Аповед пра Шакунталу

Аповед пра Шакунталу

Выдавец: Янушкевіч
Памер: 218с.
Мінск 2018
34.01 МБ
ШарнГарава: Хто дасягнуў духоўнай дасканаласьці, той сам кіруе сваім здароўем. Ён таксама пытаецца аб князевым здароўі ды шле Вашамосьці вестку.
Душйанта: I што багавіты ў ёй кажа?
ШарнГарава: А кажа ён вось што: «Раз пан ажаніўся з маёю дачкою з узаемнай згоды, то я такому шлюбу толькі рады й даю сваё добраславеньне.
Цябе мы лічым найдастойным між дастойных, а дочка наша увасобленая цнота.
Злучыўшы гэткіх маладых законным шлюбам, ня мог памылкі дапусьціць бажысты Брагма. [ 117]2
Яна носіць тваё дзіця. Прымі яе ў свой род, як тое прадпісвае закон».
Гаўтамі: Вялікі княжа, і я б хацела нешта дадаць.
He пытала яна бацькоў, ня раіўся й ты з сваякамі сваімі -
1 Памер sloka-.
2 Памер vamsasthavila-.
ажаніліся вы самахоць.
Тут словы лішнія будзьце шчасьлівы! [ 118]1 Шакунтала: (сама сабе) Што ж адкажа паніч?
Душйанта: Што ўсё гэта значыць?
Шакунтала: (сама сабе) Гора, гора!
Шарнгарава: Але, што ўсё гэта значыць? Каму, як ня пану ведаць звычаі й парадкі гэтага сьвету?!
Калі дружына ў сваякоў жыве, то людзі і ў найчасьцівай пачынаюць сумнявацца. Таму бацькі і адсылаюць дочку самі жыць з мужам, нават калі ён яе ня любіць. [ 119]2 Душйанта: То-бок вы сьцьвярджаеце, што гэтая паненка мая жонка?
Шакунтала: (у роспачы) Сэрцайка, вось і спраўдзіліся ўсе твае страхі!
IIIapHtapaea: Ці прыстала князю парушаць закон, толькі таму што яму не падабаецца ўласны ўчынак?
Душйанта: Што за хлусьлівыя абвінавачаньні?
ШарнГарава: У тых, што ўпіваюцца ўладаю, як віном, такія перамены ня рэдкасьць.
Душйанта: А цяпер яшчэ і абразы!
Гаўтамі: Дачушка, ты толькі не саромся. Я на хвілінку адкіну вялёну і муж адразу цябе пазнае. (Адкідае вялёну.) Душйанта: (разглядаючы Шакунталу, сам сабе)
3 такой бездакорнай дзевай, пэўна ж, я мог пабрацца, і ўсё ж я ня помню шлюбу нельга прымаць яе мне!
1 Памер агуа-.
2 Памер vamsasthavila-.
Пчала так на золку ўецца вокал духмянай кветкі: нэктару напіцца хоча толькі ж пялёсткі ў росах! [ 120]1 Стаіць у роздумах.
Ветраваці: (сама сабе) I ўсё ж наш гаспадар сама праведнасьць. Іншы ня стаў бы вагацца, калі б да яго прыйшла такая красуня ды яшчэ самаволь?!
Шарніарава: Княжа, што значыць тваё маўчаньне?
Душйанта: Паслухайце, колькі не спрабую не магу я ўспомніць, каб шлюбаваўся з гэтаю маладзіцаю. Як жа мне прыняць яе, цяжарную, у свой дом? Мяне будуць лічыць пералюбнікам! Шакунтала: (у роспачы, сама сабе) Цяпер ён сумняецца ў самім нашым шлюбе! Навошта мае надзеі ўзлуналі так высока?!
Шарн!арава: Значыць, не.
Прабачыў маўчальнік табе, што дочку змусьціў ты таму так яго няславіш, яго, што табе, нібы ты й ня злодзей, сам дорыць багацьце, якое скраў ты?! [ 121 ]2
Шарадвата: Годзе, ШарнГарава. Мы перадалі ўсё, што мусілі перадаць. Пачулі мы й князеў адказ. Шакунтала, скажы цяпер сваё апошняе слова, якое ўсё праясьніць.
Шакунтала: (сама сабе) Калі прайшло такое каханьне, якім кахаў мяне ён, ды яшчэ так хутка то нашто пра сябе нагадваць? Адно аплакваць вось што застаецца! (Гучна.) Мужу мой... (Спыняецца.) He, раз ты сумняесься ў самім нашым шлюбе, зьвяртацца да цябе так не выпадае. Нашчадку Пуру, ня годзіць табе гаварыць са мною такімі словамі пасьля таго як у лясной пустэльні ты спакусіў маё даверлівае сэрца й намовіў стаць тваёю жонкай!
1 Памер таііпі-.
2 Памер upajati-.
