• Газеты, часопісы і г.д.
  • Арнаменты  Аліна Длатоўская

    Арнаменты

    Аліна Длатоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 204с.
    Мінск 2019
    39.5 МБ
    — Ты не мог бы заўтра ненадоўга зайсці? — кусаючы вусны, спытаў Усевалад.
    — Навошта?
    — Ты думаеш не так, як мы. Мабыць, нешта прыйдзе табе ў галаву.
    — Калі «нешта» прыйдзе — я патэлю, — ён закінуў сумку за плячо. — Бывай.
    Усевалад выскачыў за ім на лесвічную пляцоўку.
    — Міхась, пачакай! Я так і не сказаў. Прабач, што не слухаў цябе. Прабач, што праз мяне ты патрапіў у аварыю. Прабач, калі ласка, за ўсё.
    Ён толькі кіўнуў.
    — Мабыць... Мабыць ты хочаш вярнуцца?
    — He хачу. Мы больш не будзем працаваць разам, Усевалад, — знутры закіпала крыўда. — Гэта было памылкай ад самага пачатку.
    — Беражы сябе.
    Вырашаць
    Пяць гадоў таму
    Рабінавая Ноч набліжалася. Стаяла такая спёка, што на ганку можна было смажыць яечню. Дзень праз дзень Міхась цягаўся да бабулі. Бацьку хлусіў: казаў, што збіраў маліны, ездзіў на возера, гуляў па вёсцы. Бацька ці то верыў, ці то папускаў, але Міхась разумеў: аднойчы ён альбо патрапіцца на чымнебудзь, альбо ў яго скончацца варыянты. Таму падбіраў словы, як бацьку распавесці пра сваё рашэнне так, каб ён яго прыняў. Але ўсё адно патрапіўся раней, чым падабраў словы.
    — Ты не п'еш зёлкі, — заўважыў Віктар, зазіраючы ў амаль поўны слоік.
    — Мне перасталі мроіцца жахі, дык і не п’ю, — абыякава паціснуў плячыма хлопец.
    — Міхась, ты іх выпіў хіба разы тры. I ўсё, падзейнічала? Каму ты гэта распавядаеш?
    — Тат, я не ведаю, як гэта працуе, — ён усё яшчэ спрабаваў пазбегнуць сваркі. — Мабыць, я больш устойлівы, чым ты.
    — Альбо ты згадзіўся быць вучнем Вядзьмаркі.
    — Што? He!
    — Міхась! Хопіць хлусіць, калі ласка, — бацька казаў сур’ёзна, нават жорстка.
    — Дык і што, калі згадзіўся? Я хачу быць моцным! Хачу мець магчымасць абараняцца!
    — Табе больш не трэба абараняцца, сын.
    — Таму што ты побач?! — раззлаваўся Міхась. — А колькі яшчэ гэта працягнецца? Я не збіраюся вяртацца да яе, зразумела?
    — Міхась, вы застаняцеся са мной, — цвёрда сказаў Віктар, хоць сам не быў так упэўнены ў сваіх словах.
    Сын на імгненне разгубіўся. Пакруціў галавой.
    — Я табе не веру. Ты ў любы момант можаш псіхануць і кінуць нас, як ужо зрабіў аднойчы. Альбо адправіць да яе. Я зрабіў свой выбар, як ты зрабіў свой сем гадоў таму. Вярнуся ўвечары, — і сышоў, ляпнуўшы дзвярамі.
    Больш яны пра гэта не размаўлялі. Ды і ўвогуле амаль ні пра што не размаўлялі. Зранку віталіся, увечары жадалі адзін аднаму добрай ночы. Бацька чакаў, што Міхась адумаецца, але той не хацеў мяняць рашэнне. Агнію бацька з Міхасём не пускаў. Яна пакуль не наважвалася аспрэчыць бацькаў аўтарытэт, ды і сам Міхась лічыў, што дома ёй больш бяспечна. Ён нават дазволіў Юрасю бавіць з ёй час, каб яна не знудзілася.
    Міхась рыхтаваўся да Рабінавай Ночы — ночы, калі ўсе нячысцікі збіраліся разам і развітваліся з летам. Менавіта на яе бабуля планавала перадаць яму здольнасці. Ён не разумеў, чаму менавіта тады. Яна тлумачыла гэта ўмовамі рытуалу, праўда, падрабязнасцей пакуль не распавядала. Казала: яшчэ рана, ён яшчэ не гатовы. Міхась паслухмяна праводзіў дні за старымі вядзьмарскімі кнігамі, засвойваючы тэорыю.
    У той дзень ён вывучаў чароўныя расліны, калі ў хату ўварваўся дзіўнага выгляду стары. Ён быў нізенькі, скручаны, з доўгай сівой барадой. За сабой ён
    на вяроўцы цягнуў чалавека. Міхась ціха вохнуў, бо пазнаў таго, каго прыцягнуў нячысцік, нават з мехам на галаве.
