Аповед пра Шакунталу

Аповед пра Шакунталу

Выдавец: Янушкевіч
Памер: 218с.
Мінск 2018
34.01 МБ
4 Памер sloka-.
Летучы на паветраным повазе, зьяўляюцца Душйанта й Маталі.
Душйанта: Маталі, хоць я і выканаў Індрава даручэньне, я адчуваю, што ня варты таго раскошнага прыёму, які справіў мне Пан багоў.
Маталі: (з усьмешкаю) Вячысты, я думаю, што гэтае пачуцьцё ў вас узаемнае, бо
ты паслугу сваю Бажыстаму уважаеш недастойнаю дароў, што яму за труды спадаравы ўзнагародаю здаюцца заскупой. [ 165]1 Душйанта: Што ты, Маталі! Разьвітальны прыём перавысіў усе мае чаканьні. Падумай толькі, у прысутнасьці багоў Індра пасадзіў мяне на сталец побач з сабою ды,
зірнуўшы на сына свайго2 з усьмешкай, што прагнуў употай такой жа ўшаны, надзеў мне на шыю вянок з манддраў3, духмяны сандалам з грудзей ягоных4. [166]5
Маталі: Вячысты, і што з гэтага ты лічыш незаслужаным?
1 Памер vaitdliya-.
2 Індравага сына завуць Jayanta‘пераможны’.
3 Вянкі й гірлянды з розных кветак ад даўніх часоў ужываюцца ў Індыі як знак пашаны падчас сьвяточных урачыстасьцяў, а таксама для аздабленьня аброчных жывёлаў. Яны альбо вешаюцца на шыю, альбо кладуцца на галаву.
4 Дакладней, «сандалам, якім былі нацёрты ягоныя грудзі».
5 Памер upajati-.
He забывай: толькі двойчы ад сьцен нябёс адганяў Індра навалу чартоўскіх хмар: у старажытнасьці кіпцямі Мужа-льва1, а па тым сьвістам тваіх беспахібных стрэл. [167]2
Душйанта: Што толькі дадае славы Індравай мужнасьці.
Калі усплёніцца слуга у вялікай справе, то знай: ён ласцы ўладара абавязан гэтым. Як мог бы Золак разганяць цемнату начную, калі б ня быў за вазака ў калясьніцы Сонца?! [ 168]3 Маталі: Што толькі пацьвярджае тваю сьціпласьць. (Крыху праехаўшы.) Вячысты, глядзі, славу тваю правяшчае само неба!
Фарбоцьцем з убору саміх багіняў на гладкай лістоце сьвятога дрэва4 выводзяць нясьмертныя ўзоры словаў: звыцязе тваёй неўміручы славень! [ 169]5 Душйанта: Маталі, калі мы падымаліся на неба, я толькі й думаў, што пра хуткую бітву з чартамі, таму дарогі зусім ня помню. Дзе мы цяпер? На каторай зь вятровых пуцін?6
1 4-ы спуск (avatara-) бога Вішну на зямлю, калі ён вызваліў сусьвет ад жахлівага чорта Гіранйакашыпу.
2 Памер drutavilambita-
3 Памер vasantatilaka-.
4 kalpalata‘ліяна жаданьняў’ідзецца пра райскае дрэва, што можа споўніць любое жаданьне.
5 Памер upajati-.
6 Неба дзялілася на сем пуцін, і за кожнай быў замацаваны свой вецер. Першая зь іх улучае bhuvarloka‘паветра’, што месьціцца паміж bhuloka‘зямля’ і svarloka‘уласна неба’. Яе вецер завецца avaha‘навей’, ён рухае аблокі, маланкі й г. д. Астатнія шэсьць пуцін уваходзяць у svarloka-. Вецер другой пуціны завецца pravaha‘правей’ ён рухае сонца. Samvaha‘сувей’, вецер трэцяй пуціны, рухае месяц. Вецер
Маталі:
Сьцягой, зьняцемранай калісь другім крокам Вішну1, ляцім цяпер мы, валадар, па вятры Абвеі, што плынь траістую нясе сьвят-Гангі Нябёснай2 і правіць сьветачамі3 ў іх кругабегу зыркім. [ 170]4
Душйанта: Ах, вось чаму душу маю ды цела агарнуў такі спакой! (Паглядзеўшы на колы поваза.) Маталі, пакуль мы гаварылі, наш поваз спусьціўся на пуціну аблокаў.
чацьвертай пуціны, які завецца udvaha‘узьвей’ рухае накшатры (сузор’і, у якіх знаходзіцца месяц). Vivaha‘разьвей’ вецер пятай пуціны, рухае сем плянэт. Вецер шостай пуціны, ці parivaha‘абвей’ рухае сузор’е Сямі Мудрацоў (Вялікі воз) і Нябёсную ГанГу. Paravaha‘зьвей’ вецер сёмай пуціны, рухае Нябёсны кол (Палярную зорку).