Душйанта: (закрываючы вушы) Якое блюзьнерства!
Ачарняючы цяпер маё імя, запляміш заразом ты і сябе, жанчына, так празрыстая раней рака
змывае берагі ды валіць дрэвы. [ 122]1
Шакунтала: Добра, калі ты паводзісься так толькі таму, што думаеш, што я жонка іншага, то я разьвею ўсе твае падазрэньні гэтаю памяткай.
Душйанта: Выдатна!
Шакунтала: (мацаючы палец, дзе павінен быць пярсьцёнак) Божухна, а дзе ж пярсьцёнак? (Глядзіць у адчаі на Гаўтамі.)
Гаўтамі: Відаць, ён сасьлізнуў у цябе з пальца, калі ты складала пашану водам у прошчы Індрані2 каля таго месца, дзе на зямлю спускаўся ейны муж.
Душйанта: (усьміхаючыся) Праўду кажуць, жанчынам слоў не пазычаць прыдумляюць на хаду!
Шакунтала: Значыць, так мне судзіла доля. Але скажу табе, княжа, нешта яшчэ.
Душйанта: I хай гэта нешта будзе нарэшце праўдай.
Шакунтала: Аднаго дня мы сядзелі з табою ў альтанцы, апавітай ліянамі. У тваёй руцэ быў кубак з лотасных лістоў, напоўнены вадою...
Душйанта: Я слухаю-слухаю.
Шакунтала: ...і тут да нас падышла маладая сарна, маё прыёмнае дзіцятка, я заву яе Раскосымі вочкамі. Табе стала яе шкада, і ты пачаў падзываць яе да сябе, каб напаіць. Але сарна, ня ведаючы цябе, ня стала піць з тваіх рук. А калі тую самую ваду пра-
1 УІ памер агуа-. Заменены на udgatha-.
2 УІ sad‘сіла’ Індрава жонка.
панавала я яна пачала лакаць. I ты, расьсьмяяўшыся, сказаў: «Зямляк земляка чуе здаля. Вы абедзьве вырасьлі ў лесе».
Душйанта: Вось такімі салодкімі, але пустымі словамі жанчыны й звабліваюць юрліўцаў.
Гаўтамі: Вялікі княжа, ты ня маеш права так гаварыць. Шакунтала вырасла ў пустэльні, яна незнаёмая з падманам.
Душйанта: Старая пустэльніца,
ад роду хітрыя жанкі, іх вучыць ня трэба, што добра бачна у зьвярох пагатоў у людзях. Вазьмі зязюлю, што ў чужых пакідае гнёздах карміць уласных птушанят, а сама зьлятае. [123] Шакунтала: (гнеўна) Нягоднік! Ня трэба судзіць іншых па сваім падступным сэрцы! Хто яшчэ пасьмеў бы так абражаць мяне?! Ты хаваесься пад покрывам дабрачыннасьці, як балота пад сакавітаю травой.
Душйанта: (сам сабе) Здаецца, гнеў яе шчыры, і гэта мяне бянтэжыць.
Калі адмовіўся прызнаць я каханьне наша, занадта жорстка прагучаў мой адказ, напэўна: так бровы выгнула яна над вачэй пажарам, што лук у Камы1 не стрымаў напалам зламаўся! [ 124]2 (Гучна.) Дарагая, учынкі князя Душйанты добра вядомыя ўсёй дзяржаве. I пералюбства сярод іх няма.
Шакунтала: А я стаю тут, як распусьніца! Так мне і трэба! Даверылася нашчадку Пуру, у якога на вуснах мёд, а ў сэрцы атрута! (Закрыўшы твар крысом сукенкі, пачынае рыдаць.)
1 Жаночыя бровы часта параўноўваюцца санскрыцкімі паэтамі з лукам бога каханьня, а палкія позіркі зь ягонымі стрэламі.
2 123-124 памер vasantatilaka-.
ШарнГарава: Уласная неразважнасьць пячэ ня горш за агонь.
Таму й не сьпяшае ніколі мудры, тым болей у справе з таемным шлюбам, бо часта ў ня зьведаным добра сэрцы нянавісьцю раптам стае каханьне. [ 125]1 Душйанта: Ды чаму вы верыце гэтай маладзіцы, а мяне абвінавачваеце ва ўсіх гэтых грахох?
ШарнГарава: (зьдзекліва) Відаць, настаўлялі князя дагары нагамі, раз ён думае, што
няможна таму чалавеку верыць, каго з нараджэньня хлусьні ня ўчылі, а трэба таго уважаць дастойным, хто добра засвоіў навуку зману. [ 126]2 Душйанта: Дарагі мой праўдалюбе, дапусьцім, што ўсё так і ёсьць і я сапраўды падмануў яе. Што я гэтым здабуду? Шарніарава: Уласную пагібель.
