Аповед пра Шакунталу

Аповед пра Шакунталу

Выдавец: Янушкевіч
Памер: 218с.
Мінск 2018
34.01 МБ
«Сто ўчыніць конезаколаў3 гэты хлопчык», так мне сказаў
1 gurur gartyasam ДС ‘вагавіты з вагавітых’. Словаguruазначае ‘цяжкі’, адкуль значэньне ‘важны’. Гэтым словам называецца ўсякі паважаны чалавек (асабліва старэйшы), але перадусім бацька, маці ды настаўнік.
2 Памер slokaзаменены на tristubh-.
3 asvamedhaадзін з найвядомейшых ведавых абрадаў, які дазвалялася ладзіць толькі князю. Для абраду выбіралі сталага баявога каня (ад 24 да 100 гадоў). Яго выпускалі на паўночны ўсход блукаць на працягу аднаго году (або паўгоду). Па вяртаньні каня пачынаецца ўласна сам абрад. Скакуна абмываюць і націраюць топленым маслам,
бясьцелы нябёсны голас, калі сына раджала я.
60	Прыйшоўшы ў чужую вёску, на калені сабе чужых саджаюць мужчыны сыноў ды цалуюць пяшчотна ў лоб.
61	Вядома табе і тое, што заўсёды двуродныя
у часе радзін чытаюць наступную мысьлітву1 зь Вед:
62	«Ты зь цела майго радзіўся, ты із сэрца майго узьнік2, ты я у выглядзе сына, дык жыві ж ты сто восеняў!3
63	Мой росквіт і роду працяг залежыць ад цябе, сынок, таму у вялікім шчасьці пражыві ж ты сто восеняў!»
64	Ён зь цела твайго радзіўся як ад мужа наступны муж, дык глядзі ж на сына, нібы на адбітак сябе ў ставе!
65	Як бяруць аброчны агонь з гаспадарскага4, так і мой
пакрываюць гунькаю ды ўпрыгожваюць залатымі аздобамі. Потым яго тройчы абводзяць вакол аброчнага слупа (уйра-). Перад канём вядуць казла аброчную долю бога Пушана. Тады абедзьвюх жывёлаў прывязваюць да слупа й заколваюць. Побач з канём кладуць ягоную збрую. Сьвятары-рэзьнікі разьбіраюць тушу ў строга вызначаным парадку. Мяса гатуецца на агні, а потым зьядаецца. Абрад суправаджаецца малітвамі. Падрабязна закол каня апісваецца ў Белай Йаджурведзе (22-25), Чорнай Йаджурведзе (7.1-5) іШатапатха-брагмане (13.1-5), а таксама ў РВ 1.162-163. Зь цягам часу дзейснасьць конезаколу была настолькі перабольшаная, што ўважалася, нібыта сотня такіх абрадаў можа ссунуць зь неба самога Індру.
1 Слова mantraспалучае ў сабе некалькі значэньняў: натхненьне, малітва, ушанаваньне, мысьль, заклён. Яно ўтворанае ад Vman ‘мысьліць, шанаваць’ адсюль пераклад (маліць -» малітва : мысьліць -> мысьлітва).
2 angdt sambhavasi hrdayad abhijayase сустракаецца ў Satapatha-brahmana 14.9.4.[8], а ў Brhadaranyakopanisad 6.4.9 з падваеньнем слова angat.
3 atmd vai putranamasi sa jiva saradah satam з Satapatha-brahmana 14.9.4.[26].
4 Традыцыйна гавораць пра тры сьвятыя агні: garhapatya‘домагаспадарскі’ (заходні агонь, які перадаецца ад бацькі да сына; на ім гатуецца
66
67
68
69
70
71
72
73
74
75
76
77
ад цябе нарадзіўся хлопчык гэта ты раздваіўся, князь! Аленем падчас лавітвы заваблены ў пустэльню, ты сустрэў мяне ў доме Канвы, і дзевай я шчэ была. Пурвачыцьці ды Урвашы, Сагаджанйа ды Мэнакд, Вішвачы й Грытачы, княжа, вось найлепшыя шэсьць апсар. Найлепшая зь іх, Мэнака, дачка Брагмы, калісь мяне радзіла ад Вішвамітры, спусьціўшыся на дол зь нябёс. На схіле Зімовых гораў разрадзілася мной яна,
ды, кінуўшы там жа, злая, вярнулася ды ў Індраў рай. Які ж я ўчыніла злочын у ранейшым сваім жыцьці, што кінула мяне маці, а сягоньня і ты, ўладар?!
Раз ты адрынаеш мяне, але сына свайго, княжа,
Духшанта прамовіў: Я сына твайго ня знаю, Жанкі вядомыя хлускі Няма ў твае маткі жалю, што кінула цябе ў горах, Няма і ў бацькі спагады,
вярнуся я да бацькі ў лес, ня годзіць адрынаць табе!
