• Газеты, часопісы і г.д.
  • Аповед пра Шакунталу

    Аповед пра Шакунталу


    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 218с.
    Мінск 2018
    34.01 МБ
    Вунь каханачка твая на кветку прылягла ў любоўнай стоме.
    Зьнемаглася ўся ў тузе, мядку ня п’е цябе чакае! [ 151 ]3
    Санумаці: Які незвычайны спосаб адганяць чмялёў. Князь сама ветлівасьць.
    Мадгавйа: Глядзі, які ўпарты! He адганяецца!
    Душйанта: Ня хочаш слухацца майго загаду, значыць?
    1	Памер vamsasthavila-.
    2	Жанчыны фарбавалі сабе рукі сандалам адсюль параўнаньне.
    3	Памер агуа-.
    Калі, нахабніча, кранеш ты бутона вуснаў, чыім нэктарам я п’янеў на піры каханьня, ня бачыць болей пекнаты табе гэтай дзевы: замкну я ў лотасе цябе будзеш там сваволіць! [ 152]1 Мадгавйа: Ну, такой суворай пакары ён дакладна спужаецца! (Сьмеючыся, сам сабе) Зусім зьехаў з глузду са сваім каханьнем, і я туды ж. Праўду кажуць, з кім спазнаесься, такім і станесься. (Гучна.) Дружа, гэта ж карціна, кар-ці-на!
    Душйанта: Як карціна?!
    Санумаці: Нават я толькі цяпер зразумела, што чмель намаляваны, што ж казаць пра князя, які бачыць не карціну, а каханую жонку!
    Душйанта: Дружа, навошта ты мяне так падмануў?!
    Бачыў я ладу сваю
    нібыта наяве й быў шчасьлівы.
    Але ты заман прагнаў -
    і вось яна ізноў карціна! [ 153]2
    Пускае сьлязу.
    Санумаці: Такога ў закаханых я яшчэ ня бачыла: спачатку адрынуў, а цяпер сьлёзы пралівае.
    Душйанта: Дружа, канца маім пакутам няма! Я больш не магу іх трываць!
    Мне зь любай і ў сьне ня стрэцца: я начамі ляжу бяз сну.
    На карціне і то ейны за сьлязамі ня бачу твар. [ 154]3 Санумаці: Годзе, ты ўжо цалком выкупіў тое ліха, што ўчыніў Шакунтале, прагнаўшы яе.
    1 Памер vasantatilaka-.
    2 Памер агуа-.
    3 Памер$7ока-.
    Чатурыка: (уваходзячы) Перамогаў гаспадару! Я ўзяла скрынку з пэндзлямі, як Вы прасілі, ды йшла сюды, калі...
    Душйанта: Калі што?
    Чатурыка: ...калі мне сустрэлася княгіня Васумаці са сваёю служанкаю Таралікай. Яна выхапіла ў мяне скрынку й сказала, што аднясе пэндзлі сама.
    Мадгавйа: Ты яшчэ лёгка абышлася.
    Чатурыка: Але ў княгіні зачапілася за куст сукенка, і пакуль Тараліка вызваляла крысо, я кінулася наўцёкі.
    Душйанта: Дружа, княгіня ідзе сюды, бо гордасьць яе абражаная. Паклапаціся пра карціну.
    Мадгавйа: Ты б лепей пра сябе паклапаціўся. (Беручы карціну, падымаецца.) Калі выйдзеш адсюль жывым, я буду ў Воблачнай вежы1. (Сьпешна выходзіць.)
    Санумаці: Хоць князева сэрца аддадзена цяпер іншай, ён шануе і сваё першае каханьне. А ён сябар вярнейшы, чым я думала. Брамніца: (уваходзіць, трымаючы ў руках данясеньне) Перамогаў Вашамосьці!
    Душйанта: Ветраваці, ты часам не сустракала княгіню Васумаці?
    Брамніца: Сустракала. Яна йшла сюды, але вярнулася, пабачыўшы ў маёй руцэ данясеньне.
    Душйанта: Так, ведаючы, што я буду заняты, яна ніколі мяне не трывожыць.
    Ветраваці: Вашамосьць, дарадца Пішуна прасіў перадаць, што змог разгледзець толькі адну справу, бо прыйшлося лічыць вялікую суму грошай. Ён усё запісаў і перадае ліст.
    1 Відаць, ідзецца пра высокую вежу ў палацы.
    Душйанта: Пакажы.
    Брамніца ўручае князю ліст.
    Душйанта: (прачытаўшы) Дарадца піша, што нейкі марскі купец на ймя Дганам/тра1 загінуў у караблекрушэньні. Небарака быў бязьдзетным, таму ўсе ягоныя ашчаджэньні паводле закону пераходзяць у дзяржаўны скарб. Якое гора быць бязьдзетным! Купец быў багатым і, пэўна, меў шмат жонак. Ветраваці, трэба праверыць, ці не цяжарная часам адна зь іх.
