Аповед пра Шакунталу
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 218с.
Мінск 2018
АПОВЕД ПРА ШАКУНТАЛУ
АПОВЕД ПРА ШАКУНТАЛУ
Перакладнгк выказвае падзяку сваім настаўнікам санскрыту Канстанціну Андрыеўскаму ды Міхаілу Баярыну, безь якіх гэтай кнігі не было б.
АПОВЕД ПРА ШАКУНТАЛУ
як ён расказаны
ў Першай Кнізе сьвятой Магабгараты ды ў п’есе вялікага паэта Калідасы «Шакунтала пазнаная»
пераклаў з санскрыту Ігар Кулікоў
Мінск
Выдавец A. М. Янушкевіч 2018
УДК 821.211-2
ББК 84(5Мнд)3
А76
Пераклад зроблены з выданьняў:
1) The Mahabharata. The Adiparvan. Edited by Vishnu S. Sukthankar. Poona: Bhandarkar Oriental Research Institute, 1933.
2) Abhijndnasakuntala of Kalidasa with the commentary of Kdtayavema, English notes, translation and introduction by C. Sankara Rama Sastri, M. A., B. L. Madras: The Sri Balamanorama Press, 1947.
3) Sakuntala. A Sanskrit drama in seven acts, by Kalidasa.
The Devanagari recension of the text, edited with literal English translations of all the metrical passages, schemes of the metres, and notes, critical and explanatory, by Monier Williams, M. A., D. C. L. Second Edition. Oxford: The Clarendon Press, 1876.
A76 Аповед пра Шакунталу, як ён расказаны ў Першай Кнізе сьвятой Магабгараты ды ў п’есе вялікага паэта Калідасы «Шакунтала пазнаная» / пер. з санскрыту Ігара Кулікова. — Мінск : A. М. Янушкевіч, 2018. — 218 с.
ISBN 978-985-7165-72-8.
Паданьне пра Шакунталу займае важнае месца ў індыйскай літаратуры. Менавіта паводле яе сына Бгараты Індыя была яшчэ ў старажытнасьці названая Bharata, ці «Зямля Бгараты». Цяпер гэта адна з афіцыйных назваў краіны. У дадзенай кнізе зьмешчаныя два пераклады: першы — арыгінальны аповед пра Шакунталу з Магабгараты; другі — яго апрацоўка ў выглядзе п’есы «Шакунтала пазнаная», створаная найвялікшым санскрыцкім паэтам Калідасам.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
УДК 821.211-2
ББК 84(5Ннд)3
ISBN 978-985-7165-72-8 ® Кулікоў Iм., пераклад на беларускую мову, 2018
© Афармленне. Выдавец A. М. Янушкевіч, 2018
W4T ^НІЧІ^І л ~зЫ Ж< ЖГЧ II arigad aiigat sambhavasi hrdayad abhijayase atma vai putranamasi sa jiva saradah satam
Ты зь цела майго радзіўся, ты із сэрца майго узьнік, ты я у выглядзе сына, дык жыві ж ты сто восеняў!
Шатапатха-брагмана, 14.9.4.[8]
Уступнае слова 9
Пра індыйскі клясычны тэатар 13
1. Паняцьце natya- 13
2. Паходжаньне тэатру й асноўныя аўтары 13
3. Натйашастра 15
4. Асаблівасьці клясычнага тэатру Індыі 16
4.1. Складнікі акторскай ігры 17
4.2. Вучэньне пра смак і баву. 18
4.3. Тэатральныя будынкі 20
4.4. Тэатральная ўмоўнасьць. Падзел сцэны на зоны 21
4.5. Месца й час у п’есе 22
4.6. Чатыры стылі акторскай ігры 23
4.7. Віды п’есаў. 23
4.8. Будова натакі 25
4.9. Моўныя асаблівасьці п’есаў. 26
4.10. Нагоды для пастаноўкі 27
Паэтычныя памеры 28
1. Памеры aksaravrtta- 29
2. Шлока 30
3. Памеры samavrtta- 33
4. Памеры ardhasamavrtta- 37
5. Памеры ganavrtta- 38
6. Памеры matravrtta- 39
Пра трансьлітэрацыю санскрыцкіх імён 41
МАГАБГАРАТА. АПОВЕД ПРА ШАКУНТАЛУ 43
Узыход 62 47
Узыход 63 49
Узыход 64 51
Узыход 65 56
Узыход 66 61
Узыход 67 62
Узыход 68 65
Узыход 69 74
КАЛІДАСА. ШАКУНТАЛА ПАЗНАНАЯ 81
Дзейныя асобы 85
Уступ 87
Дзея першая 90
Дзея другая 106
Паміждзея першая 118
Дзея трэцяя 119
Паміждзея другая 132
Дзея чацьвертая 136
Дзея пятая 150
Паміждзея трэцяя 165
Дзея шостая 169
Дзея сёмая 189
Слоўнік 210
Умоўныя скароты 214
Summary 215
Падзякі фундатарам кнігі 217
УСТУПНАЕ СЛОВА
Паводле тубыльнай традыцыі, усе індыйскія князі старажытнасьці належалі да дзьвюх дынастый: Сонечнай і Месяцовай. Першая бярэ пачатак ад Ікшвдку, сына Мдну Вайвдсваты першага чалавека сёмай манвднтары (эпохі Мдну), у якой мы жывём цяпер. Дынастыя завецца Сонечнаю, бо сам Ману быў сынам Вівасвдта бога сонца. Да гэтага роду, прыкладам, належаў Рдма князь Айодгйі, галоўны герой эпасу «Рамдйана».
