Аповед пра Шакунталу

Аповед пра Шакунталу

Выдавец: Янушкевіч
Памер: 218с.
Мінск 2018
34.01 МБ
Хоць напятая майго цяціва лука, мне стралы ужо не пусьціць у гожых ланяў, што каля яе жытла так вабна скачуць то ад іх красуня наўчылася какецтву. [37]1 Мадгавйа: (гледзячы на князя) Кажа адно, а думае другое. Крычу, нібыта ў пустыні.
Душйанта: (з усьмешкаю) Што другое? Я акурат думаў, што ня варта грэбаваць сяброўскаю парадай.
Мадгавйа: Тады доўгіх пану гадоў! (Зьбіраецца пайсьці.) Душйанта: Дружа, пастой! Даслухай да канца.
Мадгавйа: Добра, выкладвай.
Душйанта: Калі адпачнеш, я хачу, каб ты дапамог мне ў адной справе яна няцяжкая.
Мадгавйа: Даесьці цукеркі?
Душйанта: He, зараз скажу.
Мадгавйа: Даўно пара.
Душйанта: (у бок прыбіральні) Ці ёсьць хто побач?
Уваходзіць брамнік Райватака.
Райватака: (пакланіўшыся) Што загадаеце, гаспадару? Душйанта: Райвдтака, пакліч ваяводу.
Райватака: Слухаю! (Выйшаўшы, вяртаецца з ваяводам.) Гас-
1 Памер puspitagra-.
падар мае штосьці загадаць. Вунь ён стаіць і глядзіць на нас. Падыходзь, пан, бліжэй.
Бгадрасэна: (гледзячы на князя) Хоць паляваньне ўважаецца за грэх, але князю яно йдзе толькі на карысьць. Толькі гляньце, як лёгка рука тугую можа напяць цяціву, засмагла на сонцы цела сьпёка яму ня страшна, худы, але цягавіты, стройны, высокі, дужы і горны наўрад ці слон зь ім зможа зраўнацца ў сіле. [38]1 (Падышоўшы.) Перамогаў спадару! У лесе поўна зьвярыных сьлядоў. Чаму ж мы разьбілі лягер?
Душйанта: Астыў мой лавецкі запал. Дый Мадгавйа асуджае наша паляваньне.
Бгадрасэна: (у бок да блазна) Дружа, стой на сваім, а я табе падыграю. (Гучна.) Гэты дурань вярзе абы-што. I сам спадар таму доказ. Толькі падумайце.
Паляўнічага цела стройнае заўжды, напругі яму няўцяж. Навучаецца ён у дзікай зьверыне і страх прыкмячаць, і гнеў, а між лучнікаў той найславіцца, які ў рухомую лучыць цэль! Памылкова за грэх мысьліўства уважаць забавы ляпей няма! [39]2
Мадгавйа: Ідзі ты са сваім паляваньнем на сухі лес! Князь толькі ачомаўся ад усёй гэтай беганіны, а ты зноў за сваё! Box, дапалюесься ты трапіш у пашчу якому сапселаму мядзьведзю, што ня супраць паласавацца чалавечынкай.
1 Памер таііпі-.
2 Памер sardiilavikridita-. У ЗП 7.46-50 паляваньне называецца адным зь дзесяці грахоў, якім не павінен падпадаць князь. Грахі, узьніклыя
з прагі, губяць праўду (дгарму) і карысьць, а ўзьніклыя з гневу адбіраюць жыцьцё. Аднак ваявода кажа, што Душйанты гэта не датычыць.
Душйанта: Дарагі Бгадрасэна, мы знаходзімся каля пустэльні, таму я не магу паслухацца тваёй парады.
Хай сягоньня быкі купаюцца удосьць і муцяць ваду ў ставе; хай алені ў цяні разгалістых кадамб1 спакойна жуюць траву; хай дзікі ля ракі бясстрашна ў трысьнягу капаюць сабе карані натрудзіўся мой лук учора зь цецівой, няхай адпачне цяпер.
[40]2
Бгадрасэна: Як спадарава ласка.
Душйанта: Вярні паляўнічых. I скажы нашым жаўнерам, каб не трывожылі пустэльні.
У кожным пустэльцы, і найрахманым, хаваецца жар унутры пякучы.
Так сонечны камень, хоць сам халодны, ў бязвоблачны дзень апякае скуру. [41 ]3
Бгадрасэна: Як спадар загадае.
Мадгавйа: Ідзі давай са сваім паляваньнем, рабыніч!
Ваявода выходзіць.
Душйанта: (гледзячы на сьвіту) Панове, здымайце свой паляўнічы рыштунак. А ты, Райватака, вяртайся на свой пост.
Сьвіта й Райватака выходзяць.
Мадгавйа: Машку адагналі. Мо пасядзім цяпер у цяньку? Бачыш вунь той шырокі камень? Там і табе хопіць месца, і мне.
Душйанта: Вядзі!
