• Газеты, часопісы і г.д.
  • Арнаменты  Аліна Длатоўская

    Арнаменты

    Аліна Длатоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 204с.
    Мінск 2019
    39.5 МБ
    — Ты зусім іншы, — ціха прамармытаў Усевалад.
    — Так, я цябе разбэсціў, — хмыкнуў Святаслаў. — Велізар шукаў цябе мэтанакіравана. Я потым бачыў яго запісы: ён меў цэлы спіс «адораных» і ніяк не мог абраць самага моцнага. Пакуль не знайшоў цябе... Табе было шэсць — рана, каб забіраць. Але ён баяўся, што цябе забярэ нехта іншы, таму хутка прыцягнуў сюды. Давялося чакаць, пакуль дар раскрыецца напоўніцу... На шчасце... Я працаваў чацвёрты год. Мы з Камандай вярнуліся, каб крыху адпачыць пасля няпростага задання. Тады да мяне прыйшоў Люд, распавёў пра цябе, пра планы Велізара. He ведаю, чаму той увогуле вырашыў імі падзяліцца хоць з кім-небудзь. Напэўна, выхваляўся. Яны з Людавітам заўсёды былі на адной хвалі. Відаць, Велізар думаў, што былы Падмайстар і тут яго падтрымае, але Люд за любы гвалт, за любыя здзекі — пакуль яны не прыводзяць
    да смерці. Ён любіць прыніжаць ды падпарадкоўваць, але ён ніколі не забярэ чалавечае жыццё.
    — Я не разумею... Прабач, што перабіваю. Я проста не разумею. Велізар хацеў ажыццявіць са мной вядзьмарскі рытуал?
    — Менавіта. Ён хацеў забраць твае здольнасці. Тады б ужо ні ў кога не ўзнікала пытання, хто павінен быць Кіраўніком... Ваяру гэта прасцей зрабіць, чым Вядзьмарцы. Вядзьмарцы трэба спярша стаць «пустой» — аддаць сваю Энергію спадчынніку, потым напоўніцца новай, а разам з тым і вярнуць ад спадчынніка сваю. Ваяру трэба проста добра патраціцца на які-небудзь складаны Арнамент, каб стаць «пустым» амаль пад нуль. Я не мог яму дазволіць. Па-першае, гэта б цябе забіла. Па-другое, такая моц канчаткова знесла б яму дах. А ён і без таго адэкватнасцю не вылучаўся. Люд, напэўна, думаў: я пайду да Кіраўніка. Думаў: Кіраўнік мяне паслухае, бо ён заўсёды ставіўся да мяне неяк па-асабліваму. Але я разумеў: доказаў у нас няма, калі раптам што — Велізар іх паспее знішчыць, ды і Рада не будзе разважаць, на чый бок стаць. Перамагчы Велізара ў двубоі ў мяне таксама не было ніводнага шансу. Давялося па-здрадніцку стрэліць у спіну з арбалета. Я не магу дараваць сабе гэта, але...
    Хлопчык раптам прыціснуўся да пляча настаўніка і нястрымана заплакаў.
    — Цішэй, Вал, цішэй... Я адразу пайшоў да Кіраўніка і ўсё распавёў. У кабінеце Велізара мы знайшлі дастаткова доказаў таго, што ён планаваў зрабіць. Кіраўнік сцёр табе памяць пра той дзень — тым жа рытуалам, якім сціраюць памяць пра мінулае жыццё дзецям, якія робяцца Ваярамі. Ён абяцаў замяць гэтую справу, але з адной умовай: я вазьму цябе ў Вучні.
    Усевалад рашуча ўзняўся, выцер вочы. Святаслаў узняўся следам, яны сустрэліся позіркамі.
    — Свят, даруй мне, калі ласка, — выдыхнуў юнак, стрымліваючы дрыжанне ў голасе. — I... Я прашу прабачэння, Настаўнік.
    Мужчына сціснуў хлопца ў абдымках, ласкава ўскудлаціў валасы.
    — Чаму нельга было выслухаць мяне адразу, Вал?
    — Таму што тады я б не даведаўся пра Вядзьмарку, — шмыгнуў носам Усевалад.
    * * *
    Ян, ураўнаважаны светлавалосы хлопец, крыху маладзейшы за Усевалада, старанна адпрацоўваў удары мячом на саламяным пудзіле. Усевалад страляў з арбалета па навешаных на дрэва льняных пакуначках з зёлкамі. Дробных, цёмных, амаль незаўважных на фоне лістоты. Ён выглядаў стомленым, нават выматаным. JieBae запясце было шчыльна забінтаванае. Тым не менш ён беспамылкова збіваў пакуначкі адзін за адным. Міраслава ціха назірала за трэніроўкай праз плот.