    Ветраваці: Вашамосьць, якраз паведамілі, што купецкая дачка з Айодгйі2, ягоная жонка, цяпер на трэцім месяцы цяжарнасьці. Душйанта: Тады ейны сын і атрымае бацькаву спадчыну. Ідзі, паведамі дарадцу.
    Ветраваці: Як пан загадае. (Зьбіраецца ісьці.)
    Душйанта: Пачакай хвілінку.
    Ветраваці: Слухаю.
    Душйанта: Якая, зрэшты, розьніца, ці ёсьць у яго нашчадкі альбо не?
    Хто б ні страціў сваіх родных, калі толькі ня грэшнік ён, хай абвесьцяць: у Душйанце ён знойдзе сваяка сабе. [ 155]3
    Ветраваці: Так і будзе абвешчана. (Выходзіць і неўзабаве вяртаецца.) Вашамосьць, гараджане сустрэлі ваш указ зь вялікаю радасьцю як дождж, які прыходзіць па гарачым леце.
    Душйанта: (глыбока й цяжка ўздыхнуўшы) Так, на жаль, уся спадчына радзіны, калі памірае яе апошні прадстаўнік, пера-
    1 Dhanamitra‘сябар багацьця’.
    2 Ayodhyaгорад на рацэ Сарайу, прытоку Гангі. Легендарная сталіца Рамы, заснаваная яшчэ Ікшваку, сынам Продка (Manu-), першым князем Сонечнага роду.
    3 Памер sloka-.
    ходзіць да чужога чалавека. I па маім сконе такі ж самы лёс чакае слаўны род Пуру як тое насеньне, што пасеяна няўчас.
    Ветраваці: Хай адхінецца ліха!
    Душйанта: Гора мне, гора за тое, што пагрэбаваў шчасьцем, якое само прыйшло да мяне!
    Санумаці: Няма сумневу, ён дакарае сябе за тое, што прагнаў Шакунталу.
    Душйанта:
    Як мог я законную жонку выгнаць, што носіць у лоне майго нашчадка, як маці-зямля у сабе насеньне, што ўзыдзе калісьці магутным дрэвам?! [ 156]1 Санумаці: Твой род на табе не перарвецца.
    Чатурыка: (да Ветраваці) Навіны пра купцову сьмерць толькі падвоілі князеў смутак. Схадзіла б ты ў Воблачную вежу ды прывяла шаноўнага Мадгавйу можа, хоць ён зможа суцешыць князя.
    Ветраваці: Добрая думка. (Выходзіць.)
    Душйанта: Гора-гора! Чакае Душйантавых продкаў забыцьцё! Хто будзе продкам узьліваць, як належыць, жортвы, калі па сьмерці я да іх далучуся ў небе?
    Ня маю сына я, што б чын працягнуў аброчны. Сьлязамі буду вас, дзяды, я паіць да скону! [ 157]2 Непрытомнее.
    1	Памер upajati-.
    2	Памер vasantatilaka-. Абавязак паеньня продкаў аброкамі ляжыць на старэйшым сыне. Лічыцца, што калі ў родзе не застаецца нікога, каб чыніць памінальны абрад, продкі зрынаюцца зь неба ў ніжэйшыя сьветы.
    Ветраваці: (з трывогаю) Ачуйцеся, гаспадару, ачуйцеся!
    Санумаці: Як мне яго шкада! Асьлеплены віною перад Шакунталаю, ён ня бачыць сьвятла выратаваньня. Я магла б ашчасьлівіць яго проста зараз. 3 другога боку, я чула, як Індрава маці, суцяшаючы Шакунталу, казала, што багі ўжо зачакаліся аброкаў, і таму зьбіраюцца неўзабаве вярнуць князю яго законную жонку1. Так, няхай усё ідзе сваім парадкам. А я тым часам абрадую навінамі Шакунталу. (Узьляцеўшы ў неба, зьнікае.)
    За сцэнаю.
    Ратуйце! Ратуйце!
    Душйанта: (ачуўшыся й прыслухоўваючыся) Гэта ж крычыць Мадгавйа. Гэй, ёсьць хто побач?
    Чатурыка: (уваходзячы) Пане, ваш сябар трапіўу бяду. Ратуйце яго!
    Душйанта: Хто пасьмеў пакрыўдзіць бяскрыўднага сьвятара?
    Чатурыка: Якаясь нябачная нечысьць схапіла Мадгавйу ды зацягнула на дах Воблачнай вежы.
    Душйанта: (падымаючыся) Ну, не! Годзе! Нечысьць ужо забіраецца ў мой уласны дом. Зрэшты,
    і ўласных праступкаў усіх ня ўбачыш:
    то тут спатыкнесься, то там спудлуеш дык як жа магчыма адному князю
    ўсачыці за кожным сваім падданым?! [ 158]2
    За сцэнаю.
    Ратуй, дружа, ратуй!
    Душйанта: (ідучы подбегам) Ня бойся, я ўжо іду!
    1 Г. зн. засмучаны князь перастаў чыніць багом аброкі.
    2 Памер upajati-.
    За сцэнаю.
    Ага, ня бойся! Нехта схапіў мяне за карак ды хоча зламаць, як тую трысьцінку!
