Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ
Кафедра філасофіі
A С Н 0 В Ы
ФІ ЛАСОФІІ
(курс лекцый)
Гродна І994
Кіраўнікі аўтарскага калектыву і рэдактары; БАДАКОЎ A, В,, прафесар КІРВЕЛЬ Ч. С„ прафесар ВАРОДЗІЧ A. А., дацэнт
Рацэнэвнты: ЦЕРНАВОЙ О. С., доктар філасофскіх навук, прафесар
КРАЎЧАНКА Л. Р., кандыдат філасофскіх навук, дацэнт
ПРАДМОВА
Курс лекцый „Асновы філасофіі”, падрыхтаваны калектывам кафедры філасофіі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я. Купалы, прадстаўляе адну з першых спроб сістэматычнага выкладання філасофіі на беларускай мове. Ён уводзіць чытача ў складаны і цікавы свет філасофскіх праблем, раскрывае іх спецыфіку, месца і ролю ў духоўнай культуры чалавецтва, Абапіраючысь на дасягненні сусветнай філасофскай думкі, у падручніку разам з іншым асэнсоўваюцца найбольш важныя рэальнасці сучаснай эпохі, шляхі і перспектывы развіцця чалавечага грамадства, асаблівасці жыццядзейнасйі чалавека ва ўмовах XX стагоддзя, карэнныя задачы навукі і г. д.
Асвятляючы асноўныя палажэнні і паняцці філасофіі, аўтары падручніка не ўхіляюцца ад разгляду дыскусійных праблем і пытанняў, якія не маюйь адназначнага вырашэння.
Аўтарамі падручніка з’яўляюйца: Бадакоў A. В. праф. (гл. І, 6, 7, 8); Белавусава A. В. ст. выкл. (гл. 3); Бяспамятных М. Н. канд. філас. наеук, дай. (гл. 13); Бародзіч A. А. канд. філас. навук. дац. (гл. 2, 5, 7); Уладзімірава А. П. канд. філас. навук, дац. (гл. 10); Гусакоўская JL А. канд. філас. навук, дац., Гўсакоўскі М. А. канд. філас. навук. дац. (гл. 11); Кірвель Ч. С. д-р філас. навук, праф. (прадмова, гл. 9 параграф 9. 6—9.8, гл. 14, 15); Кабяк Р. М. — ст. выкл. (гл. 4); Капытка А. І. — канд. філас. навук, дай. (гл. параграф 9 1.-9.5); Разенфельд У. Д. д-р філас. наеук, праф. (гл. 12).
Аўтарскі калектыў мае намер у бліжэйшы час падрыхтаваць і выдаць гісторыка-філасофскія ўводзіны да гэтага курса лекцый, дзе будуць разгледжаны асноўныя этапы развіцця сусветнай філасофскай думкі.
„Няхай ніхго, пакуль ён малады, не адкладвае заняткаў філасофіяй".
Эпікур.
ФІЛАСОФІЯ, КОЛА ЯЕ ПРАБЛЕМ I РОЛЯ ЎГРАМАДСТВЕ
Эвалюцыя космасу і практыка жыццядзейнасці прадчалавека парадзілі на ЧАЛАВЕК I (ЖОСА« свет сучаснага чалавека як асобны від яго жыцця разумнага, маючага дар мовы, здольнага да мэтанакіраванай дзейнасці, да творчасці. Як сцвярджалі яшчэ старажытныя мудрацы, чалавек з’явіўся на свет як дзіця космасу, гэта значыць як яго гранічна дробязнае падабенства, як „мікракосмас”. Пры гэтым, у адрозненні ад іншых відаў жывёльнага і расліннага свету, якія атрымалі ў выніку эвалюцыі толькі частковае, „аднааспектнае” бачанне навакольнай рэчаіснасці, чалавек набыў здольнасць ведання свету ўніверсальна, усебакова, такім, якім ён існуе на самой справе. Трэба, аднак, адзначыць, што здольнасць гэтая фарміруецца і праяўляецца толькі ў грамадстве, у дзейнасці, у працэсе навучання. Фундаментальным спосабам б_.цця чалавека, існавання і развіцця яго стала мэтанакіраваная, прадукцыйная, творчая дзейнасць, а яе рэгулятарам веды і ацэнкі, нормы, „праграмы дзейнасці”, якія фарміраваліся на падставе гэтых ведаў. 