Арнаменты  Аліна Длатоўская

Арнаменты

Аліна Длатоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 204с.
Мінск 2019
39.5 МБ
Вал з зацятасцю сапраўднага Навальнічніка нішчыў іх аднаго за адным. Вочы гарэлі. Ён выглядаў усё больш апантаным, а Энергія рана ці позна скончыцца... Вось табе і слабасць Ваяра. Відаць, Усевалад нешта такое пра сябе ведаў, раз загадзя даў арбалет. Патрапіць бы.
Міхась падышоў бліжэй. Запахла вішняй, у роце перасохла, рукі трэсліся. Ён падняў вэйп з падлогі. Раз зацягнецца — і ўсё вырашыць. Толькі раз.
«Я дзіўлюся тваёй цярплівасці», — сказаў яму бацька, калі даведаўся пра іх сварку з Усеваладам.
Міхась не лічыў сябе стрыманым альбо цярплівым і ўсе выбрыкі сябра прабачаў толькі таму, што любіў сваю справу. Ганарыўся тым, што яны робяць.
Юнак кінуў вэйп на падлогу, наступіў кедам і скіраваў арбалет на нячысцікаў. У якога страляць?
— He лезь пад руку! — рыкнуў Усевалад. — Я сам разбяруся.
Міхась зірнуў на ашалелага сябра і зразумеў. Трэба было толькі разлічыць моц. Добра заехаў яму ў скронь так, што Усевалад пахіснуўся і, згубіўшы прытомнасць, упаў. Колькасць Апіўняў імгненна паменшала да аднаго. Міхась стрэліў.
Па целе разлівалася прыемная цеплыня. Управіўся з залежнасцю ад курэння, адолеў нячысціка, адолеў лепшага сябра, управіўся з залежнасцю ад лепшага сябра. Сёння адназначна ягоны дзень.
Бачыць
Пяць гадоў таму
— Мам, паслухай!
— Разувайся, хутка. Ці я цябе разуваць павінна? — у калідоры пачулася валтузня.
— Мам! У Ліны выпаў зуб, вось тут. Яна паклала яго пад падушку, а зранку замест яго знайшла манетку. Ёй зубная фея прынесла, уяўляеш?
— He вярзі лухты, ёй манетку паклала мама. Ты дарослая дзяўчына, табе ўвосень у школу. Няма ніякіх фей, чараўнікоў, вядзьмарак і прывідаў. Спыні гэтыя размовы раз і назаўсёды.
— Ты казала, што Дзеда Мароза няма, а ён мне ляльку падарыў! — са слязьмі ў голасе закрычала малая.
— Ён ужо дзесяць разоў пра гэта пашкадаваў!
Міхась рэфлекторна сціснуўся, загарнуў падручнік, па якім рыхтаваўся да экзаменаў, што чакалі наступным летам. Ён сапраўды думаў, што дарма зрабіў той падарунак. Асабліва калі маці пра гэта нагадвала.
— Ты мяне не любіш! Ты злая!
Разгарнуў кнігу недзе пасярэдзіне і пачаў чытаць уголас, абы не чуць, што будзе далей, абы не ўлезці, бо стане толькі горш. Потым пагутарыць з малой, калі маці не будзе побач.
— Ах ты дрэнь няўдзячная!
Пачуўся пляскач, і малая зарыдала. Маці ніколі не кранала Агнію. 3 ім нярэдка распускала рукі, але з малой стрымлівалася. Раней. Ён падхапіўся і вылецеў у калідор.
— He лезь, Міхал! Яна і так у цябе панабіралася. Я вам самае лепшае: цацкі, тэлефоны, камп’ютары — усё, што хочаце. А мне прылятае: ты злая. Як ты там мяне назваў апошні раз? Вар’ятка! Ды вы не ўяўляеце, што такое вар’яцтва. Я вас дваіх адна цягну. Працую ад ранку да вечара. I хоць бы раз хто «дзякуй» сказаў.
— Паспрабуй рукамі менш махаць, — стомлена заўважыў хлопец. — Можа, скажам.
— Ты мяне яшчэ павучы!
Маці рушыла да яго. Міхась зрабіў крок назад, апынуўся ў сваім пакоі, нервова каўтнуў. Добра, што яна пераключылася з Агніі на яго, дрэнна — усё астатняе.
— Мам, не кранай Міхася. Ён абараняе мяне...
— Як вы адно за аднаго! Удваіх супраць мяне адной. Дык у два разы больш і атрымаеце.
— Мам, — хлопец збялеў. — Толькі не Агнія, калі ласка.
— Вы хіба разумееце па-іншаму?! — у яе ў кішэні завібраваў мабільны. — Я з вамі не скончыла...
Сышла на кухню пагутарыць. Міхась закусіў вусны, стрымліваючы эмоцыі. Як заўсёды, усё павярнулася яшчэ горш, чым ён чакаў. Падхапіў сястру на рукі.
