• Газеты, часопісы і г.д.
  • Аповед пра Шакунталу

    Аповед пра Шакунталу


    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 218с.
    Мінск 2018
    34.01 МБ
    нібыта хоча, каб я паверыў! [ 132]3
    Абое выходзяць.
    1 Ідзецца пра апсараў. Такім чынам, узьнясеньне Шакунталы зьвязваецца зь яе паходжаньнем ад апсары Мэнакі. Цікава, што ў Калідасы нідзе не расказваецца, чаму й калі Мэнака зьлітавалася над бязжальна кінутаю дачкою. У сёмай дзеі паэт крыху пралівае на гэта сьвятло, але ня надта пераканаўча.
    2 Памер sali.nl-.
    3 Памер агуа-.
    Уваходзіць князеў швагер1 начальнік гарадзкое варты, за ім двое вартаўнікоў Сучака й Джанука, якія вядуць зьвязанага рыбака.
    Вартаўнікі: (б’ючы рыбака) Ну што, зладзюжка, ану гавары, дзе ты ўзяў гэты пярсьцёнак з самацьветам? На ім выгравана імя нашага князя!
    Рыбак: (спужаны) Паночкі, зьлітуйцеся! Ня злодзей я!
    Сучака: Вядома, які ж ты злодзей?! Князь, відаць, падумаў, што ты шаноўны сьвятар, і зрабіў табе падарунак.
    Рыбак: Выслухайце мяне. Я просты рыбак і жыву каля Індравай прошчы.
    Джанука: Ах ты зладзюжка, хіба мы цябе пра тое пытаем, дзе ты жывеш і што робіш?
    Начальнік варты: He перабівайце яго! Хай раскажа ўсё па парадку.
    Вартаўнікі: Як скажаце, начальнік.
    Рыбак: Я, паночкі, кармлю сям’ю тым, што лаўлю рыбу: сеткаю, на кручок ці яшчэ як.
    Начальнік варты: (са сьмехам) Дастойны занятак, нічога ня скажаш2.
    1 Нярэдкі пэрсанаж у п’есах.
    2 ЗП 10.46-48: «Прадстаўнікі апасадаў (дзяцей ад шлюбу сьвятара
    з прадстаўніцаю трох ніжэйшых станаў, ваяра двух ніжэйшых станаў, вяскоўца са сьмердаўкаю), а таксама ападгвамсы (дзеці ад шлюбу, у якім бацька належыць да ніжэйшага, чым матчын, стану) павінны пражыўляцца заняткамі, ганебнымі для двойчынароджаных...
    Рыбак: Дарма вы так гаворыце.
    He гадзгцца бацькоўскай справаю, пагарджанаю між іншых, пагарджаць!
    I сьвятар найлагодны змушаны для нябёсьнікаў жывёлаў забіваць. [133]1 Начальнік варты: Добра-добра. Расказвай далей. Рыбак: Разьбіраў я нядаўна вялізнага карпа2, і тут бачу: у яго ў трыбуху нешта блішчыць. Хваць а гэта пярсьцёнак з самацьветам. Дай, думаю, прадам. Пайшоў зь ім на рынак там вы, паночкі, мяне і схапілі. Хоць забеце усё так і было!
    Начальнік варты: (нюхаючы пярсьцёнак) Здаецца, гэты сьмярдзючы скуралуп3 і сапраўды рыбак. Тым болей трэба разабрацца, адкуль ён узяў такі пярсьцёнак. Джанука, Сучака, хадзем да князя!
    Вартаўнікі: (да рыбака) Ідзі давай, машнарэзіна!4
    Усе ідуць.
    Начальнік варты: (да вартаўнікоў) Я пайду паведамлю князю пра пярсьцёнак, а вы чакайце мяне ля гарадзкой брамы ды глядзеце, каб гэты рыбажэр ня ўцёк.
    Нішады (дзеці сьвятара й сьмердаўкі) павінны пражыўляцца рыбалоўствам...» Горшым за гэтыя заняткі лічылася толькі мясьніцтва й гарбарства.
    1 Памер vaitdliya-.
    2 rohitamatsya‘Cyprinus Rohita’ від карпа, які вядзецца ў азёрах ля ГанГі. Вырастае да мэтра ўдоўжкі.
    3 УІ goghdtin‘забойца кароў’ адным з найбольшых грахоў для індуіста ўважаецца забіцьцё каровы, таму гэтае слова ўжываецца як лаянка.
    4 granthibhedaka‘вузларэз’, г. зн. злодзей. Грошы насілі ў кавалку тканіны, адзін канец якой завязваўся ў вузел, а другі абвязваўся вакол таліі.
    Вартаўнікі: Будзем старацца, начальнік. Хай князь будзе да Вас літасьцівы.
    Начальнік варты выходзіць.
    Сучака: Джанука, нешта начальнік не сьпяшаецца.
    Джанука: Нельга ж проста так узяць і зайсьці да князя.