3 самага пачатку яго спосаб жыццядзейнасці фарміруецца сістэмай каардынат, якія складаюць веды аб ісціне (забабонах), дабры (зле), прыгажосці (брыдкасці), нарматыўна-гранічных правіл. Пры гэтым каб жыць, чалавек павінен быў здабываць веды двух тыпаў канкрэтныя, неабходныя для падтрымання штодзённых патрэб і больш агульнага, абстрактнага і светапогляднага тыпу, якія адказваюць на пытанні чаму так? і для чаго? эдараецца тое ці іншае ў наваколлі. Звяртаў першабытны чалавек увагу на ўласную душу, яе загадкавыя, таямнічыя ўленні і г. далей. Да гэтых двух своеасаблівых кірункаў ведаў у старажытныя часы далучаўся і трэці мараль, як сістэма табу і дазволаў. Разам яны і складалі тыя каштоўнасці, якімі кіраваўся ў паўсядзённай практыцы чалавек і яго супольнасць род. Але пазней, у час фарміравання дзяржаўна-класавага грамадства, на падставе гэтай недыферэнцыраванай духоўнай цэласнасці ўзнікаюць паступова ўсе сучасныя самастойныя формы грамадскай свядомасці: рэлігія, філасофія, мараль, мастацтва, навука, права, палітыка. Першай разві-
тай формай светапогляду стаў міф, другой рэлігія, трэцяй філасофія. і хаця міф у сучасным грамадстве не адыгрывае ўжо першапачатковай ролі, ім прасякнута ўсё наша жыццё. Але асаблівую ролю ў нашым жыцці адыгрывае рэлігія і філасофія. Кінем кароткі позірк на пытанне, што такое філасофія, як, і калі яна ўзнікла’’
Паняцце „філасофія”, якое характарызавала самастойны светапоглядны наФІЛАСОФІЯ ЯК АСОБНЫ прамак чалавечых ведаў, узнікла значна НАПРАМАК ПАЗНАННЯ больш двух тысяч гадоў таму назад, у РЭЧАІСНАСШ. перыяд станаўлення першых форм класава-дзяржаўных структур грамадства. Паходжанне яго гісторыкі філасофіі звязваюць з імёнамі старажытных грэчаскіх мудрацоў Піфагора (каля 580-500 гг. да н. э.) і Платона (427-347 гг. да н. з.). Сучаснікі Піфагора сцвярджаюць, што ён вельмі высока цаніў шчодрасць, ад якой, на думку старажытных грэкаў, нараджаюцца тры плады: дар добра мысліць, добра гаварыць і добра рабіць. Але мудрымі, на думку Піфагора, здольны быць толькі багі, а людзі, нават самыя здольныя і лепшыя, па сваёй прыродзе не здольны падняцца вышэй любві (грэч. філео) да мудрасці (грэч. сафія). Зразумела, што сябе самога ён адносіў да „любіцеляў мудрасці”, ці „філосафаў” іншыя даследчыкі гісторыі філасофіі абапіраюцца ў вырашэнні гэтага пытання на другую прытчу. Аднойчы, сцвярджаюць яны, у час Алімпійскіх гульняў, якія Піфагор любіў наведваць, яго запыталі, якая ў яго прафесія? Піфагор адказаў, што ён філосаф і даў тлумачэнне сэнсу гэтага слова. Філосаф, быццам бы, сцвярджаў ён, гэта асобы назіральнік усяго таго, што адбываецца ў свеце. Справа ў тым, што адны прыязджаюць на Алімпійскія гульні дзеля таго, каб атрымаць вянок славы пераможцы ў спаборніцтвах, іншыя каб прадаць і купіць тавары, Але ёсць катэгорыя людзей, якія прыбываюць ні за вянком славы, ні за грашыма, a толькі з адзінай мэтай атрымаць задавальненне ад цудоўнага відовішча, назіраць прыгажосць усяго таго, што адбываецца навокал. Вось гэтыя людзі і ёсць філосафы.
