Аповед пра Шакунталу
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 218с.
Мінск 2018
Ц
X X X X
X X X
НЦ
X X X X X
X X X
Мы раюем спачатку ў рай-палацах і падданымі сваімі правім спраўна...
ПРА ТРАНСЬЛІТЭРАЦЫЮ САНСКРЫЦКІХІМЁН
У кнізе ўжываецца спрошчаная трансьлітэрацыя санскрыцкіх слоў, набліжаная да асаблівасьцяў беларускай фанэтыкі ды правапісу.
a, a
аі
a
ай
і, І
0
І / Ы1 o
u, й au
у,ў2 аў
r, f
m
ры
M
e
h
Э
X
к
к
kh
KX
S
r
gh
IT
n
H
с
ч
ch
ЧХ
j
ДЖ
jh
ДЖГ
n
Hb3
t
т
th
TX
d
Д
th
ДГ
n
H
t
т
th
TX
d
Д
dh
ДГ
n
H
Р
п
Ph
ПХ
b
6
bh
бг
m
M
У
Й
r
p
I
л, ль4
V
B
s
Ш
s
Ш
s
c
h
Г
1 ‘ы’ пасьля зацьвярдзелых зычных (напр. Caturika Чатурыка), пасьля *т’ і ‘д’ у сярэдзіне слова (напр. atithigva АтытхіГва); на на канцы слова ‘ti’ і ‘di’ перадаюцца як ‘ці’ і ‘дзі’ (напр. SanumatiСанумаці), а таксама тыя ‘ti’ і ‘di\ што стаяць зьлева ад ‘ці’ і ‘дзі’ (напр. AditiАдзіці)
2 ‘ў’ пасьля галосных, калі таго вымагае рытм
3 альбо ‘н’ + ётаваная галосная (напр. jnana джняна)
4 ‘ль’ перад зычнымі (напр. каіра калыіа)
АПОВЕД ПРА ШАКУНТАЛУ
як ён расказаны ў Першай Кнізе сьвятой Магабгараты (узыходы 62-69)
г^тТ: ^d^<; I
WllWui WWW4T сРП II ? II
^|р| WRlfe I ^WTFT ^wr TW fW^WdfvMT II RII ^ІЧНЧ т?н
4Kc||U|i ^|cb<| Wr ЧТЧ WhH I ^f^W^-dHI ЧТНТ ЖсІ'НтіЧ II3II ^ффі Ч I
Шт ||Х||
ЗП^5Т^^^АТ I
ІІЧІІ
Ч ^ПН^Т^Т HT^WT^IH’: I
ч wfRT іі іі
vw ^ні \тчтт^чШ і сКГ ЧЛ 4<оі||у II vs II
ЧП?Г^ЮРТ did Ч ap^H^PT^^W I HrterfWr wr pW^m5^ ii б ii ^4^ ^ЛТ WT f^:^T: | cprriwr 4^Tw54^^r^?Thw: н я н ^TTWfr тГ Ч^Т: ЧР5^Т хГ I
х[ л^г W II?оII
Джанамэджайа' прамовіў:
1 Пачуў ад цябе я, пане, аб сыходзе на дол багоў, нябёсных дзеў2 і музыкаў3, розных чортаў і дйнаваў4.
2 Хачу я, каб ты паведаў перад мудрымі рушамі5
і пра велічны род Куру, як пачаўся калісьці ён..
Вайшампайана6 прамовіў:
3 Пачаўся той пйўраваў7 род ад Духшйнты магутнага, абаронцы ўсяго сьвету, о найлепшы між бгйратаў.
4 Ад мора да мора правіў пераможлівы князь-мудрэц, аж да земляў саміх млеччхаў8 і краінаў лясных плямён.
