Аповед пра Шакунталу
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 218с.
Мінск 2018
30 To ён для абмываў сьвятых удаўне сутварыў раку, што цяпер спасярод люду называецца Каўшыкі1.
31 Там у засху яго жонку прытуліў сам МатянГа-князь2, што, бацькам сваім пракляты, пражыўляўся лавітваю.
32 Як голаду час прамінуў, то вярнуўся мудрэц дамоў
і раку намяніў Пдрай3, ці іначай Збавіцелькай.
33 Усьцешаны ён, МатанГу самаручна правёў аброк,
і ты, перад ім у страху, піці Сому4 усё ж прыйшоў.
34 To ён у гневе вялікім ды стварыў шмат зіхоткіх зор, зажэгшы ў небе сузор’і, пачынаючы з Шряваны5.
35 Такога вялікаруша я баюся, о Пан багоў!
Навучы ж ты мяне, Індра, як унікнуць яго агню!
36 А ён можа спаліць сьветы, можа ён скалынуць зямлю, можа зрушыць саму Мэру6, раскруціўшы, нібы ваўчок.
1 Kausiki‘з роду Кушыкі’ рака Кошы, адзін з найбуйнешых прытокаў ГанГі. Працякае ў Нэпале ды Індыі (штат Бігдр).
2 Matangaкнязь-мудрэц Трышанку, праўца Айодгйі, які зажадаў зажыцьця трапіць на неба. Спачатку ён зьвярнуўся да свайго дамовага жраца Васіштхі, але той адмовіўся яму дапамагаць. Адмовілі яму й Васішхтавы сыны, што праклялі яго, зьвёўшы тым самым да стану чандалы (недатыкальнага). Тады МатанГа пайшоў да Вішвамітры, даўняга Васіштхавага суперніка, і той сілаю сваёй жарбы даставіў князя на неба. Аднак багі скінулі яго адтуль уніз галавою, бо ён трапіў на неба падманам. Вішвамітра ня даў яму разьбіцца, ператварыўшы ў сузор’е, якое мы называем Паўднёвым крыжам.
3 para‘якая перапраўляе’ (пар. бел. паром, якое мае той самы і.-э. корань).
4 soma‘выжым’ напой нясьмерця, якім пояць багоў. У РВ яму прысьвечана ўсё 9-е кола. Пазьней Сома быў атаясьнёны з богам месяца.
5 Sravana22-я накшатра (месяцовы дом).
6 Метсусьветная гара (стажар, ці вось сусьвету). Знаходзіцца ў цэнтры мацерыка Jambudvipa«яблычны востраў», які часам атаясьняецца зьІндыяй.
37 Як жа, пане, слабой дзеве даткнуцца да магутнага, што палае, здолезмагар1, як сьляпучы жаротваед?!2?!
38 Яго зрэнкі само сонца, яго вусны як рот агню, а язык як суворы Йама. Як жа мудрага мне крануць?!
39 I Йама, і Сома, і велярушы,
і сйдгйі, і вішвы, і валакхілйі3усе яны сілы яго баяцца, дык як не баяцца слабой жанчыне?!
40 Раз ты загадаў мне, о Местабурча4, як зараз магу не пайсьці я к рушу?! Прыдумай, аднак, для мяне ахову, каб я Вішвамітру змагла змусьціці.
41 Як буду гуляць там, няхай бог ветру адзежу маю расхіне, о Індра, і хай мне пасобіць сам бог каханьня у гэтай задуме з твайго дазволу.
42 Хай веяцьме вецер духмяны зь лесу, як буду я руша таго змушчаці».
I, мовіўшы «добра» па божай згодзе, памкнула яна да сьвятой пустэльні.
Такі 65-ы ўзыход у Першай Кнізе сьвятой Магабгараты.
1 indriya‘індравасьць, магута’ орган пачуцьцяў. Яны дзеляцца на здолі знаньня (jnanendriya-) і здолі чыну (karmendriya-). Да першых адносяцца вока, вуха, язык, нос ды скура, да другіх горла, рука, нага, какаўка ды палавыя органы.
2 hutasanaаброчны агонь, які паядае жаротвы (узьлівы).
3 sadhyaвід нябёсных істот; visve = visvadevah‘усебагі’ адна зь дзевяці груп багоў.
4 Purandara‘які разьдзірае крэпасьць, горад’даўні эпітэт Індры, які ўжываецца яшчэ ў РВ (гэты бог дапамагаў арйам бурыць крэпасьці няарйаў).
