• Газеты, часопісы і г.д.
  • Аповед пра Шакунталу

    Аповед пра Шакунталу


    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 218с.
    Мінск 2018
    34.01 МБ
    Абедзьве садоўніцы: Добра, паночку. (Выходзяць.)
    Уваходзіць Душйанта ў пакаяннай адзежы, за ім блазен і брамніца.
    Ватайана: (разглядаючы князя) Ат, прыгожы выгляд чаруе нас ва ўсякім стане. Наш князь прыўкрасны і ў сваім смутку.
    Паздымаў ён аздобы, толькі бранзалет на левай блішчыць руцэ. Ад бяссоньня схуднеў ён, чырвань у вачох, і вуснаў завянуў цьвет. Але ўсе гэты мукі ўнутранай красы ня могуць сабой зацьміць.
    Так алмаз шліхаваны траціць у вазе, але ж зіхаціць ярчэй.
    [138]2
    1 Г. зн. Шакунталаю.
    2 137-138 памер sardtilavikndita-.
    Санумаці: (пабачыўшы князя) Няма дзіва, што Шакунтала так зьнемагае па ім, хоць ён і зьняславіў яе, прагнаўшы.
    Душйанта: (ідучы марудна ў задуменьні)
    Спала сэрца у грудзях, калі мяне звала мая красуня.
    Адно гора будзіць нас, любві мы голасу зусім ня чуем. [ 139]1
    Санумаці: Так і ёсьць.
    Мадгавйа: (сам сабе) Ну вось, ізноў у яго прыступ Шакунталінай хваробы. Як яго вылечыць не дабяру розуму.
    Ватайана: (падыходзячы) Перамогаў Вашамосьці! Вялікі княжа, я толькі што аглядзеў сад: усё гатова для Вашых забаў.
    Душйанта: Ветраваці! Скажы майму дарадцу, вельмішаноўнаму Пгшуну, што я вельмі стомлены пасьля бяссоннай ночы й не змагу сёньня ўзысьці на сталец правасудзьдзя. Няхай ён запіша ўсе разгледжаныя справы гараджанаў і перадасьць іх мне пазьней.
    Ветраваці: Слухаю, Вашамосьць. (Выходзіць.)
    Душйанта: Ватайана, ты таксама вяртайся да сваіх абавязкаў.
    Ватайана: Слухаю, Вашамосьць. (Выходзіць.)
    Мадгавйа: Машку адагналі. Цяпер можна і адпачыць. Глядзі, які прыгожы цяпер сад! Халады мінулі, сьпёка яшчэ не надышла любата!
    Душйанта: Эх, дружа, праўду кажа прымаўка: «Бяда ідзе ды бяду вядзе».
    Бо не пасьпела заслона упасьці з воч і да Шакунталы ў сэрцы прачнуцца жарсьць,
    1 Памер агуа-.
    як паразіць мяне Кама задумаў зноў:
    на цеціве манга-цьветам цьвіце страла! [ 140]1 Мадгавйа: Пачакай крыху. Зараз я сваім кійком саб’ю гэту нахабніцу. (Падняўшы кій, замахваецца на кветку манга.) Душйанта: (з усьмешкаю) Годзе-годзе, бачыў я тваю сьвятарскую мужнасьць. Скажы лепей, дружа, дзе б мне прысесьці, каб пацешыць позірк відам квітучых ліян? Яны так нагадваюць мне пра каханую.
    Мадгавйа: Як дзе? Здаецца, ты сам казаў Чатурыцы, што будзеш бавіць час у альтанцы. У той, што ўвіта ліянамі. Ты нават загадаў ёй прынесьці туды партрэт панны Шакунталы, які нядаўна пачаў маляваць.
    Душйанта: Што ж, вядзі. Можа, хоць там я знайду палёгку свайму сэрцу.
    Мадгавйа: Сюды-сюды. (Ідуць. Санумаці рушыць за імі сьледам.) А вось і яна, альтанка. Глядзі, як чароўна глядзяцца кветкі на самацьветных лавачках нібыта вітаюць нас і просяць увайсьці! Хадзем прысядзем! (Уваходзяць і сядаюць.)
    Санумаці: Схаваюся за ліянамі ды пагляджу на партрэт, а потым раскажу сяброўцы, як моцна муж яе кахае. (Схаваўшыся, стаіць.)
    Душйанта: Цяпер я, дружа, помню ўсё, што адбылося ў мяне з Шакунталаю. Гэта праўда, цябе не было побач, калі я праганяў яе. Але ж я і раней расказваў табе пра Канвоўну. Чаму ж ты маўчаў увесь гэты час? Ці ты таксама яе забыў, як і я?
    Мадгавйа: He, не забыў. Але ж ты сам, калі расказваў мне пра Шакунталу, у канцы дадаў, што ўсё гэта проста жарт. А я, галавацяп, табе паверыў. Доля круціць намі, як хоча.
    1 Памер dnitavilambita-.
    Санумаці: Што праўда, то праўда.
