Аповед пра Шакунталу

Аповед пра Шакунталу

Выдавец: Янушкевіч
Памер: 218с.
Мінск 2018
34.01 МБ
Такі 67-ы ўзыход у Першай Кнізе сьвятой Магабгараты.
LpblXOO] £5
Вайшампайана прамовіў:
Пакляўшыся зноў вярнуцца, князь зьехаў, і ўскорасьці радзіла Канвоўна сына невымернамагутнага.
Мінула тры дождзені1, й стаў ён бліскучы, нібы агонь, красой надзелены яснай ды вялікаю цнотаю.
' varsa‘дождж -» год’ гады лічыліся па сэзонах дажджоў (varsa-).
3	I зладзіў тады радзінны1 абрад, о Джанамэджайа, сын Кашйапы свайму ўнуку, што, разумны, дужэў штодня.
4	Магутны назьдзіў, з зубамі бліскучымі ды вострымі, са знакам дыска на руцэ2, падобны на дзіця багоў, хутка рос Шакунталін сын, велячолы й выносьлівы.
5	Надзелены сілай веляй, хоць было яму толькі шэсьць, ён тыграў, сланоў і быкоў, а таксама дзікоў ды львоў
6	прывязваў моцна да дрэваў у ваколіцах пустыні і, седзячы на іх верхам, таймаваў, паганяючы.
7	Таму й падумалі рушы, што жылі ў тым сьвятым гаі, «Імя яму Ўсётаймоўца, бо таймуе усіх заўжды».
8	I стаў так Усётаймоўцам называцца Духшантаў сын, адвагай бо ён вялікай быў надзелены шчэ дзіцём.
9	За сілай яго дзівоснай уважна назіраючы, сказаў неяк Канва: «Хлопца час памазаць у княжычы».
10	I тады загадаў вучням сын славутага Кашйапы: «Адвядзеце хутчэй к праўцу вы дзіця ды Шакунталу, што ўсякім шчасьлівым знакам была доляй адзначана.
11	Ня сьлед бо зацным жанчынам у суродзічаў доўга жыць, гэта нораў псуе й цноты, таму нельга нам бавіцца».
12	I, згадзіўшыся зь ім, вучні магуты невымернае Шакунталу тады з сынам павялі ў Гастынапуру3.
1 jatakarmanабрад, выконваны па нараджэньні дзіцяці, падчас якога чытаюцца адпаведныя малітвы, пасьля чаго сьвятар тройчы акрапляе язык нованароджанага топленым маслам.
2 cakra‘кола, дыск як від зброі’ у Індыі ўважалася, што вялікія людзі нараджаюцца з пэўнымі спрыяльнымі знакамі на целе, такімі як лотас, лук, стрэлы й г. д.
3 Hastinapuraгорад, заснаваны князем Гастынам (hastin‘слон’), які знаходзіцца дзесьці за 57 міль на паўночны ўсход ад Дэлі на беразе старога рэчышча Гангі. Паводле Магабгараты, Гастынапура была сталіцаю князёў Месяцовага роду.
13	I вось яна з падмавокім1, з багароўным сваім дзіцём да князя прыйшла з пустэльні, са знаёмых яму мясьцін.
14	Прадставілі яе праўцу, хоць і добра знаёмую, дружыну зь дзіцём, прыгожым, нібы сонца сьвітальнае.
15	Учціўшы як сьлед уладцу, прамовіла Шакунтала: «Памаж, о вялікі княжа, свайго сына у княжычы.
16	Ад цябе я дзіця гэта радзіла багароўнае час клятву сваю супоўніць, о найлепшы сярод мужоў!
17	Успомні, о велядольны2, аб угодзе, што ўклалі мы, пабраўшыся ў доме Канвы адружаньнем Гандгарвавым!»
18	Пачуўшы такія словы, хоць і помніў, сказаў ёй князь: «Ня помню такога! Хто ты? Чаго хочаш, нягодніца?
19	У праўдзе, ўцесе й карысьці3 не жаніліся мы з табой.
Ці пойдзеш, ці застанесься ўсё адно мне, хлусьлівіца!»
20	Пачуўшы такую ганьбу, прыгажуня сумелася, застыла як слуп Канвоўна, анямеўшы ад горычы.
21	Стуліўшы дрогкія вусны, зірнула яна, гнеўная, на князя, нібыта зорам хацела спапяліць яго.
22	Ды ўсё ж унутры схавала яна страшную люць сваю, стрымала у сабе полым, жарбою назапашаны.
1 padma‘лотас’ бадай, найпашыранае слова для лотаса ў санскрыце. Слова ж «лотас» сэміцкага паходжаньня.
