Аповед пра Шакунталу

Аповед пра Шакунталу

Выдавец: Янушкевіч
Памер: 218с.
Мінск 2018
34.01 МБ
Такую гожую пушчу там убачыў магутны вой, што расла на рачной строме, як узьняты угору сьцяг. Напоўнены сьпевам птушак азіраючы лес жарбы, убачыў ён там пустэльню, што цешыла красою зрок. Палаў там агонь аброчны ў атачэньні выносных дрэў, і жыло там шмат валакхглйаў1 ды суворых наможнікаў2.
1 valakhilya— від мудрацоў памерам з адзінец. Валакхілйі зьявіліся зь цела Брагмы, каб суправаджаць калясьніцу Сонца, і было іх 60000. Але першае значэньне слова было іншым: так называецца група з 11 хвалебнаў, якія традыцыйна ўважаюцца пазьнейшаю ўстаўкаю ў 8-е кола РВ.
2 yati‘намагар’ (ад ^yat ‘намагацца’) від жарбітоў, што, паводле розных паданьняў, бралі ўдзел у стварэньні сьвету.
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
У россыпе розных кветак красаваўся жарбовы гай высокім чырвоным дрэўем ды агнямі сьвятых агнёў. Убачыўшы воды гожай Малінг, прасьвятой ракі, усеянай птахамі ўсьцяж, што цячэ праз пустэльны лес, і лагодных ільвоў-індраў, узрадаваўся князь душой.
I ўвайшоў ён тады ў пустынь, калясьнічы найгрозьлівы, у схожую зь сьветам багоў уступіў у сялібу князь. Там, у пустыні, Духшанта сьвятаплынны сустрэў паток, што так мілагучна цурчаў, нібы Маці усіх жывых.
Ля той цьветаплыннай ракі чакравакаў вялося шмат ды ўмнозе жыло кіннараў, мядзьведзяў і малпіных зграй. Над выспамі гожымі там Сьвятаведаў лунаў напеў, а на беразе быў зацішак для сланоў і для індраў зьмей. Убачыўшы тую раку, што сабой асьвяжала гай, наважыў Духшанта ўвайсьці у сялібу сьвятых мужоў. Пад узбуджаны крык паваў уступіў валадар тады у лес, аздобленым пасам мілагучліваплынных вод, бы ў дом Нардйаны й Ндры, акрашаны самой ГанГой. Увайшоўшы тады ў пустынь, нібыта ў Чытрарятхаў сад1, наважыў Духшанта ўбачыць жарбіта незраўнанага славутага руша Канву, сына слаўнага Кяшйапы2. Спыніўшы сваё ваярства, о княжа, ля варот лясных3, пяхоце з вазамі й коньмі загадаў ён тады вось так: «На старца бязжарснага я у пустэльню іду зірнуць, а вы мяне тут чакайце да вяртаньня майго назад».
1 Citrarathaімя Гандгарвы, які вырасьціў для бога багацьцяў Кубэры прыўкрасны сад у яго сталіцы Алацы, што на сьвятой гары Кайллсе.
2 Kasyapaстаражытны мудрэц, адзін з аўтараў хвалебнаў РВ. Паводле МБ, ён ажаніўся з трынаццацьцю дачкамі Дакшы, якія нарадзілі ад яго багоў, чартоў, людзей ды ўсіх жывёлаў.
3 vana-dvari г. зн. на ўзьлеску.
28	Увайшоўшы у лес, гожы, як Нандана сама, ўладар забыўся на смагу й голад і ўзрадаваўся зноў душой.
29	I, зьняўшы свае кляйноды, ў суправодзе дарадцаў ён у тую уступіў пустынь, увайшоў ён з ачольнікам1, жадаючы ўбачыць руша, мудраца несьмяротнага.
30	Падобны да сьвету Брагмы2 аглядаючы ўважна гай, дзе пчолы гулі гульліва, пеўчым птушкам туруючы,
31	пачуў ён слаўні з РыГведы3, што сьпявалі вакол жрацы паводле правіл чытаньня4 на адправах сьвятых багом.
32	Ведцамі Вед і Прыведаў5 красаваўся той слаўны лес, дасьведчанымі ў аброках маўчарамі найлепшымі.
33	Там знаўцы Атхарваведы6 ды напеваў сьвятых пяўцы ўрачыста пелі Вязьмёны7, прамаўляючы ўсё як сьлед.
1 purohita‘пастаўлены наперадзе’ від сьвятара, асабліва дамовы жрэц валадара, які выконваў для яго ня толькі вялікія аброкі, але й штодзённыя абрады.
2 Brahmanадзін з трох асноўных багоў індуізму (побач зь Вішну ды Шывам), Творца сусьвету.
3 Rgveda‘веда слаўняў’ зборнік хвалебнаў багом. Першы помнік індыйскай літаратуры, што, паводле заходніх навукоўцаў, быў створаны не пазьней за 1200 г. да н.э.
