• Газеты, часопісы і г.д.
  • Аповед пра Шакунталу

    Аповед пра Шакунталу


    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 218с.
    Мінск 2018
    34.01 МБ
    Шакунтала: Калі вы ўхваляеце мой выбар, то я прашу вас, зрабеце так, каб князь нада мною зглянуўся. А калі не то ня згадвайце ліхам2.
    Душйанта: Цяпер ужо няма ніякіх сумневаў.
    Прыйамвада: (шэптам, да Анасуйі) Гэта зайшло ўжо надта далёка. Ягонай адмовы яна не перажыве. Мне здаецца, яе каханьне трэба толькі вітаць, бо не было яшчэ ў родзе Пуру больш вартага князя.
    Анасуйа: Твая праўда.
    Прыйамвада: (гучна) Вядома, ухваляем. Ты выбрала жаніха, вартага твайго каханьня. Куды, як ня ў мора, цячы вялікім рэкам? Хто, як ня манГа, падтрымае пяшчотны гучок язьміну?
    Душйанта: Каму, як не Вішдкхам, упадаць за маладзіком?3 Анасуйа: Як бы нам выканаць сяброўчыну просьбу каб і хутка, і тайком ад усіх?
    1 Памер агуа-.
    2 УІ sincata me tilodakam ‘узьлеце для мяне кунжутную ваду’ ідзецца пра памінальны абрад, на якім памерлым родзічам падносілі рысавыя клёцкі, прыгатаваныя на малацэ, а таксама ваду, зьмяшаную з кунжутам. Іншымі словамі, Шакунтала хоча сказаць, што, калі Душйанта яе адрыне, яна памрэ.
    3 visakhe (парны лік) месяцовае сузор’е, у якім месяц знаходзіцца з 12-га красавіка па 21-га траўня. Месяц у санскрыце м. р., таму сузор’і ўважаліся ягонымі жонкамі, дачкамі мудраца Дакшы. Улюбёнаю жонкаю Месяца была Рогіш', Вішакхы ж згадваюцца тут, відаць, таму, што дзеяньне адбываецца акурат у месяц вайшакха.
    Прыйамвада: Галоўнае прыдумаць, як тайком, а з хутка мы ўжо дамо рады.
    Анасуйа: Чаму ты так думаеш?
    Прыйамвада: Ды таму што князь кахае Шакунталу. Ты заўважыла, як пяшчотна ён на яе глядзіць? А як ён асунуўся за гэтыя дні відаць, ня сьпіць начамі.
    Душйанта: Але-але, так і ёсьць.
    Да відна я ня сплю, гэтак пячэ мне грудзі агонь любві, і бяжыць па шчацэ, капле сьляза на мой бранзалет цьмяны. He трымаецца ўжо цяжкі мэтал на шнарах былых звыцяг1 і спаўзае ўвесь час, колькі бы я ні ссоваў яго назад. [66]2
    Прыйамвада: (задумліва) А што, калі напісаць любоўны ліст? А я схаваю яго ў букет і прасачу, каб ён трапіў да князя нібыта гэта кветкі, што засталіся ад аброку?3
    Анасуйа: Прыгожая задумка, мне падабаецца. А што скажа Шакунтала?
    Шакунтала: Здаецца, няблага. А што напішам?
    Прыйамвада: Прыдумай любоўную песеньку й намякні ў ёй на сябе.
    Шакунтала: Я паспрабую. Але сэрца шчыміць пры адной думцы, што ён толькі пасьмяецца зь мяне.
    Душйанта: (радасна)
    Ён тут, нясьмелая, паклоньнік твой адданы, чыіх насьмешак ты баісься без прычыны.
    1 Ідзецца пра шнары ад цецівы.
    2 Памер harini-.
    3 Паднашэньне кветак, якія засталіся пасьля адбраду, было знакам павагі.
    Ня той напэўна, хто шукае, знойдзе шчасьце, а той, хто шчасьцю прыглянуўся ад пачатку. [67]1
    Сяброўкі: Мілая, ты недаацэньваеш сваёй прыгажосьці. Хто ж будзе хавацца пад парасонам ад сьвятла асеньняга месяца, што так прыемна халодзіць цела?2
    Шакунтала: (з усьмешкаю) Тады я згодная. (Сядзіць на лаўцы ў задуменьні.)
    Душйанта: Ах, якая прыгажосьць! Аж вочы адбірае!
    Адпаведных шукаючы слоў, так міла яна прыпадняла броўку, а на шчоках падступны пушок
    падняўся, гаворачы мне: «Кахае!» [68]3
    Шакунтала: Я прыдумала песеньку. Праўда, няма чым запісаць.
    Прыйамвада: Можаш надрапаць яе пазногцем на лотасным лісьце ён мяккі, як брушка папугая.
    Шакунтала: (надрапаўшы словы) Гатова. Паслухайце, ці добра атрымалася.
    Сяброўкі: Чытай!
    Шакунтала: (чытае ўголас)
    Што у сэрцы тваім, угадаць не магу, маё ж у гарачцы, што ты запаліў быў.
