• Газеты, часопісы і г.д.
  • Аповед пра Шакунталу

    Аповед пра Шакунталу


    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 218с.
    Мінск 2018
    34.01 МБ
    водле іншых рукапісаў: «Ці добра выкупалася?»
    1 laksaчырвоная фарба, якая гатуецца з пэўных казурак і смалы (перадусім дрэваў palasa‘Butea Frondosa’), зь якой яны робяць сабе нешта накшталт гнязда, выдзяляючы пры гэтым асаблівую сакрэцыю, якая й надае чырвонае адценьне. Уласна слова лак паходзіць ад гін. lakh, якое адпавядае санскр. laksa(хутчэй за ўсё, ад 'Iraj ‘чырванець’).
    2 Памер sardUlavikridita-.
    Прыйамвада: (гледзячы на Шакунталу) Гэты дар лясных духаў знаймуе тваё шчасьлівае жыцьцё ў княскім палацы.
    Шакунтала выражае засаромленасьць.
    Нарада: Хадзем, Гаўтама! Раскажам айцу Канву пра чароўны дар дрэваў. Ён якраз вярнуўся з ранішняга абмыцьця.
    Гаўтама: Хадзем!
    Выходзяць.
    Сяброўкі: Авохці, не прывыкшыя мы, Шакунтала, да такіх украсаў! (Задумаўшыся.) Напэўна, мы зможам убраць цябе так, як на карцінах малююць княгіняў.
    Шакунтала: У вас усё атрымаецца.
    Убіраюць Шакунталу.
    Уваходзіць Канва пасьля абмыцьця.
    Канва:
    He пакінула дочка пустыні яшчэ, а сэрца ужо шчыміць, затуманены зрок ад стоеных сьлёз, і ў горле стаіць клубок. Калі гэтак разлука мучае мяне, вялікага жарбіта, то якія ж тады ў звычайнага айца пакуты павінны быць?
    [86]1
    Ходзіць вакол.
    Сяброўкі: Ну ўсё, Шакунтала, гатова. А цяпер надзень гэту ядвабную сукенку2.
    Шакунтала ўстае й надзяе сукенку.
    1 Памер sardulavikridita-.
    2 ksaumayugalaДС «пара льняных адзежын». Традыцыйны індыйскі жаночы ўбор складаецца з дзвюх частак: кароткай блюзкі, што пакрывае грудзі й плечы, і доўгага палатна, якое абкручваецца вакол таліі й перакідваецца цераз плячо.
    Гаўтамі: Дачушка, вярнуўся твой бацька. Вунь ён стаіць і глядзіць на цябе, нібыта абдымае позіркам на разьвітаньне, і вочы яго поўныя сьлёзаў радасьці. Прывітай жа яго як сьлед.
    Шакунтала: (сарамліва) Вітаю вас, тата!
    Канва: Дзіця маё,
    як Шармгштху князь Йайдці', хай шануе цябе твой муж!
    Ты родзіш сына-ўсядзержцу, што, як Пуру, праславіцца!
    [87]2
    Гаўтамі: Гэта ня проста добраславеньне гэта дар!
    Канва: Дзіця маё, а цяпер абыдзі3 вакол сьвятога агню: у яго толькі што ўзьлілі жаротву. (Усе абыходзяць агонь. Канва чытае нарасьпеў славень4.)
    Пасьцелена трава сьвятая дарбга, гараць агні сьвятыя ўкол аброчні.
    Няхай духменем спаленых жаротваў цябе ачысьцяць і бяду прагоняць! [88]5
    Ну а цяпер можна і ў дарогу. (Азіраецца.) А дзе ШарнГарава й астатнія?
    1 Йайаці (yayati-} быў пятым князем Месяцовага роду. Ягоны бацька Ндгуша вядомы тым, што быў запрошаны правіць замест Індры, але з часам загардаваў і быў скінуты зь неба й ператвораны ў зьмея. Шарміштха (sarmistha-) адна зь дзьвюх жонак Йайаці, дачка князя асураў Врышапдрвана. Іхны сын Пуру (puru-) пачынальнік дынастыі паўраваў, да якой і належыць Душйанта.
    2 Памер sloka-.
    3 daksinikuruyva ДС ‘зьмясьці праваруч’. Аб’ект ушанаваньня прынята абыходзіць вакол, павярнуўшся да яго правым бокам.
    4 гсскладовая адзінка РВ, звычайна напісаная адным памерам. Гэтага верша няма ў РВ Калідаса толькі пераймае рыГведавы стыль.
    5 Калідаса задумваў пераняць ведавы чатырохступны tristubh-, але памер усё адно атрымаўся надта строгім.
    Уваходзіць Шарн/арава з астатнімі вучнямі.
    ШарнГарава: Мы тут, багавіты.
    Канва: Вядзі сястру сваю, сынку.
    ШарнГарава: Хадзем!
    Усе ідуць.
