Арнаменты  Аліна Длатоўская

Арнаменты

Аліна Длатоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 204с.
Мінск 2019
39.5 МБ
Сёння яна прачнулася ў чужой кватэры. Яе абудзіла немаўля, якое раўло пад бокам. Ля ног мітусіўся невялікі сабака. He было ў яе ні сабакі, ні дзіцяці. Дар’я ўзнялася, узяла малую на рукі. У пакоі ляжалі дзіцячая вопратка, кнігі, цацкі. Леваруч — старая шафа з зацёртым люстэркам, праваруч — стол, застаўлены кветкамі. Хіба яна калі любіла кветкі? Выйшла з пакоя, пагушкваючы дзіцё. Сабака ўвязаўся за ёю, жаласна скуголячы. На безгустоўна зялёнай кухні сівая жанчына варыла каву. Дар’я аддала ёй дзяўчынку, накінула куртку і выбегла на вуліцу.
Яна не ведала, як апынулася ў парку, не памятала, куды вяртацца. Рака клікала: халодныя хвалі абнімуць яе, заплюшчаць вочы, загушкаюць. Вадзе ўсё адно, хто ты і кім быў учора. Галава кружылася, рабілася ўсё больш пустой, далягляд сціраўся. Сусвет звужаўся
да выспы з трыма дрэвамі і драўлянага мастка. Яна пералезла праз парэнчы. Яшчэ крок — і яе не будзе. Яе ўжо няма.
* * *
Сёння яна прачнулася ў чужой кватэры, падхапілася на ложку. У пакоі, прывідным ад тлення зёлак, было светла і пуста, пахла палыном. Пад столлю віселі пучкі сухацветаў: святаяннік, чабор, крываўнік, рамонак. Яна пазнала хіба дзясятую частку ўсяго, што калыхалася над галавой у гіпнатычным танцы. Коўдра і прасціна расшытыя чырвоным беларускім арнаментам, які быццам свяціўся знутры. Ніткі з люрэксам?
— Вам трэба ляжаць, — да яе зазірнуў юнак.
He сівы барадаты дзядуля ў ільняной кашулі, не кабета ў хусцінцы ў кветкі, не загадкавая дзяўчына з уплеценымі ў касу валошкамі — звычайны юнак. У чорных спартыўных штанах, расцягнутай бардовай футболцы з надпісам «Wizards Rule» і ў цёплых вязаных шкарпэтках.
— Дзе я? Дзе мая дачка? Што здарылася?
Ён сеў побач з ёй, прымусіў легчы.
— 3 вашай дачкой усё добра, а вось з вамі — не вельмі. Вас атруцілі, — хлопец нешта вырашыў для сябе, цяжка выдыхнуў. — Лойма. Раней яны кралі дзетак і падмянялі на сваіх. Атрымлівалася, што звычайныя жанчыны няньчылі нячысцікаў. Цяпер размнажацца стала больш складана, таму яны падмяняюць саміх жанчын: атручваюць, прымаюць іх аблічча, займаюць іх месца і жывуць у асалоду.
Дар’я сціскала коўдру. Атрута, падмена, нячысцікі — усё гэта не змяшчалася ў галаве, але і інтэр’ер, і яе адчуванні, і сумныя бурштынавыя вочы юнака прымушалі паверыць. Жанчына заплакала.
Хлопец паклаў ёй на лоб халодную далонь, зашаптаў. Замест слоў яна чула шолах лістоты ў вечаровым лесе, лёгкі ветрык і стракатанне конікаў.
* * *
— А што я павінен быў сказаць? — юнак стаяў ля ложка, прытупваючы нагой.
— Нічога, Міхась! Нічога, акрамя замовы на ачышчэнне, — жорстка адказалі яму з калідора.
Там нешта зазвінела. Відаць, упала на палічку звязка ключоў. Зашамацела. Зняў куртку ці паліто. Запстрыкала. Расшнураваў боты.
Жанчына глядзела праз прымружаныя вейкі, не наважваючыся паказаць, што прачнулася. Перад ёй мільгануў цень, прыдалонне абхапілі моцныя пальцы, па целе разлілася цеплыня. Захацелася скакаць, танцаваць, бегчы. Яна расплюшчыла вочы.
Над ёй схіліўся юнак, з твару нават маладзейшы за Міхася.
— Галава не баліць? — холадна пацікавіўся ён.
— He, я выдатна сябе адчуваю, — Дар'я села на ложку.
Ён кіўнуў, дастаў з кішэні і выставіў на стол некалькі невялікіх слоічкаў з попелам і дзіўнымі цэтлікамі. «Лойма. Люты 2019» сцвярджаў той, як жанчыне было добра відаць.
