Аповед пра Шакунталу

Аповед пра Шакунталу

Выдавец: Янушкевіч
Памер: 218с.
Мінск 2018
34.01 МБ
Паводле НШ, кожная п’еса мусіла заўсёды пачынацца з хвалітвы пэўнаму богу (nandi‘узрадавальніца’). Як правіла, хвалітвы скаладаліся самімі драматургамі.
Пасьля хвалітвы мусіў ісьці ycmyn (sthapanaці prastavana-), які фармальна не зьяўляўся часткаю п’есы. Ва ўступе адбывалася размова паміж рэжысэрам (sutradhara-) і адным з актораў, падчас якой абвяшчалася назва п’есы ды яе аўтар. Рэжысэр мусіў таксама папрасіць ласкі ў публікі й выказаць спадзеў, што п’еса прыйдзецца гледачом даспадобы. У многіх вядомых драматургаў, такіх як Калідаса й Бгаса, уступ становіцца часткаю самой п’есы, для чаго ўжываюцца адмысловыя прыёмы. Напрыклад, у «Шакунтале пазнанай» рэжысэр параўноўвае сваё зачараваньне песьняю акторкі з тым, як князь Душйанта быў зачараваны гнаным аленем, у выніку чаго нібыта сьціралася мяжа паміж рэальнасьцю ды п’есаю.
Апісваныя ў п’есе падзеі дзяліліся на два віды: siicyaі asucya-. Другі від азначаў падзеі, якія дазвалялася паказваць на сцэне, першы тое, на што можна было толькі намякаць альбо пераказваць. У прыватнасьці, забаранялася выяўляць сцэны бітваў, вясельлі, цуды, сьмерць герояў і пад.
Ключавымі фігурамі дзеі маглі быць толькі галоўныя героі п’есы. Калі нехта зь іх паводле той ці іншай прычыны не зьяўляўся ў дзеі асабіста, то іншыя героі мусілі пастаянна згадваць яго ў сваіх рэпліках.
Як ужо згадвалася вышэй, дзея не магла зьмяшчаць падзеі, чыя працягласьць перавышае адзін дзень. Таму для тлумачэньня таго, што ня можа быць паказана на сцэне, у пачатку любой дзеі дазвалялася ўстаўляць паміждзею (viskambha‘апора, распорка’). Яна ўяўляла сабою кароткую сцэну, якая выконвалася другараднымі пэрсанажамі. Падзеі, пераказваныя ў паміждзеі, не маглі быць даўжэйшымі за адзін год. Акрамя таго, паміждзея магла рыхтаваць гледачоў да таго, што павінна адбыцца ў наступнай дзеі. Калі ў паміждзеі бралі ўдзел толькі нізкія героі, што не гавораць на санскрыце, то яна называлася pravesaka‘уводзіны’ і не магла пачынаць першай дзеі.
4.9.	Моўныя асаблівасьці п’есаў
Клясычны індыйскі тэатар паслугаваўся ня толькі санскрытам, якім валодалі адукаваныя людзі, але й сама рознымі пракрытамі народнымі мовамі, на якіх гаварыў паспаліты люд. 3 часам і ўжываныя ў п’есах пракрыты займелі свой стандарт, у выніку чаго яны перасталі адлюстроўваць рэальныя гаворкі таго часу. У кожным разе, мнагамоўнасьць індыйскіх п’есаў у перакладах звычайна не перадаеццца, нават калі для гэтага і ёсьць магчымасьці. У выпадку беларускай мовы заменьнікам санскрыту, безумоўна, выступае літаратурны стандарт, а вось для пракрытаў можна было б ужываць моцна адрозную ад гэтага стандарту гаворку (напрыклад, палескую альбо падля-
скую мікрамову), а ў прагасанах і бганах, магчыма, падышла б і трасянка.
НШ дае досыць падрабязныя ўказаньні што да ўжываньня санскрыту й пракрытаў. Калі апусьціць дэталі, то на санскрыце мусілі гаварыць такія высокія пэрсанажы, як багі, сьвятары, князі ды пад. Іншыя ж героі, такія як блазны, вяскоўцы, сьмерды, дзеці ды інш. паслугаваліся пракрытамі. Што да жаночых пэрсанажаў, то і яны гаварылі пераважна на пракрытах, аднак княгіням, куртызанкам ды артысткам у пэўных выпадках дазвалялася ўжываць санскрыт.