    — Яшчэ два крокі назад, Усевалад.
    — Надта далёка.
    — Выконвай загад.
    — Ды з такой адлегласці нават вы не пацэліце!
    Людавіт імгненна наблізіўся да юнака, схапіў за каўнер.
    — Ты прызвычаіўся, што ў цябе ўсё атрымліваецца з першага разу. Вось табе выклік. Збярыся і паднапружся — пацэліш яшчэ і не з такой адлегласці.
    Усевалад сціснуў сківіцы, пацёрся шчакой аб плячо, кіўнуў. Перахапіў арбалет пазручней, зрабіў два крокі назад. А Людавіт заўважыў Міраславу і скіраваўся да яе, павольна, неахвотна.
    — Я пакуль не магу прыняць такое рашэнне. Трэба было згаджацца адразу.
    — Вы пра што?
    — Вы ж прыйшлі прасіцца да мяне ў Падмайстаркі, ці не так? Мне трэба падумаць...
    — He! Мне не патрэбны іншы Майстар, акрамя Святаслава.
    — Дачакайцеся яго вяртання, каб так казаць, — Людавіт іранічна скрывіў вусны.
    Міра разглядала яго худы твар з рэзкімі тонкімі рысамі ды вузкімі, поўнымі пагарды, цёмнымі вачыма. I так хацелася ў гэты твар даць, але Усевалад і так не ў самых лепшых умовах, не варта псаваць яму жыццё яшчэ больш.
    — За што вы яго так ненавідзіце?
    — Я яго не ненавіджу. Мяне абураюць яго паводзіны і стаўленне Кіраўніка. Святаславу можна ўсё: стрэліць у спіну аднаму з самых моцных Ваяроў, быць у складзе Рады Майстроў, не маючы на гэта права. Яму даруюць сур’ёзныя хібы і памылкі ў выхаванні вучня. Пасля чарговай правіны замест таго, каб паказаць усім, што бывае з парушальнікамі правіл, яму даюць важнае заданне ў Вонкавым Свеце, — Людавіт нервова загінаў хударлявыя крывыя пальцы. — Мяне абурае несправядлівасць, Падмайстарка Міраслава. Законы для ўсіх роўныя.
    — Законы створаныя, каб іх парушаць.
    — Словы чалавека, не здольнага адказваць за свае ўчынкі. Законы створаныя, каб іх прытрымлівацца. Святаслаў разбэшчаны сам, разбэсціў вучня, дык цяпер і вы гэтай бздуры нахапаліся.
    — Хопіць! — побач з імі з’явіўся Усевалад. — Вы проста нахабны зайздрослівы тыран! He вам яго судзіць і не вам судзіць, наколькі добра ён мяне выхоўвае.
    Мужчына схапіў юнака за плячо, прыцягнуў да сябе.
    — Ды па табе ўсё відаць! Ніякай дысцыпліны і самакантролю. Ніякай павагі да старэйшых. Яшчэ раз
    сабе такое дазволіш — такога чосу дам, на ўсё жыццё запомніш. Ты зразумеў мяне? He чую! Зразумеў?
    — Зразумеў. Прашу прабачэння, Майстар Людавіт.
    — Вяртайся да трэніроўкі, — мужчына павярнуўся да Міраславы. — Вам варта сысці.
    — Калі вы ўзнімеце на яго руку — Святаслаў вам гэтую руку адкусіць...
    — Святаслаў мне яшчэ «дзякуй» скажа. Часам «нахабныя зайздрослівыя тыраны» куды лепш даюць рады выхаванню, чым адораныя самаахвярныя дурні. Ваяр, які не ўмее падпарадкоўвацца, — мёртвы Ваяр. Спытайце ў Майстаркі Васілісы пра яе першую вучаніцу, калі я для вас проста «тыран»... Бывайце, Міраслава. I не прыходзьце больш. Толькі правакуеце хлопца на канфлікты.
    Вера
    Настасся таропка крочыла ўздоўж яра, папракаючы сябе за затрымку. Надта загаварылася з айцом Мікалаем, не заўважыла, як сцямнела. Абняла далонню крыжык на грудзях. Ніхто яе не кране, бо яна сціплая дзяўчына, добра апранутая, увагу не прыцягвае, ідзе сабе ціхенька.
    На дарогу перад ёй выйшаў жабрак. Брудны, худы, скура шэрая, у вачах нездаровы бляск. Настасся вохнула і пачала маліцца. Мужык зрабіў да яе крок, другі, спыніўся і працягнуў руку, каб дакрануцца. Між імі існавала нябачная сцяна. Настасся паспрабавала ісці і маліцца. Збілася, спынілася. Мужык цягнуўся за ёй, паказваючы надзіва вострыя, драпежныя зубы. Енчучы ды пагыркваючы, хадзіў вакол, нібы шалёны сабака.
