Аповед пра Шакунталу
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 218с.
Мінск 2018
Анасуйа: Дзякуем, але ў нас ужо ёсьць апякун.
Шакунтала чырванее.
Сяброўкі: (зразумеўшы паводзіны князя й Шакунталы) Шакунтала, каб жа толькі твой бацька быў сёньня тут!
Шакунтала: I што было б тады?
Сяброўкі: Ён бы ашчасьлівіў нашага выбітнага госьця, хоць і пазбыўся б пры гэтым свайго найвялікшага скарбу.
Шакунтала: Ай, ну вас! Што вы такое гаворыце? I чаму я вас слухаю?!
Душйанта: Я1 таксама хачу нешта спытацца пра вашу сяброўку.
Сяброўкі: Просячы нас, пан ужо робіць нам ласку.
1 УІ «мы». Душйанта гаворыць пра сябе то ў адз., то ў мн. л. Формы мн. л. замест адпаведных адз. л. ужываюцца ў многіх мовах сьвету як паказьнік пашаны, а таксама ў маўленьні валадарных асоб. Але ў санскрыце «мы» можа ўжывацца замест «я» і без усялякай відавочнай прычыны.
Душйанта: Вядома, што багавіты Канва ўсё жыцьцё жыве як пустэльнік. А вы кажаце, што ваша сяброўка ягоная дачка. Як жа гэта магчыма?
Анасуйа: Ёсьць адзін вялікі князь-мудрэц з роду Кушыкі1...
Душйанта: Так, я чуў пра яго.
Анасуйа: Знай жа, гэта ад яго нарадзілася наша сяброўка. Але сапраўдным бацькам ёй стаў Канва: ён знайшоў яе ў лесе й выгадаваў як сваю дачку.
Душйанта: Знайшоў у лесе? Ты абуджаеш маю цікаўнасьць. Ці магу я пачуць усю гісторыю?
Анасуйа: Добра, слухай. Шмат гадоў таму на беразе ракі Гаўтам/ Вішвамітра чыніў суворую жарбу, і ўстрывожаныя багі паслалі да яго апсару Мэнаку, каб яна спакусіла яго.
Душйанта: Так, багі часта баяцца суворай жарбы людзей.
Анасуйа: I вось адной чароўнай вясной, убачыўшы яе прывабную постаць... (Засаромеўшыся, спыняецца.)
Душйанта: Астатняе зразумела. Яна дачка апсары.
Анасуйа: Але.
Душйанта: Усё сыходзіцца.
He магла жана зямная прыгажосьці такой радзіць.
Маланкі сьляпучай краса не зямлі, а нябёс дзіця. [26]2 Засаромеўшыся, Шакунтала спускае вочы.
Душйанта: (сам сабе) Маё жаданьне стае надзеяй3. Хоць бы яе сяброўка не жартавала, калі казала, што яна марыць пра мужа.
1 KusikaВішвамітраў бацька.
2 Памер sloka-.
3 Душйанта разумее, што Шакунтала не пустэльнікава дачка, а значыць, падыходзіць яму ў жонкі.
Прыйамвада: (з усьмешкаю паглядзеўшы на Шакунталу, паварочваецца да князя) Здаецца, пан хоча спытаць яшчэ нешта.
Шакунтала ківае на яе пальцам.
Душйанта: Пані ўгадала. Мне б хацелася болей дазнацца пра ваша пустэльніцкае жыцьцё.
Прыйамвада: Хай пан не вагаецца. Мы, пустэльнікі, гатовы адказаць на любое пытаньне.
Душйанта: Хачу спытацца пра вашу сяброўку.
Зарок пустэльніцкі яна да замужжа толькі трымаць павінна, што любві перашкоды чыніць?
Ці жыць ёй суджана заўжды, ланявокай дзеве, між ланяў, сэрцу дарагіх, на лясной самоце? [27]1
Прыйамвада: У сваім пустэльніцкім жыцьці яна цалком залежыць ад Канвы. А ён аддасьць яе замуж толькі за самага дастойнага жаніха2.
Душйанта: (сам сабе) Ня марна пешчу я надзею!
Сэрца, кахай жа цяпер сьмялей, разьвеяны сумнеў, што нас мяцежыў.
Думаў я, бачу пякучы агонь, а гэта зіхоткі бліск самацьвету. [28]3
Шакунтала: (раздражнёна) Анасуйа, я пайшла.
1 Памер vasantatilaka-.
2 У ЗП 9.2-4 кажацца: «Дзень і ноч жанчыны павінны знаходзіцца ў залежнасьці ад сваіх мужчын. Будучы схільнымі да ўцех, яны павінны быць пад іх наглядам. У дзяцінстве яе даглядае бацька, у маладосьці муж, у старасьці дзеці. Жанчына не прыдатная для самастойнасьці. Варты асуды бацька, што не выдае дачку ўчас; варты асуды й муж, што не зьлягаецца з жонкай; варты асуды сын, што не апекуецца маці пасьля бацькавай сьмерці».