— Лошыца — няпросты раёнчьж, — звяртаючыся да Дар’і, хмыкнуў ён.
Міхась закусіў палец, цыкнуў:
— Паслухай, Усевалад, чалавек мае права ведаць, што з ім адбываецца.
— Чым менш народу ведае пра нячысцікаў, тым лепш. Усім. Зможаш адвезці спадарыню дадому? Моўчкі.
Пачынаць
Пяць гадоў таму
Слуп шчэрыўся звярынымі пашчамі, глядзеў чалавечымі вачамі, свяціўся перапляценнямі Арнаментаў. Пад драўлянай адпаліраванай скурай перацякалі блакітныя іскрынкі. Вада, зямля, паветра, полымя, расліны, жывыя істоты. Шэсць элементаў Энергіі, з’яднаных разам, — сімвал іх Свету.
3 даўніх часоў Ваяры абаранялі людзей ад Пачвар. Іх вымярэнне, створанае Богам Маланак і Навальніцы Перуном, можна было прайсці ўздоўж і ўпоперак за дзень. Яго называлі Унутраным Светам, але куды больш яно было падобнае да ціхага мястэчка, ізаляванага ад наваколля. У іх Свеце быў свой парадак, свае законы і звычаі.
Сённяшні дзень шмат значыў для ўсіх, каму гэтым летам спаўнялася васямнаццаць. Цяпер яны не павінны былі штодня пакорліва выконваць загады настаўнікаў, праводзіць час у бясконцых трэніроўках, штомесяц праходзіць выпрабаванні. Цяпер яны маглі вырашаць, кім быць далей: ці стаць шараговымі жаўнерамі і выконваць дробныя даручэнні ў Вонкавым Свеце, ці прысвяціць жыццё тэарэтычнаму вывучэнню Пачвар, ці займацца забеспячэннем побыту Свету і вырошчваць зёлкі, вырабляць абарончыя амулеты,
шукаць у Вонкавым Свеце адораных дзяцей. А маглі атрымаць ступень майстэрства. Майстры кіравалі Камандамі і выконвалі самыя небяспечныя, складаныя заданні, выхоўвалі вучняў і карысталіся пэўнымі побытавымі прывілеямі. I, вядома ж, толькі яны маглі ўвайсці ў склад Рады Майстроў.
У таго, хто наважыўся стаць Майстрам, наперадзе было яшчэ тры гады вучобы: адзін — пры Майстры, які выхоўвае вучня, два — пры Майстры, які кіруе Камандай. Але спярша — сумоўе, якое праходзіў не кожны.
— Міраслава, патлумачце нам, калі ласка, сэнс Першага закону, — холадна папрасіў Кіраўнік. — Толькі не трэба яго цытаваць. He сумняваюся, што за дзесяць гадоў вы яго вывучылі.
У каменнай залі Рады было холадна і змрочна, вусцішна. За доўгім драўляным сталом сядзелі сямёра. Самая вопытная даследчыца Пачвар — Бажэна. Самы паспяховы паляўнічы — Вітольд. Самы таленавіты стваральнік Арнаментаў — Святаслаў. Найлепшая знаўца замоў і зёлак — Сняжана. Адказны за побыт і лад штодзённага жыцця — Радаўлад. Адказная за адукацыю і выхаванне Ваяроў — Васіліса. I Кіраўнік.
Міру палохаў гэты чалавек. Выдатная пастава, пругкая хада, прыхаваная ў густой сівой барадзе таямнічая ўсмешка. Дзяўчыне здавалася, што за срэбна-шэрым металам вачэй жыве жудасная драпежная істота, і Кіраўніку каштуе неверагодных высілкаў стрымліваць і ўтаймоўваць яе.
— Мы павінны абараняць людзей ад Пачвар. Тых, хто жыве звонку і не надзелены дарам Перуна, — упэўнена адказала Міраслава і коратка зірнула на Васілісу.
Тая прыхільна ўсміхнулася. Міраславе пашанцавала, што яе знайшла менавіта Васіліса. Ваяры забіралі адораных дзяцей зусім малымі. Сем-восем гадоў — самы падыходзячы ўзрост, калі дар ужо раскрываецца,
але яшчэ не позна вучыць ім карыстацца. Міраславу забралі ў дзевяць. Іншы б пакінуў — пазнавата, а Васіліса ўзялася.
У іх былі асаблівыя адносіны, не такія, як у іншых Ваяроў з вучнямі. Больш цёплыя, блізкія, нават сяброўскія. Тыдзень таму, пасля апошніх выпрабаванняў, яны ўдзвюх выпілі цэлую бутэльку віна, пазапраўна прыцягнутую са Знешняга Свету, і настаўніца распавяла, што чакае дзяўчыну на сумоўі.
