Арнаменты  Аліна Длатоўская

Арнаменты

Аліна Длатоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 204с.
Мінск 2019
39.5 МБ
Міхась глядзеў у стол. Ён пераймаўся наконт Ta­ro, што ўсе кажуць не тое, што думаюць. Але чым ён лепшы? Ён не толькі казаў не тое, што думаў. Ён яшчэ і рабіў не тое, што хацеў.
— Вал! Хто забіў Альберта?
Сябар спыніўся, выдыхнуў.
— Ератнікі. Надзіва чыстая праца, быццам спецыяльна хацелі выдаць за простае забойства. Яны звычайна пускаюць кіпці ў ход напоўніцу.
— Mary я дапамагчы табе ў паляванні?
Падземка
Крок улева, крок управа — цемра. Дзіна рухалася асцярожна, адчуваючы мяккасць вільготнай глебы пад красоўкамі. Тут холадна, але ў крыві столькі адрэналіну, што яна вось-вось закіпіць.
— Баішся, Мелінда?
— Чаго тут баяцца?
— Напрыклад, прывідаў цягнікоў.
Аднойчы яна бачыла нешта. На закінутых могілках у Чарнобылі. Нешта, чаго не магла, не павінна была бачыць. Нешта, чаго не бачыў больш ніхто. 3 тых часоў да яе прыляпілася мянушка «Мелінда Гордан» — са старога серыяла пра спадарыню, якая гутарыла з прывідамі. Дзіну гэта больш здзіўляла, чым раздражняла. Адкуль хлопцы ведаюць такую «мыльную оперу»? У кампаніі Лупатага, Танка і Шэрага быць Меліндай не так ужо і дрэнна.
— Метро толькі будуецца. Калі тут і ёсць які прывід, дык гэта прывід своечасовага адкрыцця.
Шэры і Лупаты не пераймаліся наконт таго здарэння. Яны ўвогуле мала наконт чаго пераймаліся. А вось Танк згадваў пры любым зручным выпадку. Ен тады спалохаўся не менш за саму Дзіну: яму давялося амаль кіламетр цягнуць напаўпрытомнае дзяўчо на сабе, слухаючы яе мармытанні пра здані ліквідатараў.
Наперадзе мігцелі два ліхтары. Адзін з іх дакладна Танкаў, другі, відавочна, Лупатага. Ён у іх кампаніі самы высокі.
— Хлопцы! А дзе Шэры?
Яны разам павярнуліся назад. Промні высвецілі ў цемры фігуру сябра. Ён сядзеў на кукішках і апантана рыў пальцамі сырую глебу.
— Шэры, ты што робіш?
Ён узняў уверх руку. Між пальцаў праз слой бруду паблісквала даволі вялікая манета.
— Тут павінны быць яшчэ!
— Кінь дурное, — фыркнуў Танк. — Рабочы згубіў. He хапіла потым паўрубля на півас, ну.
— Не-е-е. Яна старая. I тут ёсць яшчэ, я ведаю.
Дзіна не бачыла ў цемры, але ёй гэта і не трэба было, каб зразумець, што Лупаты закаціў вочы, а Танк незадаволена падціснуў вусны.
— Шэры, ты ўсіх затрымліваеш.
— Дык дапамажыце мне! — яго вочы шалёна блішчэлі.
Хлопцы ўздыхнулі, але скіраваліся да сябра, а Дзіна не магла зрушыць з месца, бо цень ад ліхтароў за Сержуковай спінай павялічваўся. Рос, змяняўся, набываў вычварныя рысы: канічны капялюш, доўгі кій з вялікай булдавешкай, боты з закручанымі насамі. Урэшце цень набыў не толькі рысы, але і колеры. Ён ззяў і пераліваўся. На галаве і на нагах — золата, срэбная світка, падперазаная цэпам. Кій — таксама золата.
Цень навіс над Шэрым.
— Знайшоў, знайшоў! — выбухнуў сябар.
I ў гэты ж момант цяжкі кій апусціўся яму на макушку.
— Сяржук!
Танк і Лупаты здзіўлена азірнуліся на яе. Яны не бачылі, што адбылося, і не маглі зразумець, чаму ся-
бар раптам пачаў падаць. Шэры павольна завальваўся на бок, раскінуўшы рукі. Істота скіравалася да сяброў.
— Хлопцы! Бяжыце!
Дзіна кінулася да іх, паспрабавала падштурхнуць да выхаду, але яны нібы аслупянелі. Яна ў адчаі вылецела на вуліцу. Тут мусіць быць дапамога. Хай хоць міліцыя, абы выцягнулі адтуль гэтых ідыётаў.
* * *
На вуліцы нікога, цішыня. Цемра — гэта можна было б назваць цемрай, калі б Дзіна толькі што не была пад зямлёй. Дзяўчына прабегла крыху менш за квартал, калі нарэшце ўбачыла двух маладых людзей. Яны выглядалі не надта прыязна, але ёй было ўсё роўна.
