• Газеты, часопісы і г.д.
  • Аповед пра Шакунталу

    Аповед пра Шакунталу


    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 218с.
    Мінск 2018
    34.01 МБ
    4 10.2 УІ sloka-. Заменены на malini-. 11-12 памер sloka-.
    5 Памер агуа-.
    Пустэльнік: He, прымаць гасьцей ён пакінуў сваю дачку Шакунталу, а сам выправіўся да Сомавай прошчы1, каб адхіліць злую долю, што пагражае дзяўчыне.
    Душйанта: Добра. Я загляну да яе. Хай пабачыць маю набожнасьць і перадасьць усё бацьку.
    Пустэльнік: А мы пойдзем далей. (Пустэльнікі выходзяць.)
    Душйанта: Вазьнічы, едзьма. Хай від сьвятой пустэльні ачысьціць нас!
    Вазьнічы: Слухаю, вячысты.
    Едуць.
    Душйанта: (азіраючыся вакол) I бяз слоў таго пустэльніка адразу відаць, што гэта лес пустэльнікаў.
    Вазьнічы: Чаму?
    Душйанта: Хіба ты ня бачыш? Тут
    птушаняты з дупла раскг'далі рыжы у засені пышных дрэў, на каменьні там-сям у промнях залатых міндальны2 зіхціць алей, і даверлівы зьвер, пачуўшы галасы, ад нас не ўцякае прэч, і дарога к рацэ ў барозенках вады, што з лах жарбітоў цякла.
    [14]3
    Глядзі, а вунь там
    дрэвам канаў ветразыбкая плынь амывае карэньне,
    кветак іх бель ледзь асмужыў дымок ад аброчнага масла4,
    1 tirtha‘брод’ (ад \tr ‘перапраўляцца’) сьвятое месца паломніцтва ў Індыі. Звычайна яно месьціцца каля ракі ці крыніцы. Згаданая прошча знаходзіцца ў сучасным штаце Гуджарат.
    2 irigudiTerminalia Catappa, ці індыйскае міндальнае дрэва. Князь хоча сказаць, што на камянёх расьціралі міндальныя арэхі.
    3 Памер sardulavikridita-.
    4 У аброчны агонь прынята ўзьліваць топленае масла.
    трохі ж далей, на разлогім лужку, дзе пакошана дарбга1, ходзяць сабе ды жуюць мураву аляняты бяз страху. [ 15]2
    Вазьнічы: Усё так.
    Душйанта: (памарудзіўшы) Ня варта турбаваць жыхароў пустэльні. Спыні поваз тут, я сыду.
    Вазьнічы: Я трымаю вожкі. Хай вячысты спускаецца.
    Душйанта: (сышоўшы)У пустэльнютрэбаўваходзіцьусьціплай адзежы. Вось, вазьмі. (Перадае вазьнічаму сваю зброю Ьы аздобы.) Пакуль я буду ў пустэльні, намачы коням сьпіны.
    Вазьнічы: Добра. (Выходзіць.)
    Душйанта: (ідзе\ аглядаючыся) А вось і ўваход у пустэльню.
    Ану ўвайду. (Уваходзячы, адчувае паторгваньнеў правай руцэ4.)
    Ціха й спакойна ў пустэльні сьвятой, чаму ж дрыжыць тады правіца?!
    Пэўна, ўсюды нас цікуе лёс -
    адно каб зачыніць за сьпінай дзьверы. [16]5
    За сцэнаю.
    1 darbha‘Роа cynosuroides’ сьвятая трава ў Індыі. Ёю высьцілаюць месца аброку, зь яе ж робяць сабе посьцілкі сьвятары. У дарбгі доўгае лісьце зь вельмі вострымі канцамі.
    2 Памер mandakranta-.
    3 parikramya ДС ‘ідучы колам’ рух на далёкія адлегласьці паказваўся абыходам сцэны па коле адзін ці некалькі разоў. У перакладзе гэтая рэмарка перадаецца проста дзеясловам «ісьці».
    4 nimittam sdcayan ДС ‘паказвае знак’. Пад nimittaразумеецца ўсякі знак (як, напрыклад, паторгваньне рукі ці павека), які ўказвае на будучыя падзеі. Для мужчыны паторгваньне ў правым баку цела ўважаецца шчасьлівым знакам, у левым жа дрэнным; для жанчын усё наадварот.
    5 УІ памер агуа-. Заменены на udgdtha-.
    Сюды, сюды, сяброўкі!
    Душйанта: (прыслухваючыся) Ці не чалавечы гэта голас праваруч ад гаю? Пайду пагляджу. (Ідзе ды аглядаецца.) Ды гэта ж дзяўчаты-пустэльніцы вяртаюцца з ракі: вунь і збаны на плячох, ды такія невялічкія якраз ім пад стаць. Пэўна, будуць паліваць саджанцы. (Любуецца.) Якія ж яны чароўныя!
    Калі столькі ў пустэльніц красы, як ня стрэнеш, бадай, і ў княскім палацы, то павінны кветкам лясным
    саступіць садовыя месца ў садзе. [ 17]1
    Пастаю ў засені ды паназіраю. (Стаіць, разглядаючы дзяўчат.) Уваходзіць Шакунтала зь сяброўкамі. Уруках збаны з вадою.