1 Тры крокі Вішну згадваюцца яшчэ ў РВ: імі ён вымераў усё быцьцё. Уважаецца, што першыя два крокі ўвасабляюць сабою зямлю й неба, а трэці, вышні, аб’ядноўваючы й прыміраючы, пераўзыходзіць іх абодва. У РВ 1.155.5 кажацца, што нават на першыя два крокі людзі глядзяць у вялікім зьдзіўленьні, а на трэці ніхто нават і не наважваецца. У пасьляведавы час гэтае паданьне набыло новыя дэталі. Аднойчы вялікі чорт на ймя Балі сілаю сваёй жарбы заваяваў усе тры сьветы. Калі ён чыніў аброк, перад ім зьявіўся Вішну ў выглядзе карузьліка Вдманы й папрасіў у яго зямлі на тры крокі, каб пабудаваць сабе хацінку. Балі не адмовіў яму ў такой дробнай просьбе. Першым крокам Вішну пакрыў зямлю, другім неба, і тады Балі пазнаў Вішну й заблагаў аб літасьці. Вішну апусьціў занесеную нагу, і за Балі застаўся падземны сьвет.
2 Нябёсная ГанГа гэта Жураўліная дарога. Лічыцца, што яна выплынае з пальца нагі Вішну, цячэ небам, а потым спускаецца на зямлю, дзе сілу ўдару яе водаў прымае на сябе сам Шыва. Далей ГанГа спускаецца ў падземны сьвет Патала, жытло дайтйаў і наГаў.
3 Паводле камэнтатараў, тут ідзецца пра сузор’е Saptarsi‘сем празорцаў’ наш Вялікі воз.
4 Памер vasantatilaka-.
Маталі: Як ты зразумеў?
Душйанта:
Снаваньне між тонкіх сьпіцаў кроплелюбівых чятак1, адсьвет бліскавіц на гладкай шэрсьці буланых коней і колы ў імглістых перлах ўсё выдае, што поваз імчыцца ужо дарогай зьлівацяжарных хмараў. [ 171 ]2 Маталі: Яшчэ імгненьне і мы будзем на падуладнай табе зямлі. Душйанта: (гледзячы ўніз) Маталі, наш імклівы спуск надае сьвету людзей такі таямнічы выгляд. Глядзі!
Лагавіна нібыта сасьлізгвае з гары, што ўзносіцца ўсё вышэй; і з каронаў густых дадолу, не ўгару, выпростваюць дрэвы ствол; а рака, толькі што танюткая, бы ніць, рассоўвае берагі нібы хтосьці падкінуў цэлую зямлю: ня мы, а яна ляціць! [ 172]3 Маталі: Як трапна заўважана! (Глядзіць уніз у паважным захапленьні.) Зямля глядзіцца так велічна й прыгожа!
Душйанта: Маталі, а што за горы высяцца вунь там? Схілы іх цягнуцца ад Усходняга да Заходняга мора, а вяршыні струменяць залатым патокам, падобным да гужа аблокаў у полымі вячэрняга сонца.
Маталі: Гэта, вячысты, Гэмакуга4 залатыя горы кіннараў, дзе пустэльнікі дасягаюць вызволу5.
1 cataka‘Cucculus melanoleucus’уважаецца, што птушка чатака п’е толькі дажджавыя кроплі, якія ловіць у паветры.
2 Памер таііпі-.
3 Памер sardulavikridita-.
4 HemakHta‘золата-гара’. Адзін з горных ланцугоў, якія дзеляць Джамбудвіпу, ці Яблычны востраў, на дзевяць краін. Месьціцца на поўнач ад Гімдлайі ды разам зь ім утварае межы краіны кіннараў, служкаў бога багацьця Кубэры.
5 УІ siddhi-ksetram ‘месца дасягу’. Пад дасягам разумеецца дасягненьне
Тут жыве са сваёй жонкай і жарбуе сам Кашйапа, сын Марычы1 й унук Брагмаў, нарадзіцель усіх багоў.
[173]2
Душйанта: Нельга прамінуць такую спрыяльную магчымасьць. Я хачу абысьці3 вакол багавітага мудраца ды скласьці яму пашану.
Маталі: Выдатная думка.
Повазспускаецца.
Душйанта: (зьдзіўлена)
Рыпеньня колаў я дасюль ня чую, дружа, і пылу ззаду не відаць, хоць едзем хутка.
Ужо спусьціўся з аблачынаў поваз нашы, але зямлі ён не крануў, а мчыць паветрам! [ 174]4
Маталі: Такая асаблівасьць Індравай калясьніцы.
Душйанта: Маталі, у якім баку знаходзіцца пустэльня шаноўнага Кашйапы?
Маталі: (паказваючы рукою) Глядзі!
Бачыш, стаіць нерухома, як слуп, на пякучым прысоньні ў кучы па крыж мурашынай, з гняздом у даплечавых кудлах, моўчнік худы, перацяўшы сабе грудзі зьлінкам, а шыю ссохлай лазой, там і ёсьць у гаі Праайцова прыстаньне. [ 175]5
канчатковай цэлі жарбаваньня вызволу з кола перараджэньняў.