4 Існуе некалькі спосабаў рэцытацыі РВ, два асноўныя гэта злучнае вымаўленьне {samhita-) і паслоўнае з паўзамі (padapatha-).
5 veddnga‘целавіна Веды’ шэсьць навук, якія забясьпечваюць бездакорную перадачу Ведаў (кожнай навуцы адпавядае пэўная целавіна purusa‘чалавек, дух’): граматыка (vyakarana‘стварэньне выяў’) рот, этымалёгія (nirukta‘выясьненьне’) вушы, вымаўленьне (siksa‘настава’) лёгкія, вершазнаўства (chandas‘памер’) ступні, зорказнаўства (jyautisa-) вочы, абрадніцтва (kalpa-) рукі. Граматыка традыцыйна ўважаецца найгалоўнейшаю.
6 Atharvavedaапошняя з чатырох Ведаў, зборнік замоў.
7 samhita‘злучэньне, збор’ тэкст Ведаў, у якім хвалебны прамаўляюцца бяз паўзаў паміж словамі, наадмену ад padapatha-.
34	Ад іх дасканалых сьпеваў ды іншых двойчыроджаных1 быў гай той падобны вельмі на сялібу Навышняга.
35	Жылі там знаўцы апратаў2, аброкаў і сьвятарных Вед, вядомцы нйайі3 ды правіл прамаўленьня ўрачыстаняў,
36	умельцы ў словападборы і прыгожым складаньні слоў, верныя праўдзе вызволу4, на жортвах абазнаныя.
37	Жылі там майстры суджэньняў, пярэчаньняў і зь іх высноў, і шмат локлйатазнаўцаў5 там знайшлі для сябе прытул.
38	Убачыў ён там трывалых у зароках пустэльнікаў, занятых узьлівам жортваў6 і чытаньнем сьвятых шаптоў7.
39	Убачыўшы там услоны, што танулі ды ў квецені, у зьдзіўленьне прыйшоў праўца: іх бы й волат пасунуў ледзь.
40	Акінуўшы вокам храмы, дзе багом учынялі чэсьць, падумаў Духшанта: «Пэўна, я у Брагмаў патрапіў сьвет».
41	Ніяк ня мог наглядзецца велякнязь на прыгожы гай, ахаваны жарбой грознай сына слаўнага Кашйапы.
1 dvijaчалавек зь першых трох станаў (сьвятароў, ваяроў і вяскоўцаў), але асабліва часта ўжываецца дачынна сьвятара. Першае нараджэньне ён атрымлівае ад сваіх бацькоў, а другое ад настаўніка пасьля пасьвячэньня, азнакаю чаго было павязваньне шнура. Таксама перакладаецца як «двойчынароджаны».
2 samskdraачышчальны абрад (у зборніку законаў «Запавет Продка» (Manusnyti-) для двуродных апісваецца 12 такіх апратаў).
3 пуауаіндыйская лёгіка, адна з шасьці даршан (darsana-), філязофскіх сыстэм Індыі.
4 moksa-dharma— законы, што вызначаюць правільны лад жыцьця дзеля дасягненьня вызволу з кола перараджэньняў (samsara-).
5 lokayataадзіная матэрыялістычная філязофія ў Індыі, якая была выкладзеная настаўнікам Чарвакам (carvaka-) у працы Barhaspatyasdtra-.
6 homa‘узьліў’ узьліваньне ў агонь топленага масла падчас аброкапрынашэньня.
7 japaмалітва, якая паўтараецца хуткім шэптам.
42	I вось магутнік са сваім ачольцам разам ў аселю тую увайшоў з гуртом дарадцаў, у заціш пустыні сьвятой, вакол каторай жарбу чынілі на самоце поўнай рушы.
Такі 64-ы ўзыход у Першай Кнізе сьвятой Магабгараты.
USblXOCj
Вайшампайана прамовіў:
1	Пакінуўшы райцаў, адзін увайшоў велякнязь у гай, ды шматзарочнага руша анідзе не пабачыў ён.
2	Ня ўбачыўшы руша таго і знайшоўшы прытул пустым, ён зычна гукнуў: «Ці ёсьць хто?» напаўняючы гукам лес.
3	Пачуўшы князевы словы, выйшла к госьцю ды з пустыні, як багіня красы, дзева, адзетая ў адну кару.
4	I ўбачыўшы князя, тады красуня чарнавокая ўкланілася хутка яму, прывітаўшы паводле ўстаў.
5	Уважыўшы госьця ўслонам, ступнявіцай1 ды вдрціцай2, спытала яна пачціва пра здароўе ўладычнага.
6	А спытаўшы аб тым князя ды пачціўшы яго як сьлед, прамовіла дзева: «Чым я магу пану карыснай быць?»
7	Адказаў ёй тады праўца, медамоўнай красуні князь, бездакорнай краса-дзеве ён, учцёны, прамовіў так:
8	«Прыйшоў я сюды ўкланіцца сыну слаўнага Кашйапы. Куды ж адышоў багавіт3, падкажы мне, шаноўная!»