2 mahabhagaу якога вялікая доля -> шчасьлівы, выбітны, шляхетны, шматдастойны.
3 dharmakamarthasambandha‘сувязь паводле праўды, уцехі й карысьці’ тут ужыта ў значэньні ‘законны шлюб’. Purusartha‘цэль чалавека’ адзін з ключавых паняткаў індыйскай культуры. Звычайна гавораць пра тры цэлі (trivarga-): dharma‘выкананьне сваёй праўды’, kdma‘здаволя жаданьняў’ ды artha‘здабыцьцё багацьця’. У выпадку супярэчнасьці паміж імі галоўнаю цэльлю ўважаецца выкананьне сваёй праўды. У якасьці чацьвертай, найвышняй цэлі чалавечага жыцьця дадаецца moksa‘вызваленьне з кола перараджэньняў’.
23	На міг парынуўшы ў думы, прамовіла Шакунтала, сказала красуня слова, паглядзеўшы разьюшана:
24	«Ты знаеш мяне выдатна! Як жа можаш цяпер казаць, што ня знаеш мяне, княжа, бы й ня князь, а прасьцяк якісь?!
25	Добра знае тваё сэрца, дзе мана, а дзе ісьціна1.
Ты сам быў на шлюбе сьведкам, не ганьбуй жа хаця б сябе!
26	Хто іншым сябе падае не такім, як напраўдзе ёсьць, хіба ён граху ня чыніць, крадучы у сябе сябе?!
27	Ты думаеш: «Я тут адзін!». Аднак жа
жыве ў тваім сэрцы мудрэц прадаўні,
што ведае ўсе твае грэхі, княжа.
Прад ім ты злачыніш, хаця й ня знаеш!
28	Хто, грэх учыніўшы, кажа: «Ня ведае аб тым ніхто», знаюць, княжа, аб тым богі, знае муж сэрцаўнутраны.
29	Вядомы учынкі людзкія Сонцу
і Месяцу зь Ветрам, Агню ды Небу,
вядомы Зямлі яны, Водам, Сэрцу,
Дню, Ночы, Сутонам2 і Йаму з Дгармам.
30	Таму можа грэх прабачыць Йама, бог-пакаральца, кім здаволены нівазнаўца3, відавочнік усэрцавы.
31	А кім не здаволены ён, чалавекам зладумлівым, таго ліхачынцу Йама карае за яго грахі.
1 УІ satyaі anrta-. У РВ слову anrta(an‘не’) процістаўлялася слова rta‘лад, парадак, ісьціна, абрад’. Пазьней на месца rtaпрыходзіць слова satya-. Satyaутворана ад Vas ‘ёсьць’ і ўказвае на чыстую наяўнасьць (корань этымалягічна зьвязаны з указальным займеньнікам *se-), як і беларускія словы ‘іста’, ‘ісьціна’, якія ўзыходзяць да *is-to ‘той самы’.
2 Падобныя радкі ёсьць у ЗП 8.85-86, 91. Унутрысардэчны муж гэта atman-.
3 ksetrajnaслова ksetra(ад yksi ‘жыць, насяляць’) перадусім азначае ‘поле’, але таксама ‘абсяг’ (дзеяньня) і ‘цела’.
32	Хто ганьбіць сябе самога, падаўшы не сабой сябе, таму не спрыяюць багі, ён жа й сам не спрыяе ім!
33	Ня грэбуй жа вернай жонкай, што нібыта прыйшла сама!
Гэты ты самахоць ёю легкаважыш, шаноўнаю!
34	Чаму перад зборняй мною, як сьмердаўкай, грэбуеш?
He ў пустой я крычу залі, дык чаму ты ня слухаеш?
35	Калі ты, ўладару, просьбу не здаволіш маю цяпер, то зараз жа твая голаў разьляціцца стасоценна!
36	Увайшоўшы ў жонку сваю, нараджаецца муж ізноў таму прадаўнія зорцы’ і назвалі яе жаной2.
37	Нашчадак, які ад мужа нараджае яму жана, ратуе ягоных продкаў, у прышласьць перавозячы.
38	Як што сын ратуе айца з таго пекла, што «Пут» завуць, то з гэтай прычыны Творцам ён «путрам» названы быў3.
1 kaviадно з найважнейшых пазначэньняў паэта ў РВ. Слова ўзводзяць да кораня *(s)keu‘бачыць, чуць, чуць нюхам’ (бел. чуць, човіць, чукавы). Іншымі словамі, *(s)keuзьвязана амаль з усім комплексам пачуцьцяў (зрок, слых, нюх), што выяўляецца ў поўнай “абуджанасьці” (пар. санскр.