4.10.	Нагоды для пастаноўкі
Клясычны індыйскі тэатар, відаць, так і ня стаў звычайнаю забаваю штодзённага жыцьця. Хоць ён і адасобіўся ад містэрый тэматычна й стылёва, а п’есы пісаліся ўжо ня толькі ў гонар багоў або з павучальна-выхаваўчаю мэтаю, але і дзеля забавы, галоўнаю нагодаю для пастаноўкі працягвалі заставацца рэлігійныя сьвяты. Сярод іншых нагодаў маглі быць і такія падзеі, як каранацыя князя, вясельле ці прыезд у горад важнай асобы. Як вынікае з НШ, былі ў Індыі і тэатральныя спаборніцтвы, але наколькі яны былі пашыраныя, сказаць цяжка.
П’есы дазвалялася ставіць у любы час сутак, акрамя поўначы, поўдня, часу сутонных малітваў і прыёму ежы. Прыдатны час выбіраўся адпаведна смаку й стылю п’есы. Напрыклад, п’есы эратычнага смаку было пажадана паказваць увечары, а жаласнага раніцай. Аднак, на жаданьне апекуна трупы, п’еса магла быць пастаўленая ў любы час і ў любым месцы.
ПАЭТЫЧНЫЯ ПАМЕРЫ
У санскрыце галосныя могуць быць як кароткімі, так і доўтімі, пры гэтым слоўны націск фактычна адсутнічае. Рытмічны малюнак слова вызначае чаргаваньне лёгкіх і цяжкіх галосных. Галосны называецца лёгкім, калі ён кароткі й перад ім няма зьбегу зычных. Астатнія галосныя (доўгія, а таксама кароткія, перад якімі ёсьць зьбег зычных) называюцца цяжкімі. Адпаведна санскрыцкае вершаскладаньне зыходзіць з трох магчымасьцяў:
1.	aksaravrtta-: памер залежыць ад колькасьці складоў, а разьмеркаваньне лёгкіх і цяжкіх галосных не зьяўляецца строгім і дапускае многа варыяцый. Такім было вершаскладаньне Ведаў.
2.	varnavrtta-: памер залежыць і ад колькасьці складоў, і ад строга вызначанай пасьлядоўнасьці лёгкіх і цяжкіх галосных. Гэты падыход уласьцівы клясычнай санскрыцкай паэзіі. Звычайная страфа ўлучае чатыры радкі. Адпаведна памерам, ужытым у кожным радку, строфы дзеляцца на:
2.1.	samavrrtta-: усе чатыры радкі напісаныя адным памерам;
2.2.	ardhasamavrrtta-: цотныя радкі напісаныя адным памерам, няцотныя другім;
2.3.	visamavrtta-: усе радкі напісаныя розным памерам.
3.	ganavrtta-: памер лічыць Ганы, ці наборы; адзін набор складаецца з чатырох лёгкіх галосных (matra‘мера’) альбо іх заменьнікаў (цяжкіх галосных).
4.	mdtravrtta-: гэты памер спалучае ў сабе лічэньне складоў зь лічэньнем мераў.
Колькасьць памераў другога віду ў санскрыцкай паэзіі налічвае больш за шэсьць соцень. Галоўным прынцыпам клясыфікацыі ёсьць колькасьць складоў у радку, які называеццаряс/а«ступа, чвэрць». Індыйскія наставы з паэзіі даюць падрабязнае апісань-
не кожнага памеру: колькасьць у ім складоў, разьмеркаваньне доўгіх і лёгкіх галосных, месца цэзур, а таксама прыклады.
Клясычная санскрыцкая паэзія, як правіла, сьпяваецца, за кожным памерам замацаваны пэўны напеў. У ідэале беларускія пераклады таксама павінны сьпявацца ці чытацца нарасьпеў.
1.	Памеры aksaravrtta-
Як мяркуюць дасьледнікі, старажытны агульнаіндаэўрапейскі верш быў чыста сылябічным. Ён меў дзьве асноўныя адмены: кароткую (8 складоў) і доўгую (10-11-12 складоў). Кожны зь іх мог пры патрэбе падаўжацца ці ўсякацца. У адной страфе маглі спалучацца розныя памеры, але з важным абмежаваньнем: цотнаколькасныя спалучаліся толькі з цотнаколькаснымі, а няцотнаколькасныя зь няцотнаколькаснымі. Кароткая адмена ня мела цэзуры, бо лёгка схоплівалася на слых, а вось доўгая абавязкова ўтрымлівала ўнутрырадковую паўзу: пасьля 4-га ці пасьля 5-га складу.
Як вядома, агульнаіндаэўрапейская мова хутчэй за ўсё была танічнаю, аднак у вершаскладаньні разьмеркаваньне таноў ня мела ніякага значэньня. Затое пэўную ролю грала разьмяшчэньне ў радку лёгкіх і цяжкіх галосных. Гэта перадусім датычылася канцоўкі верша. Радок імкнуўся неяк аддзяліцца на слых ад наступнага, таму перадапошні галосны быў альбо толькі цяжкім (тады перадперадапошні быў абавязкова лёгкім), альбо толькі лёгкім (тады перадперадапошні быў абавязкова цяжкім). Апошні галосны ў радку (як і першы) мог быць любым. Акрамя таго, існавала забарона на ўжываньне аднаскладовых слоў у канцы верша, бо такі словападзел ускладняў успрыманьне на слых вершападзелу.