    * * *
    Усевалад напружана глядзеў на Міхася спадылба, пакуль нячысцік прывязваў яго да крэсла. Міхась адчуваў, як кроў прылівае да твару.
    — Што менавіта ў загадзе трымацца падалей ад Вядзьмаркі табе было незразумела? — выціснуў Ваяр нарэшце.
    — Ціха! — штурхануў яго нячысцік.
    Міхась адвёў вочы.
    — Вы — забойцы, Усевалад.
    — Я гэтага і не хаваў! Я табе не хлусіў. А што табе распавяла Вядзьмарка?
    — Я сказаў, змоўкні!
    — Ды адчапіся ты ад мяне, Хапун! — рыкнуў Ваяр. — Я адсюль усё адно нікуды не дзенуся.
    — Вы забіваеце, а мы будзем кантраляваць. Яна ажыццявіць рытуал, я буду дапамагаць.
    — Гэты рытуал забярэ Энергію ва ўсіх нячысцікаў, якія будуць побач, ідыёт, і перадасць Вядзьмарцы. А ты будзеш працаваць транзітам. Яна скіне табе сваю Энергію, каб атрымаць новую, а потым забярэ назад. Гэта значыць, па-першае, яна будзе самай моцнай Вядзьмаркай на гэтых землях з часоў варажбіта Ліздзейкі', а па-другое — ты памрэш. Віншую.
    — 3 чаго ты вырашыў?
    Усевалад грукнуў звязанымі рукамі па стальніцы.
    * Ліздзейка — легендарны паганскі жрэц вялікага князя Гедыміна.
    — Я гэта навыдумляў, прыдурак! Трэба ж мне нечым заняцца ў чаканні, пакуль Вядзьмарка дашле мяне перадаць прывітанне бацьку Перуну!
    Юнак хацеў дадаць яшчэ нешта, але ў гэты момант у хату ўвайшоў Юрась.
    — Здароў, Хапун. Прабач, што прымусілі чакаць. Былі неадкладныя справы. Панна хутка падыдзе... Ачмурэць, каго ты нам прывёў! Ты ж толькі дзяцей хапаеш.
    Усевалад замёр, нізка апусціўшы галаву, закусіўшы вусны. Па шчоках пайшлі чырвоныя плямы.
    — Хто я такі, каб не выканаць просьбу Панны? — задаволена буркнуў нячысцік. — Тым больш калі яна дае сродак, здольны схапіць Навальнічніка.
    — Ой, ну крапівой ты яго сцябаў яўна не па просьбе Панны. Сцябаў жа?
    Нячысцікі перазірнуліся ды агідна зарагаталі. Усевалад таргануўся, каб вырвацца з вяровак.
    — Спакойна, Ваяр. Я ўпэўнены, ты і горшае трываў. Навальнічнікі вучняў не крапівой выхоўваюць, — Юрась паляпаў Усевалада па плячы.
    — Табе адкуль ведаць?
    — Я быў адным з вас.
    — Ваяр не можа стаць нячысцікам!
    — Можа-можа, — у дзвярах з’явілася Вядзьмарка. — Трэба ўсяго толькі ведаць патрэбную замову і валодаць дастатковай моцай.
    Яна круціла між пальцаў тонкую спіцу. Усевалад некалькі імгненняў вывучаў Вядзьмарку, потым зноў вярнуўся да Юрася.
    — Няўжо гэтаму немагчыма супраціўляцца?
    — He ведаю, не спрабаваў. Мой настаўнік кінуў мяне паміраць, ратуючы чужога вучня.
    Вядзьмарка ўчапілася ў валасы Усевалада, тарганула галаву назад, прымушаючы прыадкрыць вусны. Заліла ў рот нейкае зелле, пракантралявала, каб праглынуў.
    — Развяжыце яму рукі. Смялей, ён вам нічога не зробіць.
    Юнак адразу ж паспрабаваў утварыць хоць які Сімвал, але з палыдаў зляцелі толькі бляклыя іскрынкі. Вядзьмарка схапіла яго левую руку, павярнула запясцем уверх. Татуіроўка чырванела і, відавочна, прыносіла Усеваладу боль.
    — Як жа мне пашанцавала, што гэта ты... Міхась, падыдзі, паглядзі. Гэта чараўніцтва сувязі. Такое можа зрабіць толькі вядзьмарка, моцная, вопытная. Цікава, што з ёй стала пасля таго, як яна зрабіла твайму настаўніку паслугу? He ведаеш? Упэўнена: ён забіў яе. А вы больш нічога не ўмееце — толькі забіваць. Вам усё адно каго, усё адно, ці справядліва гэта, — Вядзьмарка крыва ўсміхнулася ды рэзка паласнула спіцай праз татуіроўку.
    Юнак ціха вохнуў ад болю. На паверхні татуіроўкі выступілі кроплі крыві, а сама яна стала падобная да распаленага дабяла металу. Жанчына перастала яго трымаць, і ён закрыў татуіроўку далонню, нібы спрабаваў схаваць яе, супакоіць.
