Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
Тыя, хто першаасновай усяго існуючага лічылі прыроду, матэрыю, склалі другі, матэрыялістычны (ад лац. матэріаліс рэчавы) кірунак.
ідэалізм (рэлігія) і матэрыялізм гэта два асноўныя кірункі ў філасофіі, якія ўзніклі яшчэ ў антычнасці. Барацьба гэтых двух светапоглядаў у філасофіі і склала рухаючую спружыну яе развіцця, забяспечьіла той вялікі ўклад у вынікі і каштоўнасці жыцця і культуры, які мы маем сёння. Зразумела, што ніякіх іншых светапоглядаў, якія б стаялі вышэй матэрыялізму і ідэалізму, не было, няма і быць не можа. Спроба дуалізму (ад лац. дуаліс дваісны), які першаасновай сусвету лічыць і дух, і матэрыю, выканаць гэтую місію з'явілася безвыніковай. Дуалізм не развіўся і не мог развіцца ў трэці самастойны кірунак філасофіі, бо заўсёды, калі яму даводзілася паслядоўна вырашаць пытанне аб тым, што з яўляецца першасным дух ці матэрыя, ён непазбежна пераходзіў на пазіцыі ідэалізму. Той жа лёс падзяліў з дуалізмам і так званы філасофскі плюралізм (ад лац. плюраліс множнасны), які ў процілегласць маністычным (грэч. монас адзін) філасофскім школам матэрыялізму, ідэалізму і дуалізму, лічыць, што ў аснове сусвету знаходзіцца мноства самастойных, незалежных духоўных сутнасцяў. Плюралізм таксама застаўся адным з бакоў філасофскага ідэалізму, а часцей за ўсё галінай рэлігійнай філасофіі. Спробы вырашыць пытанне аб сутнасці свету । сусвету на падставе вышэйразгледжаных падыходаў у сучаснай філасофіі атрымалі назву анталагічнага падыходу і складаюць асобную састаўную частку філасофіі анталогію (ад грэч ontos логія вучэнне). Анталагічны падыход у філасофіі сутнасны філасофскі падыход.
Другое кола пытанняў датычыцца праблемы адносін свядомасці чалавека да сусвету і асабліва навакольнага свету. Па сутнасці праблема заключаецца ў тым, ці сапраўды чалавек пазнае свет і як пазнае, ці існуюць тут якія-небудзь непераадольныя межы і гэтак далей. І матэрыялісты, і ідэалісты, асабліва аб’ектыўныя (тыя, хто лічыў, што дух, розум, свядомасць, адарваны ад чалавека і існуюць асобна ў якасці самастойнай, першаснай,стваральнай сілы (атаясамляемай з Богам), станоўча адказвалі на пытанне аб пазнавальнасці чалавекам свету. Так, напрыклад, аб’ектыўныя ідэалісты лічылі, што паколькі свядомасць чалавека народжана аб’ектыўным духам, то і іх сутнасць аднолькавая а значыцца, свядомасць асобы (суб’ектыўны дух, можа пазнаваць прыроду, свет, якія ёсць не што іншае, як матэрыялізаваны, розум (аб'ектыўны). Пазнавальнасць свету для матэрыялістаў вынікала як бы сама сабой з іх рашэння праблемы сутнасці свету: калі свядомасць і чалавек як яе носьбіт народжаны прыродай, матэрыяй, то зразумела, іх сутнасць адзіная а пазнавальнасць не толькі магчыма, а проста непазбежна. У свядомасці чалавека прырода пазнае сама сябе. Практыка чалавека паўсядзённа пацвярджае сказанае.
Аднак існаваў і існуе ў філасофіі і іншы падыход агнастыцызм (ад грэч. гносіс веды), які адмаўляе магчымасць пазнання чалавекам свету і самаго сябе, Яго галоўнымі прыхільнікамі былі Д. Юм (1711-1776) і I. Кант (1724-1804). Агнастыцызм у рознай ступені
ўласцівы многім сучасным школам рэлігійнай філасофіі і сучаснага суб’ектыўнага ідэалізму.
Тая частка філасофіі, якая разглядае і вырашае пытанні, звязаныя з пазнавальнасцю свету чалавекам атрымала назву гнасеалогіі. Гнасеалагічны падыход у філасофіі вельмі важны светапоглядны падыход.
