Аповед пра Шакунталу

Аповед пра Шакунталу

Выдавец: Янушкевіч
Памер: 218с.
Мінск 2018
34.01 МБ
Душйанта: (пачціва) Ад маёй маці?
Райватака: Так, Вашамосьць.
Душйанта: Прывядзі яго.
Райватака: Слухаю. (Выходзіць і вяртаецца з Карабгакам.) А вось і наш гаспадар. Можаш падысьці бліжэй.
Карабгака: Перамогаў найясьнейшаму пану! Княгіня перадае, што на чацьверты дзень ад сёньня адбудзецца сьвята Ўшановы сынава цела2, таму Вашамосьць мусіць пачціць нас сваёй прысутнасьцю.
Душйанта: 3 аднаго боку, мой абавязак перад пустэльнікамі, з другога загад маці. I абодва нельга парушыць. Што ж рабіць?
Мадгавйа: (сьмеючыся) Застанься пасярэдзіне, як Трышднку3.
1 УІ слова стаіць у мн. л., што выражае пашану.
2 putra-pinda-palanaupavasaДС «сьвята падтрыманьня/абароны цела сына». Слова pinda‘аброчная клёцка продкам’ тут азначае «цела». Слова upavasaазначае рэлігійны чын, які суправаджаецца гавеньнем. Сэнс у тым, што на 4-ы дзень княгіня сканчае свой пост і хоча бачыць на абрадзе свайго сына. Князь ня мог адмовіцца, бо прысутнасьць на такіх абрадах лічылася абавязковай.
3 Гл. заўвагу 3 на стар. 59.
Душйанта: Дапраўды, я зьбянтэжаны.
Разлад між двух абавязкаў напалам расшчапіў мой дух так дзеліць надвое плыню меліна пасярод ракі. [51]1 (Падумаўшы) Дружа, мая маці заўжды ставілася да цябе як да сына. Таму вяртайся ў палац і скажы ёй, што я вымушаны затрымацца дзеля абароны пустэльнікаў і што ты выканаеш за мяне ўсе сыноўскія абавязкі на абрадзе.
Мадгавйа: Ты ж ня думаеш, што я сапраўды баюся нечысьці? Душйанта: (з усьмешкаю) Што ты, вялікі сьвятару? Як я мог пра цябе такое падумаць?!
Мадгавйа: Добра, я згодзен.
Душйанта: Каб не трывожыць пустэльню, я пашлю з табою ўсіх жаўнераў.
Мадгавйа: (горда) Уга, паеду, як княжыч!
Душйанта: (сам сабе) Балбатун гэты Мадгавйа. Глядзі, раскажа ўсім жанчынам у палацы, што я закахаўся ў Шакунталу. Трэба пераканаць яго ў адваротным. (Бярэ блазна за руку. Гучна.) Дружа, я еду ў пустэльню з павагі да яе жыхароў. Таму ня думай, што мне й сапраўды прыглянулася тая пустэльніца.
Дзе твой пан, дзе яна, што з ланямі гадавалася, чужынка для любві?! Жартаваў я, мой дружа, кажучы, што, дзей, гэтую прасьцячку пакахаў. [52]2 Мадгавйа: Жартаваў дык жартаваў.
Усе выходзяць.
1 Памер sloka-.
2 Памер vaitaliya-.
о^сі>іЖо|^ёя ойрсдая
Уваходзіць вучань аброчніка, несучы сьвятую траву куша\ Вучань: Сапраўды вялікую сілу мае князь Душйанта! 3 таго часу, як ён прыбыў у нашу пустэльню, ніхто больш ня сьмее перашкаджаць нашым абрадам.
Яму непатрэбны й стрэлы ад гуку цецівы адной, нібыта ад рыку тыгра, уцякае у страху зло.[53]2 Аднясу гэтую траву сьвятаром, каб было чым выслаць сягоньня аброчню. (Ідзе ды азіраецца. Потым кажа камусьці за сцэнаю.) Прыйамвада! Для каго гэта ўшыравая3 мазь і лотаснае лісьце? (Прыслухваецца.) Што ты кажаш? Шакунтала моцна занядужала ад сьпёкі? I гэтыя лекі для яе? Прыйамвада, ты ўжо там пастарайся як сьлед! Безь яе нашаму айцу Канву ня жыць. А я перадам Гаўтамі сьвятой вады4.
Выходзіць.
1 kusaсьвятая трава, якая ўжываецца ў абрадах. Таксама завецца darbha-.
2 Памер sloka-.
3 usiraпахучае карэньне травы Andropogon Muricatus, мазь зь якой ужываецца для ахалоджваньня цела пры вялікай сьпёцы.
4 vaitanikam santyudakam ДС ‘аброчную (асьвечаную на аброку) спакой-ваду’ (г. зн. ваду, што прыносіць спакой).
О|^ЎІ Tp^U^f
Уваходзіць закаханы князь.