    Шакунтала: Сюды, сюды, сяброўкі!
    Анасуйа: Шакунтала! Мне здаецца, твой бацька Канва любіць гэтыя дрэвы болей за цябе. Твая скура такая пяшчотная, як сьвежыя пялёсткі язьміну, а ён... ён кажа табе напаўняць вадою канаўкі вакол саджанцаў.
    Шакунтала: Ня толькі ў бацькавым загадзе справа. Я люблю гэтыя дрэўцы, як сваіх сясьцёр. (Палівае дрэўцы.)
    Душйанта: (сам сабе) Пэўна, гэта і ёсьць тая самая Шакунтала. Дрэнна робіць Кашйапаў сын, што прымушае дачку жыць пустэльніцай.
    Мудрэц, каторы зажадаў жарбой суворай красу такую ўтаймаваць у юным целе, усё адно што той дурны, які наважыў шам!2 галіны расьсячы лязом травінкі. [18]3
    1 Памер агуа-.
    2 sami‘Mimosa Suma’ дрэва зь вельмі цьвёрдай драўнінай.
    3 Памер vamsasthavila-.
    Добра, схаваюся за дрэвамі, каб не спалохаць яе, ды паназіраю. (Хаваецца.)
    Шакунтала: Анасуйа! Прыйамвада так туга зацягнула мне акорыну1, што яна мне муляе. Паслаб завязкі, калі ласка!
    Анасуйа: Добра. (Паслабляе завязкі.)
    Прыйамвада: (сьмеючыся) Ты лепей дакарай сваю маладосьць і пышныя грудзі. Мяне за што?
    Душйанта: Праўду кажа.
    Адзетак з кары, на рамях зьвязаны шорсткай ніткай, хаваючы грудзі, толькі дорыць ім болей вабы.
    Пад вэлюмам гэтак шэрым леташніх жоўклых лісьцяў затоена часам першых красак краса увесну. [19]
    Дадушы, гэтая адзежа з кары робіць яе толькі прыгажэйшаю.
    Як лотас, і раскай скрыты, зьзяе сваёй красою, як цёмныя плямы поўню толькі бялейшай робяць, так гэта кара ня вадзіць зграбнаму стану дзевы які ж бо убор на гожым целе ня будзе ўкрасай?! [20]2
    Шакунтала: (гледзячы наперад) Вунь у той кесары3 вецер так цікава гайдае галінкі: нібыта яны падзываюць мяне да сябе. Пайду павітаюся. (Ідзе да дрэва й абдымае яго.)
    Прыйамвада: Шакунтала, мілая, пастой на месцы з хвіліначку. Гляджу я на цябе і здаецца мне, што гэта ліяна ўецца вакол стрункай кесары.
    Шакунтала: Ат, слушна цябе назвалі Лісьлівіцай4.
    1 Адзежа з кары.
    2 19-20 памер таііпі-.
    3 kesaraMimusops Elengi, вечназялёнае дрэва, што расьце ў паўднёвай Азіі, мае вельмі духмяныя кветкі.
    4 Так з санскрыту дакладна перакладаецца імя Priyamvada-.
    Душйанта: Лісьлівіца лісьлівіцай, але кажа праўду.
    Яе вусны чырвоны цьвет, а рукі пяшчотныя, нібы сьцяблінкі.
    Чараўнічым і надным цьвятком
    пышнее юнацтва ў целе дзявочым. [21 ]1
    Анасуйа: Шакунтала, а вось сьвежая галінка язьміну, які ты завеш месяц-кветкаю2. Сабе за мужа яна выбрала статнае манГа3. Хіба ты ўжо забыла яе?
    Шакунтала: Я хутчэй сябе забуду. (Падыходзіць бліжэй, каб паглядзець.) Які чароўны час яны выбралі, каб пабрацца шлюбам! Яна красуе сьвежымі бутонамі, а ён цягнецца да яе маладымі галінкамі. (Любуецца параю.)
    Прыйамвада: Анасуйа, ведаеш, чаму Шакунтала так любуецца месяц-кветкаю?
    Анасуйа: He. Чаму?
    Прыйамвада: Яна думае, вось бы і ёй знайсьці такога прыгожага жаніха, як гэта манГавае дрэва.
    Шакунтала: Ты й пра сябе так думаеш. (Вылівае са збана ваду.) Душйанта: Ці магчыма, што ейная маці зь іншага стану, чым бацька-пустэльнік?4 Так, іначай і быць ня можа.
    1 Памер агуа-.
    2 vanajyotsna‘месяцовае сьвятло лесу’.
    3 УІ язьмін (malika-) ж. р., а манГа (sahakara-) м. р. У перакладзе ж.р. па слове «кветка». Svayamvara‘самавыбар’ старажытны звычай, Ka­ni нявеста сама выбірала сабе мужа з прыйшлых да яе жаніхоў. У МБ апісваецца свайдмвара князёўны Кунці, якая выйшла замуж за сына мудраца Вйосы Пянду. У ЗП, стварэньне якога адносяць да мяжы эраў, гэты звычай ня згадваецца.