— He плач, Агеньчык. Яна цябе не кране, абяцаю.
Трэба раззлаваць яе так, каб яна забылася на існаванне дачкі і сканцэнтравалася на ім адным. Што-што, а давесці маці да шаленства — не праблема. Праблемы пачынаюцца адразу потым. Нічога, патрывае, абы не Агнія. Малая ўсхліпнула, выцерла вочы, прыціснулася да брата.
— Давай сыдзем ад яе?
У Міхася пахаладзела ўнутры. Надта сур’ёзна, па-даросламу гэта гучала. У шафе, між скрынак з абуткам, даўно ляжаў новы чорны заплечнік, кампактны, зручны, чакаў свайго часу. Там грошы, цёплая вопратка, паўэрбанк, некалькі кансерваў і пачак ролтана. I нумар тэлефона, па якім ён тэлефанаваў апошні раз, калі нарадзілася Агнія. Слухаўку так і не знялі.
Кніга са стукам апусцілася на стол. У святле лямпы круціліся віхуры пылу. Мужчына ў старым світары, які калісьці быў чорным, адкінуўся назад у крэсле і закінуў ногі на стол.
Віктар не любіў лета. Яго сляпіла яркае святло, а гарачыя прамяні награвалі галаву так, што немагчыма было думаць. Увосень ды ўвесну было волка ды брудна, а зімой ніводныя ваўняныя шкарпэткі не ратавалі ад холаду. Холад быў унутры.
Віктар не любіў людзей. Істэрычных, зайздрослівых, нахабных, самаўпэўненых, слабых, баязлівых, крыклівых, мітуслівых, хлуслівых, эгаістычных, здрадлівых і навязлівых — усіх аднолькава. Але быў той, каго ён не любіў больш за астатніх, — ён сам.
I пустэча яго дома, што стаяў за кіламетр ад амаль вымерлай вёскі, і пустэча яго самога ўвесь час наводзілі на думкі, што трэба ўсё гэта заканчваць, але бракавала смеласці.
Штораніцы расплюшчваў вочы, адкрываў ноўтбук і да ночы выконваў замовы, пісаў коды, шукаў памылкі. Але сёння ён дазволіў сабе выхадны. Кубак моцнай чорнай кавы, добрыя цыгарэты, утульная цемра пакоя і самае галоўнае — кніга. Кнігі ён любіў, яны дазвалялі яму на час забыць пра сябе.
Недзе на адной з кніжных паліц зазваніў тэлефон. Віктар не хацеў адказваць. Выхадны. У яго выхадны. Але пальцы самі свайпнулі зялёнае колца ўверх.
— Слухаю, — ледзяны тон, каб у суразмоўцы адпала жаданне што-небудзь замаўляць.
— Тата?! Ты адказаў!
Мужчына ўтаропіўся ў сцяну. Гулка тахкала сэрца.
— Міхась?
— Мне трэба пагутарыць. Асабіста. Вельмі прашу. Толькі гадзінку. Калі ты не захочаш больш мяне...
— Я не магу цябе бачыць, — шэптам працягнуў мужчына. — Сынок, нам нельга. Я не магу прыехаць. Яна не...
— Я еду сам, — цвёрда адрэзаў сын. — Ты ж на хутары? Ты можаш праз гадзіну сустрэць на прыпынку? Я памятаю, дзе выходзіць, але па цемры баюся пераблытаць сцежкі.
— Сем гадоў прайшло, — мужчына страпянуўся, нібы прачнуўся. — Набяры мяне яшчэ раз, як будзеш пад’язджаць.
Яны ішлі ўздоўж трасы да павароту на вёску. Хударлявы падлетак у клятчастай кашулі і маленькае дзяўчо ў джынсавым сарафанчыку. Віктар углядаўся ў паўзмрок. He, гэта не ён. Надта высокі, надта дарослы. Ды і што за малая з ім?
Нешта пацягнула, штурхнула зрабіць крок насустрач, выйсці з ценю прыдарожных хмызнякоў у святло ліхтара. Хлопец імгненна кінуўся абдымацца, зарыўся вострым падбароддзем у плячо, учапіўся пальцамі ў світар, быццам баяўся ўпасці. Віктар ледзь крануў вуснамі ўскудлачаныя валасы. Ад сына пахла горадам, пыльным аўтобусам, фаст-фудам і яе любімым кандыцыянерам для бялізны.
— М-м-м, тат, знаёмся, гэта Агнія. Твая дачка.
Віктар недаверліва зірнуў на Міхася. Малая збянтэжана хавалася за братам.
— У сэнсе?
— У адзіным магчымым. У дакументах пазначана, што «бацька запісаны са слоў маці», але яна твая. Калі... Калі ты з’ехаў, мама была цяжарная.