Трэцім шэрагам праблем філасофіі з’яўляецца адказ на гГытанні аб тым, што адбываецца з сусветам? У чым крыніца яго змен? Ці гэтыя эменн носяць толькі колькасны характар, ці яны ўяўляюць сабой сапраўднае і бесперапыннае яго абнаўленне і развіццё? Ці назіраецца ў працэсах змен які-небудзь кірунак? Ці змены маюць канечны ці бясконцы характар? Ці меў свет пачатак, і ці будзе мець ён фінал, канец? Y адказе на гэтыя пытанні мы назіраем два падыходы дыялектычны і антыдыялектычны, які яшчэ называюць метафізічным. Слова дыялектыка ўтворана ад грэчаскага дыялектыка майстэрства весці дыскусію; у сучаснай філасофіі дыялектыка філасофская тэорыя развіцця. Прыхільнікі дыялектычнага падыходу да сусвету абгрунтоўвалі канцэпцыю аб тым, што свет і асобныя яго ўзроўні, сферы, вобласці, рэчы энаходзяцца ў працэсе пастаянных змен; крыніца змен унутры самога свету і яго частак, змены носяць якасны характар, характар абнаўлення, адбываюцца заканамерна, на падставе ўніверсальных законаў.
Антыдыялектычныя пункты глвджання адмаўляюць аб’ектыўны характар раэвіцця свету, грамадства і чалавека. Але сучасныя навуковыя канцэпцыі сусветнай эвалюцыі, асабліва такая новая навука як сінэргетыка (ад грэч. сінэргас разам дзейнічаць) даволі грунтоўна пацвярджаюць зыходныя палажэмні дыялектыкі, Зразумела, што дыялектычныя ці антыдыялектычныя канцэпцыі развіцця свету маюць выключнае светапогляднае іпрактычнае значэнне. Дыялектыка з’яўляла і з’яўляецца зараз усеагульным філасофскім метадам навуковых даследаванняў, арганізацыі практычнай дзейнасці чалавека. Трэба ведаць, што ў гісторыі філасофіі дыялектычных поглядаў прытрымліваліся ў асноўным заснавальнікі найбольш прагрэсіўных філасофскіх школ як ідэалістаў, так і матэрыялістаў. Зразумела, што асабліва ў сучаснай філасофіі ў цэнтры яе ўвагі знаходзіцца праблема чалавека, грамадства, іх лёс, іх будучыня, фактары, магчымасці і межы іх росту і развіцця. Ад паходжання да грамадскага і касмічнага прызначэннл чалавека ахоплівае зараз філасофія гэтую праблёму. Спробы даць адказ на гэтыя пытанні прывялі да ўзнікнення асобнай галіны філасофіі філасофскай антрапалогіі (грэч, антропас чалавек), Філасофская антрапалогія істотна садзейнічала ўсталяванню пераважнай ролі ў сучасным светапоглядзе гуманістычных падыходаў да вырашэння глабальных і нацыянальных праблем чалавецтва. Узятыя разам гэтыя чатыры кірункі складаюць сутнасць філасофскага падыходу да асноўных праблем сучаснага быцця чалавецтва.
ФІЛАСОФІЯ І ІНШЫЯ ФОРМЫ ПУХОЎНАГА АСВАЕННЯ СВЕТУ. РОЛЯ ФІЛАСОФІІ Ў ГРАМАЛСТВЕ.
Усё вышэй пададзенае сведчыць аб тым, што характарызуе філасофію, перш за ўсё тое, што яна з’яўляецца вышэйшым узроўнем тэарэтычных адносін чалавека да рэчаіснасці. Аднрсіны гэтыя адроэніваюцца і ад мастацтва, што ўзнікла раней за яе, і ад прыродазнаўства, што ўзніклі пазней. Як мы бачым, філасофія нараджаецца як светапоглядныя веды і застаецца такой да
нашых дзён, яна адл’юстроўвае адносіны суб’екта да аб’екта, свядомасці да матэрыі. Філасофія гэта як бы погляд на свет з самага
высокага пункта, гэта абагулены погляд, які дае цэласны яго вобраз. Прыродазнаўчыя, грамадскія і іншыя дакладныя навукі тлумачаць і адлюстроўваюць асобныя сектары і працэсы цэласнага свету, фарміруюць веды адасобленых яго бакоў. Філасофія, асабліва сучасная, аднаўляе карціну свету праз сістэму гранічна шырокіх прынцыпаў, законаў і катэгорый. Гэтага не можа зрабіць ніводная прыватная навука або іх сістэма.