1 padya(jala-) ‘ступнёвая (вада)’ вада абмываць ногі, якую прапаноўваюць госьцю (пар. дажджавы дажджавіца ‘дажджавая вада’).
2 arghya‘варты’ пітная вада, якую прапаноўваюць госьцю.
3 bhagavat‘які мае долю, шчасьце’ ужываецца як зварот да багоў, паўбагоў і мудрацоў.
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
Шакунтала прамовіла:
Адлучыўся з пустыні ён, каб у лесе пладоў сабраць.
Пачакай ты айца трохі, хутка вернецца ён дамоў.
Вайшампайана прамовіў:
Ня ўбачыўшы там Канвы, паглядзеў на дзяўчыну князь, на краснаклубую дзеву, што яму ды ўсьміхалася і зіхцела, нібы сонца, пекнатой цела юнага, і прамовіў тады слова ён рахманай пустэльніцы: «Кім будзеш, дзева? Чыя ты? I чаму ты адна ў гаі? Надзелена цнотай такой, ты, пэўна, мудраца дачка. Адным сваім выглядам ты паланіла маю душу.
Хачу пра цябе дазнацца, раскажы пра сябе крыху!» Пачуўшы князевы словы, што ён мовіў у тым гаі, адказала яму дзева, прыгожа усьміхнуўшыся: «О князь, я лічуся дочкай руша Канвы славутага, найведніка праўды сьвятой, у зароках трывалага».
Духшанта прамовіў:
Але ж багавіты мудрэц жыве ў цноце усё жыцьцё!
Хутчэй саграшыць сам Дгдрма1, чым трывалы ў зароках руш! Скажы, як жа сталася так, што Канвоўнай завеш сябе?
Я маю вялікі сумнеў, ты павінна яго расьцяць2!
Шакунтала прамовіла:
Як усё было насамрэч, як сталася усё калісь і чаму я дачка руша раскажу я табе, о князь!
Зайшоў сюды неяк моўчнік і Канву пра мяне спытаў: што яму адказаў слаўны раскажу я табе цяпер!
1 Dharma‘апора, закон, цнота, уласьцівасьць’ бог, які ўвасабляе сабою гэты панятак. Слова ўтворана ад fdhr ‘падтрымліваць, апіраць’ (этымалягічна тоеснае лац. forma').
2 Захаваны санскрыцкі ўстойлівы выраз samsayam chid‘расьсякаць, адсякаць сумнеў’.
20	«Калісь даўно Вішвам/тра1 суворай жарбаваў жарбой
і тым устрывожыў Індру, і падумаў так Пан багоў:
21	«Ён можа такой жарбою і мяне абамкнуць зь нябёс!»
I, спужаны, тады мовіў Мэнацэ ён чароўнай так:
22	«Дзівоснай красою, панна, ты слывеш спасярод апсар, Зрабі мне ласку й паслухай, што табе я хачу сказаць!
23	Ёсьць руш адзін Вішвамітра, падобны да агню нябёс.
Ад ягонай жарбы грознай маё сэрца дрыжыць дрыжма.
24	Паслухай ты просьбу маю, о красуня: пустэльнік сёй, трывалы й рашучасамы, найсуворы ўчыняе труд.
25	Каб ня скінуў мяне зь неба, ты павінна яго змусьціць. Заваду жарбе ўчыні ты, мне ж паслугу найвышнюю!
26	Усьмешкай ды вабным целам, медавітаю моваю
змусьці Вішвамітру, панна, спакусі, краснаклубая!»
Мэнака прамовіла:
27	Надзелены велім бліскам і вялікай жарбой мудрэц, агняўляецца ён хутка, пан жа сам мне аб тым сказаў.
28	Перад гневам яго страшным, перад сілай яго жарбы ты й сам дрыжыш, Багавода. Што ж казаць пра мяне, жану?
29	To ён самога Вас/штху2 з сынамі разлучыў калісь.
To ён, народжаны воем, сьвятарства дасягнуў жарбой.
1 Visvamitra‘у якога ўсе сябры / які ўсім сябар’ вялікі мудрэц, адзін з аўтараў РВ (3-е кола). У МБ апавядаецца, што ён быў народжаны ў стане ваяроў, але дзякуючы сваёй жарбе змог здабыць сьвятарства.
2 Vasistha‘найвыдатны, найбагацейшы’ праслаўлены мудрэц, адзін
з аўтараў РВ (7-е кола). Супернік Вішвамітры. Ён быў дамовым жрацом пры князёх Сонечнага роду, а таксама настаўнікам Рамы. У РВ (7.18, 33, 83) Васіштха называецца жрацом князя Судаса (sudds‘добры падаўца [дароў багом]’), чыё войска падчас Бітвы дзесяці князёў было акружана й прыціснута да ракі Парушні. Васіштха прызваў на дапамогу Індру, які стварыў для Судасавых ваяроў брод. Толькі ворагі рушылі сьледам, як брод прапаў і многія зь іх патанулі.