Аповед пра Шакунталу
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 218с.
Мінск 2018
Анасуйа: Мне здаецца, ён ухваліць іх адружаньне.
Прыйамвада: Чаму?
Анасуйа: Як чаму? Ён жа ад самага пачатку хацеў выдаць яе за самага дастойнага чалавека. А калі лёс сам знайшоў ёй такога мужа, чаму б Канву ня быць задаволеным?
Прыйамвада: Можа, і так. (Гледзячы на свой кошыкз кветкамі.) Я думаю, кветак для аброку ўжо хопіць.
Анасуйа: Нам яшчэ трэба ўшанаваць нябёснага апекуна нашай Шакунталы.
Прыйамвада: Але-але, тады лепей назьбіраць яшчэ крыху. Зьбіраюць кветкі.
За сцэнаю.
Хто прывітае мяне ў гэтай пустэльні?
Анасуйа: (прыслухоўваючыся) Здаецца, у нас госьці.
Прыйамвада: Шакунтала дома. (Сама сабе.) Але сэрца яе сёньня далёка.
Анасуйа: Добра, гэтых кветак ужо хопіць.
Ідуць дамоў. За сцэнаю.
Ты сьмееш грэбаваць такім госьцем, як я?! Ну што ж, як ты ня бачыш прад сабой старога руша, так той, аб кім ты летуціш самазабыўна, няхай цябе не прыгадае пры сустрэчы, як п’яны той, што сваіх слоў ня можа ўспомніць! [81 ]1 Прыйамвада: Бяда-бяда! Я гэтага й баялася. Шакунтала цяпер такая расьцярушаная відаць, зь няўвагі пакрыўдзіла кагосьці.
Анасуйа: (гледзячы наперад) He кагосьці, а самога вялікага мудраца Дурвдсаса2, што слыне сваёй гняўлівасьцю! Пракляў нашу Шакунталу й мала не бяжыць з пустэльні вось так разьюшыўся!
Прыйамвада: Авохці, нішто ня паліць так моцна, як агонь жарбіцкага праклёну!
1 Памер vamsasthavila-.
2 Durvasas‘дрэнна адзеты, паўголы’ знакаміты веляруш, які ўважаецца зямным увасабленьнем Шывы. У пуранах ёсьць нямала гісторый пра яго праклёны з розных нагодаў. Напрыклад, аднойчы Дурвасас пракляў бога Індру толькі за тое, што ягоны сын упусьціў на зямлю гірлянду з кветак, якую падносіў мудрацу. У выніку таго праклёну пачалі чэзнуць усе расьліны на зямлі, а чарты сталі перамагаць багоў. У выпадку Шакунталы Дурвасас так моцна разгневаўся яшчэ і таму, што добрае прыйманьне госьця ў Індыі было сьвятым абавязкам, і яго парушэньне лічылася вялікім грахом.
Анасуйа: Хутчэй, дагані яго, пакланіся ў ногі ды вярні назад! А я пакуль што прыгатую яму вады абмыць ногі.
Прыйамвада: Ужо бягу. (Выходзіць.)
Анасуйа: (спатыкнуўшыся) Вось няўклюда, так расхвалявалася, што спатыкнулася ды ўпусьціла кошык з кветкамі. (Зьбірае кветкі.)
Вяртаецца Прыйамвада.
Прыйамвада: Хто ж уціхамірыць такога гневаша?! Я крыху залагодзіла яго і толькі.
Анасуйа: Ужо нямала. Расказвай, як усё было.
Прыйамвада: Калі ён не захацеў вяртацца, я ўпала яму ў ногі ды стала благаць: «Многашаноўны Дурвасас, успомні ранейшую пабожнасьць нашай сяброўкі й даруй ёй гэты праступак! He пазнала цябе сьвятароўна, не разглядзела тваёй вялікай жарбы!»
Анасуйа: А ён?
Прыйамвада: А ён кажа: «Сказанага ня вернеш. Словы мае павінны зьдзейсьніцца. Але праклён спадзе, як толькі ейны муж убачыць тое ўпрыгожаньне, што раней падарыў ёй». I зьнік.
Анасуйа: Ну, цяпер можна ўздыхнуць спакойна. Калі князь ад’яжджаў, ён даў на памяць Шакунтале свой пярсьцёнак, на якім выгравірана ягонае імя. Гэта яе і ўратуе.
Прыйамвада: Хадзем, трэба правесьці для яе абрад.
Ідуць.
Прыйамвада: (гледзячы) Глядзі, вунь і наша мілая Шакунтала, сядзіць нерухома, апёршы галаву на левую ручку. Як намаляваная! У сваёй тузе па князю яна й сама сябе не заўважае што ўжо казаць пра гасьцей!
Анасуйа: Ня будзем ёй расказваць пра тое, што здарылася. Нам трэба яе берагчы. Ты ж ведаеш, якая яна легкаранная.
Прыйамвада: Так-так. Хто ж палівае язьмін гарачаю вадою?! Выходзяць.