У агульных рысах гэтае апісаньне падыходзіць і для ведавых памераў. Разьмеркаваньне лёгкіх і цяжкіх складоў усярэдзіне верша было больш распрацаваным, але ўсё адно дазваляла многа
варыяцый. Часам у канцы радка маглі сустракацца аднаскладовыя словы. Вышэйпададзенае апісаньне патрэбнае для лепшага разуменьня эпічнага памеру sloka-, які разглядаецца ніжэй.
2.	Шлока
Большая частка Магабгдраты й Рамайаны напісаная памерам sloka-, які належыць да varnavrtta-. Эпічная шлока разьвілася зь ведавага памеру anustubh-, які ўяўляў сабою чатыры пады па восем складоў у кожнай. Аднак пры зьвядзеньні хвалебнаў у адзіны корпус тэкстаў, які стаў вядомы як samhita-, ануштубгавы верш быў разьбіты на два паўвершы па два радкі ў кожным, пра што кажа наяўнасьць сандгі (гуказьменаў) на стыку 1-га й 2-га ды 3-га й 4-га радкоў, але яго адсутнасьць паміж 2-м і 3-м.
Хоць у РВ ануштубг быў толькі чацьвёртым паводле часьціні, у пасьляведавы час ён разьвіўся ў самы папулярны памер, які й атрымаў назву sloka‘гук, кліч, слава’ (ад 4sru ‘чуць’). Паводле Рамяйаны, гэты памер прыдумаў вялікі мудрэц Вальмікі: убачыўшы, як паляўнічы забіў адну зь дзьвюх птушак, што любіліся на дрэве, паэт, працяты смуткам, мімаволі склаў верш у гэтым памеры. Як што смутак на санскрыце будзе soka-, то Вальмікі вырашыў назваць свой памер sloka-.
Такім парадкам, шлока ўяўляе сабою два радкі па 16 складоў з цэзураю пасьля 8 складу. Рытмічны малюнакрадкоў, як правіла, не супадае (у перакладзе гэта не захоўваецца).
Памер вельмі гнуткі й дапускае многа адменаў. Асноўныя правілы наступныя: 1) канец паўверша абавязкова мае быць ямбічным, 2) канцоўка нутраной пады ня можа быць ямбічнаю; 3) першы й апошні склад пады могуць быць любымі. Такім парадкам, канец аднаго паўверша выразна аддзяляецца на слых ад пачатку наступнага. Што да забароны аднаскладовых слоў у канцы паўверша, то ні ў іставіку, ні ў перакладзе яна не вытрымліваецца. Найпашыраная адмена шлокі завецца
pathya‘звычайная’, астатнія vipula‘пашыраная’. Зразумела, паміж іставіком і перакладам тут ня можа быць строгай адпаведнасьці, больш за тое колькасьць беларускіх адменаў меншая за санскрыцкую.
Такім парадкам, беларускі адпаведнік шлокі ўяўляе сабою ўдарна-складовы верш з строга вызначанаю колькасьцю складоў у паўвершы (16), цэзураю пасьля восьмага складу (што пазначаецца ў перакладзе трыма прабеламі) і трыма ўдарамі (апорнымі націскамі) на паду.
Акрамя таго: 1) 2-гі й 3-ці склады ня могуць быць хху абодвух падах; адзін зь іх ці абодва маюць быць цяжкімі; 2) 2-ы, 3-і й 4-ы склады другой пады ня могуць быць х 3) месца ўдараў можа не супадаць са слоўным націскам: перадусім гэта датычыць дактылічнай канцоўкі паўверша: «уважай ты Шакунталу»; 4) колькасьць удараў можа не супадаць з колькасьцю рэальных націскаў, напр.: «продкаў зь пекла зратоўвае».
Варта помніць, што пераклад трэба чытаць нарасьпеў. Хоць беларускі ямб і дапускае рэгулярнае апушчэньне ўдарных месцаў, часам чытач мімаволі аднаўляе адсутныя ўдары, у выніку чаго замест, напрыклад, х х х атрымліваецца х х: у «хай пуць аздобяць ёй ставы» хочацца зрабіць націск на слова «ёй». Каб гэтага ўнікнуць, няўдарныя склады трэба прачытваць крыху хутчэй за няўдарныя, ствараючы патрэбны рытм.