Філасофія істотна адрозніваецца і ад мастацтва. Апошняе хоць і адлюстроўвае свет і чалавека ў іх цэласнасці, аднак дасягае гэтага пры дапамозе мастацкіх вобразаў. Мастацтва гэта прадметна-эмацыянальнае, вобразна-эстэтычнае адлюстраванне рэчаіснасці.
Філасофія, мастацтва і прыватныя навукі, хаця і ўзаемапранікаюць, але адрозніваюцца спосабамі і прыродай адлюстравання свету, роляй іх у жыцці грамадства. Без філасофскага аспекту, без светапоглядных абагульненняў няма і быць не можа ні мастацтва ў яго разнастай-
ных формах, ні канкрэтных навук, навуковага адлюстравання свету. Філасофія ў гэтым сэнсе гэта вышэйшы агульнатэарэтычны ўзровень
навуковага пазнання свету і ядро светапогляду, агульнатэарэтычная аснова мастацтва і ўсіх іншых форм грамадскай свядомасці.
Праўда, светапоглядам узбройвае чалавека і рэлігія. Але рэлігійнае светаўспрыманне гэта фантастычнае ўяўленне аб свеце, заснаванае на сістэме недаказальных догмаў, у якія трэба проста верыць. Філасофія ж абгрунтоўвае свае вывады на вялікім арсенале рацыянальна-лагічных сродкаў, фармальна-лагічных доказаў, сістэме форм
і метадаў, законаў, катэгорый паэнання, абапіраецца на сведчанні навуковых фактаў, на дасягненні грамадскай практыкі чалавека. Рэлігія не можа замяніць філасофію і навуку ў жыцці чалавека. Усё гэта не значыць, што рэлігія не патрэбна грамадству, чалавеку. Яе прызначэнне спецыфічнае і адначасова фундаментальнае, яна адыгрывала і адыгрывае эначную і ў асноўным станоўчую, нічым не замянімую ролю ў жыцці чалавека.
Такім чынам, у светапоглядным характары філасофіі адлюстравана яе якасць як спецыфічнай формы грамадскай свядомасці, паколькі філасофія ўзбройвае веданнем цэласнай карціны свету. Яна выконвае ў грамадстве, перш за ўсё, светапоглядную функцыю. Па-другое, паколькі філасофія стварае навуковую карціну свету праз сістэму абагульненых (усеагульных) заканамернасцей, законаў і катэгорый,
яна выконвае і метадалагічную функцыю. Філасофія выконвае ролю навуковай метадалогіі, бо толькі яна з’яўляецца найбольш агульным метадам падыходу да вывучэння з’яў свету, абгрунтоўвае тыя ці іншыя метады пазнання і практычнай дзейнасці. Філасофія ў гэтым сэнсе выступае як кіраўніцтва да дзеяння. Па-трэцяе, паколькі філасофія распрацоўвае тэорыю пазнання свету чалавекам, яна выконвае гнасеалагічную функцыю. Філасофія выконвае ў жыцці грамадства і чацвёртую функцыю ідэалагічную, паколькі яна фарміруе тую ці іншую ідэйна-маральную і палітычную накіраванасць асобы, якая адпавядае інтарэсам тых ці іншых грамадскіх класаў, тым ці іншым мэтам асобы. Філасофія, па-пятае, абагульняючы ўвесь сацыяльны вопыт чалавецтва, найбольш верна вызначае вартасці матэрыяльнай і духоўнай культуры, якія выкарыстоўваюцца для забеспячэння грамадскага прагрэсу. У выніку яна выконвае ролю незаменнага сродку стратэгічнага прадбачання, прагназравання і планавання сацыяльнага развіцця.
Такім чынам, філасофія, зыходзячы з дасягненняў навукі і гістарычнага вопыту чалавецтва, ацэньвае іх як глебу свайго існавання, фармулюе універсальныя прынцыпы і законы рэчаіснасці, прапануе адказы на фундаментальныя пытанні быцця чалавека; удакладняе ўзаемаадносіны розных структур яго, асабліва такіх як прырода, матэрыя і чалавек, свядомасць і дзейнасць; такіх яго ступеняў як іх мінулае, сучаснасць і будучыня. Філасофія ў выніку ўзбройвае чалавека і грамадства гранічна шырокімі тэарэтычнымі аб’ектыўнымі ведамі, дэманструе іх навуковую абгрунтаванасць, здольнасць праясніць сутнасць сацыяльных каштоўнасцей, іх уздзеянне на напрамак і характар творчай дзейнасці чалавека і грамадства, «іх каэвалюцыю разам з сусветам.