5 Амываўся той край слаўны самацьветнымі водамі,
1 Janamejaya‘які прымушае людзей дрыжаць’ знакаміты князь, Арджунаў праўнук, якому Вайшампдйана распавядаў Магабглрату.
2 apsaras/ apsara ‘якая рухаецца [паветранымі] водамі’ жаночыя паўбоствы надзвычайнай прыгажосьці, жонкі Гандгарваў.
3 gandharvaпаўбоскія істоты, нябёсныя гудзьбіты, што разам з апсарамі жывуць у /ндравым раі.
4 Danu‘вада’ у РВ гэта Врытрава маці, пераможаная Індрам. У пасьляведавы час яна стала ўважацца маткаю аднаго зь відаў чартоў (asura-), якія былі паводле яе названыя дднавамі (danava-).
5 rsiпершапачаткова складальнікі й сьпевакі хвалебнаў, пазьней асаблівая група істот, мудрацы-праайцы асноўных сьвятарскіх родаў.
6 Vaisampayanaстаражытны мудрэц, вучань Вййсы (yyasa-), аўтара Магабгараты. Менавіта ён расказаў вялікі эпас князю Джанамэджайу.
7 pauravaпйўравы нашчадкі Пуру (рйгй-), шостага князя Месяцовага роду, малодашага сына Йайлці й Шармшітхі. Кйўравы й плндавы, галоўныя героі Магабгараты, таксама належаць да роду паўраваў.
8 mlecchaтак называлі няарйаў тых, што ня ведалі санскрыту й не шанавалі арыйскіх багоў. Слова перагукаецца з гр. pdp(3apo<;, бо 'Imlech/mlich азначае ‘балбатаць, гаварыць невыразна’.
6
7
8
9
10
11
12
13
14
жылі ўсе чатыры станы1 там у міры ды злагадзе.
За тым не было уладцам ні зьмяшальцаў2, ні грэшнікаў хто поле араў, а хтосьці здабываў самацьветы з гор.
За праведным тым за князем жыў па праўдзе й яго народ, аб зыску дбаючы спольным, кожны праўду3 сваю чыніў. Нічога люд паспаліты не баяўся пры ім, сынок:
ні злодзеяў, ні хваробаў, Здаволены доляй сваёй, пад апекай таго праўцы
ні засухі, ні голаду. абракалі яны багом, не баяліся людзі зла.
Дажджыў учасна Парджднйа4, і радзілі учас палі, а нетры дарылі шчодра самацьветы ды іншы скарб. Быў князь той прадзіўнай сілы, цьвердацелы, нібы пярун5, мог адзін рукамі падняць ён саму гару Мдндару6.
Ён быў найвыдатным стралком, а таксама наймечнікам,
ён лоўка ды спрытна езьдзіў на сланох і стаеньніках. Ён сілай быў роўны Вішну, а сонцу найбліскучасьцю, нязрушнасьцю велямору, а зямлі найцярплівасьцю. Заўсёды ў вялікай чэсьці між часьцівых ён быў людзей, і квітнелі за ім месты, працьвітала уся зямля.
Такі 62-гі ўзыход у Першай Кнізе сьвятой Магабгараты.
1 Ідзецца пра сьвятароў (brahmana-), ваяроў (ksatriya-), вяскоўцаў (vaisya-) ды сьмердаў (sudra-).
2 Г. зн. зьмяшальнікаў станаў.
3 dharma(ад ^dhr ‘апіраць, падтрымліваць’) складанае паняцьце, якое можна вельмі агульна азначыць як злучнасьць законаў, выкананьне якіх забясьпечвае сусьветны лад.
4 Parjanya‘воблака’ бог дажджу, згадваецца ўжо ў РВ.
5 У Індыі ўважалася, што пярун (Індрава зброя vajra-) і алмаз зроблены з аднаго рэчыва.
6 Mandaraгара, якой багі й чарты (асуры) зьбівалі мора дзеля здабычы напою нясьмерця. Паданьне падрабязна апісваецца ў Рамайане.