3 УІ памер агуа-. Заменены на udgatha-.
Анасуйа: Куды?
Шакунтала: Пайду раскажу шаноўнай Гаўтамі, што Прыйамвада гаворыць глупства.
Анасуйа: Мілая, нельга вось так проста сыходзіць, калі ў нас госьць. Ён будзе нудзіцца.
Шакунтала, нічога не адказаўшы, падымаецца. Душйанта хоча яе спыніць, але бярэ сябе ў рукі.
Душйанта: (сам сабе) У закаханых дзеяньне апярэджвае думкі.
Хоць і адразу здолеў я спыніць сябе, каб не спыніць красуні, мне падаецца, ўсё ж устаў, пайшоў за ёй і зноў вярнуўся. [29]1 Прыйамвада: (спыніўшы Шакунталу) Мілая, ня варта ісьці. Шакунтала: (нахмурыўшы бровы) Чаму ж?
Прыйамвада: Ты абяцала мне паліць яшчэ два дрэвы. Як скончыш, тады можаш ісьці. (Сілай вяртае яе назад.) Душйанта: Яна і так ужо стамілася. Хіба вы ня бачыце?
Яе плечы паніклі, скуру аб кару нацерла сабе яна2 і дагэтуль ня можа, бедная, спыніць дыханьня цяжкога бег. Завушніцы-сірышы ліпнуць да шчакі каралямі пот блішчыць, і з валос растрапаных зьехала тасьма далоньню трымае іх. [ЗО]3
Я вызваляю яе ад гэтага доўгу.
Дае сяброўкам пярсьцёнак. Яны чытаюць напісанае на пячатцы імя й пераглядаюцца.
1 УІ памер агуа-. Заменены на udgatha-.
2 УІ «у якой вельмі чырвоны нутраны бок рук ад падыманьня збана», г. зн. яе рукі чапляліся за адзежу з кары й нацерліся.
3 Памер sardulavikridita-.
Душйанта: Каб не было непаразуменьня гэта падарунак ад князя, а я ўсяго толькі ягоны слуга.
Прыйамвада: Тады пану ня варта зь ім расставацца. Твайго слова дастаткова, каб адпусьціць доўг. (Са сьмехам.) Ну што, Шакунтала, ты вызвалена ад свайго абяцаньня вось гэтым зычлівым панам, ці хутчэй вялікім князем. Ідзі ўжо!
Шакунтала: (сама сабе) Калі змагу яго пакінуць. (Гучна.) Хто ты такая, каб казаць мне заставацца ці ісьці?
Душйанта: (паглядзеўшы на Шакунталу, сам сабе) Няўжо і яна адчувае тое самае, што і я? Прынамсі ёсьць надзея!
Хаця ні слова мне яшчэ не сказала дзева, ледзь толькі я загавару мае ловіць словы. I хоць абліччам да мяне не стаіць ніколі, вачыма постаці другой не шукае болей. [31 ]1 Голас за сцэнаю.
Гэй, пустэльнікі! Рыхтуйцеся бараніць жывёл нашай пустэльні! Непадалёк палюе сам князь Душйанта!
Пыл, падняты капытамі коней порсткіх, у вячэрнім сонцы гарыць агнём чырвоным, і, як хмара саранчы жарлівай, вісьне ён на дрэвах, дзе апранахі вашы сохнуць. [32]2 Шумам вазоў напалоханы слон уварваўся ў пустэльню, бівень адзін абламаўшы аб ствол прыдарожнага дрэва. Ногі ў сілку шматліянным, і ўсё ж ён бяжыць, ашалелы, нібы той чорт, што у плоці прыйшоў перашкодзіць аброкам. [33?
Пачуўшы крыкі, дзяўчаты ніякавеюць.
1 Памер vasantatilaka-.
2 Памер puspitagra-.
3 Памер mandakranta-.
Душйанта: (сам сабе) Авохці, шукаючы мяне, жаўнеры ўспудзілі ўвесь лес. Добра, пара вяртацца.
Сяброўкі: Мы ўстрывожаныя навінамі. Дазволь нам вярнуцца Ў будан.
Душйанта: (занепакоена) Добра, ідзеце. А я паклапачуся, каб пустэльню ніхто не патрывожыў.
Усе падымаюцца.
Сяброўкі: Хай пан даруе нам такі нягеглы прыём. Спадзяёмся, што ты завітаеш да нас яшчэ раз.
Душйанта: Ня трэба выбачацца! Пазнаёміцца з вамі ужо гонар для мяне.
Шакунтала: Анасуйа, я парэзала нагу аб востры ліст травы, а адзежа зачапілася за галінку амаранта. Пачакайце мяне, пакуль я вызвалю яе.
Шакунтала затрымліваецца, адно каб яшчэ раз зірнуць на князя, і выходзіць зь сяброўкамі.
