Арнаменты  Аліна Длатоўская

Арнаменты

Аліна Длатоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 204с.
Мінск 2019
39.5 МБ
Усевалад быў спакайнейшы за Міхася, толькі часам кпіў з сябра ды стрымана адказваў зацікаўленым дзяўчатам. I глядзеў на яе.
Пасля другой «Крывавай Мэры», намяшанай гаспадыняй свята і выпітай у яе гонар, Хрысціне стала надта цесна, надта душна ў маленькай кватэры. Захацелася курыць, захацелася да яго.
Антось нібы чакаў яе, як заўсёды. Стаяў на агульнай лоджыі, глядзеў на зоры. Між пальцаў ззяў недапалак. Ён пяшчотна ўсміхнуўся.
— Тусіце?
— У Машы днюха, — яна зацягнулася. — Што ты там хочаш убачыць?
— He ведаю, мабыць, НЛА? Жартую, проста задумаўся. Так шмат на зямлі недаследаванага, а нас усё ў космас цягне.
— Страшна быць самотнымі, напэўна.
— Хто мы такія? Толькі падарожныя, папутнікі сярод нябёс...* — ён пацепнуў плячыма.
— Ты гэта да чаго?
— Да таго, што мы ўсе — самотнікі.
— Ты сёння філосаф, — засмяялася Хрысціна.
Ен глядзеў на яе. Ласкава, захоплена, як толькі што на нябёсы. Але яшчэ ні разу, ніколі ён да яе не датыкнуўся, а так хацелася абдымкаў, пацалункаў. Яна падышла зусім блізка, заставалася толькі працягнуць рукі, калі на лоджыі з’явіўся Усевалад. He ў час.
— Оў, я прашу прабачэння... Дазволіце далучыцца? — ён пацягнуўся да пачка цыгарэт, што ляжаў між імі.
— Бяры, вядома ж. He думала, што ты курыш.
Усевалад дастаў з кішэні металічную запальнічку, зірнуў на Антося.
— Спаць не замінаем?
— Ды лухта. Хто спіць у суботу а першай ночы?
* М. Багдановіч — «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...»
Усевалад задуменна ўздыхнуў, так і трымаючы запаленую цыгарэту між пальцаў.
— Ты год трэці ўжо не спіш, так?
Павісла маўчанне. Хрысціна асэнсоўвала дурное пытанне. Гэта ён так спрабуе пажартаваць наконт Антосевых сінякоў пад вачыма?
Усевалад нарэшце паднёс цыгарэту да вуснаў, шапнуў нешта. Ва ўсе бакі пырснулі іскрынкі, быццам з бенгальскага агню, дробнай жамярой замітусіліся ў паветры, палезлі Антосю ў твар.
— Што адбываецца? — разгубілася Хрысціна. — Што ты робіш? Усевалад!
Юнак яе праігнараваў, паспешліва шукаючы нешта ў кішэнях. На яе крык прыбег Міхась, кінуўшы сваю важную місію забаўляць народ.
— Пачакай! — тузануў сябра за плячо. — Хрысціна, ты даўно яго ведаеш?
— Антося? Паўгода — як засяліліся. Ён мой сябар!
— Чуеш, Вал? Ён бяскрыўдны. Пакінь.
— Пакуль бяскрыўдны, — мармытнуў Усевалад. — Ты калі з балкона ўніз выйшаў? Два гады таму, тры?
— Пазамінулай зімой. Я не суіцыднік, зразумела? Гэта быў няшчасны выпадак.
— Усё адно, — Вал звярнуўся да Міхася. — Раней ці пазней ён згубіць рэшткі чалавечнасці і пачне забіваць. He факт, што побач апынецца Ваяр. He, я больш смерцяў не дазволю, хопіць. Святаяннік з сабой?
— Вы калі-небудзь гублялі сяброў? — пачаў Антось, заўважыўшы, што Міхась вагаецца. — Вы разумееце, наколькі балюча зробіце гэтай чароўнай дзяўчыне?
Хрысціна плакала не стрымліваючыся.
— Вал, не кожны нячысцік — Пачвара, памятаеш?
— Памятаю. Я ведаю, што раблю, Міхась. Давай святаяннік альбо забірай дзяўчыну і сыходзь. Я ўпраўлюся без зёлак.
Іскрынкі, што раіліся вакол Антося надакучлівай жамярой, ператвараліся ў Сімвалы. Сімвалы спалучаліся, звязваліся адзін з адным, абвіваліся вакол мужчыны, утвараючы ланцуг.
Хрысціна закрывала твар рукамі. Каб не бачыць, каб толькі не бачыць.