Уваходзіць Канваў вучань, толькі што прачнуўшыся.
Вучань: Шаноўны Канва толькі што вярнуўся з падарожжа й загадаў мне даведацца, каторая гадзіна. Выйду на двор ды гляну, колькі ночы яшчэ засталося. (Выходзіць і глядзіць.) Авохці мне, ужо сьвітае!
Вунь Месяц хіліцца ужо да гары Заходняй, а вунь чырвоных скакуноў паганяе Золак1. Адзін заходзіць, а другі узыходзіць сьветач застыў, нібыта усябыт, у бясчасьсі шэрым. [82]
Схаваўся месяц і з сабой скраў красу лілеі, і ўжо яна і не яна успамін, ня болей.
Ах, цяжка любага кахаць, калі ён далёка, таму й асунулася так у тузе Канвоўна. [83]2
Анасуйа: (уваходзячы, рэзка адкідвае занавеску)3 Хоць я й жыву ў пустэльні, але нават я разумею, што князь абышоўся з Шакунталай бессаромна.
1 yaty ekato ‘stasikharam patir osadhindm / aviskrtarunapurahsara ekato ‘rkah ДС ‘3 аднаго боку едзе да Заходняй гары Пан лекавых траў [= Месяц], / з другога боку Сонца, чый папярэднік Аруна ўжо паказаўся’. Уяўлялася, што сонца ўзыходзіць і заходзіць над дзьвюма горамі, якія называюцца адпаведна Udaya‘усход’ і Asta‘захад’. Aruna‘барвовы, чырванаваты’ вазьнічы ў Сонцавай калясьніцы, запрэжанай сямю коньмі альбо адным сямігаловым канём.
2 82-83 памер vasantatilaka-.
3 Сцэна аддзялялася ад прыбіральні сьценкаю зь дзьвюма дзьвярыма, якія закрываліся занавескаю. Калі пры ўваходзе трэба было перадаць пасьпешнасць, узбуджэньне, радасьць, смутак ці іншае моцнае перажываньне, то актор рэзка адкідваў занавеску.
Вучань: Пайду скажу настаўніку, што пара чыніць ранішні абрад. (Выходзіць.)
Анасуйа: Вось і раніца прыйшла. Але чым заняцца? Ногі ня слухаюцца, звычныя справы валяцца з рук. Эх, такая мілая дзяўчына, з чыстым сэрцам, а даверылася гэтаму здрадніку. I яны яшчэ завуць гэта каханьнем! Хаця не, князь тут ні пры чым. Гэта ўсё Дурвасасаў праклён. Іначай як бы ён мог так прыгожа гаварыць, а потым не перадаць і вестачкі?! Так-так, трэба паслаць яму пярсьцёнак, які ён пакінуў Шакунтале. Але каго папрасіць? Пустэльнікі люд суровы, спачуваньня ў іх мала. I хоць нашай віны тут няма, я ніяк не магу наважыцца расказаць айцу Канву, што Шакунтала пашлюбавалася з Душйантам і зацяжарыла ад яго. Што ж нам рабіць?
Уваходзіць Прыйамвада.
Прыйамвада: (радасна) Анасуйа, хадзем хутчэй! Трэба адсьвяткаваць Шакунталін ад’езд!
Анасуйа: Які яшчэ ад’езд?
Прыйамвада: Слухай, я толькі што хадзіла да Шакунталы спытацца, як ёй спалося, і...
Анасуйа: I?
Прыйамвада: Яна сядзела з пахіленай ад сораму галавой, а айцец Канва абдымаў яе й суцяшаў: «Не журыся, мілая! Хоць дым і засьціў аброчніку вочы, аброк усё ж патрапіў у агонь. Дачушка, мае клопаты пра цябе далі плён як веда, перададзеная добраму вучню1. Аб іх я не шкадую ані! Сягоньня ж я дам табе ў суправоднікі сваіх вучняў, каб яны адвялі цябе да законнага мужа.
1 ЗП 2.114: «Прыйшоўшы да сьвятара, Веда сказала: “Я твой скарб, барані мяне. He перадавай мяне агудніку, тады я змагу стаць вельмі магутнаю”».
Анасуйа: Але хто расказаў усё айцу Канву?
Прыйамвада: Голас зь неба1 прамовіў верш, калі ён увайшоў у сьвяцілішча агню.
Анасуйа: (у зьдзіве) I што было ў вершы?
Прыйамвада: (гаворачы на санскрыце)
Знай, сьвятару: дочка твая, як мімоза ў сабе агонь2, плод носіць бліскучы князеў на прыдобу ўсім жывым!
[84Р
Анасуйа: (абняўшы Прыйамваду) Я так рада, дарагая, так рада! Але і сумна мне ўвадначас, калі падумаю, што ўжо сёньня Шакунтала нас пакіне.
Прыйамвада: Дарагая, нам сёньня нельга сумаваць. Хай Шакунтала нарэшце парадуецца.
