільна...»
Малы засьмяяўся — але мне падалося, што толькі я паЧУЎ У гэтым рэзкім сьмеху боль і тугу.
«Што мы будзем рабіць, панове? — спытаў пан Гланда. — Застаецца тры дні... Што калі яны пойдуць на прыступ?»
«Я ведаю, што рабіць, — сказаў купец. — Піць віно! А што яшчэ? Шкада, што нельга будзе ўзяць з сабой хаця б скрынку...»
«Пан Сцур усё ж прыкончыў запасы чырвонага, — заклапочана прамовіла жонка купца. — Маргуся, я папрашу цябе яшчэ раз праверыць...»
«Так, пані», — адгукнулася Маргуся. Яна вярнулася, трымаючы ў кожнай руцэ па бутэльцы.
«Засталося адно белае».
«Тады мы будзем есьці рыбу, — сказаў купец. — У нас бясконцыя запасы кансэрваванага тунца...»
«I чакаляда! — сказаў малы павіян. — Там мусіла быць чакаляда. Цяпер я ўжо магу есьці яе без абмежаваньняў, а, мама? Маргуся!»
«Слухаюся, пане малы гаспадар, — засьмяялася Маргуся. — Можа быць, адправім па кухню пана аўтара?»
«Аўтара! — загаманілі яны хорам. — Аўтара!»
«I праверце камэры, — сказаў пан Гланда. — Калі ўжо вы ідзяце ў калідор».
Я неахвотна падняўся.
Зірнуўшы на экран, я лабачыў іх. Яны грэліся каля вогнішчаў, палячы аўтамабілыіыя шыны, на вуліцы гуляў рэвалюцыйны вецер, расьцягваючы высокія агні, як быццам цягаючы за галовы аранжавых пажадных д’яблаў. Некаторыя зь іх сьпявалі — і я разабраў рэлігійныя гімны. Пара чалавек, не саромеючыся, спраўлялі перад брамай вялікую патрэбу, іншыя елі, неахайна і прагна, проста з выцягнутых
перад сабой шырокіх рук. Астатнія спалі, а адзін мужчына нерухома стаяў перад брамай і трымаў над галавой плякат.