Мадгавйа: Ідзі за мною.
1 kadamba‘Nauclea Cadamba’ вечназялёнае трапічнае дрэва з аранжавымі шарападобнымі кветкамі.
2 Памер sdrdulavikridita-.
3 Памер upajdti-.
Падышоўшы да каменя, сядаюць.
Душйанта: Эх, Мадгавйа, табе невядома, што такое зрок. Ты ж яшчэ ня бачыў наймілазрочнага, што ёсьць на сьвеце.
Мадгавйа: Але ж васпан сядзіць перада мною.
Душйанта: Знаю, знаю, кожны ўважае прыгожым нешта сваё, але я кажу пра Шакунталу, аздобу гэтай пустэльні.
Мадгавйа: (сам сабе) Добра, ня буду падсыпаць жару. (Гучна.) Дружа, калі яна пустэльнікава дачка, ты ня можаш да яе сватацца. Навошта ты ўвогуле на яе глядзіш?
Душйанта: Думкі нашчадкаў Пуру ніколі не спыняюцца на забароненым.
Яна дочка самой Мэнакі,
што кінула дзіця ў гарах, а Канва, падабраўшы, ў сябе ўзгадаваў,
нібыта куст гучок язьміну. [42]1
Мадгавйа: (расьсьмяяўшыся) Ты як той чалавек, які, аб’еўшыся фінікаў, захацеў кіслага тамарынду. Усе красуні палацу твае, а ты марыш пра нейкую там пустэльніцу.
Душйанта: Яшчэ ня бачыў яе, а ўжо судзіш.
Мадгавйа: Відаць, яна сапраўды прыгожая, раз выклікае ў цябе такое захапленьне.
Душйанта: Так і ёсьць, дружа.
Ці Богам створана яна як гатовы вобраз, ці ўсё зямное хараство ён сабраў спачатку?
Самой багіняю красы мне яна здаецца
і ўсемагутнасьці Тварца неаспрэчным знакам. [43]2
1 Памер агуа-.
2 Памер vasantatilaka-.
Мадгавйа: Калі так, яна пасароміць любую красуню.
Душйанта: I я думаю гэтаксама.
Яна як цьвет, яшчэ ня нюханы, як вець, поўная пладоў, як мёд у сотах, як алмаз, які яшчэ трэба аграніць.
Ня знаю я, ці ёсьць на сьвеце хоць адзін, варты пекнаты яе, хіба што той, хто свой сьвятарны доўг выканаў спаўна. [44]’
Мадгавйа: Тады хутчэй ратуй яе, пакуль яна ня трапіла ў рукі якому пустэльніку з наалеенай2 мазгаўнёй.
Душйанта: Яна залежыць ад свайго бацькі Канвы, а яго цяпер няма дома.
Мадгавйа: А ты ёй падабаесься?
Душйанта: Ня ведаю, дзяўчаты-пустэльніцы ад прыроды сваёй сарамлівыя.
Калі я побач стаяў, то глядзела ўбок і усьміхалася ўкрадкай, але ж ня мне. Так сьціпліня заступае пачуцьцям шлях, але і вельмі скрываць не скрывае іх. [45]3
Мадгавйа: А ты думаў, яна табе на калені залезе, ледзь пабачыць?
Душйанта: Вядома, не, і ўсё ж, калі сыходзіла, яна амаль паказала, што кахае мяне.
Мяне пакінула ледзь-ледзь, як зьнянацку крыкне: «Аёй! Парэзала нагу аб траву я. Стойце!»
1 Памер sikharini-.
2 УІ «бліскучай ад міндальнага алею». Пустэльнікі галілі галовы, пакідаючы толькі адну пасму на макаўцы. ЗП 2.65: «Абрад пастрыганьня сьвятару належыць праводзіць у шаснаццаць год».
3 Памер dnitavilambita-.
I, павярнуўшыся ў мой бок, вызваляці стала сваю сукенку, што нібы на сучку засела. [46]1
Мадгавйа: Я б на тваім месцы паклапаціўся аб прыпасах, a то цябе ад гэтага гаю цяпер не адарваць.
Душйанта: Дружа, трэба прыдумаць нейкую прычыну, каб вярнуцца ў пустэльню.
Мадгавйа: Нейкую?! Ты ж князь!
Душйанта: I?
Мадгавйа: Скажы, што прыйшоў сабраць падаткі. Шостую частку рысу, напрыклад.
Душйанта: Дурню! Пустэльнікі плацяць зусім іншы падатак даражэйшы й за гару самацьветаў2.
Нявечная дань, што праўцы са звычайных бяруць людзей. Лясных жа трудоў шасьціна незьнікомы й навечны скарб.
[47?
За сцэнаю.
Нарэшце мы знайшлі яго.
Душйанта: (прыслухваючыся) Якія важныя й спакойныя галасы. Мусібыць, гэта пустэльнікі.
Уваходзіць брамнік.