Мужчына павольна выдыхнуў, прысеў насупраць дзяўчынкі.
— Рады пазнаёміцца, Агнія.
» * »
Агнія расплюшчыла вочы ў спадзяванні, што гэта не сон. I драўляныя бэлькі замест бездакорна белай бетоннай столі былі найлепшым доказам. Брат спаў неспакойна, круціўся, скрыгатаў зубамі. Значыць, зноў мроіць жахі. Трэба ўстаць і прынесці яму вады.
Малая села і ледзь стрымала віскат. У дальнім куце пакоя, за старой шафай, корпаўся маленькі, з твару падобны да бацькі мужычок. Ён акуратна збіраў павуцінне, накручваючы яго на руку. Вялікія скруткі складаў у мех каля ног.
— He пішчы, хлопча, — мармытаў ён камусьці. — Аднясу цябе ў хлеў, будзеш там жамяру есці. Ужо дастаткова цёпла, няма чаго ў хаце бруд разводзіць. He, выбачай, павуцінне не аддам. Новага сабе наробіш, а з гэтага я шкарпэткі сабе звяжу, на восень.
Агнія разгублена штурхнула брата ў бок.
— Міхась! Міхась, тут нейкі маленькі мужык у хаце. Павуцінне збірае.
Брат, не расплюшчваючы вачэй, прыцягнуў яе да сябе, вымушаючы легчы, прыабняў.
— Гэта начны жах, Агеньчык. Спі.
— Гэта ў цябе начныя жахі. А ў мяне мужык у хаце! Рэальна.
* * *
Дарога была небам, Агнія — самалётам. Яна бегла наперад, раскінуўшы рукі, і тарахцела, нібы турбіны. На дарозе-небе заставаўся пясчаны след.
На вялізным камені пад дзікай вішняй ляжаў юнак, закінуўшы нагу на нагу і трымаючы ў роце травінку.
— Ах ты ж, Юрачка, што не жэнішся? Прыйдзе зімачка — дзе падзенешся?
Доўгія светла-русыя валасы запраўленыя за крыху адтапыраныя вушы, адзіная цёмная пасма выбілася з-за правага вуха і падала хлопцу на нос. Ён настойліва спрабаваў яе здзьмуць, каб не казытала. Агнія засмяялася. Хлопец падхапіўся, здзіўлены яе прысутнасцю.
— Мяне завуць Агнія. А цябе?
Ён агледзеўся, быццам яна магла звяртацца да Ka­ro іншага.
— Юрась.
— Дык ты пра сябе пяеш?
— Мо і пра сябе. А мо проста пяю.
— Ты прышпільны, — Агнія ўладкавалася на камені побач з хлапцом.
Брат забараняў ёй кантактаваць з незнаёмцамі, але Юрась выглядаў бяскрыўдным і надта цікавым. Яны крыху пасядзелі моўчкі, разглядаючы адно аднаго. У Юрася былі вялікія жоўта-зялёныя вочы і прыгожая выразная ўсмешка, таму тварык нечым нагадваў пыску ката.
— У цябе ў хаце ёсць дамавы? — раптам спытала малая.
— Хатнік? — хлопец здзіўлена зірнуў на Агнію. — У мяне няма хаты, то і хатніка няма.
— Дзе ж ты жывеш?
— Дзе пашанцуе.
— Я магу папрасіць бацьку, каб ён дазволіў табе жыць з намі...
— Мне няма чым аддзячыць.
— Будзеш распавядаць мне пра ўсякіх хатнікаў, — адмахнулася дзяўчына.
* * *
Усё пакрысе наладжвалася: маці надзіва лёгка, без істэрык і пагроз судом дазволіла ім правесці лета з бацькам, а сама выправілася з чарговым залётнікам на Кіпр; бацька намагаўся бавіць як мага больш часу з дзецьмі; малая перастала яго бянтэжыцца ды баяцца. Міхась нарэшце адчуваў сябе дома.
Агнія, відаць, таксама, бо прыцягнула аднекуль KaTa. Звычайнага вясковага ката, шэрага, з адным цёмным вухам, нахабнага, як танк. Бацька дазволіў яму жыць у пуні, хоць яна доўга ўпрошвала пусціць «чалавека» ў хату.
Называла яго чамусыді Юрасём, а на пытанне «Чаму ў ката чалавечае імя?» справядліва адказвала: «Таму што яго так завуць». Міхася кот раздражняў: невядома, колькі хвароб можна падхапіць ад блыхасціка. Але хлопец не хацеў быць падобным да маці, з якой бессэнсоўна было заводзіць размовы пра хатніх жывёл. Нават на тое, што Агнія новага сябра залішне ачалавечвае, ён заплюшчыў вочы. Агніі патрэбна было недзе схавацца ад рэзкіх змен у жыцці, ёй патрэбны быў сябар. Каб яна яшчэ не рабіла дурасцей...