Аповед пра Шакунталу

Аповед пра Шакунталу

Выдавец: Янушкевіч
Памер: 218с.
Мінск 2018
34.01 МБ
Душйанта: Чаму ж на душы стала так цёпла, нібы я ўбачыў роднага сына? (Стаіць, задумаўшыся.) Напэўна, ад бязьдзетнасьці я стаў занадта чульлівым.
Другая пустэльніца: Глядзі, не адпусьціш ільвянятка на цябе накінецца львіца.
Бгарата: (з усьмешкаю) Вой, баюся-баюся. (Закусвае губу.)
Душйанта:
У хлопцы тоіцца зерне, што ўзыдзе славаю калісь.
Ён іскра цяпер ды з часам разгарыцца буйным агнём. [179]1 Першая пустэльніца: Мілы, адпусьці ўжо княжыча зьвяроў! Я дам табе іншую цацку.
Бгарата: Дзе яна? Давай сюды! (Працягвае руку.) Душйанта: Авохці мне, ды ў яго на руцэ знак усядзержцы!
Ледзь ён па цацку працягнуў сваю далонь, як між пальцаў тонкая заружавела тканка2 так першы промень на зары сьвіціць праз лотас, што толькі-толькі раскрываць пачаў пялёсткі. [ 180]3 Другая пустэльніца: Суврата4, аднымі словамі нам яго не ўтаймаваць. У маім буданчыку ляжыць шакунта, такі расфарбаваны
1 Памер sloka-.
2 Паміж хлопчыкавымі пальцамі была балонка.
3 Памер vamsasthavila-.
4 suvrata‘у якой добрыя зарокі’, г. зн. якая цьвёрдая ў сваім зароках.
гліняны паўлінчык. Гэта цацка Маркандэйі. Схадзі прынясі яе.
Першая пустэльніца: Добра (Выходзіць.)
Бгарата: А я пакуль што пагуляюся з ільвянём. (Глядзіць на пустэльніцу й сьмяецца.)
Душйанта: Як жа мне падабаецца гэты пястун!
Якое шчасьце для бацькоў абдымаць дзіцёнка, і бачыць пупышкі зубкоў, калі ён сьмяецца, і словы ў лепеце яго разьбіраць старанна, і сьлед ад брудных ручанят на сабе знаходзіць! [ 181 ]1
Другая пустэльніца: Нібыта і ня зь ім гавару! (Азіраецца.) Гэй, ёсьць тут хто зь юных пустэльнікаў? (Убачыўшы князя.) Спадару, дапамажэце мне вызваліць беднае львянятка. Гэты свавольнік так моцна яго трымае, што мне адной ня даць рады.
Душйанта: (падышоўшы, з усьмешкай) Сыне мудраца!
Ты навошта у сьвятой пустэльні, друг, шчэ маленькі, а спакой ужо псуеш, нібы тое зьмяяня сандалу ствол?2 Гай прытулак для жывёл, такі закон! [ 182]3 Другая пустэльніца: Дабрадзею, але ж не мудраца ён сын. Душйанта: Так, пра гэта кажуць і выгляд ягоны, і паводзіны. Але ж мы ў пустэльні, таму я і падумаў, што ён сын жарбіта. (Вызваляе пьвяня і, дакрануўшыся да хлопчыка, кажа сам сабе.)
1 Памер vasantatilaka-.
2 Пустэльня параўноваецца з сандалам, бо, з аднаго боку, гэтае дрэва вельмі цэніцца, а з другога боку, яго пастаянна даймаюць розныя істоты. Пра гэта ёсьць добры верш у Hitopadesa-: «Карэньне зьмеямі, кветкі пчоламі, галіны малпамі, вяршыні мядзьведзямі, няма такога ў сандалавага дрэва, што б не было апанавана вельмі злоснымі шкоднікамі» (2.163).
3 Памер rathoddhata-.
Мяне, незнаёмца, і тое радасьць напоўніла, ледзьве крануў дзіцё я.
Якім жа павінна быць шчасьце мужа, каторы яму падарыў раджэньне?! [ 183]1 Другая пустэльніца: (разглядаючы абодвух) Дзіва дзіўнае! Душйанта: Чаму ты так зьдзіўляесься, пані?
Другая пустэльніца: Тым, наколькі вы з хлопчыкам падобныя. Але ж вы не сваякі і нават не знаёмыя, а паслухаўся цябе ён адразу.
Душйанта: (гладзячы хлопчыка па галаве) Калі не мудраца ён сын, то зь якога ж тады роду?
Другая пустэльніца: 3 роду Пуру.
Душйанта: (сам сабе) Значыць, усё-такі родзічы. Вось чаму пустэльніцы здалося, што мы падобныя. Ёсьць у нашым родзе такі звычай:
мы раюем спачатку ў рай-палацах і падданымі сваімі правім спраўна, але потым, як старэем, прагнем цішы і ў пустэльні лесавой да скону посьцім. [184]2 (Гучна.) Але ж сьмертныя ня могуць трапіць сюды самі. Другая пустэльніца: Ваша праўда, дабрадзею. Але ягоная маці з роду нябёсных дзеваў, таму і нарадзіла яна тут, у сьвятым гаі Айца багоў.