Райватака: Перамогаў табе, гаспадару! Каля дзьвераў чакаюць два юныя пустэльнікі.
Душйанта: Прасі іх увасьці.
Райватака: Слухаю!
1 Памер vasantatilaka-.
2 ЗП 7.133: «Нават паміраючы, князь ня мае браць падатак [ежаю] зь ведазнаўцы. He павінен ведазнаўца галадаць у ягонай краіне».
3 Памер sloka-.
Выходзіць і вяртаецца з пустэльнікамі.
Сюды, панове.
Гаўтама: (разглядаючы князя) Такая веліч! Гэта ўнушае надзею. Зрэшты, гэта й нядзіўна для князя, які амаль што сьвяты1.
Хоць і яму шматуцешны палац за лясную пустэльню, сілу жарбы яго множыць штодня абарона падданых.
Самаўладар2, ён апеты даўно у хвалебнах Гандгарваў славай двайной: як звыцяжлівы князь і як мудры маўчальнік3.
[48]
Другі пустэльнік: Гаўтама, дык гэта і ёсьць Душйанта, сябар самога Індры?
Гаўтама: Так, гэта ён.
Другі пустэльнік: Няма дзіва тады, што
гэтакі муж, што рукой заваліць можа мескую браму, ўсю сам-адзін бараняе зямлю ў цёмным поясе мораў.
Нават багі, што ў адвечнай барні прабываюць з чартамі, луку яго давяраюць ня менш, чымся Індравай ваджры4. [49]5
Абодва пустэльнікі: (падыходзячы да князя) Перамогаў табе, княжа!
1 Душйанта быў князь-рушам (rajarsi-), г. зн. дасягнуў стану сьвятога мудраца, не пакідаючы сваіх княскіх абавязкаў. Сярод іншых слынных князь-рушаў можна згадаць Продка (тапй-), Пурураваса ды Вішвамітру.
2 vasin‘які валодае сабою, кантралюе свае пачуцьці’.
3 muni‘мудрэц, аскет’. Вытворнае ад яго слова тайпаазначае ‘маўчаньне, маўклівасьць’ адсюль пераклад «маўчальнік».
4 vajra‘пярун; алмаз’. Паводле паданьняў, ваджра была выраблена богам Тваштарам з касьцей мудраца Дадгйоча дзеля забойства зьмея Врытры: «загубіў дзевяноста дзевяць / варагоў касьцямі Дадгйача / бесьпярэчна усьмерціў Індра» (РВ 1.84.13).
5 48-49 памер mandakranta-.
Душйанта: (падымаючыся з крэсла) Вітаю вас, панове!
Абодва пустэльнікі: Спору табе! (Прапаноўваюць яму плады.) Душйанта: (прымаючы паднашэньне й кланяючыся) Магуя дазнацца прычыну вашага прыходу?
Абодва пустэльнікі: Жыхары пустэльні даведаліся, што ты тут, і просяць...
Душйанта: Хутчэй загадваюць.
Абодва пустэльнікі: Рэч у тым, што ў нябытнасьць багавітага Канвы нашу пустэльню пачала трывожыць нечысьць. Таму мы просім, каб ты са сваім вазьнічым застаўся на пару дзён у гаі ды абараніў нас сваёю прысутнасьцю.
Душйанта: Палічу за гонар.
Мадгавйа: (да князя) Вось табе і прычына.
Душйанта: (усьміхаючыся) Райватака, скажы майму вазьнічаму, каб хутчэй прыгнаў поваз ды прынёс мой лук са стрэламі. Райватака: Слухаю, Вашамосьць! (Выходзіць.)
Абодва пустэльнікі: (радасна)
Ты варты нашчадак, княжа, мнагавартых сваіх дзядоў, што ўсіх сябе прысьвячалі абароне усіх слабых. [50]1 Душйанта: (пакланіўшыся) Ідзеце наперад, а я неўзабаве вырушу сьледам.
Абодва пустэльнікі: Перамогаў табе! (Выходзяць.)
Душйанта: Мадгавйа! А ты хіба ня хочаш пабачыць Шакунталу?
1 Памер sloka-. УІ apannabhayasattresu diksitah ‘пасьвячалі сябе саттрам выдаленьня страху ўбольненых’. Словам sattraзавецца вялікі аброк Сомы ды ўсякі абрад ці дабрачын, роўны ў плёне гэтаму аброку. Іншымі словамі, князі пасьвячалі сябе абраду абароны тых, што чыняць абрады.
Мадгавйа: Згараў ад нецярпеньня... пакуль не пачуў пра нечысьць.
Душйанта: Ня бойся! Ты ж будзеш увесь час каля мяне.
Мадгавйа: Ну, тады я спакойны. I нечысьць пабачу, і тваю Шакунталу.
Уваходзіць брамнік.
Райватака: Гаспадару, калясьніца гатовая й чакае Вашага пераможнага ад’езду. Але з гораду толькі што прыбыў нейкі Карабгака з пасланьнем ад княгіні-маці'.