Месяцовы ж род быў запачаткаваны дачкою Ману Вайвдсваты Ілой (Па-). Яна выйшла замуж за Сому, бога месяца, і нарадзіла яму сына Пурураваса, які й стаў першым князем Месяцовай дынастыі. Сярод нашчадкаў Пурураваса быў магутны князь Духшднта (ці Душйднта), валадар Гастындпура й сябар самога /ндры. Пра ягонае каханьне да Шакунталы, дачкі мудраца Вішвам/тры й нябёснай дзевы Мэнакі, і распавядае гэтая кніга.
У першай частцы зьмешчаны пераклад арыгінальнага паданьня, якое дайшло да нас у выглядзе ўстаўнога аповеду ў Першай Кнізе Магабгдраты. У больш раньніх крыніцах ні Шакунтала, ні Духшанта ня згадваюцца. У другой жа частцы кнігі чытач знойдзе п’есу «Шакунтала пазнаная» (Abhijnanasakuntala-)1, якая ёсьць пазьнейшаю перапрацоўкаю гэтага паданьня, выкананай найславутым санскрыцкім паэтам Каліддсам (Kalidasa-), што жыў дзесьці ў 4 ст. н.э. Паэт у цэлым захаваў арыгінальную сюжэтную лінію, аднак дадаў некалькі важных дэталяў, дзякуючы якім вобраз Духшанты ў п’есе істотна адрозьніваецца ад эпічнага.
«Шакунтала пазнаная» традыцыйна ўважаецца найвялікшаю санскрыцкаю п’есаю і небеспадстаўна. Багатая мова, ясны й дасканалы стыль ды арыгінальная перапрацоўка традыцыйна-
га сюжэту заслужылі ў індыйскіх літаратуразнаўцаў найвышэйшае пахвалы. Бадай ня меншы посьпех напаткаў п’есу і ў Эўропе. Ужо першы яе пераклад у ангельскую мову, апублікаваны Ўільямам Джоўнзам у 1789 г„ выклікаў у чытачоў хвалю захапленьня. Сам жа перакладчык быў настолькі ўражаны геніем Калідасам, што нават назваў паэта «індыйскім Шэксьпірам». Вельмі высока ацаніў п’есу й вялікі нямецкі паэт Іаган Вольфганг фон Гётэ, прысьвяціўшы ёй наступныя радкі:
Willst du die Bliithe desfrilhen, die Fruchte des spateren Jahres, Willst du, was reizt und entzuckt, willst du was sattigt und nahrt, Willst du den Himmel, die Erde, mit Einem Namen begreifen; Nenn ich, Sakuntala, Dich, und so ist Alles gesagt.
Хочаш росквіту раньня, пладоў адквітнелага году?
Хочаш панады спазнаць, той, што пітуе красой? Хочаш зямлю ды неба, ўсё словам адным асягнуці? Досыць, Шакунтала, мне імя Тваё прыгадаць'.
П’еса дайшла да нас у мностве рукапісаў, якія распадаюцца на дзьве групы: напісаныя пісьмом дэваняГары й напісаныя пісьмом бэнГялі. Рукапісы на дэванаГары ў цэлым уважаюцца больш раньнімі й бліжэйшымі да арыгінальнага тэксту. БэнГальскія ж рукапісы відавочна перапісваліся пандь/тамі вучонымі людзьмі, добра абазнанымі ў санскрыце й літаратуразнаўстве: яны поўняцца шматлікімі ўстаўкамі, некаторыя сцэны істотна даўжэйшыя за тыя, што мы знаходзім у рукапісах на дэванаГары. Нават імёны дзейных асобаў нярэдка гучаць іначай. Дадзены беларускі пераклад зроблены з дэванаГарыйскай адмены п’есы, таму чытач не павінен зьдзіўляцца, калі імёны ў гэтым перакладзе будуць часам не супадаць з тымі, якія ён мог бачыць у перакладах на іншыя мовы: п’есу перастваралі як з дэванаГарыйскай, так і з бэнГальскай вэрсіі.
1 Пераклад зь нямецкай I. М. Кулікова.