Шакунтала прамовіла:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
Умовіў красуню Шакра і па Вецер паслаў ураз,
і так Мэнака да руша зь Вечнавеем пайшла сам-друг. Прыйшоўшы нарэшце ў пустынь, апсара краснаклубая, ўбачыла там Вішвамітру, што суворай гавеў жарбой. Прывітаўшы яго сьціпла, пачала ля яго кружыць,
і сарваў з апсары Вецер шаты месяцапекныя. Пабегла тады Мэнака ды сукенку сваю лавіць, і заліў ёй шчокі ірдзень, нібы сорамна стала ёй. I пабачыў тады моўчнік прыгажуню аголенай,
што лавіла свае шаты, I ўбачыўшы яе голай, папаў пад абладу юру
бездакорнацялесая.
той мудры самаўладны муж ды зьлюбіцца запрагнуў зь ёй.
Падазваў ён тады дзеву, і яна абняла яго.
Аддаўшыся ўцесе, разам правялі яны многа дзён, хоць ім і здалося: толькі адзін дзень прамінуў тады. Радзіла яму Мэнака каля вод Маліні-ракі, ў даліне Зімовых гораў1 прыгожую Шакунталу.
I пакінула там дзіцё прыгажуня бязжальная, ды вярнулася ў дом Індраў, яго выканаўшы загад. Знайшоўшы ў бязьлюдным лесе, поўным тыграў і лютальвоў, немаўля на зямлі голай, акружыла яго пташшо.
I ніводзін тады хіжы зьвер ня зважыў яго крануць, бо няспынна тое дзіця ўвесь ахоўваў птушыны род. Аднойчы я выйшаў к рацэ для абмыву і ўбачыў там, на гале бязьлюднай, дзяўчо пад аховай пташынаю, і, прынёсшы дамоў, дочкай стаў яе уважаць сваёй.
1 Himavat‘сьнежны’ іншая назва Гімалайі («Дом сьнегу»).
13 Таго, хто надае цела ці яго выратоўвае, і таго, хто яго корміць, называе закон айцом.
14 I як што дзяўчынку птушкі ратавалі усім гуртом, назваў я тады немаўля Шакунталай, ці Пташкаю1.
15 Таму дочкай маёй, госьцю, уважай ты Шакунталу, бо й дзяўчына толькі мяне уважае сваім айцом».
16 Вось што бацька тады госьцю распавёў пра мяне, о князь. Дык і ты называй, пане, мяне Канвавай дочкаю,
17 бо, ня знаўшы свайго бацькі, я за бацьку лічу яго.
Вось і ўвесь той расказ, праўча, як пачуты ён мною быў.
Такі 66-ы ўзыход у Першай Кнізе сьвятой Магабгараты.
Духшанта прамовіў:
1 Так ясна і ладна мовіш! He жарбітка княгіня ты!
Будзь жонкаю мне, красуня! Што магу, падару табе!
2 Вянец залаты й адзежы, завушніцы ды з золата, бялюткі жамчуг і мноства самацьветаў з усякіх мест
3 прынясу я табе сёньня, зьліткі, шкуры ды шмат аздоб.
Хай будзе ўсё княства тваім толькі жонкай мне будзь, прашу!
4 Ты шлюбам на лад Гандгарваў пабярыся цяпер са мной, бо ён з усіх відаў шлюбу найлепшым уважаецца.
Шакунтала прамовіла:
5 Мой бацька пакінуў пустынь, каб у лесе сабраць пладоў, Пачакай ты яго трошкі ён мяне за цябе аддасьць.
1 Паводле традыцыйнай этымалёгіі, sakuntalaутвараецца ад sakunta‘птушка’ і ^іа ‘атрымліваць, бараніць’, г. зн. імя можна перакласьці як «Ахоўваная птушкамі». Але хутчэй за ўсё -Іаёсьць памяншальным суфіксам (nap. vrsa‘мужчына’ vrsala‘мужчынка, мужык’).
Духшанта прамовіў:
6 Хачу я, бязгрэшлівая, каб дружынай ты стала мне, маё сэрца ў табе, лада, па цябе я прыйшоў сюды.
7 Чалавек ёсьць сам сабе друг, сам сабе вызначае лёс, таму ты сябе за мяне можаш выдаць цяпер сама.
8 Гавораць пра восем шлюбаў у наставах, Шакунтала: шлюб Брагмы1, багоў2 і рушаў3, а таксама прародзічаў4,
9 шлюб чортаў5, Гандгарваў, бесаў6 і найгоршы пішдчаў шлюб7. Каторы каму пасуе, было Продкам8 прызначана.
10 Знай, чатыры першыя зь іх падыходзяць сьвятарнікам, а першыя шэсьць адменаў для ваярства, каханая,
11 уладцам пасуе нават бясоўскае адружаньне,
а вяскоўцам і ўсім сьмердам дапускаецца шлюб чартоў9.
Законныя першыя тры, незаконныя два другіх,
12 а шлюб пішачаў ці чортаў праводзіць забаронена.
Трэба дзеіць заўжды, лада, як прадпісвае нам закон.