    4 Паводле закону, князь ня мог ажаніцца з пустэльніцай. Калі ейная маці не сьвятарка, а са стану вояў, то шлюб становіцца магчымым.
    Ёй жонкай воя, несумненна, можна быці, раз дух мой зацны пакахаў яе адразу!
    Калі ў сумненьні прабывае дабрачэсны, заўсёды слушны яму шлях укажа сэрца. [22 ]
    I ўсё-такі лепей разьведаць праўду.
    Шакунтала: (узрушана) Вой, на мяне зь язьміну вылецеў чмель! (Адмахваецца ад яго рукамі.)
    Душйанта: (палка) Нават абурэньне не псуе ейнай красы.
    Куды б ураз ні паляцеў гарэза гэты, паўсюль ён ловіць незнарок красунін позірк. А тая ў страху, хоць дасюль любві ня знала, гуляе броўмі, не інакш какетка, спраўна. [23]1 Зайздросна.
    Уесься, чмелю, ты усё каля шчакі й веек трапяткіх, гудзеш пяшчотна, бы на вушка ёй сакрэт хочаш расказаць, і з надных губ крадзеш цалунак, далані ўнікнуўшы яе.
    Адно вядома мне імя, а ты ужо ўсё атрымаў. [24]2
    Шакунтала: Ратуйце, ратуйце мяне ад гэтага нахабнага чмяля! Сяброўкі: (сьмеючыся) Хто мы такія, каб цябе бараніць? Душйанту кліч, ня нас! Гэты лес пад ягонай апекаю.
    Душйанта: Самы час паказацца. Ня бо... (не дагаворваючы, сам сабе) He, так яны зразумеюць, што я князь. Добра, зраблю вось як. Шакунтала: (адышоўшы, аглядаецца) I сюды прыляцеў!
    Душйанта: (хутка падыходзячы) Гэй!
    Валадарыць тут валадар
    з радзіны Пуру, каральнік злачынцаў.
    1 22-23 памер vamsasthavila-.
    2 Памер sikharini-.
    Хто той дзёрзкі ліхадзей, што сьмее трывожыць мілых пустэльніц? [25]1 Пабачыўшы князя, дзяўчаты ніякавеюць.
    Анасуйа: Хай пан не трывожыцца! Гэта ўсяго толькі чмель напужаў нашу сяброўку. (Паказвае на Шакунталу.)
    Душйанта: (да Шакунталы) Вітаю! Ці добра жарбуецца2?
    Шакунтала, зьмяцежаная, маўчыць.
    Анасуйа: Добра-добра, асабліва з такім госьцем. Ласкава просім. Шакунтала, прынясі з буданчыка пладоў3. А гэтаю вадою можна абмыць госьцю ногі.
    Душйанта: Чую я вашы пачцівыя словы і ўжо пачуваюся як дома.
    Прыйамвада: Тады хай пан прысядзе ды адпачне з дарогі. Вунь там, у прахалоднай засені сямілісьніка4, стаіць услончык.
    Душйанта: Пэўна, і вы стаміліся ад сваіх заняткаў. Калі ласка, прысядзьце са мною!
    Анасуйа: (да Шакунталы) Трэба быць ветлівымі з госьцем. Сядайма ўсе разам! (Усе сядаюць.)
    Шакунтала: (сама сабе) Чаму ж мне так горача, калі гляджу на яго? He гадзіцца гэта для пустэльніцы!
    Душйанта: (гледзячы на дзяўчат) Як міла бачыць сяброўства такіх юных і прыгожых дзяўчат!
    Прыйамвада: (убок) Анасуйа, хто гэта? Такі таямнічы, і гаворыць так ветліва, нібыта князь.
    1 Памер агуа-.
    2 арі tapo vardhate ДС ‘ці павялічваецца жарба?’ традыцыйнае вітаньне з прадстаўнікамі сьвятарскага стану.
    3 Госьцю прапаноўвалі рыс, плады, кветкі й пітную ваду. Госьцю таксама давалі сядзеньне ды вады абмыць ногі.
    4 Дрэва saptapama‘Alstonia Scholaris’.
    Анасуйа: Мне й самой цікава. Спытаюся ў яго. (Гучна) Пан такі ветлівы, што я наважуся нешта спытацца. Які княскі род ты ўпрыгожваеш? Якая краіна сумуе ў тваю адсутнасьць? I чаму такі вытанчаны чалавек, як ты, выправіўся ў стомнае падарожжа да нашай сьціплай пустэльні?
    Шакунтала: (сама сабе) Сьмялей жа, сэрцайка! Твае ўласныя думкі ўжо прамовіла ўголас Анасуйа.
    Душйанта: (сам сабе) Адкрыцца ім цяпер ці пачакаць? Добра, скажу вось што. (Гучна) Пані, я прызначаны князем Душйантам сачыць за тым, каб пустэльнікі маглі чыніць абрады ў міры ды спакоі. Для таго я й прыйшоў у вашу пустэльню: пераканацца, што вам нічога не перашкаджае.