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
LjSbiXOq £3
Вайшампайана прамовіў:
Аднойчы той князь на ловы адправіўся ў дрымучы лес, узяўшы вялікавойска, сотні коней, сланоў ды слуг.
Акружалі яго воі адусюль з разназброяю:
хто зь мячом быў, а хто з кіем, хто зь сякерай, а хто з кап’ём. Пад кліч ільвіны ваяроў ды пад грукат літаўравы, пад рып калясьніцаў грозных ды пад роў баявых сланоў, зьмяшаны з тупатам гучным ды іржаньнем стаеньнікаў, выяжджаў са сталіцы ўладца ды на ловы ў дрымучы лес. 3 бальконаў красных палацаў валадарнай красы жанкі глядзелі усьлед Духшанту, што здабыў сваю славу сам, і, гледзячы зь веляшанай на ворага чужых сланоў, падобнага богу Шакру1, гаварылі ў запале так:
«Гэта тыгар сярод вояў, яго мужнасьць ня мае меж. Сілу рук спазнаўшы яго, гіне ў бітве усякі муж!» Гаворачы так міжсобку, праслаўлялі яго жанкі й асыпалі яму голаў сьвежацьвету густым дажджом.
I вось пад ухвалы індраў спасярод малітоўнікаў2 пакінуў ён горад стольны, паскакаў на лавіту ў лес. Яшчэ доўга за ім сьледам па дарозе йшлі месьцічы, а потым зь яго дазволу вярнуліся назад дамоў.
' Sakra‘магутны’ адно з імён бога Індры, ключавога бога РВ, але адышлага на другое тло ў пасьляведавы час. Індра быў богам навальніцы й вайны ды апекуном арйаў. Сярод ягоных вычынаў забойства зьмея Врытры ды вызваленьне кароў са скалы Вала.
2 ДС viprendra‘Індра сярод мудрацоў’. Слова indra‘Індра’ на канцы складаных слоў азначае “першы, найлепшы, выдатны” напр. narendra‘Індра людзей’, г. зн. князь.
11 На возе Гдруда-хуткім1 дужарукі той пан людзей напоўніў аглушным шумам трынеба2 ды усю зямлю.
12 I вось да Няндана-гожай3 ён да пушчы прыбыў ураз, багатай на б/лвы, аркі, кашттхі, дгйвы й кхйдыры4.
13 Высокімі скаламі гор быў аточаны той гушчар, бязводны й бязьлюдны, на шмат працягнуўся запрэжак5 ён, аленямі поўны поўна ды усякім драпежнікам.
14 Зьнярушыў лес ціхамірны у імгненьне Духшанта-князь, са сьвітай сваёй ды войскам пачаўшы забіваць жывёл.
15 Ён сьветніцу розных тыграў, што папалі ды ў стрэлаём, зваліў на сухую зямлю, працяўшы іх процьмай стрэл.
16 Забіў ён і колькі тыграў, што далёка былі зусім, а тых, што падбеглі ззаду, ён вастрэнным засёк мячом.
17 Працінаючы львоў дзідай, той ваяр, найкідальнік дзід, па лесе блукаў, адважны, шматумелы ваяр-стралок.
18 To кіем сваім, то мечам, то клінком сваім востраным зьвяроў забіваў ды птахаў апантаны лавітвай князь.
19 Спужаныя грозным князем ды няўрымснымі воямі, пачалі з таго гушчару уцякаць хто куды зьвяры.
1 Garudaмітычны птах, правадыр птушынага роду, сын мудраца Кдшйапы й дачкі мудраца Дакшы Вінаты. Гаруда лічыцца вазілам (vahana-) бога Вішну й ворагам зьмеяў (naga-).
2 tridivaтрэцяе, найвышняе неба ці неба ўвогуле. Сусьвет дзяліўся на тры сьветы, кожны зь якіх зноў дзяліўся на тры.
