• Газеты, часопісы і г.д.
  • Аповед пра Шакунталу

    Аповед пра Шакунталу


    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 218с.
    Мінск 2018
    34.01 МБ
    2 maghavatадно з імён Індры.
    3 Памер vasantatilaka-.
    няўжо гэта яны, сьвятыя сужанцы, унукі Усётварца1 і крыніца-выток дванаццаці выяў нябёснага жар-сьвятла2, нарадзіцелі Індры, пана трыбыцьця, уладцы усіх багоў, і бацькі, празь якіх уцеліўся сам Дух3 пачынаў усіх пачын?
    [191]4
    Маталі: Так, гэта яны.
    Душйанта: (укленчыўшы) Душйанта, слуга Індраў, схіляе перад вамі калена ў глыбокай пашане.
    Кашйапа: Сыне, жыві доўга й заўжды барані зямлю!
    Адзіці: Сыне, хай ня будзе табе роўных у бітве!
    Шакунтала: Разам з сынам прыпадаю да вашых ног!
    Кашйапа: Дачка мая!
    Самому Індру твой муж роўны, яго сыну падобны сын твой.
    Мне адно пажадаць застаецца:
    будзь дастойнай самой Паўломі!5 [ 192]6
    Адзіці: Дачка мая, хай муж цябе заўжды шануе! Няхай твой сын пражыве доўгі век на радасьць і славу абодвум родам! А цяпер прысядзьце разам з намі!
    1 Брагма, бог-стваральнік сьвету.
    2 Ідзецца пра 12 adityaдзяцей Адзіці, іпастасей Сонца адпаведна кожнаму месяцу году. Цьвёрдага сьпісу багоў, якія ўваходзяць у гэту групу, няма ён розьніцца ад крыніцы да крыніцы (напр. Мітра, Варуна, Арйаман ды інш.).
    3 Purusaідзецца пра Вішну. Ён лунаў па-над першаводамі яшчэ да стварэньня сьвету, пакуль зь ягонага пупка не зьявіўся лотас, адкуль потым нарадзіўся Брагма.
    4 Памер sardulavikridita-.
    5 PaulomiПуломава дачка, жонка Індрава.
    6 Памер sloka-.
    Усе сядаюць побач з Кашйапам.
    Кашйапа: (указваючы на кожнага па чарзе)
    Дружыну, дзіцё і пана нарэшце узьяднаў вас лёс, як Веру, Багацьце й Праўду, каб зямлю асьвяціць на мір!
    [193]1
    Душйанта: Напраўду, Ваша2 ласка надзвычайная! Усе мае мары споўніліся раней, чым Вы спадобнілі мяне сустрэчы!
    Сьпярша зьяўляецца бутон, а потым плод, спачатку хмары, а тады ажыўчы дождж. Ідзе наступства за прычынай толькі так, твае3 ж дарункі апярэдзілі прыём. [194]4
    Маталі: Так праяўляюць сваю міласьць тварцы сяго сьвету.
    Душйанта: Багавіты! Колькі гадоў таму я пабраўся шлюбам Гандгарваў з Вашаю служыцелькаю Шакунталаю. Калі пазьней сваякі прывялі маю жонку да мяне, я ў нейкім незразумелым замарачэньні яе адрынуў і тым учыніў грэх супраць Канвы, ейнага бацькі й Вашага суродзіча. Але потым, калі я ўбачыў згублены ёю пярсьцёнак, памяць вярнулася да мяне, і я ўзгадаў, што сапраўды быў ажаніўся зь ёю. Усё гэта мне падаецца вельмі дзіўным.
    Так мог бы тарочыць які шаленец:
    «Ня слон гэта!» хоць і слана пабачыў, а потым заўважыць сьляды і сьцяміць:
    «Усё ж такі гэта быў слон, няйначай!» [ 195]5
    1 Памер sloka-.
    2 УІ ужыта vas ‘ваш’ (мн.л.).
    3 Так УІ. Душйанта зьвяртаецца да Кашйапы, ужываючы то «Ваш», то «твой».
    4 Памер vamsasthavila-.
    5 Памер upajati-.
    Кашйапа: Сыне, не віні сябе ва ўчыненым. He з уласнай волі ты забыў Шакунталу. Паслухай!
    Душйанта: Так, я слухаю.
    Кашйапа: Калі Мэнака забрала з прошчы няшчасную Шакунталу й прывяла яе да Адзіці, я сілаю свайго засяроду даведаўся, што бязьвінная пакутніца была адрынутая табою толькі таму, што раней яе пракляў мудрэц Дурвасас. А яшчэ я пабачыў, што праклён спадзе, як толькі ты ўбачыш пярсьцёнак, які быў ёй падарыў.
    Душйанта: (уздыхаючы з палёгкаю) Значыць, я свабодны ад ганьбаваньняў!
    Шакунтала: (сама сабе) Хвала багом! He без прычыны адрынуў мяне муж ён сапраўды мяне забыў! Але ж я зусім ня помню, каб Дурвасас мяне праклінаў. Зрэшты, я так сумавала ў разлуцы, што магла й не пачуць праклёну. Цяпер ясна, чаму сяброўкі так настойвалі, каб я паказала князю пярсьцёнак.