Паданьне пра Шакунталу было абранае для перакладу ня толькі таму, што дазваляе пазнаёміць беларускага чытача з геніем Калідасы, але і яшчэ з адной важнай прычыны. Сынам Духшанты й Шакунталы быў Бгдрата першы cakravartin-, ці валадар усяе зямлі. Сярод ягоных нашчадкаў пандавы й кдўравы, героі эпасу Магабгарата. Паводле самога Бгараты ды ягоных нашчадкаў бгяратаў сталі называць і краіну, вядомую нам цяпер як Індыя. У В/шну-пурлне (2.1.32) кажацца: «Таму й завецца сярод людзей гэтая краіна Bharata-, што бацька перадаў яе [сыну] Бгарату, а сам выправіўся ў лес [, каб весьці там жыцьцё пустэльніка]»1. А ў іншым месцы (2.3.1) дадаецца: «Якая краіна на поўнач ад мора й на поўдзень ад Гімалайі, тая завецца Bharata-, дзе жывуць нашчадкі Бгараты».
Цягам гісторыі для земляў сучаснай Індыі існаваў цэлы шэраг назваў: Aryavarta‘краіна арйаў’, Jambudvlpa‘Яблычны востраў’, Hindustan‘Краіна Гінду’ ды інш. Адны зь іх былі ўласна індыйскімі (як Арйавдрта), іншыя чужаземнымі (як Індыя); адны ўлучалі толькі частку паўвострава, іншыя маглі ахопліваць і краіны па-за ім (як Джамбудвша). У кожным разе, у 1950 годзе, неўзабаве пасьля атрыманьня Індыяй незалежнасьці ад Брытанскай імпэрыі, у Індыйскай канстытуцыі было запісана: «India, that is Bharat, shall be a Union of States»2. Наваствораная дзяржава атрымала дзьве афіцыйныя назвы: адна India грэка-пэрсыдзкая3, другая Bharataсанскрыцкая.
1 Праўда, у гэтай пуране бацькам Бгараты называецца князь Rsabha-.
2 «Індыя, то бок Бгдрат, засноўваецца як Зьвяз Штатаў». У гіндзі Bharataвымаўляецца без канцавога «а».
3 Пачаткам гэтага слова стала старапэрсыдзкая назва ракі Інд Hindus (у санскрыце Sindhu-). Гэтаксама называлася й самая ўсходняя сатрапія Ахемэнідзкай імпэрыі. Зыходзячы менавіта з гэтай пэрсыдзкай назвы, Герадот у сваёй «Гісторыі» ўжывае выраз f] Iv6iKr| х<Брг| ‘Індыйская зямля’; у 2 ст. н.э. у грэцкага пісьменьніка Лукіяна ўжо сустракаецца слова’Ьбіа, якое праз лацінскае India трапляе ў іншыя эўрапейскія мовы, у тым ліку і ў стараангельскую.
Такім парадкам, Бгарата ёсьць краінаю Бгараты, сына Духшанты, славутага князя зь Месяцовага роду, і Шакунталы, дачкі вялікага мудраца Вішвамітры й нябёснай дзевы Мэнакі. Бгарата ёсьць краінаю нашчадкаў Бгараты пандаваў і каўраваў, герояў вялікага эпасу Індыі Магабгараты. Таму ня будзе перабольшаньнем, сказаць, што гэтая кніга ня толькі пра вялікае каханьне й жаночую вернасьць, пакуты разлукі й радасьць узьяднаньня; гэтая кніга таксама і пра нараджэньне аднаго слова тэма, сама па сабе дастойная цэлага аповеду, асабліва ў Індыі, у сэрцы якой яе сьвятая мова. Санскрыт.
ПРА КЛЯСЫЧНЫ ІНДЫНСКІ ТЭАТАР
1. Паняцьце natya-
Эўрапейскаму тэрміну «літаратура» ў санскрыце прыблізна адпавядаюць два словы: sahityaі kavya-. Абодва запазычаныя ў многія сучасныя індыйскія мовы, прычым першае ўжываецца ў значэньні літаратуры ўвогуле, а другое у значэньні паэзіі. Аднак калі мы паглядзім, як ужывалася слова kavyaу клясычным санскрыце, то мы пабачым, што значэньне яго было шырэйшым: ім называлі ўсякі рытарычна ўпрыгожаны (alamkrta-), пачуцьцёва насычаны (rasavat-) і сэнсава дасканалы (arthavat-) слоўны твор (vanmaya-). Паводле індыйскай наставы Kavyadarsa‘Люстра kavyaнастаўніка Дандь/на (дзесьці 7-8 стст. н.э.), kavyaбывае трох відаў: padya-, мэтрычна арганізаваны (г. зн. паэзія); gadya-, прамаўляны (г. зн. проза); і misra-, мяшаны. Да апошняга Дандын і адносіць драму. Акрамя таго, індыйскія рытары падзялялі kavyaна sravyaтое, што можна толькі пачуць, і drsyaтое, што можна [пачуць] і пабачыць. Драма, зразумела, адносіцца да другой катэгорыі. Тэатар як від мастацтва завецца ў санскрыце natya(ад nata‘актор, танцор, мім’ <^nat ‘танчыць’, nati‘граць, паказваць на сцэне’).