Столькі вечароў было праведзена разам, столькі цыгарэт выпалена, столькі музыкі пераслухана... Столькі было сказана — і столькі яшчэ не было. Ен апынуўся прывідам, уласным ценем, і ўсё адно адпусціць яго не было моцы.
— Міхась?! — рыкнуў Усевалад.
Той адчайна хіснуў галавой, кінуў сябру льняны пакуначак. Пстрыкнула запальніца, падпаленыя кветачкі паляцелі ў бок Антося. Ланцуг з Сімвалаў загарэўся, нібы кнот. Антось збялеў, скура стала тонкая, амаль празрыстая, нібы папера, пад вачамі леглі цёмныя цені. Яшчэ больш цёмныя танцавалі вакол яго. Твар сказіўся грымасай болю і нянавісці.
— Хутка ўсё скончыцца. Табе мала засталося, Ваяр, — прасычэў ён, рассыпаючыся ў попел.
Голас у яго быў страшны, тагасветны, зусім не чалавечы.
— Табе меней.
Вулічныя Музыкі
Марк любіў разглядаць людзей: старога з маленькім неахайным сабакам, школьніка гадоў дзесяці, які заліпаў перад кіёскам з камп’ютарнымі гульнямі, зграйку дзяўчатак-старшакласніц, на якіх з кожным днём было ўсё больш касметыкі і ўсё менш вопраткі — усё ж такі лета. Ніхто з іх не кідаў грошай.
Марк лічыў іх трыа адным з лепшых вулічных гуртоў Мінска. Яны дзіўна выглядалі разам: Віталя — курчавы хіпі ў расцягнутай рознакаляровай майцы, увесь абвешаны фенечкамі, Максім — віяланчэліст у блакітнай кашулі, зашпіленай на ўсе гузікі, і ён, Марк, — брутальны гітарыст у чорнай скураной куртцы, якому нярэдка казалі, што ён падобны да Цоя. Вар’яцкі кактэйль, але ўтрох яны рабілі магію.
Міхась заўсёды з’яўляўся а восьмай вечара па серадах і пятніцах. Стомлены — ці то з якіх заняткаў, ці то з трэніроўкі. Кідаў рубель і ні разу, халера яго дзяры, ні разу не дастаў з вушэй навушнікі. Марк хацеў схапіць яго за локаць, выдраць іх, каб ажно вохнуў, і прараўці ў твар: «Стой і слухай, сволач!» Але толькі мацней сціскаў грыф.
Марк ведаў Міхася са школы, але яны не сябравалі. Міхась насіў фірмовыя гарнітуры, меў модную прычоску і дарагі тэлефон. У школу яго прывозілі на машыне. Сустракаўся то з адной прыгажуняй з паралелі, то з іншай. 3 настаўнікамі размаўляў пагард-
ліва-правакатыўна, але гэта не перашкаджала яму заставацца адным з лепшых вучняў. Маці была нейкай вядомай юрысткай, пра бацьку казалі, што ён паспяховы бізнесмен і жыве ў Еўропе. Марк даношваў і гарнітур, і тэлефон за старэйшым братам, хіба што прычоска была свая. Пад пінжак апранаў цішоткі з назвамі рок-гуртоў і праз гэта рэгулярна меў канфлікты з адміністрацыяй. Вучыўся кепска, бо ўвесь вольны час прысвячаў музыцы. Ягоная маці працавала ў дзіцячым садку, бацька — на заводзе. Марка такія, як Міхась, раздражнялі. Ддя Міхася такія, як Марк, былі пустым месцам.
У адзінаццатым класе штосьці змянілася: Міхась пачаў апранацца папрасцей, хадзіў у школу пешшу і паважліва кантактаваў з выкладчыкамі. Аднойчы Марк нават сутыкнуўся з Міхасём і ягоным бацькам на рок-канцэрце. Бацька, дарэчы, быў мала падобны да бізнесмена з Еўропы. Але пасябраваць Марк з Міхасём не паспелі, бо Марк быў заняты музыкай, а Міхась паступленнем на юрыдычны.
Цяпер два разы на тыдзень яны сустракаліся ў пераходзе. Міхась стрымана ківаў ды кідаў рубель, Марк стрымана ківаў у адказ. Ён спярша раззлаваўся: яму былі не патрэбныя падачкі «мажора». Тады ж распавёў сябрам і наступным разам хацеў папрасіць былога знаёмага больш не класці грошы. Але Максім сказаў, што грошы не пахнуць.
Сёння Міхась спыніўся, дастаў навушнікі і дачакаўся, пакуль яны скончаць кампазіцыю.
— Прывітанне, хлопцы. Дзе ваш віяланчэліст?
— А табе што за справа? — рыкнуў Марк. — Ты б хоць раз навушнікі зняў, мецэнат чортаў.