    Кашйапа: Дачка мая, цяпер ты ведаеш усю праўду. He сярдуй на свайго мужа, ён заўсёды быў і ёсьць адданы закону й праўдзе.
    Праклён віною забыцьцю і тваім нягодам.
    Як спала замарака, зноў ты княгіня князю.
    Калі запыленае шкло, то няма ад’явы,
    але зьяўляецца яна, ледзь пратрэш люстэрка! [ 196]1
    Душйанта: Слушна сказана.
    Кашйапа: Ці быў князь рады ўбачыць тут свайго сына? Я самаруч правёў для яго радзінны абрад.
    Душйанта: (беручы сына за руку) Так, багавіты, у гэтым дзіцяці усе мае надзеі, ён апора майго роду.
    1 Памер vasantatilakd-.
    Кашйапа: Тады ведай, што яму суджана стаць усядзержцам!
    У лёткім возе ён, ня знаючы завад, морам праімчыць і ўсе падкорыць сем зямных мацерыкоў1 зброяю сваёй, Усётаймоўцам бо завуць яго цяпер потым жа народ другое дасьць яму ймя: Бгарата2, альбо Дзержца усяго. [ 197]3
    Душйанта: Калі сам багавіты ўчыніў для дзіцяці належныя абрады, чакаць ад яго меншага я ня маю права.
    Адзіці: Багавіты, трэба паведаміць і Канву, што мары ягонай дачкі нарэшце збыліся. Але гэтым разам Мэнака патрэбная мне тут, паслаць яе я не магу.
    Шакунтала: (сама сабе) Багавітая Адзіці выказала маё ўласнае жаданьне.
    Кашйапа: Сілаю сваёй жарбы Канва прадбачыў усё, што здарыцца.
    Душйанта: Дык вось чаму мудрэц ня надта гневаўся на мяне! Кашйапа: I ўсё ж мы павінны перадаць яму прыемныя навіны. Гэй, ёсьць хто побач?
    Галава: (уваходзячы) Я тут, багавіты.
    1 Паводле традыцыйнай індыйскай геаграфіі, зямля складаецца зь сямі мацерыкоў, кожны зь якіх аточаны сваім морам. У самым цэнтры знаходзіцца мацярык Jambudvipa«Яблычны востраў», месца жыцьця людзей, у сярэдзіне якога высіцца сусьветная гара Мэру. За салёным морам ляжыць другі мацярык Plaksa-. Далей ідзе мора трысьняговага соку й мацярык Salmali-; потым віннае мора й мацярык Kusa-, мора топленага масла й мацярык Кгайпса-, мора сыраквашы й мацярык Saka-, мора малака й мацярык Puskara-. Апошняе, вонкавае мора складаецца з прэснае вады. Усе мацерыкі называюцца паводле нейкага важнага ў індыйскай культуры дрэва ці травы.
    2 bharataгл. увагу 3 на стар. 77.
    3 Памер sikharini-.
    Кашйапа: Галава, зараз жа ляці да шаноўнага Канвы й перадай яму, што дачка ягоная Шакунтала нарадзіла сына, Дурвасасаў праклён спаў, і князь Душйанта прыняў яе ў законныя жонкі.
    Галава: Слухаю. (Выходзіць.)
    Кашйапа: (да Душйанты) А ты, сыне мой, сядай з жонкаю й сынам на Індраў поваз ды вяртайся да сябе ў сталіцу.
    Князь: Як Ваша ласка.
    Кашйапа:
    Хай заўжды тваім падданым шчодра дажджыць Шчадровец!
    Хай заўжды твае аброкі сыцяць багоў дасыта!
    Хай гэтак у ласцы ўзаемнай сотня вякоў мінецца:
    на спор і карысьць двум сьветам, вам на вялікаслаўе! [ 198]1
    Душйанта: Багавіты, я зраблю ўсё, што ў маіх сілах.
    Кашйапа: Сыне мой, які яшчэ дар ты хацеў бы ў мяне папрасіць?
    Душйанта: Ці можа быць зроблена болей? Але калі багавіты хоча ўчыніць мне яшчэ адну ласку, то няхай споўніцца вось гэта выказваньне шаноўнага Бгдраты:2
    Хай правіць князь на дабрабыт княству ды людзям!
    Хай дзеля вед СарасвацР славяць ведуны!4
    1 Памер таііпі-.
    2 Ідзецца не пра Душйантавага сына, а пра мітычнага заснавальніка тэатральнага майстэрства. Ён паставіў для багоў у Індравым раі першую ў сьвеце п’есу пад назваю «Самавыбар Лакшмі» (Laksmtsvayamvara-'), якую напісала сама Сарасваці, багіня мовы. Пра гэта ўскосна расказваецца ў Калідасавай п’есе «Мужнасьць і Ўрвашы».
    3 SarasvatiБрагмава жонка, багіня мовы й мастацтваў. У РВ, аднак, Сарасваці ёсьць толькі назваю сьвятой ракі і яе боскага ўвасабленьня.