Душйанта: (сам сабе) Яшчэ адна прычына для надзеі! (Гучна.) А як завуць таго князя, што стаў ёй мужам?
Другая пустэльніца: Хто ж будзе згадваць яго імя, калі ён адрынуў сваю законную жонку?
1 Памер upajati-.
2 Памер aupacchandasika-.
Душйанта: (сам сабе) Усё ўказвае на мяне. Ці спытацца цяпер, як завуць маці хлопчыка? (Разважае.) He, ня годзіць мне распытваць пра чужых жонак.
Уваходзіць першая пустэльніца з глінянаю цацкаю.
Першая пустэльніца: Усётаймоўча, а вось і твая шакунта!1 Лаві!
Бгарата: (аглядаецца) Дзе? Дзе мама?
Абедзьве пустэльніцы: Яму пачулася імя ягонай маці. Любіць ён яе надзвычайна!
Другая пустэльніца: Мілы, я хацела сказаць: «А вось і твой гліняны паўлінчык!»
Душйанта: (сам сабе) Дык значыць ягоную маці завуць Шакунтала! Зрэшты, хіба яна адна носіць такое імя? Каб жа толькі мая надзея не аказалася зноў міражом!
Бгарата: Цёця, паўлінчык такі прыгожы. Мне падабаецца! (Бярэ цацку ў рукі.)
Першая пустэльніца: (глебзячы на хлопчыка, з трывогаю) Вой, бяда, а дзе ж ягоны кудмень, што быў на запясьці?
Душйанта: Ды не хвалюйся так, ён сасьлізнуў з рукі, калі хлопчык барукаўся з ільвянём. (Хоча падняць кудмень.)
Абедзьве пустэльніцы: He, ня трэба! (Глядзяць на князя.) Як жа ён змог так лёгка яго падняць?! (Прыціснуўшы ў зьдзіўленьні рукі да грудзей, глядзяць адна на другую.)
Душйанта: Чаму вы не хацелі, каб я падымаў яго?
Першая пустэльніца: А вось чаму, велякняжа. Гэтую зёлку, што завуць Неадольнаю, даў хлопчыку адразу па радзінах сам багавіты Кашйапа. Калі яна ўпадзе на зямлю, нікому, акрамя бацькоў і хлопчыка, падымаць яе нельга.
1 УІ sakuntalavanyam ‘на прыгажосьць птушкі’ дзе чуваць імя Шакунтала. Слова sakuntaазначае ‘птушка’.
Душйанта: А калі нехта ўсё ж падыме?
Першая пустэльніца: Тады яна скінецца ў зьмяю ды ўкусіць.
Душйанта: А вы самі тое бачылі?
Абедзьве пустэльніцы: Так, і неаднойчы.
Душйанта: (радасна, сам сабе) Што ж гэта я стаю? Трэба прывітаць сваю збытую надзею! (Абдымае хлопчыка.)
Другая пустэльніца: Суврата, хадзем хутчэй! Трэба расказаць усё Шакунтале ня трэба ёй болей хадзіць з касою!1
Абедзьве выходзяць.
Хлопчык: Пусьці мяне! Я таксама хачу да мамы.
Душйанта: Добра, сынку, хадзем прывітаем маму разам.
Хлопчык: Мой тата Душйанта, а ня ты.
Душйанта: (з усьмешкаю, сам сабе) Пярэчачы, ён пераконвае мяне яшчэ больш.
Уваходзіць Шакунтала, яе валасы заплеценыяў касу2.
Шакунтала: Калі я пачула, што сынаў кудмень не ператварыўся ў зьмяю, як быў павінен, нават тады я не паверыла свайму шчасьцю. Але, відаць, праўду сказала Санумаці, і гэта-такі ён, мой мілы князь!
Душйанта: (гледзячы на Шакунталу) Так, гэта ўсё-такі яна, мая Шакунтала!
Але як жа схуднела! Ўсе аздобы паздымала, і ў тугой касе валосьсе -
1 niyamavyaprtaг. зн. Шакунтала працягвала лічыць сябе Душйантавай жонкай і паводзілася так, нібы ён у доўгім ад’езьдзе. Паводле іншых перакладчыкаў, яна дала зарок хадзіць удавою. Гл. увагу ніжэй.
2 У Індыі жанчыны запляталі валасы ў касу, калі іх муж паміраў або надоўга пакідаў дом.
аба мне, бяздушым, шчыра тужыць
і выконвае дасюль зарок свой шлюбны! [ 185]1 Шакунтала: (гледзячы на князя, збляднелага ад душэўных пакутаў) He, гэта ня мой муж! Тады хто ж насьмеліўся апаганіць майго сына сваім дотыкам?! Кудмень мусіў яго абараніць! Хлопчык: (падыходзячы да маці) Мама, хто гэты чалавек, што абняў мяне й назваў сынам?