— Я вас і так выдатна чую, — ён амаль тэатральна паказаў на дысплэі прыпынены трэк. — Але ўтрох вы лепш заходзіце...
— Максім захварэў, — збянтэжана прамармытаў Віталя. — Вы прыходзьце праз тыдзень.
— На што захварэў?
— Ты што, лекар?! — Марка злавала гэтая раптоўная ўвага. — А ну валі адсюль, пакуль самому лекар не спатрэбіўся!
Міхась не зрушыў з месца, толькі здзіўлена ўзняў бровы.
— Лягчэй, Кіпелаў, — хмыкнуў ён. — Я ўсяго толькі хацеў прапанаваць дапамогу.
— Чым ты дапаможаш?! Яшчэ рубель кінеш, на аспірын?! Ідзі ты ў дупу, мажор, і дапамогу сваю туды ж засунь.
— Хоць «мажор», хоць «дырыжор», — пацепнуў плячыма Міхась, не хаваючы ўсмешкі. — Я магу дапамагчы. Калі зразумееш, што гатовы маю дапамогу прыняць, — звяртайся. Да сустрэчы.
Павярнуўся і пайшоў. Пругкай лёгкай хадой, быццам нічога ў гэтым жыцці не мела для яго вялікай значнасці.
Тэмпература не зніжалася. He дапамагалі ні жарапаніжальныя, ні антыбіётыкі. Хуткую ён выклікаць не даваў, кідаўся ў істэрыку, крычаў, курчыўся, трызніў.
Марк упрасіў Віталю выйсці граць у пятніцу і ўвесь вечар разглядаў натоўп. Мужчына з неахайным сабакам — ёсць. Хлопчык-заліпончык — ёсць. Драпежныя дзяўчаты — тут. Ну, давай! Ён ішоў. Амаль на паўгадзіны пазней, чым звычайна, але ішоў. Нават не зірнуўшы ў іх бок, кінуў рубель.
— Міхась, чакай!
Юнак спыніўся, дастаў навушнік, з папрокам нахіляючы галаву набок:
— Яму не стала лепш?
Марк не ведаў, як папрасіць пра дапамогу, бо яму было сорамна. Чым больш ён думаў, чаму яго так раздражняў Міхась, тым больш відавочным здаваўся адказ — зайздрасць. У Міхася ўсё было выдатна: знешнасць, сям’я, розум — усё, прынамсі, на першы погляд. Зручна было лічыць яго хаця б вырадкам.
— Мы будзем вельмі ўдзячныя, калі вы дапаможаце, — выратаваў яго Віталя.
* * *
Марк і Віталя сядзелі на кухні. У пакой ён іх не пусціў, прамармытаўшы нешта пра тое, што «ўсё яшчэ горш, чым ён думаў» і «аднымі зёлкамі не абыдзешся». Віталя курыў, Марк нервова пагрукваў пальцамі па стальніцы.
— Калі пасля гэтага доктара Стрэйнджа яму не стане лепш — я выклікаю хуткую, — змрочна заўважыў Марк.
3 пакоя Макса даносілася манатоннае мармытанне. Гэта ўсё пачынала раздражняць. Калі Міхась прапаноўваў дапамогу, Марк і падумаць не мог, што яна будзе нагадваць «Бітву экстрасэнсаў».
— Што ён там робіць, моліцца? Альбо закляцці чытае? Экспекта Патронум?
— He лезь у фандомы, якіх не ведаеш, — скрыжаваў рукі Віталя.
Марк фыркнуў. Яму не падабалася Віталева захопленасць фэнтэзі і фантастыкай. Жыццё жорсткае і бязлітаснае, у ім няма месца цудам.
— Мы прыйдзем па цябе, Знахар! — данёсся з пакоя ледзь пазнавальны голас Максіма. — Я вярнуся з усімі сваімі сёстрамі!
Віталя разгублена зірнуў на сябра, прашаптаў:
— Гэта ўжо экзарцызм нейкі.
Усевалад стаяў, абапёршыся на падаконне, напружаны, гатовы ў любы момант дастаць зброю. Працінаў позіркам цемру за акном.
— Што здарылася?
Ледзь заўважна павёў плячом — не хоча размаўляць пра гэта.
— Ты чаго так позна? — замест адказу задаў пытанне.
— Затрымаўся на курсах па англійскай. Праект рабілі.
Міхась плюхнуўся на канапу, выцягнуў ногі.
— Цябе не заганяе гэты выпадак са Зданню? Ен амаль адкрытым тэкстам сказаў, што нешта ідзе...
— Тое, што ты гэта пачуў, не значыць, што ён гэта сказаў.
— Добра, — моцы спрачацца з ім усё адно не было. — Раз усё нармальна... Пайду паем.