    Канва: О дрэвы лясныя, пачуйце мяне! Ідзе ваша сяброўка Шакунтала,
    што ніколі ня брала й кропелькі у рот, пакуль не напоіць вас; што й галінкі малой ня сьмела абарваць за ўкрасы вы ёй мілей; што, як сьвята, заўжды страчала першацьвет, яна пакідае нас і сягоньня да мужа рушыць у палац. Пазычце ж удачы ёй!
    [89]'
    Пачуўшы сьпеў зязюлі.
    Дрэвы чуюць мае словы й шлюць адказ, задрыжала лісьце усьлед Шакунтале. Праваджаючы сястру ў далёкі шлях, закувала ў кроне зязюля скрушная. [90]2
    У паветры.
    Хай пуць аздобяць ёй ставы ў самацьветах лілій, хай косаў сонечных ісквар адсланяюць дрэвы, хай песьціць ножкі ёй ня пыл, а пылок духмяны, хай дзьме ў дарозе заўсягды спадарожны ветрык! [91]3 Усе слухаюць у зьдзіўленьні.
    Гаўтамі: Дачушка, гэта з табою разьвітваюцца лясныя боствы. Яны любяць цябе, як сваю. Пакланіся ж вялебным!
    1 Памер sdrdulavikridita-.
    2 Памер aparavaktra-.
    3 Памер vasantatilaka-.
    Шакунтала: (пакланіўшыся, убок да Прыйамвады) Box, Прыйамвада, хоць і знудзілася я моцна па любым панічу, а ногі мае ледзьве ідуць цяжка, цяжка пакідаць мне пустэльню!
    Прыйамвада: He табе адной цяжка. Глядзі, і гай сумуе таксама, прадчуваючы разлуку з табою!
    Лані траваў не жуюць,
    паўліны застылі, забыўшы пра танцы, сьлёзы блядое лісьцё -
    раняюць долу паніклыя лозы. [92]1
    Шакунтала: (успамінаючы) Ах, тата, мне ж яшчэ трэба разьвітацца са сваёй сястрычкай зь любаю месяц-кветкаю!
    Канва: Я ведаю, як ты любіш сваю лясную сястру. Глядзі, вунь яна праваруч!
    Шакунтала: (падышоўшы да кветкі) Любая месяц-кветка! Адпусьці на хвілінку свайго мужа манга, абдымі мяне на дарожку! Пакідаю цябе я й буду цяпер далёка.
    Канва:
    Шукаў даўно я жаніха, што б цябе быў варты, а ты сама яго знайшла, ды яшчэ якога!
    Глядзі, і кветачка твая абдымае манга.
    За вас спакойны я цяпер і прадбачу шчасьце. [93]2
    А цяпер у дарогу.
    Шакунтала: (да сябровак) Сябровачкі мілыя, даглядайце маю сястрычку.
    Сяброўкі: А нас хто будзе даглядаць? (Абедзьве пачынаюць плакаць.)
    1 Памер агуа-.
    2 Памер vasantatilaka-.
    Канва: Анасуйа, Прыйамвада, годзе! Якое ад вас суцяшэньне Шакунтале, калі вы самі плачаце?!
    Усе ідуць.
    Шакунтала: Тата, бачыце вунь тую цяжарную аленіху каля нашага буданчыка? Калі яна ажарэбіцца, пашлеце мне вестачку, ці ўсё зь ёю добра. Толькі не забудзьце, калі ласка!
    Канва: He забуду, дзіця маё.
    Шакунтала: (нечакана спыняецца) Вой, хто гэта мяне трымае за сукенку й не адпускае? (Паварочваецца.)
    Канва: Дзіця,
    то лань, што зрэзала губу лісталёзай кушай,
    і ты ўзялася загаіць ёй алеем1 раны, ў сябе пакінула й з рукі гадавала просам ня хоча, ўдзячная, з табой разлучацца дочка! [94]
    Шакунтала: Мілая, нашто ты ідзеш за мною? Сыходжу я з нашага лясочку бадай назаўжды. Так, я ўзгадавала цябе, бо твая матка памерла, калі ты нарадзілася. Але сёньня цябе пакідаю і я. Пра цябе будзе клапаціцца мой тата. Ідзі ж назад! Ідзі! (Ідзе далей са сьлязамі ўваччу.)
    Канва:
    Будзь мужнай, мілая, ня плач, з сваіх доўгіх веек змахні сьлязінкі, што вачом засьцілаюць сьцежку. Хаця бяз выбаін яна і бяжыць раўнютка, твой крок зьбіваецца ужо так і ўпасьці можна! [95]2 ШарнГарава: Багавіты, Сьвятое Слова3 прадпісвае праваджаць
    1 УІ «алеем міндальных дрэў».
    2 94-95 памер vasantatilaka-.
    3 УІ iti sniyate ‘так чуецца’ гаворка ідзе пра Sruti‘Слова’, збор тэкстаў, у які перадусім уваходзяць чатыры Веды.
    сваіх любых толькі да першай вады. А мы ўжо падышлі да берагу возера. Калі ласка, дай нам указаньні, як быць далей, і вяртайся ў пустэльню.