і ягоны айцец ня я.
хто ж паверыць тваёй мане?
сьвятаром зажадаў стаці,
ў Мэнакі той блудлівае, нібы кветкі аброчныя. што, радзіўшыся воінам, ды паддаўся юрлівасьці.
I ўсё ж ён найлепшы з рушаў, а маці спасярод апсар чаму ж ты, іх дочка, сёньня пустасловіш, як сьмердаўка?! Як ня сорам табе зараз расказваць невідаліцы, асабліва пры мне, князю?! Ступай і не вяртайся болын! Дзе той найсуровы моўчнік, дзе красуня нябёсная, а дзе ты, бессаромлівая, у акор’і заместа шат?!
аброчная ежа, ад яго запальваюцца два астатнія агні), ahavaniya‘жаратоўны’ (усходні агонь, у які кладуцца жаротвы) і daksina‘паўднёвы’ (гэты агонь ужываецца на штомесячным аброку anvaharya-, які прысьвечаны продкам і праводзіцца ў дзень поўні; паводле ЗП, у гэты дзень дзядом абракаліся рысавыя клёцкі).
78
79
80
1
2
3
4
5
6
7
8
9
А сын высокага росту ды сілы надзвычайнае як жа вырас ён так хутка, нібы шалы магутны ствол?! Ты нізкага роду будзеш і здаесься блудніцаю, бо роджана ты апсарой у парыве юрлівасьці.
Першы раз я пачуў сёньня аб усім, што ты тут вярзла. Знаць ня знаю цябе, чуеш? Ідзі ды не вяртайся болып!
Такі 68-ы ўзыход у Першай Кнізе сьвятой Магабгараты.

Шакунтала прамовіла:
Ты бачыш чужыя хібы, што як семя гарчычнае, а сваіх ня бачыш зусім, хоць і зь білву1 яна, ўладар. Апсарою ёсьць Мэнака, і багі падлягаюць ёй, таму за тваё раджэньне маё будзе вышэйшым, князь. Ты ходзіш зямлёй паднебнай, я ж надземнай прастораю, і розьніца паміж імі, як між Мэру і зернейкам.
Я сягаю сяліб, княжа, і Кубэры, і Вдруны, і Йамы, і Веляіндры. Вось такая мая мага! Скажу яшчэ нешта зараз для ўзору, не са злоснасьці. Ты паслухай мяне ўважна і даруй мне, бязгрэшлівы. Пакуль брыдкі свайго твару не пабачыць у возеры, датуль ён сябе ўважае прыгажэйшым за ўсіх вакол. Але варта ўбачыць яму у стаўку свой нягеглы твар, як у ім пазнае, княжа, ён сябе, а ня іншага.
Хто прыгожы насампраўдзе, той зь іншага ня стане кпіць. Хто кажа заўжды няпраўду, той праслыне агуднікам. Дурны, пачуўшы ў размове і дурное, і добрае, ўспрымае толькі дурное, як сьвіньня, што шукае гразь.
1 Пярэчнік плода білвы складае 5-12 см.
10	А кемны, калі пачуе і дурное, і добрае, ўспрымае добрае толькі, як лебедзь малако ў вадзе1.
11	Як мучыцца добры, кагось незнароку абмовіўшы, так цешыцца злы чалавек, абмовіўшы людзей знарок.
12	Як радуецца муж чэсны, калі чыніць старэйшым чэсьць, так радуецца бязглузды, абражаючы чэсны люд.
13	Жывуць сумленныя шчасна, не шукаючы ў іншых хіб, а дурань шчасьлівы толькі, хібы ў іншых знаходзячы. Ня ганіць ніколі чэсны і свайго ганьбавальніка2,
14	таму й нічога другога на сьвеце няма сьмяшней, чым калі назаве ганьбіт дабрачэснага ганьбітам.
15	Як зьмеяў, людзей бяспраўдных, што адрынулі ісьціну, нявернік і той баіцца што ж казаці пра вернікаў?!
16	Хто, сына ад жонкі сабе зачаўшы, яго не гадуе паводле ўставаў, зьнішчаюць ягонае шчасьце богі, ня трапіць яму ўжо у іншасьветы3.
17	Асновай сям’і ды роду і найвышняю праўдаю быў продкамі сын названы, таму нельга яго кідаць.
18	Існуе пяць відаў сыноў, што Продкам пералічаны: зачаты ад сваёй жонкі, ад чужое народжаны, набыты, атрыманы ў дар і выгадаваны табой4.
19	Айцоўскаму ўцеха сэрцу, славы й праўды апірышча, сыны, нібы чоўны праўды, продкаў зь пекла зратоўваюць.