— Чакайце! Дапамажыце! — яна пачала сумбурна тлумачыць сітуацыю.
Яе прымуць за вар’ятку, за наркаманку, за п’яную. Альбо не прымуць?
— Прыглядзі за дзяўчынай, — загадаў Усевалад і скіраваўся ў тунэль.
Міхась глядзеў на яе зацікаўлена, уважліва. Разглядаў у святле ліхтара і мякка ўсміхаўся.
— Вы нармальна сябе адчуваеце?
— Я бачыла тое, што не магу патлумачыць, — у яе дрыжаў голас. — Яно... Вы ж таксама іх бачыце? Таму і згадзіліся дапамагчы.
Ён пасадзіў дзяўчыну на лаўку. Дастаў з заплечніка невялікую пляшачку.
— Гэта дапаможа супакоіцца. На вас напаў Кладнік, бо вы абудзілі яго, калі ваш сябар знайшоў манету. 3 гэтымі істотамі лепш не звязвацца, бо ўратавацца ад іх амаль немагчыма: надта агрэсіўныя. Але звычайныя людзі іх не бачаць, нават калі тыя нападаюць. Толькі адораныя.
— Я «адораная»?
— Вы — Нязнойдзеная. У вас дар Ваяра Навальніцы. Яны палююць на нячысцікаў. Але вас не знайшлі і не навучылі ім карыстацца своечасова.
— Дык вы кшталту братоў Вінчэстараў? — акуратна адпіваючы з пляшкі, пацікавілася Дзіна.
— Ага. Толькі не браты, — Міхась засмяяўся.
Хлопец сеў на лаўку побач з Дзінай, зусім блізка. Ад яго пахла добрай парфумай і цеплынёй. Ад яе, Ha­nada, сырасцю і падземкай. Яна няёмка адсунулася.
— 1 шмат вас такіх? Ёсць нейкая арганізацыя? Людзі ў чорным?
— Скажам так, арганізацыя ёсць, але не ў Мінску, таму мы да яе не належым.
— Калі ў Мінску няма ніякай арганізацыі, а жудасныя монстры ёсць... — яна сцялася. — Вам варта яе стварыць. Такое... He павінна адбывацца.
— Мы падумаем, — ён працягнуў ёй мабільны. — Напішыце мне, калі ласка, ваш нумар. I як вы ў інсце падпісаная.
Яна збянтэжана ўсміхнулася, узяла тэлефон.
— Будзеш сачыць, ці не з’еду я з глузду?
— He. Запрашу на спатканне.
— Оў.
3 цемры да іх выйшлі пагойдваючыся Танк і Лупаты. У першага цёк па лбе струменьчык крыві, было разбітае брыво, рассечаныя вусны. Другі мог ісці, толькі абапіраючыся на плячо першага. Міхась адразу ж кінуўся да іх, дапамог сесці. 3 яго заплечніка з’явіўся тузін каляровых бутэлечак ды льняных пакуначкаў. Юнак апрацоўваў раны і паіў хлапцоў дзіўнымі вадкасцямі.
— Дзе Шэры?! — Дзіну захліснула паніка.
Танк узняў поўныя болю вочы, моўчкі паціснуў плячыма.
— Міхась, ён жывы? Якія шансы, што ён жывы?
Той прыпыніў працу, узяў яе за плечы.
— Дзіна, ты павінна супакоіцца. Ты — асаблівая, яны — не. 3 імі альбо пры іх лепш не размаўляць пра тое, што ты бачыла, калі не хочаш у вар’ятню. Зразумела? А цяпер дазволь мне дапамагчы тваім сябрам. Я буду ўдзячны, калі ты выклічаш Хуткую.
Ён працаваў, але ўсё часцей кідаў напружаныя позіркі ў бок тунэля. 3 кожным разам глядзеў усё даўжэй, уздыхаў усё цяжэй. Нарэшце, скончыўшы з Танкам і Лупатым, выпрастаўся. Сябры спалі, прыхіліўшыся адзін да аднаго. Міхась цвёрда рушыў да тунэля, але не паспеў зрабіць і дзесяці крокаў — з’явіўся Усевалад, перапэцканы ў зямлі, ускудлачаны, стомлены. На руках — непрытомны Шэры.
Дзіна пабегла да сябра, але Міхась схапіў яе за руку, надзіва рэзка ды моцна. Прыціснуў да сябе, і яна зразумела — Шэры не непрытомны. Закрычала, паспрабавала вырвацца. Калаціла Міхася рукамі і наступала на ногі, а ён проста трымаў. Пакуль Усевалад апускаў цела на зямлю, пакуль клаў адну далонь на пажухлую лістападаўскую траву, а другую — Шэраму на грудзі. Блакітныя іскрынкі цяклі па руцэ, быццам ён выцягваў іх з глебы, і сцякалі на цела Сержука. Аднак гэта нічога не змяніла. Толькі пажухлая трава пад рукой юнака высахла канчаткова. Удалечыні чулася завыванне хуткай дапамогі.
