Аповед пра Шакунталу

Аповед пра Шакунталу

Выдавец: Янушкевіч
Памер: 218с.
Мінск 2018
34.01 МБ
з усіх чатырох бакоў морам.
3 Слова bharata‘якога трэба падтрымліваць, гадаваць; узгадаваны’ утвараецца ад \bhr ‘трымаць, несьці, падтрымліваць, гадаваць’. У РВ гэтым словам завецца аброчны агонь, а таксама адно з плямён (у мн. л.) і ягоны родапачынальнік (у адз. л.).
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
прыняў шчасьлівы Духшанта хлапчука у свае сыны ды, абняўшы яго моцна, у макушку пацалаваў. Усхваляны гуртом сыіеўцаў1, ушаноўваны рушамі, адчуў ён вялікарадасьць, хлапчука абдымаючы. Учыніў і сваёй жонцы ён належную чэсьць-хвалу, каб суцішыць яе гора, ён прамовіў Шакунтале: «Пабраліся мы, княгіня, бязь сьведкі аніводнага, таму я й прыдумаў гэта, каб ачысьціць імя тваё. Інакш бы маглі ў народзе за блудніцу цябе прыняць, і княжычам твайго сына я ня змог бы тады зрабіць. Усё, што ты мне сказала у гневе непрыемнага, я дарую табе шчыра, не сярдуй, велявокая!» Прамовіўшы гэты словы буйваліцьгсваёй, тады адарыў яе валадарнік каштоўнымі адзежамі. А потым дзіця, што ў лесе зачаў ён ад Шакунталы, памазаў у спадкаемцы і назваў яго Бгаратам.
I так пакацілася кола калясьніцы ягонае неадольнай і веляслаўнай, напаўнячы громам сьвет. Перамогшы усіх праўцаў, падкарыў ён усю зямлю, найправедных праўду чыніў і здабыў славы вышняе. I стаў ён тады Ўсядзержцам, усяземцам3 ён стаў тады, аброк шмат розных аброкаў, нібы Індра, Марутаў4 пан. А ўзьліваў для яго жортвы сам Канва, славуты руш.
1 bandinпрыдворныя сьпевакі, што складалі хвалебны князю або суправаджалі войска ў паходзе, дзе сьпявалі ваенныя песьні.
2 mahisiгэтым словам завецца жанчына высокага рангу, асабліва першая й галоўная жонка князя.
3 sarvabhauma‘у якога ўся зямля’ валадар усёй зямлі.
4 marut‘вецер’ у РВ група багоў навальніцы, залевы й маланкі. Іх бацькам уважаецца Рудра, а маці навальнічная хмара Прышні. Заўсёдныя спадарожнікі Індры ў ягоных вычынах.
Шмат гоўе1й конезаколаў учыніў валадар зямлі, за якія уздаў Канву сотні тысяч ён тысячаў2.
49	I так ад Бгараты-князя слава роду яго пайшла, і сталі яго нашчадкаў называць усе «бгараты»3.
50	А радзілася ў тым родзе багароўных і дужых шмат, бліскучых, падобных Брагму людаўладнікаў праведных.
51	He зьлічыць імён іх, таму я сёньня, Джанамэджайа, паведаю толькі пра тых, што на ўсю праслылі зямлю, адданыя праўдзе сьвятой, бліскучыя, нібы багі.
Такі 69-ы ўзыход у Першай Кнізе сьвятой Магабгараты.
® ® ®
1 govitataвід конезаколу.
2 sahasram padmanam ДС «тысячу мільярдаў [залатых манэтаў]».
3 bharata-.
ШАКУНТАЛА ПАЗНАНАЯ
п’еса на сем дзеяў вялгкага паэта КАЛІДАСЫ
II чНТ II
t f^W ^llWfll f^W Т^ж ^ІЛТК: ^Ч^ШТ^ЖІсГ ЖГТ ЯіШЧ: M|U|c|-d: WF&nPT: W^RPpWTT ^пШггШШ: II
efSSUHW acoGbi1
ва ўступе:
рэжысэр i акторка
вазьнічы Душйанты
ДУШЙАНТА, князь тры аскеты
ШАКУНТАЛА, прыёмная дачка Канвы
АНАСУЙА й ПРЫЙАМВАДА, ейныя сяброўкі МАДГАВЙА, блазен, князеў сябар РАЙВАТАКА, брамнік БГАДРАСЭНА, ваявода
ГАЎТАМА й НАРАДА, юныя пустэльнікі
КАРАБГАКА, ганец вучань аброчніка ДУРВАСАС, гняўлівы мудрэц (голас за сцэнаю) ГАЎТАМД Канвава сястра вучань Канвы, які прачнуўся тры пустэльніцы
КАНВА, пустэльнік, прыёмны бацька Шакунталы ШАРНГАРАВА й ШАРАДВАТА, Канвавы вучні ГАМСАПАДЫКА, Душйантава жонка (голас за сцэнаю) ВАТАЙАНА, прыдворны ВЕТРАВАЦД брамніца два зьвестуны, ці прыдворныя паэты (галасы за сцэнаю) СОМАРАТА, князеў жрэц
1	Дзейныя асобы разьмешчаныя ў парадку іх зьяўленьня ў п’есе. Імёны пададзеныя вялікімі літарамі, а націскі выдзеленыя курсывам.