1 Магісівялікі мудрэц, адзін зь сямі сыноў Брагмы, зорка г| Вялікага воза. Кашйапа зьяўляецца бацькам і для чартоў (asura-), што ёсьць УІ (surasuraguru-), але апушчана ў перакладзе.
2 Памер sloka-.
3 УІ daksimkrtya ‘абышоўшы праваруч’.
4 Памер vamsasthavila-.
5 УІ памер sardulavikridita-. Заменены на mandakranta-.
Душйанта: Паклон таму, хто чыніць такую суворую жарбу!
Маталі: (нацягваючы павады) Вячысты, вось мы й дабраліся да сьвятой пустэльні Пана спародаў1, чыя жонка Адзіці2 вырошчвае прыўкрасныя манддры3.
Душйанта: Тут болей сьвятога спакою, чым на саміх нябёсах. Я нібы занурыўся ў возера нясьмерця!4
Маталі: (спыніўшы поваз) Хай вячысты спускаецца.
Душйанта: (спусьціўшыся) А ты, Маталі?
Маталі: Я таксама спушчуся поваз слухаецца маіх загадаў. (Спусьціўшыся.) Сюды, вячысты. (Прайшоўшы крыху.) А вось і тыя мясьціны, дзе шаноўныя мудрацы чыняць сваю суворую жарбу.
Душйанта: Неверагодна! Я ў захапленьні!
Хоць у гаі цудатворным жывуць, а харчуюцца ветрам, чыняць абмыў у вадзе, залатой ад пылку лотас-кветак, цноту блюдуць між апсар, засярод між агнёў самацьветных. Посьцяць яны там, куды цераз пост прагнуць іншыя трапіць.
[176]5
1 prajapati‘пан усяго народжанага’адно зь ведавых бостваў. Пазьней так сталі называць дзесяць сыноў Брагмы. У Рамайане пералічваецца шаснаццаць Паноў спародаў, сярод якіх называецца й Кашйапа. Таксама перакладаецца як «Прародзіч».
2 aditi‘бязьмежжа’ адна з найстаражытнейшых індыйскіх багіняў, часта згадваецца ў РВ. Пазьней стала ўважацца дачкою Дакшы й жонкаю Кашйапы.
3 manddraErythrina Indica, альбо каралавае дрэва. Адно зь пяці райскіх дрэў.
4 amrtaнапой несьмяротнасьці, які п’юць багі (пар. гр. ар|3роаіа, дзе гук р устаўны).
5 УІ памер sdrddlavikridita-. Заменены на mandakrdntd-.
Маталі: Намеры вялікіх духам заўжды сягаюць высока. (Ідучы наперад, кажа камусьці за сцэнаю.) А, Шдкалйа старэйшы! Вітаю! А чым заняты багавіты Кашйапа? Чым-чым, кажаш? Ён цяпер з Дакшоўнай1 і жонкамі мудрацоў? Адказвае на яе пытаньні наконт абавязкаў вернай дружыны?
Душйанта: (прыслухоўваючыся) Тады нам трэба пачакаць, пакуль мудрэц пойдзе адпачываць.
Маталі: (гледзячы на князя) Няхай вячысты пачакае ў засені гэтай ашокі, а я паведамлю бацьку Індры аб нашым прыходзе. Душйанта: Як пан пажадае. (Становіцца пад дрэва.) Маталі: Я хутка вярнуся. (Выходзіць.)
У князя торгаецца правая рука.
Душйанта:
Я шчасьця ня сьмею прагнуць, што ж ты марна дрыжыш, рука?! Хто дар адрынуў аднойчы, той ня варты ужо дароў! [177]
За сцэнаю.
Перастань сваволіць! Зноў ты за сваё!
Душйанта: (прыслухоўваючыся) Тут ня месца для свавольства. Каго б гэта маглі так ушчуваць? (Глядзіць у той бок, адкуль чуюцца словы. Зьдзіўлена.) Ды гэта ж хлопчык! Яшчэ зусім малы, але сіла ў яго недзяціная: дзьве дарослыя пустэльніцы і тое ня могуць даць зь ім рады!
Адняўшы ад маткі рукой не па гадох магутнаю, за грыву ён цягне львяня ды змушае з сабой гуляць. [ 178]2
Уваходзіць Бгарата, за ім бягуць дзьве пустэльніцы.
1 Адзіці, Дакшава дачка.
2 177-178 памер sloka-.
Бгарата: Гэй, леве, ану разяў пашчу! Я хачу палічыць, колькі ў цябе зубоў.
Першая пустэльніца: Вось няпослух! Ну нашто ты дражніш нашых жывёл? Яны нам як родныя дзеці! Box, такі малы, а ўжо такі дзёрзкі. Усё ж нездарма пустэльнікі празвалі цябе Ўсётаймоўцам.