Аповед пра Шакунталу
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 218с.
Мінск 2018
Канва: (уздыхаючы)
He змагу не тужыць я, дзіця, мне ўсё навокал пра цябе гаворыць, нават гэтая рунь ля дзьвярэй -
зярняткі рысу з твайго паднашэньня. [ 101 ]3
1 vasumdharaДС ‘ёмішча багацьця’ зямля.
2 Памер vasan.tatilak.d-.
3 Памер dryd-. Раніцай і вечарам перад уваходам было прынята рас-
Ну, добра. Ідзі ўжо. Хай шчасьціць табе ў дарозе!
Шакунтала ды яе спадарожнікі выходзяць.
Сяброўкі: (гледзячы ўсьлед Шакунтале) Вось і ўсё, схавалася за дрэвамі.
Канва: (уздыхаючы) Анасуйа, Прыйамвада! Пайшла ўжо вашая сяброўка. Утаймуйце свой смутак, пара вяртацца ў пустэльню.
Сяброўкі: Войча, без Шакунталы наш гай здаецца такім пустым. Нашто нам туды вяртацца?!
Канва: Усё будзе добра, у вас цяпер гаворыць любоў. (Ідзе ў задуменьні.) Ну вось, я нарэшце выправіў Шакунталу да ейнага мужа і знову стаў самім сабою1.
Дапраўды, дзяўчына чужым ёсьць скарбам. Адправіўшы сёньня дачку да мужа2, нарэшце адчуў я спакой у сэрцы,
нібыта заставу вярнуў застаўцу. [ 102]3
Усе выходзяць.
кідваць рыс, які заставаўся ад ежы, як паднашэньне боствам дому, а таксама ўсім істотам (ЗП 3.87-91).
1 labdham... svasthyam ДС «[мною] было здабыта знаходжаньне ў сабе», г. зн. Канва, будучы пустэльнікам, якому належыць заўжды захоўваць нутраны спакой, знаходзіўся «не ў сабе» ад перажываньняў за дачку.
2 УІ parigrahitr‘пераемца’ адна з назваў мужа, якая вынікае з шлюбнага абраду. Жаніх з дружкамі падыходзіў да дома нявесты. Нявесьцін айцец выводзіў дачку з дому, і тады яе пераймаў жаніх. Іх далоні зьвязваліся сьвятою травою куша. Потым жаніх абракаў у хатні агонь свае паднашэньні, а нявеста кідала ў яго рысавае зерне. Пасьля яны рабілі сем крокаў вакол сьвятога агню, і абрад лічыўся завершаным.
3 Памер indravajra-.
Князь сядзіць, каля яго блазен.
Мадгавйа: (прыслухваючыся) Дружа, чуеш, нехта грае ў гудзьбоўні? Ды так мілагучна! А як чыста й пяшчотна сьпявае! Відаць, гэта практыкуецца сама княгіня Гамсапддыка.
Душйанта: Памаўчы! Дай паслухаць.
3 гудзьбоўні даносіцца княгінін сьпеў.
Так пяшчотна цалаваў ты манга-цьвет, а цяпер забыўся у пахкім лотасе.
Ах, чмялёчку, не красы шукаеш ты -
табе б толькі сьвежым пылком паласаваць! [103]'
Душйанта: Як палка яна сьпявае!
Мадгавйа: Зразумеў, значыць, таемнае значэньне песьні?
Душйанта: (усьміхаючыся) Калісьці я вельмі яе кахаў. Пэўна, яна папракае мяне праз Васумацг. Дружа, пайдзі скажы княгіні, што ейны дакор нам даспадобы.
Мадгавйа: Як пан загадае. (Падымаецца.) Толькі, калі ейныя слугі схопяць мяне за чуб2 ды пачнуць калаціць, у мяне будзе столькі ж шанцаў уратавацца, як у таго пустэльніка, які пайшоў у лес хавацца ад людзкіх жарсьцяў, а папаў у абдымкі апсары.
Душйанта: Ідзі-ідзі. Улагодзь яе, толькі паводзься пачціва, як належыць гараджаніну3.
1 Памер aparavaktra-.
2 Сьвятары галілі галаву, пакідаючы на макаўцы толькі адну пасму.
3 Слова nagarika‘гараджанін’ таксама азначае вытанчанага, добравыхаванага маладога чалавека. Ладу жыцьця такога nagarikaпрысьвечаны, напрыклад, першы разьдзел Камасутры.
Мадгавйа: А што яшчэ мне застаецца, улагоджу як мае быць. (Выходзіць.)
Душйанта: (сам сабе) Чаму ад гэтай песьні мяне апанавала такая туга? Хіба я разлучаны з каханаю? I ўсё ж, бывае, слодычнае штось у далі пачуем альбо пабачым і туга апануе раптам.
