Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
Аднак дэтэрмінізм у грамадскім жыцці (сацыяльны дэтэрмінізм)
праяўляецца вельмі спецыфічна. Гэтая спецыфіка, як ужо адзначалася ў папярэдніх раздзелах, выяўляецца ў тым, што ў грамадстве дзейнічаюць свядомыя істоты, якія ставяць перад сабой пэўныя мэты і імкнуцц^ да іх дасягнення. Таму ў грамадскім жыцці гістарычная заканамернасць (неабходнасць) выступае не як штосьці адназначнае, мае статыстычна-імаверны характар, пракладае сабе шлях толькі ў канчатковым выніку, праз шмат выпадковасцей, адхіленняў. Зразумелы такім чынам сацыяльны дэтэрмінізм з неабходнасцю, уключае разуменне многазначнасці варыяцыйнасці будучыні, магчымасць чалавечага ўздзеяння на гэтую будучыню, патрабуе ўліку непрадкаі зальнага чалавечага ўчынку і выбару, суб’ектыўных імкненняў людзей. Усё гэта абавязкова трэба мець на ўвазе ў працэсе сацыяльнага прагназавання, у ходзе вылучэння праектаў і мадэлей будучага чалавецкага грамадства. Інакш буйныя пралікі ў прагназаванні будуць непазбежнымі.
Задача навукі не дакладнае і адназначнае прадказанне будучага стану грамадскай рэальнасці (гэта наўрад ці магчыма ўвогуле), у тым, каб высветліць асноўныя тэндэнцыі і накірункі развіцця грамадства. У рэальнай практыцы навуковага даследавання звычайна сустракаецца наступная сітуацыя: веды пра будучыню, чым далей яна знаходзіцца ад сучаснасці, з’яўляюцца ўсё менш дакладнымі і пэўнымі, усё больш агульнымі і здагадкавымі, таксама, як і веды аб далёкім мінулым чалавецтва. Гэта ўзрастаючая недакладнасць і няпэўнасць прагнозу будучыні ў рэшце рэшт звязана з самой прыродай і логікай сацыяльнага развіцця, са шматварыянтнасцю і альтэрнатыўнасцю гістарычнага працэсу, з непрадказальнасцю канкрэтнага ходу і выніку асобных падзей у грамадскім жыцці, з іх неадназначнай храналагічнай паслядоўнасцю.
УЗДЗЕЯННЕ ВОБРАЗАЎ
БУДУЧЫНІНА САЦЫЯЛЬНУЮ ПРАКТЫКУ, МАСАВЫЯ ПАВОДЗІНЫ
І ЎЧЫНКІ ЛЮДЗЕЙ Ў СУЧАСНАСЦІ
Зыходзячы з аналізу дыялектыкі гістарычнай заканамернасці (неабходнасці) і свабоды людзей мы ўжо ведаем, што з цягам часу ўсё большае значэнне набывае свядомы выбар гістарычнага шляху развіцця, свабодная воля (г. зн. суб’ектыўны фактар гісторыі), роля якіх у гістарычных лёсах людзей робяцца ўсё больш прыкметнымі. Вобразы будучыні, дарэчы, з’яўляюцца спецыфічнай формай праяўлення суб’ектыўнага фактару ў гісторыі. Калі гэта так, дык гэта значыць, што вобразы бу-
дучыні ўздзейнічаюць на свядомасць і паводзіны людзей у сённяшні дзень. Прагноз, які датычыць будучага сацыяльнага суб’екта (класа, групы і г. д.) і кранае яго інтарэсы, так ці інакш уздзейнічае на паводзіны людзей і такім чынам на сваё уласнае ажыццяўленне. Дыялектыка ўзаемасувязі паміж сучасным і будучыняй тут такая, што сучаснае не толькі вызначаецца праз мінуўшчыну і абумоўлівае будучыню,
але і ў сваю чаргу знаходзіцца пад уздзеяннем з боку будучыні. Тое, што людзі даведваюца пра будучыню, якую яны чакаюць, напазбежна ўздзейнічае на іх справы і ўчынкі „тут і зараз”, у сённяшнім жыцці. Менавіта яўныя, свядомыя і схаваныя, несвядомыя ўстаноўкі адносна будучыні і вызначаюць паводзіны чалавека сёння. Уяўленні аб будучыні гэта ўжо адзін са спосабаў уздзейнічання на яго. Ствараючы ў сваёй свядомасці вобраз будучага, мы нібыта ствараем саму гэтую будучыню, набліжаны варыянт таго, што павінна здзейнісніцца. Гаворачы больш дакладна, у залежнасці ад таго апісання будучыні, якая змяшчаецца ў сацыяльных прагнозах, яны стымулююць чалавека або да актыўнага імкнення да яго і да яго ажыццяўлення, або да процідзеяння яго надыходу, або да пасіўнага чакання яго непазбежнасці. Таму кожны сацыяльны прагноз спалучае як навукова-пазнавальны змест, так і пэўную ідэалагічную накіраванасць.