1 hamsa‘гусь, лебедзь, флямінга’ важная птушка ў індыйскай культуры. Вазіла бога Брагмы. Ва ўпанішадах выступае сымбалем atmaria. Уважалася, што лебедзь можа аддзяліць Сому (пазьней малако) ад вады, калі яны зьмяшаныя разам.
2 Дададзены радок.
3 Памер slokaзаменены на tristubh-.
4 Дададзены радок.
20	Таму ты й ня маеш права адрынаць свайго першынца, калі ты напраўду праўду бараняеш і родны род ня мусіш, о леў між праўцаў, ты у гэтым сабе хлусіць.
21	Стаў лепшы за сотню студняў, а за сотню ставоў аброк, за сотню аброкаў сын свой, а ісьціна за сто сыноў.
22	Хоць тысяча конезаколаў, княжа,
сьцьвярджаецца ісьціне здаўна роўнай,
а ўсё-такі тысяча сіх аброкаў
ня здольная ісьціны перавысіць1.
23	Hi ўсіх вывучэньне Ведаў, ні ў прошчах усіх абмыў ня зможа ніколі, праўча, зраўнацца зь сілай ісьціны.
24	Ніякае праўды, княжа, ад ісьціны няма вышэй, і нічога няма грозьней ад няпраўды, о паўрава.
25	Ёсьць ісьціна вышнім Сьвятом2 і ёсьць вышняю клятваю не ламай жа сваёй клятвы, хай прабудзеш у ісьціне!
26	А як цябе цягне, праўча, да няпраўды й зьняверыцы,
1 Памер slokaзаменены на tristubh-.
2 brahman(н. р.) першапачатак, зь якога ўзьнікае сусьвет. Звычайна гэтае слова выводзяць з 'Jbrh ‘набухаць, расьці, мацнець’ (санскр. brhat‘высокі, магутны’, ст.-сл. благо, бел. балазе). У РВ гэтае слова яшчэ ня мела такога значэньня, але азначала малітву, сьвятую мову багоў. Brahman(м. р.) жа азначае бога Брагму альбо прадстаўніка стану сьвятароў. Беларускі пераклад «Сьвято» тлумачыцца прынамсі дзьвюма прычынамі: 1) назва стану перакладаецца як «сьвятар» ці «сьвятарнік» (г. зн. сьвятар <Сьвято); 2) этымалягічна «сьвяты» суадносіцца
з санскр. svanta(сустракаецца толькі ў РВ) і ^svi ‘набухаць’. Акрамя таго, ідэя набуханьня шчыльна зьвязаная з ідэяй сьвятла, якая, у сваю чаргу, дачыняецца з ідэяй гуку (напр. санскр. 'Jbrmh ‘раўсьці’). Такім чынам, атрымліваем троіцу «Сьвято сьвятар малітва (сьвятая мова)», якая хоць і сама па сабе толькі прыблізна адпавядае санскрыцкім словам, але ў кантэксьце санскрыцкіх перакладаў можа дапаўняцца патрэбным зьместам. Слова «Сьвято» скланяецца на ўзор слова «акно».
п
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
я пайду і сама: з гэткім чалавекам ня варта жыць! Калі век твой зямны выйдзе, то ўвянчанаю Князь-гарой1, зямлёю чатырохмежнай2 будзе правіць мой слаўны сын!
Вайшампайана прамовіў:
Ледзь сказала яна гэта і сабралася йсьці дамоў, як бясьцелы зь нябёс голас прамовіў валадарнаму пры райцах яго й сьвятарох, пры ачольцу й настаўніках: «Маці лона адно, бацьку сын належыць, бо ён айцец. Узгадуй жа свайго сына і ня грэбуй Шакунталай, бо сын семядаўчы, княжа, продка зь пекла зратоўвае. Ты бацька гэтага сына, праўду мовіць Шакунтала. Палову ад мужа свайго, сына родзіць яму жана, таму ты гэтага сына абавязаны вырасьціць!
Злачынец, хто кіне сына жывога, калі сам жывы, бліскучага сына свайго узгадуй жа, о паўрава!
А раз гадавацьмеш сына, як табе мы загадваем, то Бгаратам3 кліч яго ты Гадаванцам валодніка». Пачуўшы божае слова, без ваганьняў тады сказаў усьцешаны сэрцам праўца дарадцам ды ачольніку: «Зважайце, панове, слову, што прынёс нам ганец зь нябёс. Я таксама прызнаў зразу свайго сына ў дзіцяці сім. Калі б толькі з матчыных слоў у сыны я прыняў яго, у народзе б пайшлі чуткі, і тады б ён ня быў маім». Давёўшы законнасьць сына праз пасланца бажыстага,
1 Ідзецца пра Гімалайу.
2 catwanta‘у якога чатыры мяжы’ ідзецца пра тое, што зямля аточана