Арнаменты  Аліна Длатоўская

Арнаменты

Аліна Длатоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 204с.
Мінск 2019
39.5 МБ
— Я... Міхась толькі...
I зноў удар току. Больш моцны. На гэты раз ён не вытрываў і застагнаў.
— Паверыць не магу. Ты збіраўся схлусіць БОГУ?!
Злосць і шчырае непаразуменне хутка змяніліся на пагарду.
— Вы такія ж, як яны... Звычайныя людзі. Ніякім полымем не выпаліць з вас тыя недахопы, што ён заклаў.
Юнак здзіўлена ўзняў вочы.
— Што? He верыш жа ты насамрэч, што гэта я вас стварыў. He ведаю, што ў вас там цяпер напісана ў рэлігійных падручніках — гэта такая ненадзейная справа — але я, прынамсі, ніколі такога не сцвярджаў. Даваць жыццё падуладна аднаму Творцу. Я ўсяго толькі ўдасканаліў некаторых, надзяліў кавалачкам сваіх здольнасцей... Мне трэба было, каб нехта выконваў маю работу. Я стаміўся. Мне надакучыла. Вы ў мяне не адны. Ваяры Перуна, Жаўнеры Тора, Байцы Зеўса, Легіянеры Юпіцера — усіх пералічваць стоміш-
ся, не тое што наглядаць за ўсімі. Наогул, яму можна пакідаць свой мурашнік без нагляду і выпраўляцца эксперыментаваць з іншымі формамі жыцця. Чым я горшы?
Усевалад сціснуў рукамі скроні. Гэта было надта складаным, надта вялікім для яго ўсведамлення. Бог уздыхнуў, прысеў побач з ім на кукішкі. Зусім як Свят тады, калі дапамог яму чысціць нажы Людавіта. Уважліва зірнуў юнаку ў вочы.
— Усё настолькі дрэнна?
Усевалад вытрываў позірк — плынь чыстай Энергіі.
— Катастрафічна. Яны адчынілі Наўе...
— Дык хто ў гэтым вінаваты?! — раззлавана зароў бог. — Вы хоць уяўляеце, чым гэта можа абярнуцца?!
Зусім побач бліснула маланка. Грымнула. Усевалад на імгненне сцяўся, але хутка ўзняў вочы.
— Можа, не варта было пакідаць нас без нагляду?
— Табе проста разважаць, смяротны. Ты не ведаеш слова «вечнасць», не адчуваеш яго сэнсу, — бог сціснуў далонь на шыі юнака.
Зрабілася нясцерпна горача. Бракавала паветра.
— Прапаную абмен. Смерць за дапамогу, — прахрыпеў Ваяр.
— Навошта мне цябе забіваць?
— Наадварот. Я прапаную не жыццё. Я прапаную смерць. Буду вашым прадстаўніком на Беларусі. Вечна. Сачыць за парадкам, падтрымліваць раўнавагу.
— Ты не ўяўляеш, што прапануеш, хлопчык, — бог расціснуў руку. — Ты звар’яцееш раней, чым міне першая сотка гадоў.
— Вернеце мне смерць у любы зручны вам момант, — усміхнуўся Усевалад, паціраючы шыю. — А за сотку шмат можна паспець. Нават у кантэксце вечнасці.
* * *
Усевалад стаяў на каленях сярод прысадаў, поўных попелу і пылу. За спінай ракатала навальніца. Маланкі раз-пораз білі туды, дзе яшчэ засталіся Наўя. Ля дрэваў варушыліся знясіленыя боем Ваяры. Тыя, хто яшчэ мог. Праваруч глядзеў шклянымі вачамі ў шэрыя ранішнія нябёсы Майстар Людавіт. Леваруч, усё яшчэ слаба сціскаючы яго руку, ляжаў Міхась. Ва Усевалада перахапіла дыханне.
Яму так хацелася адчуць пад пальцам слабую пульсацыю, пачуць грукат сэрца, убачыць, як дрыжаць вейкі.
I адначасова так хацелася, каб гэты чортаў Знахар ніколі не расплюшчваў вачэй. Бо ён пасталее, пастарэе ды памрэ, а Усевалад будзе глядзець на гэта. Бездапаможна.
Гэты пракляты горад рассыплецца ў попел, а Усевалад застанецца. Адзін.
Міхась расплюшчыў вочы.
Змест
Мурашы 	5
Недапалак	10
Атрута 	14
Пачынаць 	17
Крама 	27
Ружы 	32
Спайс 	36
Бачыць 	41
Валацуга 	52
Абаронца 	 59
Новы Час 	65
Разумець 	 72
Крывавая Мэры 	82
Вулічныя Музыкі 	87
Знаходзіць 	95
Перунова Зорка 	114
Глыбіня 	117
Прымаць 	123
Вера 	136
Аскепкі 	142
Навальнічнікі 	 147
Вырашаць 	 152
Бізнес	 160
Падземка 	167
Бегчы 	174
Вучань	 181
Знахар 	 188
Навальніца 	193
Літаратурна-мастацкае выданне
Длатоўская Аліна Аляксандраўна
АРНАМЕНТЫ
Аповесць
Адказны за выпуск Андрэй Янушкевіч Рэдактар Наста Карнацкая Карэктар Наста Анцімонік Камп’ютарная вёрстка Андрэй Янушкевіч Дызайн вокладкі Васіль Шарапаў
Падпісана да друку 25.07.2019. Фармат 84х 108/32. Папера Classic Stora Enzo. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 10,7. Ул.-выд. арк. 7,0. Наклад 500 экз. Заказ 2829.
Індывідуальны прадпрымальнік Янушкевіч Андрэй Мікалаевіч. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/218 ад 18.03.2015. Вул. Шафарнянская, 3/135, 220125 г. Мінск. https://januskevic.by
Таварыства з дадатковай адказнасцю «Новапрынт». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/54 ад 25.02.2014.
Вул. Геалагічная, 59, к. 4, п. 10, 220138 г. Мінск.
J A N U S К Е VI C. B Y
ОЯНУШКЕВІЧ
выдавецтва