    Сучака: У мяне ўжо рукі сьвярбяць надзець гэтаму зладюжку вянок на галаву1. (Указвае на рыбака.)
    Рыбак: Нельга забіваць чалавека без прычыны!
    Джанука: (пабачыўшы начальніка) А вось і начальнік ідзе, а ў руцэ князеў загад. (Да рыбака.) Ну што, кішэньнік, цяпер альбо груганьню на корм пойдзеш, альбо сям’ю сабачую ўбачыш2. Начальнік варты: (уваходзячы) Гэй, Сучака, разьвяжы рыбака. Праўду сказаў ён пра пярсьцёнак.
    Сучака: Як скажаце, начальнік.
    Джанука: Ну і лёсік: вярнуўся з жытла самога бога сьмерці!
    Разьвязвае рыбака.
    Рыбак: (пакланіўшыся начальніку варты) Пане, а нашто ж мне цяпер жыць?
    Начальнік варты: Князь рачыў перадаць табе вось гэты дар, роўны кошту пярсьцёнка. (Перадае рыбаку падарунак.) Рыбак: (пакланіўшыся, бярэ грошы) Дзякую міласьціваму пану!
    1 Чалавеку, якога абракалі Шыву альбо Дурзе, надзявалі на галаву вянок. Так рабілі й са звычайнымі злачынцамі перад пакараньнем. А за крадзеж княскага майна акурат каралі горлам.
    2 На думку Моньера-Ўільямза, вартаўнік абыгрывае тут выраз «пабачыць твар [свайго] дзіцяці» (словы «сабакі» і «дзіцяці» гучаць на пракрыце вельмі падобна). Ідзецца пра сабак, якія даядалі на жэглішчы не да канца спаленыя трупы.
    Сучака: Яшчэ б ён ня дзякаваў! Амаль на кале апынуўся, а цяпер яго ледзь не на слана1 садзяць!
    Джанука: Начальнік, відаць, князь высока цаніў гэты пярсьцёнак, раз так шчодра адарыў рыбака.
    Начальнік варты: Думаю, не ў самім пярсьцёнку справа. Толькі ён убачыў яго, як, пэўна, успомніў кагосьці вельмі дарагога бо адразу заплакаў. А князь, як вы ведаеце, чалавек стрыманы.
    Сучака: Саслужылі вы князю добрую службу, начальнік.
    Джанука: Хутчэй гэтаму патрашыльніку рыб! (Глядзіць на рыбака з зайздрасьцю.)
    Рыбак: Шаноўныя, вазьмеце палову грошай хай гэта будзе платаю за вянок2.
    Джанука: Зусім іншая справа!
    Начальнік варты: Ну, рыбача дарагі, цяпер ты мой найлепшы таварыш. Трэба абмыць наша навасьпечанае сяброўства. Хадзем у карчму, вып’ем вінца!3
    Астатнія: Хадзем-хадзем!
    Усе выходзяць.
    1 Сланы ўжываліся падчас сьвяточных шэсьцяў, таму сядзець на іх уважалася за вялікі гонар.
    2 sumanomUlyam гульня слоў: «плата за кветкі» і «плата за ласку».
    3 УІ kddambari‘алькагольны напой з кветак дрэва кадамба’.
    
    На паветраным повазе зьяўляецца апсара на ймя Санумаці.
    Санумаці: Вось і скончылася маё чаргаваньне на прошчы апсар, калі сьвятыя мужы чыняць абмываньне. Пайду пагляджу, што там робіць мудры князь. Усё ж такі Шакунтала дачка Мэнакі, а значыць, мне радня. Дый сама Мэнака прасіла мяне разьведаць усё наконт сваёй дачкі. (Азіраецца.) Дзіўна! Сёньня Сьвята вясны1, але ў княскім палацы не відаць ніякай падрыхтоўкі. Я магла б дазнаць прычыну і сама сілаю празору, але будзе лепей зрабіць усё, як прасіла мяне сяброўка. Накіну на сябе плашч-нябачанку ды стану каля вунь тых садоўніц. Ад іх усё і разьведаю. (Спусьціўшыся на зямлю, становіцца ля садоўніц.)
    Уваходзяць дзьве садоўніцы2. Першая зь іх разглядвае кветку манга.
    Першая садоўніца:
    Манга-кветачка мая,
    зялёна-жоўтая красуня-краска!
    Распускайся ж ты, расьцьвітай
    на радасьць нам, вясны вястунка! [ 134]3
    1 vasantotsavaсьвята прыходу вясны, прысьвечанае богу Крышну. Аднак раней падчас яго, відаць, ушаноўваўся і бог каханьня Кама, што відаць з наступнай сцэны з садоўніцамі. Сьвята таксама завецца holdka-, ці holi-. Раней голі сьвяткавалі на пачатку красавіка, але цяпер урачыстасьці адбываюцца на пачатку сакавіка.
    2 Садоўніц завуць Parabrtika‘зязюлечка’ і Madhukarika‘пчолка’, што далей абыгрываецца ў іх размове.