Душйанта: (задуменна ўздыхаючы)
Хоць і знаю, лада мая
пад пільнай аховай жарбы суровай, не забыць ужо сэрцу яе,
як з долу рацэ не вярнуцца ў горы. [54]1
(3 горыччу.) О божа цьветазбройны2, і ты, і Месяц дорыце нам надзею адно каб потым прычыніць пакуты!
Хаця і пяюць, што краскі служаць табе за стрэлы, што поўня сама ўхалода, бачу цяпер: няпраўда! Пякуць ледзяныя промні, нібы агонь, падступна, а стрэлы твае, хоць кветкі, тнуць, як само жалеза! [55]3
Каханьне-каханьне! Ня маеш ты да мяне спагады! Чаму ж твае стрэлы-кветкі такія вострыя?! А, здаецца, разумею.
1 Памер агуа-. Душйанта хоча сказаць, што калі ён паспрабуе выкрасьці Шакунталу, то сіла, якую Канва назапасіў сваім жарбаваньнем, можа лёгка яго зьнішчыць.
2 Kama-, бог каханьня, сын Вішну (ці Крышны) і Лакшмі. Яго лук зроблены з цукровага трысьнягу, цеціва з пчалінага гужа, а стрэламі служаць пяць кветак, што завуцца Ўзрадавальніца, Узбуджальніца, Захапляльніца, Ачмуральніца ды Адлучальніца. Бога каханьня таксама завуць Бясьцелым, пра што ёсьць цікавае паданьне ў Рамайане. Аднойчы, калі Шыва быў заняты сувораю жарбою, Кама падышоў да яго, каб запаліць каханьнем да ягонай жонкі Парвацг. Разгневаўшыся, што ягоны пост спрабуюць парушыць, Шыва кінуў грозны позірк у Камаў бок і зь яго вока вырваўся агонь, які спапяліў бога каханьня ўнівеч.
3 Памер таііпі-.
Гарыць і па сёньня ў табе гнеў Шываў, як Аўрваў1 агонь пад марскою тоўшчай.
Як мог бы інакш ты, сам толькі попел, пячы закаханым так люта сэрца? [56]
I ўсё ж,
калі раніў стралою ты
і дзеву, што ўзрокам мяне ап’яніла, я вітаю цябе ўсёй душой
за кожную хвілю пакутаў няспынных. [57]2
Божа, няўжо ты ня зьлітуесься нада мной і пасьля гэткіх дакораў?!
Дарэмна я песьціў цябе, Бясьцелы, і марамі марна жывіў агонь твой сьвіст пушчаных стрэлаў і рана ў сэрцы мне сталі адплатай і справядліва. [58]3
(Ходзіць пануры.) Нечысьць я прагнаў, абрад праведзены, і пустэльнікі мяне адпусьцілі. Куды цяпер пайсьці, дзе адпачыць? (Уздыхае). Ня будзе мне спакою, пакуль зноў ня ўбачу сваёй мілай. Пайду пашукаю яе. (Глядзіць на сонца). У такую сьпёку яна зь сяброўкамі звычайна бавіць час у лазовых альтанках, што
1 Пра Аўрваў агонь ёсьць паданьне ў Магабгараце. Аднойчы сыны Крытавірйі наважылі вынішчыць увесь род БгрыГу, каб завалодаць ягоным багацьцем. Калі яны сталі забіваць яшчэ ненароджаных дзяцей, адна з жанчын схавала свой плод у сьцягне (йга-, адсюль імя Аўрва, г. зн. «той, які паходзіць са сьцягна»). Калі Крытавірйавы сыны знайшлі-такі Аўрву, той так разгневаўся, што зь яго выйшаў агонь ды асьляпіў іх. Агонь быў такі магутны, што пагражаў спаліць увесь сьвет. Тыя БгрыГувічы, што ўніклі сьмерці, угаварылі Аўрву схаваць яго ў моры.
2 Памер агуа-.
3 56, 58 памер upajati-.
на беразе Маліні. Туды й пайду. (Ідзе ды аглядаецца.) Здаецца, гэтымі прысадамі толькі што ішла мая зграбная паненка.
Абарваны тут і там
рукою ейнай кветкі для букету, і з галінак, зламаных няўзнак, усё яшчэ точыцца сок зіхоткі. [59]
(Адчувае на скуры прахалодны ветрык з ракі.) Які прыемны ветрык тут дзьме.
Калі цела ў гарачцы любві,
з абнімам каханай зраўнаецца толькі прахалоднага ветру з ракі
цалунак лотасамілапахкі. [60]
(Ідзе далей і разглядае зямлю). Вунь у той лазовай альтанцы, відаць, і схавалася мая каханая.
Ля ўваходу на белым пяску
відаць яшчэ сьвежых сьлядоў істужка: сьпераду пальцаў абрыс
і ямка глыбокая на месцы пятак. [61]1
Схаваюся за галінамі ды паназіраю. (Схаваўшыся, радасна.) Вунь яна, рай маіх вачэй, улюбёніца маіх думак. Ляжыць на каменнай лаўцы, пасыпанай кветкамі. А побач сядзяць дзьве ейныя сяброўкі. Паслухаю, пра што яны міжсобку гаварыцьмуць. (Стаіць і прыслухоўваецца.)