    Душйанта: (трохі падумаўшы) Дрэнна мне, дружа.
    Мадгавйа: Што гэта з табою? He чакаў я ад цябе такога! Сапраўдны мужчына ніколі не паддаецца смутку. Хіба горы дрыжаць пад націскам ветру?
    Душйанта: Толькі я падумаю, як груба яе адрынуў, як моцна яна пакутуе цяпер на самоце, мяне апаноўвае адчай.
    Калі за маці ўсьлед наважыла пайсьці, выгнаная мной, а ёй: «Застанься тут!» сувора загадаў вучань мудраца, яна ў сьлязох ізноў зірнула на мяне, жорсткага, з мальбой, і позірк той дасюль атручанай стралой сэрца мне пячэ. [ 141 ]1
    Санумаці: Авохці, а ён і сапраўды раскайваецца! Гэта ня можа ня радаваць.
    Мадгавйа: Думаецца мне, Шакунталу мог зьнесьці нехта зь нябёсьнікаў.
    Душйанта: А хто б яшчэ наважыўся дакрануцца да вернай жонкі велякнязя? У пустэльні мне казалі, што маці тваёй сяброўкі2 сама Мэнака. Сэрца мне падказвае, што гэта яна і зьнесла Шакунталу альбо нехта зь яе сябровак.
    Санумаці: He, розум ягоны мяне ня дзівіць, а вось нядаўняя амарока...
    Мадгавйа: Калі так, то думаю, вы яшчэ пабачыцеся.
    Душйанта: Чаму?
    Мадгавйа: Ды таму што ніводныя бацькі ня змогуць доўга глядзець на тое, як пакутуе іх дачка ад разлукі з мужам.
    1 Памер sikharini-.
    2 Князь называе Шакунталу сяброўкаю Мадгавйі. Гэтаксама робіць йакша ў ВВ, калі, зьвяртаючыся да воблака, называе сваю жонку ягонаю сяброўкаю.
    Душйанта: Дружа,
    Ці гэта міраж быў, ці сон, ці морак, ці выйшаў запас маіх добрых справаў1 мінула яно, і з вышыняў шчасьця у невараць палі мае надзеі. [142]2
    Мадгавйа: He гавары так! Хіба гісторыя зь пярсьцёнкам не паказвае, што сустрэча зь немінучым, нават самая неверагодная, рана ці позна адбываецца?!
    Душйанта: (разглядаючы пярсьцёнак) Тады мне вельмі яго шкада: ён упаў з вышыняў, якіх няпроста дасягнуць.
    Пэўна, персьню, і тваіх усіх заслугаў не хапіла, каб пекнатой такой валодаць, раз судзіла табе доля з ружы пальца сасьлізнуць зьнячэўку на дно, у цьму рачную. [ 143]3
    Санумаці: Яго было б шкада, калі б ён быў на іншай руцэ. Мадгавйа: А як ён увогуле апынулася на пальцы нашай паненкі?
    Санумаці: I мне таксама карціць даведацца.
    Душйанта: Добра, зараз раскажу. Калі я вяртаўся з пустэльні ў сталіцу, мая каханая, са сьлязьмі на вачох, спытала: «Панічу, калі ты прышлеш пра сябе вестачку?»
    Мадгавйа: I што? Што далей?
    Душйанта: А я надзеў ёй на палец гэты самы пярсьцёнак ды сказаў:
    1 Ідзецца пра запас добрых спраў, учыненых князем у мінулых жыцьцях.
    2 Памер upajati-.
    3 Памер puspitagra-.
    «Лічы па літары штодня у маім ты імі, што на пярсьцёнку, і калі падыдзеш да рэшняй, прыедзе, любая, у гай па цябе пасланьнік: у стольны горад да мяне адвязе цябе ён». [ 144]1 Але я, бессардэчны, забыў і ня выканаў свайго абяцаньня! Санумаці: Усё так добра пачыналася, але доля судзіла іначай! Мадгавйа: А як пярсьцёнак трапіў карпу ў трыбух?
    Душйанта: Калі твая сяброўка малілася ў прошчы Шачы, пярсьцёнак сасьлізнуў зь ейнага пальца ў ГанГу.
    Мадгавйа: Ах, вось яно што!
    Санумаці: Дык вось чаму князь, заўжды адданы праўдзе, засумняваўся ў сваім шлюбе з Шакунталай. I ўсё ж такі, хіба такое каханьне патрабуе памятак? Як жа так сталася?
    Душйанта: Таму калі каго й трэба дакараць, дык гэта пярсьцёнак.
    Мадгавйа: (сам сабе) Здаецца, ён ужо пачынае вар’яцець2.
    Душйанта:
    Як мог ты, персьню, прамяняць на глей рачны красу чысьцюткую яе пяшчотных рук?!
    Зрэшты,
    бяздушным рэчам прыгажосьць і неўпрыцям, але ж як ладаю сваёй пагардзіўя?! [ 145]3
    Мадгавйа: (сам сабе) Я тут з голаду паміраю, а ён языком мянціць.