Відаць, узгадвае душа аб былых раджэньнях
і тых уцехах, што калісь мы дзялілі зь іншым. [104] Стаіць у задуменьні. Уваходзіць пакаёвы Ватайана'. Ватайана: Авохці мне, да чаго я дажыўся! Зусім струхлеў.
Узяў калісьці з трысьнягу я кіёчак гэты, каб кожны бачыў: сьцерагу я князёвых жонак. Шмат год мінула, і цяпер неразлучны зь ім я: прылік стаў мыліцаю мне так трасуцца ногі. [ 105]2 Я добра ведаю, што князю нельга грэбаваць дзяржаўнымі абавязкамі, і ўсё адно ніяк не наважуся паведаміць яму пра прыход Канвавых вучняў. He хачу парушаць яго адпачынак ён толькі-толькі пакінуў сталец правасудзьдзя. 3 другога боку, абарона падданых ня церпіць адвалокі.
Ніколі ня томяцца коні Сонца, і ноччу, і днём пах разносіць вецер, няспынна трымае зямлю зьмей Шэша3 так мусіць выконваць свой доўг і праўца. [106]4
1 Слуга ў жаночай частцы княскага палацу. Паводле НШ, пакаёвым мае быць стары сьвятар, надзелены многімі цнотамі й дасьведчаны ва ўсякай справе. Уваходзіць на сцэну ён павінен хісткаю хадою.
2 104-105 памер vasantatilaka-.
3 Sesaтысячагаловы зьмей, які трымае на сабе сем падземных сьветаў і адпаведна сем сьветаў над імі.
4 Памер indravajra-.
Што ж, даручэньне ёсьць даручэньне. (Ідзе ды азіраецца.) А вось і князь.
Свой люд адарыўшы айцоўскай ласкай, шукае ў самоце сабе спачынку, як слон-важак прахалоды ў дрэвах, калі ужо знойдзены цень для статку. [ 107]1 (Падыходзячы.) Перамогаў Вашамосьці! Прыбылі пустэльнікі, што жывуць у лесе ля падножжа Гімалайі. Зь імі таксама жанчыны. Яны прынесьлі вестку ад багавітага Канвы. Што загадаеце рабіць?
Душйанта: (з павагаю ў голасе) Ад багавітага Канвы, кажаш?
Ватайана: Так.
Душйанта: Тады слухай мой загад. Няхай Сомарата прыме іх асабіста ды ўшануе паводле сьвятых прадпісаньняў2, а потым праводзіць да мяне. Я буду чакаць іх у месцы, прызначаным для прыняцьця пустэльнікаў.
Ватайана: Слухаю, Вашамосьць. (Выходзіць.)
Душйанта: (падняўшыся) Ветраваці, вядзі мяне ў сьвяцілішча агню.
Ветраваці: Сюды, Вашамосьць!
Душйанта: (ідзе, усім выглядам выражаючы стому ад сваіх абавязкаў) Усякі іншы, дасягнуўшы жаданага, толькі радуецца але ня князь. Гэты, чым больш здабывае, тым больш пакутуе.
Улада здольна наталіць адно прагу ўлады, замест чаканых асалод несупынны клопат.
1 Памер upajati-.
2 srautena vidhina ДС «паводле ўставы, [наяўнай] у sruti‘Слова’ (канон тэкстаў, які ўлучае перадусім чатыры Веды, а таксама брлгманы, аранйакі, упанішдды й некаторыя іншыя тэксты).
Яна нібыта парасон1 у далоні ўладцы, што легчыць горачы цяжар, але сам цяжэзны. [ 108]2
За сцэнаю.
Два зьвестуны3: Перамогаў Вашамосьці!
Першы зьвястун:
Забыўшы уласны клопат, сьвету й сваім падданым штодня аддаеш сябе ты, доўг выпаўняеш спраўна.
Так дрэва даруе засень кожнаму ў дзень прыпарны, хоць сонца яму самому паліць няшчадна гольле. [109]
Другі зьвястун:
Жазлом ты закону, княжа, ўказваеш пуць зблукалым, ты ўладжваеш звады й спрэчкі, люд бараняеш просты.
Сваяк сваяку таварыш, толькі калі пры грошах, -
ты ж сябар усім падданым, бедным альбо багатым. [ПО]4
Душйанта: Дзіўна, толькі што я быў стомлены, але словы паэтаў надалі мне сіл. (Ідзе далей.)
Ветраваці: А вось і сьвяцілішча. Яго нядаўна падмялі, і падлога блішчыць чысьцінёю, як сама багіня Шры5. Хай князь падымаецца. А вунь стаіць карова, што дае малако для жаротваў.
1 chattra— парасон у Індыі зьяўляецца адным з сымбаляў княскай улады: як і князь, ён дае ахову тым, хто мае ў ёй патрэбу. Княскі парасон вельмі цяжкі, і звычайна яго трымае адмысловы слуга. Калідаса ж укладае парасон у рукі самога князя.