Душйанта: Любая, тое гора, што я, бессардэчны, прычыніў Ta66, апынулася вялікім шчасьцем! Хіба ты не пазнаеш мяне?
Шакунтала: (сама сабе) Супакойся, сэрцайка! Доля нарэшце перастала мне зайздросьціць і зьлітавалася нада мною. Гэта сапраўдны мой муж!
Душйанта: Любая,
амарокі расьсеяўся змрок -
ты воляй долі зноў перада мною!
Зацьма Месяца прайшла -
і зь мілым стрэлася нарэшце Зорка!2 [ 186]3 Шакунтала: Перамо... (Рыданьне сьціскае ёй горла, і голас яе перарываецца.)
Душйанта:
Хоць з вуснаў тваіх перамогі слова і скрала сьляза, я перамог, красуня, як толькі пабачыў ізноў бутон іх, гажэйшы за ўсе ўпрагэжэньні сьвету! [187]4 Хлопчык: Мама, хто ён?
1 Памер aupacchandasika-.
2 Ідзецца пра Рогіні. Гл. увагу 3 на стар. 124.
3 Памер dryd-.
4 УІ памер sloka-. Заменены на tristubh-.
Шакунтала: Спытай сваю долю, сынку. (Рыдае.)
Душйанта: (прыпаўшы да Шакунталіных ступ)
Пазабудзь жа цяпер крыўду і боль, што я прычыніў табе! Пад абладай я быў дзіўнай смугі, што памяць замсьціла мне. Так удачы дурны перад сабой ня бачыць, хоць бачыць ён; так скідае сьляпы зь цемя вянок, бо зблытаў яго зь зьмяёй.
[188]1
Шакунтала: Падыміся, панічу! Пэўна, у мінулым жыцьці я ўчыніла вялікі грэх і вось цяпер прыйшла распалата. Іначай як бы ты мог, заўжды такі спагадлівы, адрынуць мяне?! (Князь падымаецца.) Але што вярнула табе памяць? Як змог ты ўспомніць пра сваю гарапашную жонку?
Душйанта: Аб усім раскажу толькі сатру апошнія сьляды гора.
Адно ў бяспамяцьці я мог не заўважыць сьлёзаў, што губ пяшчотлівы бутон арасілі жонцы. Але сягоньня я змахну з надламаных веек сьлязу апошнюю, а зь ёй і свае згрызоты. [ 189]2
Змахвае сьлязу з Шакунталіных веек.
Шакунтала: (пабачыўшы пярсьцёнак) Панічу, гэта ж той самы пярсьцёнак!
Душйанта: Так. Ён вярнуўся да мяне, а зь ім вярнулася й памяць. Шакунтала: Колькі ж гора ён прычыніў тым, што прапаў! Безь яго я не змагла пераканаць цябе ў сваёй праваце!
Душйанта: Тады няхай лаза зноў злучыцца са сваім кветам на знак таго, што вярнулася вясна!
Шакунтала: Я не давяраю яму. Хай ён застанецца ў цябе.
1 Памер harini-.
2 Памер vasantatilaka-.
Уваходзіць Маталі.
Маталі: Вячысты, віншую цябе з тым, што ты ўзьяднаўся з жонкаю й нарэшце ўбачыў свайго сына.
Душйанта: Mae надзеі прынесьлі салодкія плады! Маталі, няўжо Індра ведаў аб усім наперад?
Маталі: (з усьмешкаю) Хіба нешта можа быць скрыта ад багоў? Хадзем, вячысты. Багавіты Кашйапа згадзіўся з табою сустрэцца.
Душйанта: Шакунтала, вазьмі з сабою нашага сына. He хачу зьявіцца перад мудрацом адзін. Ідзеце перада мною1.
Шакунтала: Мне сорамна ісьці з табою да Бацькі багоў.
Душйанта: Такі звычай на ўрачыстасьцях. Хадзем жа!
Усе ідуць.
Зьяўляецца Кашйапа з жонкаю Адзіці. Яны сядзяць. Кашйапа: (гледзячы на князя) Дакшоўна!
Вунь крочыць сынавых палкоў ваявода зацны, той самы землеваладар на імя Душйанта, чый меткі лук так і ня даў Шчадравіту2 ў бітве пярун сьпічасты скарыстаць, ці хутчэй аздобу. [ 190]3
Адзіці: Ужо адзін князеў выгляд кажа пра ягоную мужнасьць. Маталі: Вячысты, бацькі багоў глядзяць на цябе зь любоўю, вартаю сына. Падыдзі ж бліжэй!
Душйанта: Маталі,
1 Дазвол ісьці перад сабою ёсьць знакам павагі. 3 другога боку, паводле НШ, пэрсанажы ніжэйшага статусу павінны былі альбо атачаць князя, альбо ісьці перад ім.