Прагнозы, якія спрыяюць уласнай рэалізацыі звычайна завуцца „самаарганізаваныя” прагнозы. Удалы прыклад самаарганізаванага прагнозу дае амерыканскі даследчык М. К. Мертан. Ён піша, што безпадстаўныя чуткі (прагнозы) аб чакаемым банкрутстве здольны выклікаць паніку на біржы, адток укладаў, падзенне курсу каштоўных папер і ў рэшце рэшт прывесць да таго самага банкрутства, якое прадракалі чуткі. Прароцтва краху, па словах Мертана, прыводзіць да яго сапраўднага ажыццяўлення.
Да ліку самаарганізаваных прагнозаў можна далучыць медыцынскія прадказанні. Спрыяльны або неспрыяльны прагноз, які зрабіў урач, можа зрабіць рашаючае ўздзеянне на зыход хваробы.
Прагнозы могуць быць і „самазнішчальнымі”. Калі ў выніку прагнозу ўзнікла карціна будучыні, якая непажаданая, пракладваюцца намаганні, каб гэты прагноз не здзейсніўся, быў „знішчаны”. У якасці прыкладу такога „самазнішчальнага прагноза” французскі дэмаграф Альфрэд Саві прыводзіць дэмаграфічныя прагнозы 30-х гг. Гэтыя прагнозы, якія сцвярджалі, што Францыі пагражае знікненне насельніцтва, выклікалі шэраг мер, якія не дазволілі ім здзейсніцца.
Але паколькі прагноз змяняе прагназуемую сітуацыю, яго ўздзеянне належыць улічваць у самім працэсе прагназавання, гэта значыць прымаць да ўвагі ўздзвянне прадбачання на сітуацыю, якая ўжо зменена прадбачаннем і г. д. да бясконцасці. У цэлым уздзеянне вобразаў будучага на рэчаіснасць можа быць раскрыта праз разгляд пытання пра ўзаёмадзеянне сучаснага і будучага ў развіцці чалавечага грамадства, шляхам аналізу зваротнай сувязі паміж тым ці іншым зместам апераджальнага адлюстравання і рэальнымі грамадскімі працэсамі. (Жыццё нараджае прагноз, прагноз уздзейнічае на жыццё).
Іншы раз факт уздзеяння на сучаснае розных прароцтваў, прадказанняў, веры (у залежнасці ад таго, якая форма апераджальнага адлюстравання разглядаецца) называюць „эфектам Эдыпа" (паводле падання, забойства Эдыпам уласнага бацькі з’явіла'ся прамым вынікам прароцтва).
Такім чынам, вобразы будучыні займаюць выключна важнае месца
ў структуры суб’ектыўнага фактару гісторыі, момантам іх прычыннай абумоўленасці і рэгуляцыі. Таму кожны сацыяльны прагноз, нават незалежна ад яго складальнікаў, абавязкова з'яўляецца спалучэннем навукова-пазнавальнага зместу і ідэалагічнага ўздзеяння на свядомасць і ўчынкі людзе-й. I як зараз стала відавочным, многіх футуролагаў не столькі турбуе, якая будучыня на самай справе чакае чалаве-
цтва, колькі імкненне зрабіць уплыў сваімі прагнозамі на паводзіны людзей у сучаснасці. Пры гэтым адны імкнуцца прыцягнуць людзей вобразы „наканаванага” будучага, другія насупраць напалохаць іх. У абодвух выпадках, аднак, гаворка ідзе пра тое, каб навязаць чалавецтву такую будучыню, аб якой сам прагноз нічога не гаворыць.
Дзеля гэтай мэты фабрыкуюцца прагнозы-сірэны, якія заманьваюць з „тэхнакратычны рай”, напрыклад, а таксама, безлітасныя прагнозы-камікадзэ, якія забіваюць у людзях усякую надзею на іншую будучыню, каб прымусіць іх пагадзіцца з сучасным.
Выходзіць, што веру ў будучыню можна эксплуатаваць, ёй можна спекуляваць, на ёў можна іграць. Будучыня, з якога боку мы б на яе не паглядзелі, з’яўляецца найбольш важкім вымярэннем чалавечага жыцця. Ва ўсякім разе прадбачанне будучага не менш важнае для дабрабыту чалавечага роду, чым ліквідацыя „белых плям”, „непазнаных старонак гісторыі”.