Міхась выпусціў яе з абдымкаў, дазваляючы кінуцца да сябра. Яна ўпала побач з ім на калені, усё яшчэ спадзяваючыся, што ён расплюшчыць вочы.
— Вал, — жорстка вымавіў Міхась. — Усё, нам трэба сыходзіць.
Усевалад піў трэці кубак зёлак і глядзеў у столь. Міхась ведаў, што размовы пра «мы не можам уратаваць усіх» бессэнсоўныя. Міхась ведаў, што Усевалад яшчэ доўга сабе не даруе. Усё, што Міхась мог, — паспрабаваць адцягнуць увагу.
— Глядзі, я накідаў некалькі варыянтаў візітак.
— Варта?
— Гульня слоў. Варта як ахова і варта як «варта гэта зрабіць». Разумееш?
— Разумею, Міхась, але думаю, што не варта. Я... Планую вярнуцца ва Унутраны Свет, — у яго позірку зусім не было ўпэўненасці. — Я належу таму свету, а не гэтаму. Да таго ж мне бракуе ведаў, бракуе падрыхтоўкі і дысцыпліны. Быў бы на маім месцы Людавіт — ды хоць Ян, — чалавек бы застаўся жывы. Я павінен вярнуцца.
— Вал, ты жартуеш!
— He, Міхась, не да жартаў.
Міхась замаўчаў. Усевалад адпіў гарбаты, задуменна разглядаючы папяровыя прастакутнікі з надпісам «Варта».
Бегчы
Пяць гадоў таму
Кіраўнік бачыў гэты сон надта часта. Яму мроілася вёска, старая, амаль закінутая. Жылых двароў засталося тры-чатыры. Астатнія альбо зарастаюць пустазеллем, альбо ажываюць толькі летам, калі ў гарадскіх жыхароў з’яўляецца жаданне пабываць на прыродзе. За зіму ў гэтых хатах разводзіцца процьма шкоднай дробязі, таму даводзіцца чысціць. Яго Каманда правярае закінутыя хаты па двое. Ён сам — з Велізарам, ягоным блізкім сябрам, які нядаўна атрымаў ступень майстэрства.
Хата. Жылая, але недагледжаная. На старым сырым ганку хлапчук гадоў сямі гуляецца з драўляным колам. Перунова Зорка. Ён калісьці падарыў такое дзяўчыне. Раптоўная сустрэча. Выпадковая сувязь. Ваяры часам такое сабе дазваляюць. Ва Унутраным Свеце няма адносін, няма кахання, але целу не загадаеш.
Малы апынаецца назіральным. «Добры дзень! Гэта вы забілі тую пачварную жанчыну ўчора ўночы?» «Гэта была лойма, — адказвае Велізар і, нахабна пляснуўшы сябра па плячы, дадае: — Пайду агледжу двор, а ты пагутары яшчэ з малечай». Быццам здагадаўся, быццам ведае. Цікаўныя шэра-блакітныя вочкі свідруюць яго, вывучаючы кожную рысу. Робіцца
няёмка. «Як цябе завуць?» — «Святаслаў. Бабуля кажа — у гонар бацькі...» — «У гонар бацькі, значыць... Жанчыны-жанчыны, — мармыча ён невядома каму. — А дзе ж мама?» — «Бабуля кажа — з’ехала грошы зарабляць». Малы раптам узнімаецца і падыходзіць да плота. «Я таксама хачу меч». Кароткі лёгкі паляўнічы нож выслізгае з-за пояса ды кладзецца хлопчыку ў руку. «Меч табе пакуль ранавата».
Кіраўнік прачнуўся рэзка, быццам мроіў жах. Cappa калацілася, мужчыну ахапіў неспакой.
Нож хутка зноў зменіць гаспадара. Іншы хлопчык працягне яго Кіраўніку дрыготкімі рукамі, бо яго неверагодна цяжка трымаць. А ён пакуль не ведае, што вага не ў метале. Ён пакуль зусім нічога не ведае, таму Кіраўнік не возьме.
На старым вязе непадалёк ад вядзьмарскай хаты ўладкавалася маленькая чарнявая істотка з рожкамі на лбе і, паціраючы лапкі, агідна рагатала. Хіхітун — прадвеснік бяды. Кіраўнік не цэлячы даслаў у нячысціка Сімвал полымя. Неспакой не пакідаў яго. Святаслаў доўга не вяртаўся. Усевалад неяк схітрыўся знікнуць. Кіраўнік памятаў, чым скончылася сутычка з Вядзьмаркай у гэтым самым лесе. Ен ведаў, што часам гісторыя паўтараецца.