2 Памер vasantatilaka-.
3 vaitalikaкняскі паэт-услаўца, чыім абавязкам было абвяшчаць часткі дня й ночы. I дзень, і ноч дзяліліся на восем частак па паўтары гадзіны.
4 109-110 памер таііпі-.
5 abhinava-sammarjana-sasrikah альбо «прыгожы ад нядаўняга падмятаньня».
Душйанта: (падняўшыся, стаіць, абапіраючыся на плячо Ветраваці) Ветраваці, зь якой нагоды сьвяты Канва мог прыслаць да мяне пустэльнікаў?
Мо якаясьці нечысць мірным жарбітом парушыла іх жарбу? Ці, магчыма, на ланяў пустыні сьвятой палюе якісь зладзей? Або цьвет не цьвіце ды вядзее лісьцё азнака маіх правін? Што ж магло іх здалёк прывесьці у палац? Бядота? Ці ўсё-ткі не? [HI]1
Ветраваці: Я думаю, пустэльнікі прыйшлі, каб скласьці Вашамосьці падзяку за мірнае праўленьне.
Уваходзіць жрэц, за ім Канвавы вучні, а за імі Шакунтала з маці Гаўтамі.
Ватайана: Сюды, шаноўныя.
ШарнГарава: Шарадвата,
хаця і правіць тут дастойны валадар, помнячы свой доўг, і найапошні сьмерд ня збочвае з пуці праўды й чысьціні, але мая душа прывыкла да лясной безьлюдзі й цішы, і шумны горад сёй нагадвае мне дом ў вэрхале агню. [ 112]2
Шарадвата: Твая праўда, ШарнГарава. Калі мы ўваходзілі ў горад, я падумаў тое самае.
Як чысты глядзіць на людзей нячыстых, як заўжды бадзёры глядзіць на сонных, як вольны на вязьняў, гляджу я й бачу адно ўцехалюбцаў, і больш нічога. [113]3 Шакунтала: (заўважыўшы дурны знак) Што гэта? Чаму ў мяне заторгалася правае вока? Дурны знак, няйначай!
1 Памер sardulavikrldita-.
2 Памер sikharinl-.
3 УІ памер dryd-. Заменены на tristubh-.
Гаўтамі: Хай адхінецца ліха! Хай пашлюць табе шчасьця боскія апекуны твайго мужа ды яго роду!
Ідуць да сьвяцілішча.
Сомарата: (указваючы на князя) Пустэльнікі, а вось і князь, абаронца людзей усякага стану ды веку. Ён толькі што пакінуў сталец і чакае на вас ля сьвяцілішча. Глядзеце!
ШарнГарава: Вялікі сьвятару, мы цэнім ягоную ласку, але ў гэтай справе мы толькі пасярэднікі й для сябе нічога ня хочам.
Плады падносячы, схіляе дрэва гольле, спускаецца, каб напаіць зямліцу, хмара, сьціплей тым праведнік, чым ён стае багатшым так чыніць той, хто памагаць паклікан іншым. [ 114]1
Ветраваці: Вашамосьць, пустэльнікі выглядаюць задаволенымі. Я думаю, справа, зь якой яны прыйшлі, няцяжкая.
Душйанта: (пабачыўшы Шакунталу) Ax, а хто гэтая паненка?
Што за дзева сваю пекнату
хавае ад нас пад ядвабнай смугою?
Між пустэльцаў суворых яна -
як парастак сьвежы між чэзлага лісьця. [ 115]2
Ветраваці: I я заўважыла яе, Вашамосьць. Такая красуня! Але за вялёнаю амаль не відаць твару.
Душйанта: Годзе! Ня варта мне разглядаць чужую жонку. Шакунтала: (паклаўшы руку на грудзі, сама сабе) Сэрцайка маё, чаго ж ты так забілася? Супакойся, не раскахаў мяне паніч.
Сомарата: (выходзячы наперад) Вашамосьць, пустэльнікі былі прынятыя паводле Сьвятога Слова й цяпер хочуць перадаць Вам пасланьне ад сьвятога Канвы. Хай пан рачыць іх выслухаць.
1 Памер vamsasthavila-.
2 Памер агуа-.
Душйанта: Я слухаю.
Канвавы вучні: (падняўшы рукі) Перамогаў князю!
Душйанта: Вітаю вас!
Канвавы вучні: Хай здабудзеш ты ўсяго, чаго жадаеш!
Душйанта: Ці добра вам жарбуецца? Ніхто не замінае?
Канвавы вучні:
Хто ж наважыць нам завадзіць, калі нас твой бароніць лук?!
Пакуль зьзяе ў небе сонца, цьме ня месца на сёй зямлі. [ 116]1 Душйанта: Значыць, не дарма я нашу тытул князя. Ці ў добрым здароўі цяпер, на радасьць сьвету, багавіты Канва?