    1 Памер varnsasthavila-. 3-4: labheta va prarthayita na va sriyam / sriya durapah katham ipsito bhavet «шукальнік можа знайсьці шчасьце, а можа і не, [але] жаданы шчасьцем, як можа ён быць цяжкадаступным для яго?!»
    2 Восень у Індыі жаданая пара, калі нарэшце спадае сьпёка й праходзіць задуха ад мусонаў, але яшчэ ня так холадна, як узімку.
    3 Памер агуа-. Паднятыя валасы на целе выдаюць вялікае захапленьне альбо жарсьць вобраз, часта ўжываны ў санскрыцкай паэзіі.
    I няма мне, княжа бязжальны, цяпер ні ўдзень палёгкі, ні ўноч адхланьня. [69]1
    Душйанта: (зьнянацку падыходзячы)
    О красуня, калі любоў так мучыць цябе, то мяне спапяляе, нібы сонца, што лотасы днём
    адно закрывае, а месяц хавае. [70]
    Сяброўкі: (бачучы князя, радасна падымаюцца) Пра князя памоўка а ён і тут. Вітаем васпана!
    Шакунтала таксама хоча падняцца.
    Душйанта: He ўставай, не ўставай, мілая.
    Ад гарачкі стамілася ты хай будзе меней адным паклонам.
    Ты на кветках яшчэ паляжы:
    яны, памятыя, хутка завянуць. [71]2
    Анасуйа: Ці не ўшануе нас дарагі сябар, сеўшы побач?
    Князь сядае, а Шакунтала ў сораме адсоўваецца ўбок.
    Прыйамвада: Няма сумневу, што вы кахаеце адно аднаго. Але я, зь любові да Шакунталы, мушу нешта сказаць.
    Душйанта: Калі ласка. Ня сказанае адразу заўжды мучае потым. Прыйамвада: Князеў абавязак бараніць ад бедаў сваіх падданых, так?
    Душйанта: Так, усё слушна.
    Прыйамвада: Тады ведай, што ў гаротным стане нашай сяброўкі вінавата каханьне да цябе. Таму толькі ты можаш і мусіш уратаваць ёй жыцьцё.
    1 Памер udgatha-.
    2 70-71 памер агуа-.
    Душйанта: Наш гаротны стан узаемны. Палічу за гонар ёй дапамагчы.
    Шакунтала: (гледзячы на Прыйамваду) Калі ласка, не затрымлівай князя. Ён, пэўна, ужо зусім знудзіўся па сваіх дружынах.
    Душйанта: Вабнавокая,
    хіба ня бачыш, што сэрца маё тваё, хіба ня чуеш, як б’ецца з тваім у злад?! He сумнявайся ў пачуцьцях маіх, прашу, нібы-дакорам ня рань ужо раненага! [72]1
    Анасуйа: Але, дарагі дружа, у князёў, як мы чулі, сапраўды багата жонак. Глядзі ж, каб Шакунтала ня стала ганьбаю для сваёй сям’і!
    Душйанта: Дарагая, што я магу сказаць?
    Хоць шмат я маю дружынаў, толькі дзьвюм свой даверу род: Зямлі, падпасанай морам, і прыўкраснай Шакунтале. [73]2
    Сяброўкі: Тады мы спакойныя.
    Прыйамвада: (убок да Анасуйі) Глядзі, там бегае алянятка відаць, згубіла сваю маці. Хадзем адвядзём яго назад.
    Абедзьве зьбіраюцца пайсьці.
    Шакунтала: He пакідайце мяне вось так адну, безабароннай!
    Сяброўкі: Хіба ж ты адна? 3 табою побач абаронца ўсяе зямлі!
    Сяброўкі выходзяць.
    Шакунтала: Нашто яны мяне пакінулі?
    Душйанта: He хвалюйся. 3 табою твой пакорны слуга.
    Ці сьвежым лотасным лісьцём памахаць мне, лада, каб прахалодным вецярком тваю зьвеяць стому,
    1 Памер drutavilambita-.
    2 Памер sloka-.
    ці мо расьпісаныя хной так прыгожа ножкі
    я на калені пакладу й разатру пяшчотна? [74]1
    Шакунтала: Ня буду я сябе так няславіць перад тымі, каго шаную. (Падняўшыся, хоча пайсьці.)
    Душйанта: Красуня, сьпёка яшчэ ня спала, а ў цябе гарачка.
    He ўставай зь цьветаложку свайго, пялёны пялёстак з грудзей ня скідвай.
    Тваё цела, о крутаклубая,
    такое пяшчотнае, а сквар палючы. [74]2
    Сілаю хоча яе затрымаць.
    Шакунтала: Вядзі сябе прыстойна! Ты ж нашчадак Пуру! Хоць я і кахаю цябе, але сама сабе не гаспадыня.
    Душйанта: Мілая, ня трэба баяцца. Шаноўны Канва добра ведае закон і зразумее, што тваёй правіны тут быць ня можа.