Анасуйа: Добра, я пастараюся. Трэба сабраць для праводзін тое-сёе. Вунь там, на мангавай галінцы, вісіць какосавая пушачка, а ў ёй сьвежы вянок з кесар. Схадзі прынясі. А я тым часам прыгатую фарбу з жоўтага парашку, прошчавай гліны ды сьцяблінак пальчатніку4.
Прыйамвада: Ужо іду.
Анасуйа выходзіць. Прыйамвада дастае вянок.
1 asaririnya vaca ДС «бесьцялесным голасам [было расказана]».
2 sarni‘Mimosa Suma’ дрэва зь цьвёрдай і легкапалкай драўнінай. Яго ўжываюць, каб распальваць сьвяты агонь. Паводле аднаго паданьня, Гандгарвы параілі Пурурувасу здабыць для аброку агонь, пацёршы дзьве палачкі адну са смакоўніцы, а другую зь мімозы. Паводле ж другога паданьня, багіня Парваці, Шывава жонка, будучы аднойчы пад уплывам вялікай жарсьці, села адпачыць на дрэва sami і тым самым распаліла ўнутры яго агонь.
3 Памер sloka-.
4 dtirva‘Panicum Dactylon сьвятая трава.
За сцэнаю.
Гаўтамі, скажы ШарнГараву ды астатнім вучням зьбірацца ў дарогу: яны паедуць разам з Шакунталай!
Прыйамвада: (прыслухоўваючыся) Анасуйа, хутчэй! Ужо завуць пустэльнікаў, што паедуць у Гастыняпуру1.
Уваходзіць Анасуйа з фарбаю ў руках.
Анасуйа: Хадзем-хадзем, дарагая!
ІОуць.
Прыйамвада: (аглядаючыся) А вунь і Шакунтала, ужо вымыла на золку валасы. А побач стаяць пустэльніцы, сыплюць асьвечаным рысам і зычаць ёй шчасьця2. Хадзем да яе.
Пабыхобзяць.
Уваходзіць Шакунтала з трыма пустэльніцамі.
Першая пустэльніца: (да Шакунталы) Прымі ж нарэшце тытул вялікай княгіні3 на знак мужавай да цябе пашаны.
Другая пустэльніца: Дзіця, хай народзіш ты вялікага асілка!
Трэцяя пустэльніца: Дзіця, хай шануе заўжды цябе муж!
Даўшы добраславеньні, пустэльніцы выходзяць.
Сяброўкі: (падышоўшы) Хай будзе шчасным тваё абмыцьцё!4
1 hastinapura(УІ hastinanagara-, што тое самае) гл. с. 28. У гіндзі, аднак, канцавы «а» звычайна не вымаўляецца, таму назва гораду гучыць як «Гастынапур» менавіта гэтая выява ўжываецца цяпер найчасьцей.
2 Ідзецца пра svastivacana(ka)~ ‘зычэньне ўдачы / шчасьця’ кароткі абрад, які праводзіцца перад аброкам ці іншаю ўрачыстасьцю (у дадзеным выпадку праводзінамі). Падчас яго зямля пасыпаецца асьвечаным вараным рысам і чытаюцца адпаведныя малітвы.
3 mahadeviгалоўная князева жонка.
4 Абмыцьцё, ці абмыў абрад ачышчэньня, які чыніцца раніцай. Па-
Шакунтала: Вітаю вас, дарагія сяброўкі! Сядайце сюды!
Сяброўкі: (сядаюць, трымаючы ў руках вянок і пушачку з фарбаю) Стой нерухома, мы нанясём ашчасныя азнакі.
Шакунтала: Дзякуй вам вялікі! Ці будзеце калі яшчэ мяне ўбіраць, як цяпер? (Плача.)
Сяброўкі: Ну-ну, мілая, ня сьлед плакаць у гэты шчасьлівы час. (Выціраюць ёй сьлёзы ды пачынаюць убіраць.)
Прыйамвада: Ты вартая найдаражэйшых аздобаў, а нам прыходзіцца ўбіраць цябе чым папала.
Уваходзяць два юныя пустэльнікі з аздобамі.
Юныя пустэльнікі: Вось аздобы для нашай паненкі.
Дзяўчаты глядзяць на іху зьдзіўленьні.
Гаўтамі: Ндрада, сынку, адкуль яны ўзяліся?
Нарада: Сілаю айца Канвы.
Гаўтамі: Стварэньне ягонай мысьлі?
Гаўтама: He зусім. Айцец Канва паслаў нас нарваць для Шакунталы кветак. Толькі мы падышлі да дрэваў, як бачым:
на галінцы сукенка белая вісіць, як поўня, зіхціць ядваб;
са ствала нацякла чырвоная камедзь для ножак выдатны лак1; а з каронаў на тонкіх пруціках-руках усякіх аздобаў нам падалі лесавіцы й зьніклі, нібы сон, але дабраслаўны сон. [85]2