    3 Памер агуа-.
    Другая садоўніца: Зязюлечка мая, пра што ты там кукуеш сама з сабою?
    Першая садоўніца: Ах, Пчолка мая, ты ж ведаеш: варта тваёй Зязюлечцы пабачыць кветку манга, як яна хмялее ад радасьці.
    Другая садоўніца: (радасна падбягае да сяброўкі) Ах, няўжо і праўда прыйшла меданосная вясна?!
    Першая садоўніца: Так, Пчолка, прыйшла. Пара й табе забыцца ў палкай песьні ды зумкаць вакол дрэўцаў.
    Другая садоўніца: Патрымай мяне, мілая, я стану на дыбачкі ды сарву кветку. Хачу паднесьці яе богу каханьня.
    Першая садоўніца: Добра, але калі атрымаеш узнагароду палавіна мая.
    Другая садоўніца: А як жа іначай?! Мы з табою адно, і жыцьці нашы неразлучныя. (Абапёршыся на сяброўку, прыўстае ды зрывае кветку.) Ах, кветка яшчэ не раскрылася, але ўжо так салодка пахне, калі адламаць чаранок! (Складвае далоні лодачкаю.)
    Кветка-кветачка, цябе
    дару Любві я луканоснай.
    Будзь найлепшай зь пяці стрэл1, што сэрца тнуць жанкам вандроўцаў2. [ 135]3
    Кідае квепгку. Уваходзіць Ватайана, рэзка адкідваючы занавеску.
    1 Стрэламі богу каханьня служылі пяць кветак: ашока (Jonesia Asoka), белы лотас, блакітны лотас, язьмін і манга.
    2 Жонка, што тужыць па мужу, пакуль ён падарожнічае, адзін з улюбёных вобразаў санскрыцкіх паэтаў. Ёсьць ён і ў ВВ: «Згледзяць цябе на дарозе вятроў і пачнуць у надзеі / косы свае падымаці жанкі вандравальцаў далёкіх» (1.8.1-2).
    3 Памер агуа-.
    Ватайана: (гнеўна) Стой, дурніца! Як ты сьмееш зрываць кветкі манга, калі наш князь найстражэйшым чынам забараніў сьвяткаваць прыход вясны?
    Абедзьве садоўніцы: (спалохана) Даруй нам, паночку! Мы ня ведалі.
    Ватайана: Яны ня ведалі... Як жа ж! Князеваму загаду падпарадкоўваюцца нават дрэвы і птушкі!
    Хоць пара ужо кветцы манга расьцьвісьці, ня сьмее яна цьвісьці; хоць зардзеўся ужо раскошны амарант, ня ўскрые ніяк бутон; хоць зіма прамінула, ў лесе цішыня: ня чутна нідзе зязюль; нават Кама спужаны: з тула напалоў ён вынуў стралу й замёр.
    [W
    Абедзьве садоўніцы: Няма сумневу, вялікая князева сіла!
    Першая садоўніца: Паночку, нас толькі пару дзён таму прыслаў князеў швагер Мітравасу, каб даглядаць тутэйшы сад. Вось таму й ня чулі мы нічагуткі пра загад.
    Ватайана: Добра-добра, толькі больш так не рабеце.
    Абедзьве садоўніцы: Паночку, здаволь нашу цікаўнасьць. Раскажы нам, калі можна, чаму гэта князь забараніў сьвяткаваць прыход вясны?
    Санумаці: А людзі вельмі любяць сьвяты. Тут павінна быць нейкая паважная прычына.
    Ватайана: Чаму ж няможна? Пра гэта ўсе гавораць. Хіба не дайшлі да вас чуткі аб тым, як князь адрынуў Шакунталу?
    Абедзьве садоўніцы: Дайшлі-дайшлі, паночку. Нам расказаў князеў швагер, але толькі да таго месца, калі быў знойдзены пярсьцёнак.
    1	Памер sardulavikrtdita-.
    Ватайана: А па тым і ня шмат здарылася. Толькі князь убачыў свой пярсьцёнак, як адразу ўспомніў, што сапраўды таемна ажаніўся з Шакунталаю, і зразумеў, што адрынуў яе памылкова. 3 таго часу й грызе яго раскаяньне.
    Занядбаў ён дзяржаву, раднікаў прагнаў, забавам ня рады больш, і начамі ў пасьцелі круціцца бяз сну, ня ў сілах забыць віну.
    А калі загаворыць (зь ветласьці адно) зь якою з сваіх дружын, то адразу ў бянтэзе моўкне, бо яе назваў ён чужым імём1. [137]
    Санумаці: Прыемна чуць.
    Ватайана: Князева скруха, вось што забараніла сьвята.
    Абедзьве садоўніцы: Яго можна зразумець.
    За сцэнаю.
    Сюды, сюды, Вашамосьць!
    Ватайана: (прыслухоўваючыся) Ага, сюды ідзе сам князь. Вяртайцеся да работы.