Князь: Эх, ня хочацца мне вяртацца ў горад. Пайду зьбяру сваю сьвіту ды стану лягерам каля пустэльні. He забыць мне цяпер Шакунталы.
Маё цела ў разладзе з душой: пакінуўшы лес, я пакіну каханьне.
Таму сэрца імкнецца назад, як сьцяг1, што нясуць проці ветру. [34]2
Усе выходзяць.
1 УІ cinamsukam iva ketoh «нібы шаўковая (даслоўна: кітайская) тканіна сьцяга» з даўняга часу індыйцы завозілі шоўк з Кітаю.
2 Памер агуа-.
Уваходзіць блазен Мадгавйа, засмучаны.
Мадгавйа: (цяжка ўздыхаючы) Гора мне! Сіл няма ўжо сябраваць з гэтым князем. Паляўнічы няшчасны! «Вунь алень пабег! крычыць. Вунь дзік, а вунь тыгар!» I ўсё цягаецца лясамі, з аднаго ў другі нават летам у поўдзень, калі ценю як у полі. А што мы п’ём? Сьмярдзючую ваду з горных рэк, закрашаную нейкім лісьцем, каб ня так тхнула! Час ад часу на папасцы перахопім кавалак мяса прама з агню. Ад заўсёднай язды так баліць азадак, што ноччу ледзь засьнеш. А раніцай толькі задрэмлеш, як цябе будзяць птушкаловы галёкаюць на ўвесь лес, што вар’яты. Вы думаеце, на гэтым беды сканчаюцца? Дзе там! На старой нарве зьявілася новая! Кінуў нас учора гэты васпан, пагнаўся за чарговым аленем, заблукаў у пустэльню, дзе на маю галаву сустрэў нейкую пустэльніцу на ймя Шакунтала. I цяпер не зьбіраецца вяртацца ў сталіцу! Вачэй ня зьвёў да раніцы усё пра яе думаў Як мне цяпер быць? Добра, паглядзім на яго, калі ён навядзе ранішнюю прыгажосьць. (Ходзіць туды-сюды ды азіраецца.) А вось і ён, ідзе мой любчык ды не адзін цэлая сьвіта ййванак1, ды ўсе ў вянкох, лукі, бач, нясуць! Прыкінуся, што зусім разьбіты. Мо хоць так крыху адпачну. (Стаіць, абапіраючыся на кій.)
Уваходзіць князь у суправодзе йаванак.
1 Словам yavanaназывалі грэкаў і бактрыйцаў, а пазьней мусульман
і барбараў увогуле (у тым ліку эўрапейцаў). Лічыцца, што yavanaёсьць санскрытазаванаю формаю пракрыцкага уопа-, якое паходзіць ад гр. "Icovst; ‘іянійцы’. Йаванкі часта ўваходзілі ў сьвіту князёў іх абавязкам было захаваньне княскага лука ды стрэлаў.
Душйанта: (сам сабе)
Непрыступнай здаецца яна,
ды сэрца ўсё шэпча: «Кахае-кахае!»
Хай пакуль што рассталіся мы -
у млосьці чаканьня ня менш асалоды. [35]1
(3 усьмешкаю.) Так закаханыя й падманваюць сябе, падмяняючы пачуцьці сваіх любых уласнымі жаданьнямі.
Так пяшчотна яна зірнула прыканцы: хіба ж на мяне? о не!
Ці з какецтва ішла так вабліва? Ані! To клубаў цяжкіх хада.
I калі яна раптам крыкнула «Пастой!», сяброўку, відаць, звала.
Але я пасьпяшыў сабе ўсё прыпісаць: ня ўмее любоў інакш.
[36?
Мадгавйа: (усёяшчэ абапіраючыся на кій) Даруй, сябра, рукі занятыя. Mary прывітаць цябе толькі словам.
Душйанта: Калі ты ўжо пасьпеў скульгавець?
Мадгавйа: Цудоўна, спачатку даеш у вока, а потым пытаесься, адкуль сьлёзы!
Душйанта: Нічога не разумею.
Мадгавйа: Калі чарот гнецца, як рагульнік3, хто вінаваты: чарот ці рачная плынь?
Душйанта: Плынь, вядома.
Мадгавйа: I васпан.
Душйанта: А я тут прычым?
Мадгавйа: А пры тым, што табе заманулася кінуць свае княскія абавязкі ды пасяліцца ў гэтай багамі забытай пушчы! А я... ве-
1 Памер aryd-.
2 Памер sardulavikridita-.
3 kubja‘Trapa bispinosa, альбо рагульнік плывучы’, ДС Тарбаты’ гэтая вадзяная расьліна сьцелецца ў рацэ за цячэньнем.
даеш, у мяне ўжо ўсе суставы разьбіты ад гэтай штодзённай беганіны за аленямі. Таму прашу цябе, дай мне адпачыць хоць адзін дзянёк!
Душйанта: (сам сабе) Вунь як загаварыў. Але ж і ў мяне самога прапала ахвота паляваць усе думкі толькі пра Шакунталу!