    1 Памер vasantatilaka-.
    2 У іншых адменах п’есы блазен кажа: «А я буду дакараць свой кій. Чаму ж ты такі прамы, а я крывы?!»
    3 Памер vamsasthavila-.
    Душйанта: О любая мая, адрынутая безь віны! Глядзі, як мучае мяне раскаяньне! Зьлітуйся ж нада мною, дай нам сустрэцца зноў!
    Чатурыка: (рэзка адкідваючы занавеску, уваходзіць з карцінаю ў руках) Княжа, а вось і партрэт нашай пані. (Паказвае.)
    Мадгавйа: Выдатна, дружа! Такая мілая пастава, столькі жарсьці! Мой позірк ажно спатыкаецца на выпукласьцях.
    Санумаці: Ах, ды князь сапраўдны мастак! Гляджу на партрэт і быццам бачу сваю сяброўку наяве.
    Душйанта:
    Ня ўсё перадаў я добра і зьмяніў бы сям-там дэталь, А зрэшты, як ні старайся красы ейнай не паўтарыць!
    [146]'
    Санумаці: Hi ноткі пыхі! Так можа гаварыць толькі сапраўднае каханьне, памножанае на раскаяньне.
    Мадгавйа: Дружа, я бачу на карціне тры паненкі. I ўсе прыгажуні. Каторая ж зь іх Шакунтала?
    Санумаці: Ня бачыўшы яе красы, ня ведае бядак, што значыць бачыць.
    Душйанта: А ты як думаеш?
    Мадгавйа: Гм, я думаю, тая, у якой выпадаюць кветкі з рассыпаных валасоў, бо разьвязалася стужка; тая, у якой на лобе праступілі пацеркі поту, а рукі паніклі, як бліскучыя ад вады галінкі мангавага дрэўца, ля якога яна стаіць, крыху прытомленая. Так, вось яна і ёсьць Шакунтала, а дзьве другія ейныя сяброўкі.
    Душйанта: Угадаў! Ёсьць тут і знакі майго каханьня:
    1 Памер sloka-.
    Вось тут, з краёчку, палатно я потным зачапіў пярстом1, А вунь там, дзе сьвятлей фарба, гэта сьлёзаў маіх пячаць. [147]2
    Чатурыка! Мая карціна яшчэ не закончаная трэба прамаляваць краявід. Схадзі прынясі пэндзлі.
    Чатурыка: Пане Мадгавйа, патрымайце карціну, пакуль я не вярнуся.
    Душйанта: Я сам патрымаю. (Бярэ карціну. Чатурыка выходзіць.) Прагнаў я любую сьпярша ад сябе, каб потым яе партрэтам зноў і зноў любавацца тайна, як той вандроўнік, што ракой паўнаводнай згардзіў, наперад гнаны міражом у сухмень пустыні. [148]3
    Мадгавйа: (сам сабе) Гэта ён прайшоў міма ракі4, не папіўшы?! (Гучна.) А што пан зьбіраецца дамалёўваць?
    Санумаці: Відаць, ён хоча дадаць усе тыя мясьціны, што так падабаюцца маёй сяброўцы.
    Душйанта: Вось, паслухай.
    Маліні намалюю з парай лебядзёў на водмелі, а ў далі Гімавату сьвятога сьнежныя хрыбты, на схілах аленяў гуж, а вось тут, між галін, дзе сушаць жарбіты адзежу сваю з кары, будзе левым павекам церціся аб рог каханка красуня-лань. [149]5
    Мадгавйа: (сам сабе) А ў выніку намалюе натоўп барадатых пустэльнікаў як піць даць.
    1 Паценьне ўважаецца адным са знакаў жарснага каханьня.
    2 УІ памер агуа-. Заменены на sloka-.
    3 Памер vasantatilaka-.
    4 Санскрыцкія паэты нярэдка параўноўваюць жанчын з рэкамі.
    5 Памер sardulawkridita-.
    Душйанта: Забыў намаляваць, яшчэ адну аздобу, якая падабалася Шакунтале.
    Мадгавйа: Якую менавіта?
    Санумаці: Якую ня можа не насіць дзяўчына, жывучы ў лесе.
    Душйанта:
    Сірышы краску ў валасох за ейным вухам, чые тычынкі на ядваб шчакі спадаюць, і нізку лотасаў, пяшчотных, нібы промні асеньняй поўні, між яе крамяных грудзяў. [ 150]1 Мадгавйа: А чаму гэта яна, нібыта ў спалоху, прыкрывае сабе твар чырвоналілейнай ручкаю?2 (Прыглядаецца ўважлівей.) Ат, ды гэта пракляты чмель, крадзежнік пылку, хоча сесьці паненцы на твар!
    Душйанта: Хутчэй, адгані нахабу!
    Мадгавйа: Гэтая твая задача караць злачынцаў. Вось і адганяй.
    Душйанта: Твая праўда. Гэй, мілы госьцю квітучых ліянаў! Навошта ты лятаеш тут і марнуеш час?