— А вось ваш сябар, які быў тут перад вамі, сцвярджаў, што ўсё гэта вельмі спрэчна.
Багдан быў другім паводле паспяховасці, пасля зоркіЗлаткі, але перад Міраславай. Ён выдатна валодаў зброяй, хутка прымаў рашэнні і нядрэнна кіраваў Энергіяй. У Багдана быў выдатны настаўнік, стары Ваяр, які правёў шмат часу звонку і забіў нямала Пачвар. Але ў яго былі свае погляды на стварэнне Свету, якія не адпавядалі афіцыйнай версіі. I ён, відаць, не патлумачыў вучню, што лепш пра іх нікому не распавядаць.
— «Як можна паверыць, што свет стварыў нехта, каго ніхто ніколі не бачыў?» — вось што сказаў ваш сябар. «Я б з большай ахвотай дапусціў, што нас стварылі вы, Кіраўнік», — мужчына адкінуўся на спінку крэсла і зарагатаў, але хутка зноў стаў суровым. — На шчасце, Майстар Вітольд згадзіўся ўзяць Багдана ў Падмайстры і ўкласці яму ў галаву тое, што не ўклаў настаўнік.
Дурань, Багдане. Заўсёды любіў правакаваць іншых. Знайшоў жа час — на выніковым сумоўі, дзе вырашаецца лёс! Пашанцавала, што Вітольд добра ведаў ягонага настаўніка, выратаваў доўбня.
— Багдан мне не сябар, Кіраўнік, — спакойна адказала Міраслава. — У Ваяроў няма і не можа быць сяброў. Тым больш я не падзяляю і не ўхваляю ягоныя
погляды. Я служу бацьку Перуну і гатовая служыць яму ўсё жыццё, якое б рашэнне вы цяпер ні прынялі.
Насамрэч, якая розніца, хто і як іх стварыў? Якая розніца, хто даў ім здольнасць забіраць Энергію ў Свету і ператвараць у зброю? Мабыць, яны ўвогуле існавалі заўсёды. Мабыць, яны з’явіліся першымі. А потым у Ваяроў пачалі нараджацца дзеці без дару, звычайныя людзі, якія не маглі абараніцца, і тады свет падзяліўся на два. Хто ведае? Гэта не мае значэння, бо важна толькі тое, што тут і цяпер.
— Але я разлічваю, што вы накіруеце мяне да найлепшага Майстра, каб гэты год быў такім жа паспяховым, як гады навучання ў Настаўніцы Васілісы.
Кіраўнік шматзначна хмыкнуў. Міра ўявіла, як нацягнуўся павадок, што ўтрымлівае істоту ўнутры яго.
— Тут усе найлепшыя, прапануеце нам таксама выпрабаванні прайсці?
Міраслава разгубілася. Варта было ўсё ж крыху ўтаймаваць сваё нахабства. Што цяпер яму адказаць?
— Калі дазволіце, Кіраўнік, — падала голас Васіліса. — Асноўная мэта гэтага года навучання — паглядзець, як іншы настаўнік выхоўвае вучня. Міраславе патрэбны не найлепшы Ваяр, а той, у каго найлепшы вучань.
— Майстар Людавіт? — прапанавала Сняжана.
Міра скаланулася. Яна чула, што Людавіт прымушае вучня стаяць босым на вуглях ды спаць на вуліцы ўзімку.
— У нас ёсць адзін спадар, які робіць поспехі, большыя за Янавы. Вучань Майстра Святаслава.
Малады чалавек, які дагэтуль быў заняты размалёўваннем аркуша для нататак, холадна зірнуў на Васілісу.
— Дзякуй за гонар, Майстарка Васіліса, але я не думаю, што гэта добрая ідэя.
— А я думаю, — заўважыў Кіраўнік. — Пойдзе на карысць не толькі Міраславе, але і вам з Усеваладам. Бо вы хутка лбамі зрасцяцеся. Вырашана. Збірайце рэчы, Міраслава, Майстар Святаслаў зойдзе за вамі ўвечары. I паклічце наступнага.
Сон не ішоў. Міра ўжо даследавала хату: агульны пакой, ванная, тры спальні — усё як ва ўсіх, усё на сваіх месцах. Бездакорная чысціня — нічога цікавага. Міры карцела пазнаёміцца з «найлепшым вучнем». Златка распавяла, што Усевалад можа ствараць Сімвалы адным позіркам і адчыняць праход у Вонкавы Свет. Ціхамір — што ён цэліць з арбалета з заплюшчанымі вачамі і трымае меч у левай руцэ так жа добра, як у правай. Багдан толькі назваў Святаслава і яго вучня самаўпэўненымі вырадкамі.