    Шмат дочак князь-мудрацоў, як паданьні аб тым вядуць, пабраліся ў лад Гандгарваў і прызналі бацькі той шлюб!
    [76]3
    Шакунтала: Адпусьці мяне! Мне трэба яшчэ раз абгаварыць усё зь сяброўкамі.
    Душйанта: Добра, адпушчу, калі...
    Шакунтала: Калі што?
    Душйанта:
    Калі соку тваіх цнатлівых вуснаў
    паспытаю, о красуня, наастачу,
    1 Памер vasantatilaka-.
    2 Памер агуа-.
    3 Памер sloka-.
    як нэктару са сьвежай кветкі пчолка, абяцаю: адпушчутады адразу. [77]1
    Абняўшы Шакунталу, хоча прыпадняць ёй падбародак, каб пацалаваць, але яна вырываецца.
    За сцэнаю.
    Чакравдка2 дарагая! Пара разьвітвацца са сваім сябрам. Ужо цямнее.
    Шакунтала: Гэта маці Гаўтамі! Ідзе сюды, каб праведаць мяне. Хутчэй, хавайся за тымі галінамі!
    Душйанта: Добра. (Хаваецца за дрэвамі.)
    Уваходзіць Іаўтамі зь міскаю ў руках, перад ёю сяброўкі.
    Сяброўкі: Сюды-сюды, маці Гаўтамі!
    Гаўтамі: (падыходзячы да Шакунталы) Дачушка, ці спяла твая гарачка?
    Шакунтала: Так, маці, мне ўжо лепей.
    Гаўтамі: Я прынесла дарбговай вады3. Яна павінна дапамагчы. (Пырскае Шакунтале на галаву.') Хадзем, дарагая, назад у будан. Сонца ўжо сядае.
    Усе пачынаюць ісьці.
    Шакунтала: (сама сабе) Сэрцайка маё сэрцайка, чаму ж ты вагалася, калі мой каханы быў побач? А цяпер, калі ён пайшоў, шчыміш яшчэ мацней. Што ж ты нарабіла? (Спыніўшыся на паўдарозе, гучна.) Бывай, цяністая альтаначка! Яшчэ пабачымся з табою.
    1 Памер aupacchandasika-.
    2 cakravakaгэтая птушка стала ў Індыі сымбалем шлюбнай вернасьці. Кожнае ночы чакравакі вырачаныя разлучацца: сеўшы на процілеглых берагох ракі, яны пераклікваюцца жаласнымі сьпевамі.
    3 Г. зн. вада з травою куша. Гл. паміждзею першую.
    Выходзіць, смутная, з маці й сяброўкамі.
    Душйанта: (вярнуўшыся да лаўкі, уздыхаючы) Чаму ж дарога да шчасьця такая цярністая?!
    Адвярнуўшы да рамя гожы тварык, паглядала на мяне з-пад веек доўгіх ды шаптала: «Ня трэба!» нібы ў згодзе. О, чаму пацалаваць яе ня здолеў?! [78]1
    I куды цяпер ісьці?.. Пабуду яшчэ крыху тут, у гэтай альтанцы, дзе толькі што ляжала мая каханая. (Азіраецца вакол.)
    Вось і ложак каменны: кветкі ўсё яшчэ захоўваюць мілай сьлед; вось лісток, на якім пазногцікам яна надрапала мне пісьмо; вось яе бранзалет2, што з ручкі сасьлізнуў, усё кажа мне аб ёй. Як жа гэты куток пакінуць мне цяпер?! Ня тут, але й тут яна! [79?
    За сцэнаю.
    Вялікі княжа!
    Ледзь мы вячэрнюю ўсчалі адпраўляць адправу, як ля аброчнага вагню заскакаў зьнянацку жахлівых ценяў карагод, як сутон крывавых.
    Баюся, знову наш прытул атачыла нечысьць! [80]4 Душйанта: Добра, ужо іду.
    Выходзіць.
    1 Памер aupacchandasika-.
    2 bisabharanaДС ‘упрыгожаньне са сьцяблінак’, г. зн. бранзалецік быў сплецены з лотасных сьцёблаў.
    3 Памер sardtilavikridita-.
    4 Памер vasantatilakd-.
    оасоіжо|й£я ojpLjrad
    Уваходзяць Шакунталіны сяброўкі, зьбіраючы кветкі.
    Анасуйа: Прыйамвада, я вельмі рада, што наша дарагая Шакунтала знайшла нарэшце сваё шчасьце, пабраўшыся шлюбам Гандгарваў са шматдастойным Душйантам. I ўсё ж такі адна рэч не дае мне спакою.
    Прыйамвада: Якая?
    Анасуйа: Абрад ужо скончаны, і сёньня пустэльнікі адпусьцілі князя. Ён вярнуўся да сябе ў сталіцу, а там ён аточаны іншымі жонкамі. Ці ўспомніць ён бедную Шакунталу?
    Прыйамвада: Пра гэта не хвалюйся. Мужчыны такой велічы й красы не бываюць ліхімі. Мяне болын трывожыць, што зробіць айцец Канва, калі даведаецца пра шлюб?