    4 srutamahat‘магутны ў Ведах’ г. зн. знаўца Ведаў.
    Хай Самабытны Ўсемагут, Пан маладзіка1 ад зноў-жыцьця2 назаўсягды вызваліць мяне! [ 199]3 Усе выходзяць.
    Так сканчаецца складзеная велепаэтам шаноўным Калідасам п’еса «Шакунтала пазнаная».
    1 Імёны Шывы (замест «Пана маладзіка» УІ nllalohita‘сіне-жалезнага колеру’). Як мяркуецца, Калідаса мог жыць у горадзе Удджайінг, дзе месьціўся вялікі храм Шыву, апісаны самім паэтам у ВВ. Таму няма дзіва, што п’еса пачынаецца і сканчаецца хвалебнам менавіта гэтаму богу.
    2 punarbhavaг. зн. ад перараджэньняў.
    3 Памер гйсіга-.
    СЛОЎНІК
    аброк, -у ахвяра (дарачы ‘мовіць’)
    аброчнік, -а ахвяравальнік, сьвятар
    аброчня, -і алтар
    агуднік, -а абражальнік
    акор’е, -я кавалкі кары
    багавгг, -а / багав/ты вельмі шаноўны, гасподзь (ужываецца як зварот да багоў, паўбагоў і мудрацоў)
    багавода, -ы правадыр багоў (пар. вой ваявода)
    барня, -і барацьба
    бучны пышны, шчодры, шматлікі
    ваз/ла, -а сродак руху (санскр. vahana-)
    вдрціца, -ы пітная вада для госьця (вада, вартая госьця)
    ваяр, -а тут: кшатрый (санскр. ksatriya-)
    веднік, -а, ведца, -ы які ведае
    веле-, велявялікі (напр. велякнязь ‘вялікі князь’)
    велі, веляга вялікі
    вець, -і галінка
    -віты у якога ёсьць, у якім ёсьць (напр. праўдавіты ‘праведны’; пар. дар даравіты)
    выява, -ы форма
    вядушчы які ведае (пар. відушчы, пітушчы)
    вясковец, -ўца тут: вайшйа (санскр. vaisya гудзьба ‘музыка’
    -> гудзьбіт; пар. прасіць -> просьба -» просьбіт)
    гудзьбоўня, -і музычны пакой (гудзьба ‘музыка’ -> гудзьбовы пакой -» гудзьбоўня; пар. вазоўня, шпакоўня)
    дому дамоў
    дыліць, -ю, -іш сыпацца (пра нешта дробнае) дыхав/ты надзелены дыханьнем, жывая істота жанкоўня, -і жаночыя пакоі ў княскім палацы ждрбд, -ы аскеза (санскр. tapas‘цяпло, жар, аскеза’) жарбавйць, -ую, -еш чыніць аскезу
    жарбгт, -а аскет
    жарбітка, -і аскетка
    жарбоўня, -і пустэльня
    жаротва, -ы, жортва, -ы ахвяра
    замйн, -у чары, амарока
    звыцяга, -і перамога
    звыцяжлівы пераможлівы
    зьл/нак, -нку зьмяіная скура
    злог, -у зьляганьне (гл. зьпягацца)
    зьлягйцца, -йюся, -есься, зьлегчыся займацца любоўю
    змуста, -ы спакуса
    змушчйць, -йю, -еш, змусьц/ць, -шчу, -сьціш спакушаць краявгт, -а земляўладца, князь {сгмскр. parthiva‘зямельны, які мае дачыненьне да зямлі, князь’)
    крыж, -а паясьніца
    лажн/ца, -ы спальня
    лйхі, -аў простая адзежа, рызьзё
    маіуг, -а, могут, -а асілак
    маўчйр, -а мудрэц, аскет (санскр. muni‘мудрэц’ -> тайпа‘маўчаньне’)
    морак, -у тут: амарока, замарачэньне розуму
    мяцежыць, -жу, -жыш бянтэжыць
    найвыдатны, найлепшы з (напр. наймечнік ‘найлепшы зь мечнікаў)
    намяняць, -яю, -еш называць (да мяно ‘імя’)
    напал напалам
    немаль амаль
    нябёсьнік, -а жыхар неба
    паміждзея, -і інтэрмэдыя поваз, -а калясьніца
    прародзіч, -а тут: пан спародаў (санскр. prajapati-)
    прйўда, -ы тут: дгарма (тое, што напраўляе)
    праўдавгты які выконвае сваю праўду
    прдўца, -ы валадар
    прысоньне, -я угрэў, санцапёк (да пры сонцы)
    прыдоба, -ы дабрабыт (да добры, падоба)
    пустынь, -і гл. пустэльня
    пустэльня, -і месца жыцьця аскетаў
    рдмя, -я / -мені плячо (мн.л. рамі / рамёны) рдчыць, -у, -ыш рабіць ласку, даваць дазвол руш, -а мудрэц рушыць; сарск. rsi-) рыжы, -оў рыс