    Канва: Тады пастаім крыху ў цяні вунь таго малочнага дрэва1. (Усе спыняюцца. Канва сам сабе.) Што б ім даручыць, каб яны перадалі шаноўнаму Душйанту? (Раздумвае.)
    Шакунтала: (да сябровак) Глядзеце, вунь там, справа, сядзіць чакравака. Заве свайго каханага, што схаваўся за лістком лотаса. Чуеце, як яна плача: «Гора мне, гора!»?
    Анасуйа: Дарагая, не гавары так!
    I для яе мінае ноч, бясконцай хоць бяз мужа падаецца.
    Нас у разлуцы не туга надзея стрэчы зь любымі злучае. [96]2
    Канва: ШарнГарава, калі прывядзеш Шакунталу да князя, скажы яму вось што.
    ШарнГарава: Я слухаю.
    Канва:
    Беручы пад увагу набажнасьць маю і цноты сваіх дзядоў і што ў гэтай любві Шакунталы к табе заслугі маёй няма, ты павінен яе з пашанаю прыняць і чціць, як другіх дружын. На астатняе воля лёсу ды нябёс, ня ў змозе мы тут рашаць.
    [97]3
    Шарніарава: Добра, я запомніў.
    Канва: (да Шакунталы) Дзіця маё, паслухай маю параду. Хоць я жыву ў лесе пустэльнікам, але трошкі ведаю і сьвет.
    1	Дрэва Ficus Glomerata, якое выдзяляе белую, як малако, смалу.
    2	Памер агуа-.
    3	Памер sardulavikridita-.
    ШарнГарава: Няма нічога, што не было б вядома мудрацу.
    Канва: Калі нарэшце дабярэсься да мужавага дому, паслухмянься старэйшым, іншым сужанкам ласкавай сяброўкай будзь, не гнявіся на мужа, нават калі ён пакрыўдзіў цябе няўзнак, паважай сваіх слуг і шчасьцем анідзе сваім не хваліся ты.
    Маладзіца такая гонар для сям’і, свавольніца ж ганьбіць род.
    [98]1
    Мо Гаўтамі нешта дадасьць?
    Гаўтамі: Лепшай парады і не дасі. Дачушка, запомні ўсё як сьлед.
    Канва: Падыдзі, дзіця маё, абдымі мяне й сябровак у апошні раз.
    Шакунтала: Як, і Прыйамвада з Анасуйай таксама вяртаюцца з табою?
    Канва: Дзіця маё, калі-небудзь і яны выйдуць замуж. Таму ім нельга да князя ў палац. 3 табою пойдзе Гаўтамі.
    Шакунтала: (абдымаючы бацьку) Адлучае мяне лёс ад бацькоўскага дому, як вырываюць сандалавае дрэўца са схілаў Мялайі2, каб пасадзіць у новым месцы. Ці прыжывуся я на чужбіне?
    Канва: Навошта сябе так мучыць?
    Ты жанчына ужо, больш не дзіця, а муж твой вялікі князь. Прамінацьмуць твае ў клопатах дні, княгіняй няпроста быць. А затым у цябе родзіцца сын, як сонца на ўсходзе дня, і тузе па айцу месца ужо ня будзе ў тваіх грудзях. [99]3
    (Шакунтала прыпадае да бацькавых ног.) Хай збудзецца ўсё, што я прадказаў табе!
    1 Памер sardUlavikridita-.
    2 Malayaгоры ў паўднёвай частцы Заходніх Ггатаў. Іх схілы асабліва багатыя на зарасьці сандалавых дрэў.
    3 Памер harim-.
    Шакунтала: (падышоўшы да сябровак) Абдымеце мяне і вы!
    Сяброўкі: (разам абняўшы Шакунталу) Калі раптам князь не адразу цябе прызнае, пакажы яму той пярсьцёнак зь ягоным імем, што ён падарыў табе.
    Шакунтала: Дарагія, нешта мне ад вашых слоў не па сабе. Сяброўкі: Ня бойся, мілая! Любові без трывогі не бывае.
    ШарнГарава: Ужо поўдзень. Трэба пасьпяшацца.
    Шакунтала: (гледзячы ў бок пустэльні) Тата, калі я зноў пабачу нашу пустэльню?
    Канва: Діця маё,
    шмат год прабыўшы сужаной самае Дарыцы1
    і неадольнага свайго ажаніўшы сына,
    ты разам з мужам, што яму перадасьць праўленьне,
    у пустынь вернесься ізноў, каб знайсьці спачынак. [ 100]2
    Гаўтамі: Дачушка, час выходзіць, пара ў дарогу. Адпускай ужо бацьку. (Крыху счакаўшы.) He, так яна яго ніколі не адпусьціць. Пане, прашу Вас, вяртайцеся ўжо дамоў.
    Канва: Дзіця маё, мяне ў пустэльні чакаюць справы.
    Шакунтала: (яшчэ раз аббымаючы бацьку) He тужыце па мне, тата. Вы і так зашмат мардуеце сябе суворай жарбою.