СУЧАКА й ДЖАНУКА, вартаўнікі
начальнік варты
рыбак
САНУМАЦ/, нябёсная дзева
ДЗЬВЕ САДОЎНІЦЫ
ЧАТУРЫКА, служанка
йаванка
МАТАЛІ, Індраў вазьнічы
БГАРАТА, Душйантаў сын на мянушку Ўсётаймоўца
дзьве пустэльніцы
КАШЙАПА, бацька багоў
АДЗІЦІ, маці багоў
ГАЛАВА, нябёсны вучань
Першыя чатыры дзеі адбываюцца ў лясной сялібе пустэльніка Канвы; дзеі пятая й шостая у князевым палацы, а сёмая на сьвятой гары Гэмакута. Цягам сямі дзей мінае каля сямі гадоў.

Творцы першатварэньне, жортваноша, жортважрэц, што ў агонь льле адправу, дзьве дзяліцелькі часу, гуку шыр-абсяг, які ўсё сабой абдымае,
лона кожнага семя ды крыніца, што жывым дорыць дых, дыхавітым, -
хай жа ў гэтых васьмі Ён будзе літасьцівы к нам у выявах Уладца! [ 1 ]1 (У канцы хвалітвы)2
Рэжысэр: (тварам да прыбіральні) Калі пані гатовая, то прашу выйсьці на сцэну.
Акторка: (выходзячы на сцэну) Вось і я, пане. Што загадаеце? Калі ласка, я слухаю.
Рэжысэр: Гледачы ў нас надзвычай патрабавальныя. Таму сёньня мы прапануем ім новую п’есу, створаную шаноўным
1 Памер sragdhara-. Уладца гэта Шыва, а ягоныя выявы па парадку згадваньня ў вершы воды, агонь, жрэц агню, сонца й месяц, прастора паміж небам і зямлёю, зямля й паветра.
2 Уступная хвалітва прамаўлялася сьвятаром, і толькі пасьля гэтага ён прымаў на сябе функцыю рэжысэра. Паводле Бгдраты, калі рэжысэр ня быў сьвятаром, то ён называўся sthapakaі ня меў права сам прамаўляць хвалітву.
Каліддсам, а завецца яна «Шакунтала пазнаная». Усім акторам прыйдзецца добра пастарацца.
Акторка: Пан падрыхтаваў усё як мае быць. Што можа пайсьці ня так?
Рэжысэр: (усьміхаючыся) Шчыра кажучы, лепей сябе не хваліць, пакуль ня скорым знатакоў ігрою.
Нават найздольны актор
і той, бывае, ў сабе сумняецца. [2]
Акторка: (сьціпла) Так-так, слушна. Дык з чаго тады пачнём?
Рэжысэр: Хай пані пачне зь песьні, каб пацешыць слых нашых гледачоў.
Акторка: Добра, пра якую пару году мне лепей засьпяваць?
Рэжысэр: Толькі што пачалося чароўнае лета. Пра яго хай і будзе песьня, бо ў гэты час
так прыемна нырнуць у раку
і дыхаць паветрам, п’янлівым ад кветак, у цянёчку улежным драмаць
і ждаць нясьпешна вячэрніх уцехаў. [3]1
Акторка: Добра. (Пачынае сьпяваць.)
Гожыя-гожыя краскі сірыш2 так любяць дзяўчаты ўплесьці ў валосьсе, толькі ж зрываць не сьпяшаюцца іх: цалуюць тычынкі пухнатыя пчолы! [4]3
1 2-3 памер агуа-.
2 sirisa‘Acacia Sirissa правільная трансьлітэрацыя «шырыша» замененая на «сірыша» дзеля мілагучнасьці.
3 Памер udgatha-.
Рэжысэр: Цудоўна! Усе гледачы проста зачараваныя тваім сьпевам сядзяць, як намаляваныя. Дык якою нам п’есаю цяпер усалодзіць іх зрок?
Акторка: Але ж пан сам толькі што сказаў, што мы будзем ставіць зусім новую п’есу пад назваю «Шакунтала пазнаная»!
Рэжысэр: Так, твая праўда, дзякую, што нагадала.
Так соладка ты сьпявала, што на мгненьне забыўся я, захоплены сьпевам тваім, як аленем Душйанта-князь. [5]1 Выходзяць.2
1 Памер s7oka-.
2 Уступ абавязкова мусіў падрыхтаваць чытача да наступных падзей, таму тут і згадваецца князь Душйанта, які зьяўляецца на пачатку першай дзеі.
с| ЬёіН nepcjaa
На повазе, перасьледуючы аленя, зьяўляецца князь Душйанта з лукам і стрэламі ў руках. Зь ім вазьнічы.