Зьяўляецца Шакунтала зь сяброўкамі.
Сяброўкі: (абмахваючы Шакунталу, зь любоўю) Ці становіцца лягчэй, калі мы абмахваем цябе лотасным лісьцем?
1 59-61 памер агуа-. 61.4: УІ avagadha jaghanagauravat pascat «ззаду ўдушаныя ад цяжкасьці клубаў». Шырокія й пульхныя клубы жанчыны улюбёны прадмет намёкаў у санскрыцкіх паэтаў.
Шакунтала: А вы мяне абмахваеце, дарагія?
Сяброўкі трывожна пераглядаюцца.
Душйанта: Здаецца, ёй моцна нездаровіцца. (3 сумневам.) Ці ад сьпёкі гэта, ці ўсё ж тое, на што я спадзяюся? (Упэўнена.) Так, усё ж яно.
I ў немачы ані ня траціць пекнаты любая мая:
блішчыць у мазях грудзь, і немаль сасьлізнуў з ручкі бранзалет1.
I хоць аднакі жар у целе чыняць сквар сонечны і жарсьць, ад сьпёкі ад адной ня бачыў я раней гэткай мілаты. [62]2
Прыйамвада: (шэптам да Анасуйі) Анасуйа, з таго часу як яна ўбачыла князя, яна сама не свая. Здаецца мне, прычына яе хваробы зусім ня ў сьпёцы.
Анасуйа: Баюся, што так. Спытаю ў яе наўпрост. (Да Шакунталыў Мілая, хачу ў цябе нешта спытаць. Твая гарачка ніяк не праходзіць.
Шакунтала: (прыпадняўшыся з лаўкі) Так, пытай.
Анасуйа: Мы з Прыйамвадай, вядома, ня надта абазнаныя ў любоўных справах, і ўсё ж такі... Мне здаецца, што ўсе твае пакуты ад каханьня зусім як у герояў са старых паданьняў, якія мне так падабаецца слухаць. Шакунтала, скажы нам шчыра, што цябе мучыць? Пакуль мы не зразумеем прычыны хваробы, лячыць яе бескарысна.
Душйанта: Анасуйа прамаўляе мае думкі.
1 Г. зн. ад любоўных пакут яна так схуднела, што бранзалет ужо не трымаецца на руцэ. Папулярны вобраз у санскрыцкіх паэтаў. Пар. у самога Калідасы: «Гэтак за час адзіноты даўгой ад каханьня зьнябыты, / што бранзалет залацісты зь яго сасьлізнуў прыдалоньня» (ВВ, 1.2).
2 Памер sikharini-.
Шакунтала: (сама сабе) Мая любоўная гарачка, здаецца, толькі мацнее. Box, няпроста будзе ім усё расказаць.
Прыйамвада: Мілая Шакунтала, Анасуйа мае рацыю. Чаму ты хаваеш, што цябе мучае? Паглядзі на сябе, ты вянеш з кожным днём. Ты ўжо ня ты адно прыгожы цень сябе самой.
Душйанта: Праўду кажа Прыйамвада.
Яе шчокі запалі, тварык пабляднеў, станчэў яшчэ болей стан, яе грудзі згубілі пружыстасьць сваю, і плечы сагнуў цяжар. Жалюгодна і ўсё ж так міла прыгажосьць ад жарсьці зьвядае ў ёй, як пяшчотлівы цьвет ліянаў' у прыпар чаўрэе на жар-вятры.
[63]2
Шакунтала: Каму яшчэ мне расказаць, як ня вам? Але ж не хачу быць для вас цяжарам.
Сяброўкі: Якраз таму мы й настойваем. Падзеленае гора стае лягчэйшым.
Душйанта:
Ужо ж сяброўкам, што ізь ёй дзеляць гора й радасьць, яна раскажа пра свой боль і адкрые сэрца.
Ня раз лавіў я на сабе яе палкі позірк,
і ўсё ж даведацца адказ мне чамусьці страшна. [64]3 Шакунтала: 3 таго часу, як я ўбачыла князя, што ахоўвае нашу пустэльню... (Засаромеўшыся, спыняецца.) Сяброўкі: Ня трэба саромецца, мілая.
Шакунтала: ...з таго часу я й занядужала.
Душйанта: (радасна) Нарэшце я гэта пачуў.
1 УІ madhavi‘Gaertnera Racemosa’ павойная вечназялёная расьліна з духмянымі сьветла-ружовымі кветкамі.
2 Памер sardulavikridita-.
3 Памер vasantatilakd-.
Прычыняе пакуты любоў, яна ж і даруе ўрэшце патолю так задушлівы дзень дажджом задуху раптам сам жа й праганяе. [65]1