Некалькі пазней Платонам паняцце філасофіі пачынае ўжывацца для абазначэння асобнай галіны ведаў, якая імкнецца ведаць сутнасць усяго навакольнага свету, выпрацаваць агульную адзіную і фундаментальную сістэму поглядаў на свет, на чалавека і месца яго ў ім. Як самастойная, спецыфічная галіна ведаў, філасофія ўзнікла ў краінах старажытнага Усходу, старажытных Грэцыі і Рыме. Зараз яна ўяўляе сабой сістэму рознастайных, светапоглядных канцэпцый і асобных светапоглядаў. Але кола яе пытанняў застаецца, у асноўным, адным і тым жа на працягу тысячагоддзяў. Прадмет філасофіі і асноўнае кола яе праблем, на мой погляд, найбольш пэўна вызначыў вядомы англійскі філосаф і навуковец XX стагоддзя Б. Расел. У сувязіз гэтым ён пісаў: „Філасофія... з’яўляецца чымсьці сярэднім між тэалогіяй і навукай. Падобна тэалогіі, яна складаецца з размысленняў наконт прадметаў, адносна якіх дакладнае веданне з’яўлялася да
гэтай пары недасягальным, але падобна навуцы яна звяртаецца хутчэй за ўсё да чалавечага розуму, чым да аўтарытэту, няхай навет гэта будзе аўтарытэт адкравення. Усё дакладнае веданне, па майму разуменню, належыць да навукі; усе догмы, паколькі яны перавышаюць дакладнае веданне, належаць да тэалогіі. Але між /эалогіяй і навукай маецца нічыйная зямля, якая падвяргаецца атакам з абодвух бакоў, гэтая нічыйная зямля ёсць філасофія.І Нават усе пытанні, якія больш за ўсё цікавяць тэарэтыкаў, такія, што навука на іх не можа адказаць, а самаўпэўненыя адказы тэолагаў больш не здаюцца дастаткова пераканаўчымі, як гэта ўспрыймалася ў папярэднія стагоддзі. Ці падзелены свет на дух і матэрыю, а калі так, тады што такое дух і што такое матэрыя? Ці падпарадкаваны дух матэрыі, ці ён мае незалежныя здольнасці? Ці мае сусвет якое-небудзь адзінства або мэту9 Ці развіваецца сусвет у напрамку да некаторай мэты? Сапраўды ў рэчаіснасці існуюць законы прыроды, ці мы проста верым у іх дзякуючы толькі характэрнай для нас схільнасці да парадку? Ці з’яўляецца чалавек тым, чым ён уяўляецца астраному малюсенькім камячкам спалучэння вуглярода і вады, які бяссільна варушыцца на маленькай і другараднай планеце7 Або чалавек з’яўляецца тым, чым ён уяўляўся Гамлету? А можа быць, ён з’яўляецца і тым і другім адначасова? Ці існуюць ўзвышаны і ніжэйшы вобразы жыцця, ці можа ўсе вобразы жыцця з’яўляюцца толькі марнасцю? Калі ж існуе вобраз жыцця, які з’яўляецца ўзвышаным, тады з чаго ён складаецца і як мы яго можам дасягнуць? Ці трэба дабру быць вечным, каб заслугоўваць высокай ацэнкі або можа да дабра трэба імкнуцца нават тады, калі сусвет няўхільна рухаецца да гібелі? Ці існуе такая рэч, як мудрасць, ці можа яна толькі нам здаецца такою, а на самай справе яна проста максімальна рафініраванае глупства? На такія пытанні нельга знайсці адказы ў лабараторыі... Даследваць гэтыя пытанні, калі не адказваць на іх справа філасофіі”. (Гл. П. Рассел Б. Нстормя западной фнлософмн іі. М., 1959, стар. 7-8). Такім чынам, найбольш спецыфічнай рысай філасофіі як самастойнай навуковай галіны з’яўляецца яе светапоглядны характар.
Трэба зазначыць, што тая сістэма пытанняў, якую Б. Рассел тут адносіць да прадмету філасофіі, з'яўляецца найбольш поўнай і адлюстроўвае амаль усе пункты гледжання, якія выказваліся найбольш буйнымі філосафамі на працягу ўсёй яе гісторыі. Аднак з усіх пералічаных пытанняў, на наш погляд, чатыры групы з іх маюць асаблівае значэнне для філасофіі. Першае, гэта пытанне аб сутнасці сусвету, аб тым, што з’яўляецца першасным: дух, мысленне, бог, ці прырода, матэрыя, сусвет. Ф. Энгельс нават назваў гэтае пытанне асноўным пытаннем філасофіі. Менавіта, у сувязі з адказам на гэтае пытанне і стварыліся асноўныя філасофскія кірункі. Тыя, хто першаасновай сусвету лічылі дух, Бога, мысленне чалавека, склалі ідэалістычны (ад грэч. ідэя мысль) напрамак і падобную да яго рэлігійную філасофію.
!• 3 гэтым прызначэннем філасофіі нельга згадзіцца. Філасофія, на нашу думку, ёсць вышэйшы ўзровень тэарэтычнага асэнсавання сусвету, сучаснага светапогляду.