    — Ён набліжаецца, Панна, — ціха адзначыў Юрась.
    — Адчыняй, — жанчына паднесла спіцу Усеваладу да горла.
    Праз хвіліну на ганку з’явіўся дужы ўзброены Ваяр, напружана аглядаючы прысутных, разлічваючы сваю моц.
    — Прывітанне, Ваяр. Твая прынада цябе ўжо зачакалася.
    — Адпусці яго! — між далоняў у мужчыны ззяў Сімвал маланкі.
    — Адпушчу. Потым. Калі ты зараз вып’еш настой, складзеш зброю, сядзеш вось на гэтую лаву і будзеш добрым хлопчыкам, ажно пакуль я не правяду рытуал. Пасля гэтага я дазволю вам абодвум сысці.
    Святаслаў злавіў кінутую Юрасём бутэльку, адкаркаваў яе.
    — Рады цябе бачыць, Юры.
    — He ўзаемна, — па-кашэчаму прашыпеў Юрась.
    Ваяр паднёс бутэльку да вуснаў.
    — He! Святаслаў, не! — таргануўся да яго Усевалад.
    Вядзьмарская спіца падрапала шчаку. Юнак замёр, сціснуўшы сківіцы. Святаслаў за раз праглынуў вадкасць з бутэлькі, кінуў на падлогу меч, арбалет і абарончы кудмень. Павольна апусціўся на лаву побач з Міхасём.
    — Тое, што ты збіраешся зрабіць, можа скончыцца непрадказальна, — звярнуўся ён да Вядзьмаркі. — Ты разумееш, чым рызыкуеш? Ты ўяўляеш, колькі жыццяў забярэш дзеля сваёй эгаістычнай мэты?
    — Я ведаю, што раблю. Я пазбаўлю гэты лес ад пачвар усіх відаў. Тут не будзе ні нячысцікаў, ні Ваяроў.
    — Ты будзеш уладарыць пустэльняй. Я разумею, нячысцік забіў твайго мужа, мы — тваю цётку. Толькі ў чым вінаватыя гэтыя дзеці? Ты ж і ў іх забярэш Энергію. Добра, Юры — былы Ваяр, але Міхась твой унук!
    — За ўсё ў жыцці трэба плаціць, — спакойна адказала жанчына.
    — Дык ты мне хлусіла! — падскочыў Міхась. — Ды як...
    — А як яшчэ?! — раззлавана гыркнула Вядзьмарка. — Як яшчэ мне было цябе ўпэўніць? Я павінна адпомсціць. Яны зруйнавалі маю сям’ю!
    — А маю сям’ю зруйнавала ты!
    На гэта Святаслаў і разлічваў: хлопчык адцягнуў яе ўвагу. Вядзьмарка крыху адсунулася ад Усевала-
    да і глядзела толькі на Міхася. Святаслаў падхапіўся і кінуў у Вядзьмарку бутэльку з-пад настою, якую дагэтуль трымаў у руках. Патрапіў у галаву. Жанчына пахіснулася і ўпала. Спіца пакацілася па драўлянай падлозе. У той жа момант Усевалад крутануўся на крэсле, схапіў Юрася і прыклаў скронню аб стол. Нячысцік згубіў прытомнасць. Святаслаў выцягнуў з-за пояса паляўнічы нож, перарэзаў вяроўкі, якімі юнак быў прывязаны да крэсла.
    — Забірай гэтага недаведзьмака і прэч адсюль! Я скончу сам.
    — Нават не падумаю.
    Настаўнік прыцягнуў вучня да сябе і жорстка вымавіў:
    — Ты мала праблем наствараў? Пачні нарэшце падпарадкоўвацца!
    Усевалад пакрыўджана падціснуў вусны, павярнуўся да Міхася.
    — Хадзем.
    Святаслаў прыціснуў напаўпрытомную Вядзьмарку да сцяны. Яна не спрабавала супраціўляцца. Прыставіў да шыі нож, замёр на імгненне, рыхтуючыся забраць жыццё. Вядзьмарцы гэтага імгнення хапіла. 3 вузкага рукава сукенкі выслізнула яшчэ адна спіца і ўторкнулася між рэбраў Ваяра. Той адхіснуўся.
    — Люблю рабіць з Ваяроў нячысцікаў, — задаволена ўсміхнулася Вядзьмарка. — Ёсць у гэтым нешта іранічнае.
    Яна рушыла да хлапцоў, якія замёрлі на ганку.
    — Міхась, прэч! — коратка кінуў Усевалад.
    Засвяціліся між далоняў Сімвалы. Спачатку невыразна, паміргваючы, губляючы форму, але саслабелы ад вядзьмарскай атруты юнак напружыўся, сканцэнтраваўся і разгарнуў абарончы Арнамент, які збіў Вядзьмарку з ног. Падскочыў да настаўніка. Той апус-