3 Nandana‘які радуе’ Індраў нябёсны сад.
4 bilvaрод дзікай яблыні (Aegle Marmelos), arkaдрэва Calotropis Gigantea, dhavaдрэва Grislea Tomentosa ці Anogeissus Latifolia, khadiraдрэва Acacia Catechu ды kapittha‘на якім жывуць малпы’ дрэва Feronia Elephantum.
5 yojana‘запраганьне, запрэжка’ мера даўжыні, роўная блізу 8 / 13 км. У стараіндыйскай сыстэме 1 запрэжка была роўная 4 крыкам (krosa-), ці 1000 кіём (danda-), ці 4000 локцям (hasta‘рука; тут: локаць’).
20
21
22
23
24
25
26
1
2
3
4
5
Зьбягаючы, статкі жывёл паднялі аглушальны шум у смутку па тых няшчасных, што загінулі ўжо ад стрэл. У роспачы й смазе, зьвяры к перасохлай ішлі рацэ, пагоняй зьнябытыя, там валіліся яны бязь сіл.
Адных з тых загнаных жывёл, што упалі на беразе галодныя, зьелі зразу велякняскія ратнікі.
Другіх жа зьелі пушчане, пакрышыўшы на кавалы нажамі вострымі мяса ды запёкшы на вогнішчы. А некалькі дзікіх сланоў, ашалеўшы ад мноства ран, бязладна бегалі лесам, скруціўшы хабаты кальцом. Сплываючы густа кроўю, выдзяляючы кал з мачой, раздушылі яны процьму і зьвяроў, і людзей прытном. Аточаны войска-хмарай, цяжарнаю залевай стрэл, гушчар, датуль зьверапоўны, ад зьвяроў апусьцеў зусім.
Такі 63-ці ўзыход у Першай Кнізе сьвятой Магабгараты.
Lj^blXOC| Ш
Вайшампайана прамовіў:
Забіўшы зьвяроў бязь ліку, зь незьлічонаю сьвітаю да іншага лесу рушыў апантаны лавітвай князь.
I вось ён, нязьмернадужы, згаладнелы й сасьмягнулы перасекшы уміг пустку, што ляжала паміж лясоў, у новую ўвайшоў пушчу, неадольны ваяр-лавец.
Было ў тым лесе разлогім шмат пустэльняў сьвятых мужоў, халодны там веяў ветрык і ўсё цешыла князю зрок.
Зямлю пакрывала трава сакаўная, а дрэвы цьвет,
і ўсё напаўняў вакольле
мілазвонам птушыны сьпеў.
У ценях высокіх дрэваў, пад разгалістым іх гальлём віліся зумкія пчолы ды над цьветам бучных кустоў.
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
Віселі на кожным дрэве на сагнутым гальлі плады, ніводнай нідзе калючкі не было ні ў хмызоў, ні ў дрэў. I тады ў прыўкрасны гушчар, дзе зямля сакаўной травой была ўкрыта, а ўсе дрэвы цьветам кожнай пары цьвілі, увайшоў вялікі стралок пад усьцешаных птушак сьпеў. Гайданыя ветрам, дрэвы, мнагапышна квітучыя, акраплялі шчодра зямлю яркацьвету густым дажджом. Іх кроны поўнілі птушкі зьвінючым мілапошчакам, і нібыта само неба дрэвы горда краналі ім.
У гольлі, сагнутым долу пад вагою бучных цьвятоў, гулі мілагучна пчолы й шчабятала сабе пташшо. Пабачыўшы тую пушчу у аздобе квяцістых шат, альтанкі з павойных расьлін, што цешылі спакоем зрок, у радасьць прыйшоў адразу той магутны Духшанта-князь. Прыгожым, як знамя Індры, красаваўся дзярэўем лес, і з плеціва яго вецьця долу дожджык дыліў пылком. Напоены пахам красак, там ветрык прахалодны дзьмуў, ласкаючы дрэвы, быццам чалавек сваю любую.