    Душйанта: (азіраючыся) Мая зброя!
    Йаванка: (уваходзячы з лукам) Гаспадару, вось ваш лук са стрэламі й пальчатка.
    Князь бярэ лук са стрэламі. За сцэнаю.
    Глытну гарачае крыві з твайго я горла як тыгар быдла, задзяру цябе умомант.
    Заві Душйанту-ўладара, заступцу слабых, хай лук нацягне і мяне працяць наважыць! [ 159]1
    Душйанта: (гнеўна) Ён яшчэ сьмее зьдзекавацца! Пачакай, трупаедзе, твая сьмерць ужо блізка! (Кладзе стралу на цеціву.) Ветраваці! Вядзі мяне на лесьвіцу!
    Ветраваці: Сюды, Вашамосьць!
    Усе сьпяшаюцца сьледам.
    Душйанта: (азіраючыся) Але тут нікога няма.
    За сцэнаю.
    Я тут, ратуйце! Я вас добра бачу, але вы мяне чамусьці не. Я нібы тая мыш пад лапаю ката. Мне канец!
    Душйанта: Гэй, нечысьць! Дарма ты ганарысься сваёй нябачнасьцю! Мая страла цябе знойдзе й навосьлеп! Яна
    усьмерціць дастойную сьмерці нечысьць, а сябра, дастойнага жыць, ашчддзіць -
    так лебедзь заўжды малако аддзеліць ад водаў, зь якімі яно зьмяшана. [160]2
    1 У1 памер praharsini-. Заменены на vamsasthavila-.
    2 УІ памер sloka-. Заменены на tristubh-.
    Цэліцца. Зьяўляецца Маталі, Індраў вазьнічы.
    Маталі:
    Хіба ты Індравы наказ ужо забыў?
    У чортаў цэліцца адно твой мусіць лук! На сябра ж любага свайго пабожны муж ласкавы кідае пагляд ня джалы стрэл. [ 161]1
    Душйанта: (апускаючы лук) Гэта ж Маталі! Вітаю вазьнічага самога Індры!
    Блазен: (уваходзячы) Гэты Маталі мяне ледзь не забіў, як аброчную жывёліну, а ты зь ім вітаесься!
    Маталі: (з усьмешкаю) Вячысты, паслухай, зь якою мэтаю прыслаў мяне Пан багоў.
    Душйанта: Я слухаю.
    Маталі: Ёсьць адно племя чартоў2, якое празвалі Неадольным. Яны нашчадкі самога Каланэмі3, старукагаловага сына Гіранйакдшыпу4.
    Душйанта: Так, я чуў пра іх ад Ндрады5.
    Маталі:
    Аднаму іх не адалеці нават Індру войска божае ачаліць ты мусіш, княжа.
    1 Памер vamsasthavila-.
    2 danavaДС ‘нашчадак Дану’ Дану адна з дванаццаці дачок мудраца Дакшы, жонка мудраца Кашйапы (у РВ маці зьмея Врытры, забітага Індрам). Яе дзеці длнавы часта атаясамляюцца з дяйтйамі, ці «сурамі, дзецьмі Кашйапавай жонкі Дзгці. Уважаюцца адвечнымі ворагамі багоў.
    3 Каіапеті‘вобад часу’.
    4 Hiranyakasipu‘з залатою падушкаю / адзежаю’ князь дайтйаў.
    5 Narada— славуты мудрэц, адзін зь дзесяці Паноў спародаў, створаных Брагмам. Пасланец багоў.
    Цьма начная, што не баіцца промняў сонца, перад месяцам1 адступае ў сховы ценяў. [ 162]2
    Вазьмі свой лук, узыдзі на Індраў поваз і наперад, да перамогі! Душйанта: Магутны Індра ўчыніў мне вялікую ласку, для мяне будзе гонарам выканаць яго даручэньне. Але ж навошта было так абыходзіцца з Мадгавйем?!
    Маталі: Усё проста. Я пабачыў, што ты зусім зьнябыўся ад нейкай сардэчнай скрухі, і вырашыў цябе разгневаць.
    Як пыхне полымя, калі паварушыш дровы, як раскрывае капюшон, узлаваўшы, кобра, так муж, абражаны, ураз адчувае ярасьць, што сэрца гоіць ад журбы ды вяртае сілу. [ 163]3
    Душйанта: (да блазна) Дружа, я мушу падпарадкавацца загаду Пана нябёсаў. Ідзі паведамі дарадцу Пішуну пра ўсё, што сталася,і дадай:
    «На мудрасьць й развагу тваю пакідаю часова край.
    У вышніх мясьцінах сёньня спатрэбіццамой меткі лук». [ 164]4 Мадгавйа: Слухаю. (Выходзіць.)
    Маталі: Вячысты, узыходзь на поваз.
    Князь падымаецца на поваз.
    Усе выходзяць.
    1 Маталі намякае на Душйантава паходжаньне зь Месяцовага роду.
    2 Памер praharsini-.
    3 УІ памер агуа-. Заменены на vasantatilaka-.