1 brahmaшлюб, калі нявеста, аздобленая каштоўнасьцямі, аддаецца бацькамі жаніху бяз выкупу з боку апошняга.
2 daivaшлюб, калі дзяўчына аддаецца замуж сьвятару падчас аброку ў якасьці дару.
3 arsaшлюб, калі з жаніха бярэцца выкуп у выглядзе дзьвюх кароў.
4 prajapatyaшлюб, калі нявеста аддаецца жаніху бяз выкупу са словамі «жывеце ў злагадзе».
5 asuraшлюб, калі жаніх выкупляе нявесту ў ейнага бацькі ці родзічаў па бацькоўскай лініі.
6 raksasaшлюб, калі нявесту выкрадаюць Гвалтам пасьля забойства ейнага бацькі ці іншых родзічаў.
7 paisacaвід шлюбу, калі мужчына авалодвае жанчынай падчас сну, ці ап’яненьня, ці скарыстаўшыся зь яе разумовай непаўнавартасьці.
8 ManuSvayambhuvaпаводле традыцыі, аўтар «Запавету Продка» (Manusmrti-), зборніка законаў, складзенага ў 2-3 стст. н.э., у якім давалася ідэальная карціна таго, як мусіць выглядаць закон.
9 Дададзены радок.
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
Для воя ж законныя два: і Гандгарваў, і бесаў шлюб, учынім мы іх асобна ці зьмяшаем, Шакунтала.
Я цябе пакахаў, панна, пакахала і ты мяне, таму пабярэмся шлюбам мы з табой ды Гандгарвавым!
Шакунтала прамовіла:
Раз я сама сабе пані ды прадпісвае так закон,
то ўмову маю паслухай, о найлепшы між паўраваў! Хоць тайна прашу я, княжа, пакляніся ж мне ісьцінна, што сын, якога я ў шлюбе ад цябе нараджу пазьней, тваім спадкаемцам стане. Вось умова мая, ўладар!
Калі згодзен ты зь ёй, княжа, то я стану тваёй жаной!
Вайшампайана прамовіў:
«Хай так! не раздумваючы, адказаў мудрацоўне князь. Я цябе ў сталіцу сваю забяру, яснаўсьмешная, ты вартая гэткай долі, я клянуся ў тым ісьцінна!»
I, мовіўшы так, узяў ён за правіцу1 Шакунталу, красуню з хадой бязганнай ды як жонку яе спазнаў.
А зьяжджаючы ў свой горад,
ён запэўніваў жонку так:
«Пашлю па цябе я зь места
сваё войска вялікае,
што ў палац мой цябе хутка Пакляўшыся так Канвоўне,
праводзіць, краснаклубая». велясамы2 Духшанта-князь
паехаў назад, а ў думках разважаў пра яе айца:
«Што ж зробіць сьвяты Канва, як пачуе пра доччын шлюб?» Так і ўехаў к сабе ў горад ён, занураны ў роздумы.
Ледзь праўца пакінуў пушчу, як вярнуся дамоў мудрэц,
дачка ж ад сораму з дому ды ня выйшла яго страчаць. Прычыну сваім празорам дзівазнаўчым дазнаўшыся, прамовіў тады багавіт, усьцешаны, Шакунтале:
1 Падчас абраду жаніх браў нявесту за руку, таму адной з назваў шлюбу на санскрыце ёсьць panigraha‘браньне за руку’.
2 mahatman‘у якога вялікі сам (душа)’.
25
26
27
28
29
30
31
32
33
1
2
«Той злог, што ты учыніла без дазволу майго, дачка, зачаўшы нашчадка князю, не пярэчыць законам ён, для вояў бо шлюб Гандгарваў найлепшым уважаецца, і зь любай можа мужчына без абрадаў пабрацца ўтай. Самавіты і шматгодны князь Душйанта, найправедны, што ў мужы абраны табой. Ён кахае цябе, дачка! Ад яго народзіцца сын у цябе, пераможлівы, што ўсёю ўладацьме зямлёй, апярэзанай морамі.
I будзе яго ваярства неадольным у штобітве, калі б на вайну ні рушыў ён, дзяржаўца ўсяе зямлі». Узяўшы у бацькі кошык ды з пладамі, Шакунтала абмыла мудрацу ногі ды сказала пачціва так: «Да князя, шаноўны бацька, што сабе я ўзяла ў мужы, і да годных яго райцаў будзь зычлівым, прашу цябе!» Канва прамовіў:
«Я буду па дзеля цябе зычлівым да валодніка.
Абірай жа, мілая, дар ты для мужа абранага!» Вайшампайана прамовіў:
I выбрала гожая ў дар, каб ніколі род паўраваў з пуціны ня збочыў праўды і ня страціў сваіх зямель.