ЗМЕСТ
ПРАДМОВА
РАЗДЗЕЛ 1. ФНЛАСОФСКАЕ РАЗУМЕННЕ СВЕТУ
ГЛАВА 1. Філасофія, кола яе праблем і роля ў грамалстве
1.1 . Чалавек і спосаб яго быцця •••«••••«••«•••■••••••••••••
1.2 Філасофія як асобны напрамак пазнання рэчаіснасці •••••■••••••••••••••••«••• 5
1.3 Філасофія і іншыя формы духоўнага асваення свету.
Роля філасофіі ў грамадстве •••••••••••••••«••••••••
ГЛАВА 2. Паняцце быцця. Матэрыя і яе атрыбуты.
2.1 . Катэгорыя быцця як пачатак філасофскага аналізу свету„.•••«••••••11
2.2 Асноўныя формы быцця »«••••••••♦•••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••♦•••••••••••• 1
2.3 Станаўленне і развіццё ідэі аб адзінстве быпця.
Паняцце матэрыі™.™„...„•••••••••••••••••••«••••••••••••••••••••••••••••••«••••••••••••••••a 1 '
2.4 Структурнасць матэрыяльнага свету ••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••• 22
2.5 Рух як спосаб быцця матэрыі •••••••••••••••••••••••••••••••<•••••••«••••••••••••••••••••«••*«
2.6 Праблема ўнутранай арганіза'цыі руху ................. 28
2.7 Прырода прасторы і часу •••••••••«•••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••«•••••••*
2.8 Прастора і час як феномены свядомасці »*«••••••••••»•••«•»•••*• 34
2.9 Разнастайнасідь форм прасторы і часу .»••••♦•••••••••••••♦•••••••• 36
ГЛАВA 3. Дыялектыкя і сучасныя тэорыі развіппя
3.1 Дыялектыка і яе гістарычныя формы •••••••••••••••••••••••••«•••••••••«•••••«««•«••••••• 39
3.2 Структура і змест тэорыі дыялектыкі мммм«мммммм41
3.3 Развіццё як філасофская праблема ••••••••••••«»••••••••••••••••••••••••••<••••«•••••••••• 47
3.4 Альтэрнатывы дыялектыкі —
3.5 Глабальны эвалюцыянізм у сучаснай карціне свету .... 57
3. б Дыялектыка як метад ..м...-...—-
ГЛАВА 4. Прырода як аб’ект філасофскага асэнсавання
4.1 Паняцйе прыроды 64
4.2 Прырода і грамадства як цэласная сістэма. Біяі наасферы •••••••••••••••••a
4.3 Экалагічныя праблемы сучаснасні і спосабы іх вырашэння ••••••••••••«•••a 70
4.4 Каштоўнасііь жыцця •«•••«•••«•••••••••••••••••••••••••••«••••••••••«••••••••••«•••«••••••••••••••a 75
РАЗДЗЕЛ it ПРАКТЫЧНАЕ І ДУХОЎНАЕ АСВАЕННЕ
СВЕТУ ЧАЛАВЕКАМ
ГЛАВ A 5. Практыка. Даейнасная сутнаснь чалавяка
5.1 Філасофскі сэнс катэгорыі „практыка”.............•«•••♦••••••••••••••♦•••••••••••••«•••
5.2 Эвалюцыя ўяўленняў аб характары чалавечай актыўнаспі 79
5.3 ГІерадумовы і змест практыкі •••••••«•••••••••••••••••««•«•••••••••••••«••••••••••••«••••••••a $ 1
5.4 Спецыфіка практьгчнага асваення свету чалавекам •••••••••••••••••••<•••«•••• 84
5.5 Практыка і тыпалогія сацыяльных дзеянняў 89
ГЛАВА 6. Свядомасць
6.1 Праблема свядомасці ў філасофіі ••••••••••••••••••••••••••••••••••*•••••••••••••••••••••••• 93
6.2 Свядомасць як ідэальнае 97
6.3 Генезіс свядомасці....
6.4 Развіццё форм адлюстравання ••«••••••• 100
6.5 Грамадскі характар свядомасці.............................................................. 105
6.6 Асаблівасці свядомасці чалавека.•«•••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••• 108
6.7 Свядомаснь і мова 109
6.8 Грамадская свядомасць, яе структура і роля ў сацыяльным развіцці.. 110
6.9 Творчая актыўнасць свядомасці *••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••• 112