Душйанта: Каб паўравы самі шукалі сабе пагібелі? Ня веру! Шарадвата: ШарнГарава, што тут яшчэ сказаць? Настаўнікаў наказ мы выканалі. Думаю, пара вяртацца ў пустэльню. (Да князя.) Можаш кінуць, можаш прыняць яна жонка твая цяпер, а ўладу мужа над жонкай лічаць рушы бязьмежнаю. [ 127]3 Гаўтамі, ідзе першаю.
Пачынаюць ісьці.
Шакунтала: Як жа так? Спачатку мяне падмануў гэты нягоднік, а цяпер і вы мяне пакідаеце?! (Пачынае ісьці за імі.)
1 УІ памер sloka-. Заменены на tristubh-.
2 Памер upajati-.
3 Памер sloka-.
Гаўтамі: (спыніўшыся) ШарнГарава, сынку, Шакунтала ідзе за намі й горка плача. Што будзе мая бедная дачушка рабіць у доме мужа, які так бяздушна яе адрынуў?
Шарніарава: (паварочваючыся ў гневе) Ах ты свавольніца! Хочаш парушыць запавет продкаў і пакінуць мужа?1
Шакунтала ўздрыгвае ў спалоху.
ШарнГарава: Шакунтала!
Калі распусьніца ты, як гаворыць князь, то што айцу з такой дочкай цяпер рабіць? Калі ты клятвы2 сваёй не ламала ўсё ж, то і рабыняю ў мужа ільга пражыць. [ 128]3 Заставайся тут, а нам пара ісьці.
Душйанта: Што ж ты, пустэльнік, падманваеш маладзіцу?
Месяц будзіць лотас-цьвет адзіна ночны, дзённы ж сонца.
Муж, адданы жонцы сваёй, з чужой ня стане жыць дружынай! [ 129]4 Шарніарава: Адзін раз ты ўжо забыў пра сваё злачынства за ўцехаю зь іншымі. Чаму ж ты так баісься парушыць закон цяпер?
Душйанта: Я мушу спытацца ў свайго жраца, у чым будзе цяжэйшы грэх.
Ці мне заставацца ў змане, ці давесьці, што гэта зман?
Ці верную жонку прагнаць, ці з чужою ў граху мне жыць? [ 130]5
1 Гл. заўвагу 2 на стар. 102.
2 Ідзецца пра шлюбную клятву.
3 Памер drutavilambita-.
4 УІ памер агуа-. Заменены на udgatha-.
5 Памер sloka-.
Сомарата: (разважаючы) Калі ўжо так здарылася, то...
Душйанта: Хай пан мяне наставіць.
Сомарата: ...няхай гэта маладзіца застанецца ў нашым доме, пакуль не народзіць дзіця. Калі спытаесься: «Навошта?» я магу адказаць. Празорцамі было прадказана, што твой першанец стане ўсядзержцам. Калі сын гэтай сьвятароўны будзе мець адпаведны знак на руцэ1, то складзі ёй пашану ды ўвядзі ў сваю жанкоўню. Калі ж не, то яна павінна будзе вярнуцца да свайго бацькі.
Душйанта: Добра, так і зробім.
Сомарата: Дзіця, ідзі за мною.
Шакунтала: О маці Зямля, забяры мяне да сябе!2
Плачучы, выходзіць за жрацом. А за ёю і пустэльнікі. Князь, у якога памяць адабраная праклёнам, стаіць іразважае пра Шакунталу.
За сцэнаю.
Дзіва! Дзіва!
Князь: (чуючы) Што там дзеецца?
Сомарата: (уваходзячы, вельмі зьдзіўлены) Вашамосьць, адбылося нешта неймавернае!
Князь: Што, што там?
Сомарата: Толькі Канвавы вучні пайшлі, стала яна долю клясьці ліхую й рыдма рыдаць, рукі узьняўшы ўгору...
1 Калі рысы на правай руцэ закручваліся ў кола, гэта было знакам таго, што мужчына стане ўсядзержцам валадаром усяе зямлі. Тут жа, у п’есе, знакам стала балонка паміж пальцамі.
2 Г. зн. «раскрыйся й паглыні мяне, дай мне памерці».
Душйанта: I што далей?
Сомарата:
...тут са стаўка дзеваў нябёсных1 выйшла дзева-сьвятло й, плачку падняўшы, зьнікла. [ 131 ]2
Усе выражаюць зьдзіўленьне.
Душйанта: Рашэньне ўжо прынятае, навошта мучыць сябе марнымі додумкамі? Хай пан ідзе адпачываць.
Сомарата: (крыху падумаўшы) Добра, хай будзе так. Перамогаў!
(Выходзіць.)
Душйанта: Ветраваці, я зусім зьмяцежаны сёньняшнімі падзеямі. Правадзі мяне ў лажніцу.
Ветраваці: Сюды, Вашамосьць.
Душйанта:
Гэту дочку мудраца
ня помню я, каб браў за жонку.
Але ж сэрца так смыліць,