Вазьнічы: (гледзячы на князя й аленя) Вячысты!1
Гляджу я, як гоніцца пан за аленем, напяўшы лук, і здаецца мне, сам Шыва хоча зьвера працяць стралой2. [6]3
Душйанта: Далёка завёў нас гэты алень! Але ж і спрытны!
Як прыгожа гне шыю, позірк кідаючы свой на імклівы наш поваз;
цела гнуткае напал зноў і зноў згінае страх перад джаламі стрэлаў;
і усыпаны сыпма троп травой, што не пасьпеў дажаваць ён, спужаны;
глянь, як скача высока, як імклівіць стрымгалоў, не бяжыць, а ляціць ён! [7]4
1 ayusmat‘надзелены жыцьцём, доўгажыцьцёвы’ ветлівы зварот да князёў і будысцкіх манахаў, паводле ЗП 2.125 і да сьвятара.
2 Ідзецца пра Шыву. Аднойчы ён, ня будучы запрошаным на конезакол мудраца Дакшы, так раззлаваўся, што тут жа зьявіўся няпрошаным і стаў нішчыць усё вакол. Спужаны бог аброку Ййджня, ператварыўшыся ў аленя, кінуўся наўцёкі. Шыва пагнаўся сьледам, працяў яго стралою ды адсёк яму галаву (гл. Вішну-пурану).
3 Памер sloka-.
4 Памер sragdhara-.
(зьдзіўлена) Што такое, як ні ганюся за ім, а дагнаць не магу! Вазьнічы: Вячысты, я наўмысна стрымліваў коней: на такой вунь бездаражы! Таму алень так і адарваўся ад нас. Цяпер жа, на роўнай сьцяжыне, дагнаць яго будзе няцяжка.
Душйанта: Тады адпускай вожкі!
Вазьнічы: Слухаю, вячысты. (Паказвае хуткі рух поваза.) Глядзі, княжа, глядзі!
Ледзь я аслабіў павады паімчалі коні, прыгнуўшы шыі, нібы сам вецер, скачуць порстка. Ляжыць плюмаж на галаве, вушы сталі спотырч, уецца пыл за намі дзе ж яму нас дагнаці! [8]1
Душйанта: (радасна) Хутчэй за коней Сонца ды Індры бягуць нашы скакуны,
і што было малым, становіцца вялікшым і вялікшым,
і што было крывым, выпростваецца знову перад намі, выразнае дасюль, размыўшыся, зьліваецца у пляму, бліжэе раптам даль, далее блізь так хутка мчыцца поваз. [9]2
А цяпер глядзі, як я заб’ю яго. (Кладзе стралу на цеціву.) Голас за сцэнаю.
Стой, княжа, стой! Гэты алень належыць пустэльні. Яго нельга забіваць.
Вазьнічы: (пачуўшы, прыглядаецца) Вячысты, не страляй! Паміж табой і аленем стаяць пустэльнікі.
Душйанта: (зьмяцежана) Спыні коней!
Вазьнічы: Добра. (Спыняе поваз.)
Уваходзіць пустэльнік, зь ім яшчэ двое.
1 Памер vasantatilaka-.
2 Памер sikharini-, аднак канцоўка тут зьмененая.
Пустэльнік: (падняўшы руку) Княжа! Гэты алень належыць пустэльні, яго нельга забіваць.
Ня трэба, ня трэба, княжа, раніць стралой пякучай пяшчотнае цела зьвера, быццам агнём прысады!1 Дзе крохкае жыцьце ланяў2, гожых, як першаквецень, а дзе вострых стрэл жалеза, цьвёрдае, бы алмазы?! [10] Апусьці ты зброю сваю, што ў аленя нацэлена.
Яна для аховы слабых, не для іх забіцьця страла. [11] Душйанта: Добра, я ня буду яго забіваць. (Апускае лук.) Пустэльнік: Учынак, варты бліскучага нашчадка з роду Пуру3.
Інакш і ня мог учыніць валадар з роду паўраваў.
Хайупанародзіццасын, што ўсядзержцам праславіцца. [12]4 Астатнія два пустэльнікі: (падняўшы рукі) Хай у пана народзіцца сын, што стане ўсядзержцам!
Душйанта: (пакланіўшыся) Дзякую за добраславеньне. Пустэльнік: Княжа, мы выйшлі сабраць ламачча для агню. Тут, на беразе Маліні, ёсьць пустэльня вялікага мудраца Канвы. Калі ў цябе няма іншых спраў, то абавязкова завітай на госьці.
Ты убачыш там жарбітоў, што чыняць абрады у цішы й спакоі, і адчуеш тады: «Не дарма аздобіў лук мне запясьце шнарам!» [13]5 Душйанта: Ці дома гаспадар сям’і?
1 Памер таііпі-.
2 Паэтычная вольнасьць перакладу: лані ў Індыі ня водзяцца. УІ harinaka‘алень, маленькі алень’.
3 Сын Йайаці й Шармгштхі, шосты князь зь Месяцовага роду.