    Пакрысе яна збочвала да добра асветленай вуліцы, па якой хоць і рэдка, але праязджалі машыны. Адчувала, што голас сядае. Словы блыталіся, язык заплятаўся. Жабрака гэта весяліла, і ён шчэрыўся ўсё больш.
    Непадалёк спынілася машына, апусцілася шкло.
    — Хэй, спадарыня, у вас усё норм? — з акна высунуўся малады мажор з тых, што часта заляцаюцца да сціплых дзяўчат, каб паздзекавацца.
    Ды ёй зараз было ўсё адно хто, абы дапамог. Папрасіць пра дапамогу яна не магла, бо жабрак толь-
    кі і чакаў, каб яна спыніла малітву. Юнак выйшаў з машыны, следам выскачыў яшчэ адзін.
    — Міхась, хутка назад!
    У наступнае імгненне вакол жабрака, які ўжо скіраваўся да юнакоў, успыхнула чырвонае кола. Ён кідаўся ўнутры, не здольны пакінуць межы, ды раззлавана шыпеў.
    — А, Навальнічні-і-ік! Давай, забі мяне! Знішчы. Спапялі. Вы ўсе захлыняцеся ў крыві. Ніякі Пярун не дапаможа.
    Міхась акуратна ўзяў Настассю за плечы.
    — Вы вельмі смелая дзяўчына, але вам лепш хутчэй дабрацца да дому і забыць пра гэта ўсё. Падвезці?
    — Дзякуй. Мне блізка, — коратка адказала яна і пабегла прэч.
    * * *
    — Чаму ён не змог ёй нашкодзіць? — не адрываючыся ад дарогі, пацікавіўся Міхась.
    — Вера, — коратка кінуў Вал, гледзячы ў акно.
    — Хрысціянства ратуе ад Пачвар?
    — Справа менавіта ў веры. Хоць ты ўвесь абвешайся крыжамі ды абразамі — без веры сэнсу нуль. Звычайныя бірулькі. А вось шчырая малітва, як бачыш, неблагі сродак абароны. Па сутнасці, гэта нешта накшталт замовы.
    — Тады чаму Вупыр не знік? — нахіліў галаву Міхась.
    — Таму што ў хрысціянскіх малітваў іншая мэта — выгнаць альбо не пусціць д’ябла. Знішчыць яго немагчыма, сам разумееш. Збочвай тут.
    — Дарога амаль зарасла, Вал! Пашкадуй маю машыну. Што ты ўвогуле плануеш рабіць? Навошта мы едзем у лес з Вупыром у багажніку?
    — Лепш бы спытаў да таго, як мы выехалі за межы Мінска, — хмыкнуў юнак. — Добра, тармазі, пройдземся пешшу.
    Усевалад ускінуў непрытомнага нячысціка на плячо. Нават без дадатковага цяжару па цёмным яловым лесе з перарытай каранямі зямлёй ісці было няпроста, але Вал быццам шпацыраваў па праспекце. Міхась за ім ледзь паспяваў.
    Нарэшце Усевалад прыхіліў Вупыра да старога дрэва. Чырвоная стужка Сімвалаў абвіла шырокі ствол, прывязваючы да яго нячысціка. Ваяр паклаў рукі на зямлю. Па далонях пабеглі блакітныя іскрынкі. Ён задаволена ўздыхнуў, выпрастаўся, дакрануўся да лба Вупыра, прымушаючы апрытомнець.
    — Я чуў, што паводле законаў вы не бераце палонных і намагаецеся прынесці як мага менш болю тым, каго знішчаеце.
    — Уражаны, што ты ведаеш законы, але на мяне яны не распаўсюджваюцца, — змрочна выплюнуў Усевалад.
    Сімвалы бізуном леглі ў кулак.
    — Вал! Не-не-не! Ты з глузду з’ехаў?!
    — He лезь пад руку, Міхась, — няўважліва кінулі яму. — Што значылі твае пагрозы?
    — Няўжо гэта трэба тлумачыць, Навальнічнік? Блізіцца вайна.
    — Вы і дня не пратрымаецеся...
    Вупыр гідка засмяяўся. Бізун рассек яму скуру на плячы. Смех змяніўся шыпеннем.
    — Што вы задумалі? У чым план?
    Вупыр маўчаў. Усевалад ударыў зноў, і яшчэ раз. Міхась адчуваў, як пазногці прабіваюць скуру ў сціснутых кулаках. 3 кожным ударам дыханне перахоплівала ўсё больш, перад вачыма паплылі выявы, якія ён не жадаў успамінаць. А Усевалад і не думаў спыняцца.
    — Я не ведаю, не ведаю! Я ўсяго толькі жаўнер!
    — Хто вамі кіруе?