Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
Сказанае, зразумела, не азначае, што развіццё навукі і тэхнікі само па сабе вядзе да таталітарызму. Размова ідзе толькі аб тым, што сцвярджэнне ўсеахопнага кантролю над грамадскім і асабістым жыццём людзей было б не магчыма ў межах вялікіх дзяржаў, краін і народаў без сучаснай тэхналогіі і, перш за ўсё, тэхнічных сродкаў сувязі і масавай камунікацыі.
Далей, мы жывём у „век біялогіі”. Послехі сучаснай навукі, асабліва генетыкі, адчыняюць у будучым магчымасць актыўнага ўмяшання ў біялогію і псіхіку чалавека. Хацелі б мы таго ці не хацелі, але з’яўляюцца новыя тэхналогіі маніпуляцыі чалавечым жыццём, якія ўключаюць у сябе:
- штучнае асемяненне;
- акт апладнення, праведзены ў лабараторных умовах (у „прабірцы”), і „перасадку” зародка ад адной маці да другой (праблема „матуль на пракат”);
- дародавую дыягностыку (і выбарачны аборт);
- генеалагічныя кансультацыі і магчымасць выбіраць дзіця з пэўнымі генетычнымі і псіхічнымі якасцямі;
- выбар полу дзіцяці;
- штучнае замарожванне спермы і яйцаклетак (магчымасць з’яўлення на свет дзяцей даўно памёршых бацькоў);
- „генную інжынерыю” (счапленне генаў, ДНК рэкамбінацыю).
Некаторых людзей гэтыя новыя метады абнадзейваюць і абяцаюць ажыццяўленне запаветных жаданняў выкараненне хвароб, паляпшэнне ўмоў чалавечага існавання і прыроды чалавека. іншым усё гэта хутчэй уяўляецца пагрозай для жыццёвых каштоўнасцей, успрымаецца імі як страшэнны гвалт над чалавекам, які амаль нічым не адрозніваецца ад таго, што апісана ў самых змрочных антыўтопіях. Ці апраўданы гзтыя апаскі? Відавочна так. Успомнім фашысцкія медыка-біялагічныя эксперыменты. Справядліва піша Р. Хіччынс, што „навука дзейнічае пры дапамозе пражэктараў, нажоў, іголак і хірургічных
інструментаў. Яе характэрны фокус, яе метады раздзяленне, выдзяленне, рассячэнне, усталяванне і механічныя вымярэнні. У яе манеры бясстрашная, дакучлівая, ледзянячая аб’ектыўкасць. Беспярэчнае падначаленне эмпірычным сведчанням і смага новых адкрыццяў набылі такую моц, што часта засланяюць самі мэты, якім навука павінна служыць. Як жа інакш вучоныя маглі дайсці-да таго, каб дзейнічаць на вочы трусоў атрутнымі газамі, падвяргаць інтэнсіўнаму акурванню сабак, мяняць вочы кацянятам, прышываць сабакам лішнія часткі цела або галовы? Як жа інакш мог бы вучоны (жанчына) атрымліваць узнагароду за адкрыццё хімікату (хімічнага рэчыва), які знішчае пасевы рысу? Усё гэта робіцца ў імя дасягнення ісціны, а таксама асобнага роду эфектыўнасці, прыкладам якой могуць служыць пошукі зброі, настолькі глыбока ўкараняючай у арганізм металічныя асколкі, што іх нельга выдаліць хірургічным шляхам”. (Хнччмнс В. Р. Седьмой враг. Человеческмй фактор в глобальном крнзпсе //Глобальные проблемы н обцечеловеческне ценностн. М., 1990, С. 41 42).
Наркаманы індустрыяльнага развіцця ўсё гэта надзвычай проста могуць перавесці на чалавека (чалавек-эксперыментальны трус). Чаму мы павінны спадзявацца на мудрасць дзяржавы? Як было паказана, сучасная адміністратыўная дзяржава, падобна свайму партнёру індустрыяльнаму грамадству, нярэдка бывае тэхнакратычнай па сваіх імкненнях. Звіхнуцца на рацыяналізме могуць не толькі вучоныя, але і палітыкі.
З’явіліся свайго роду біялагічныя ўтопіі, маўляў, на змену Гома Сапіенсу прыйдзе які-небудзь „звышчалавек”, які ва ўсіх адносінах будзе адрознівацца ад сучаснага. Размова ідзе нават аб стварэнні новых формаў чаЛавечага існавання, злучаных з біякібернетычнымі канструктыўнымі своеасаблівых „біякібаргаў”, якія будуць складацца са штучнага „цела” і чалавечых мазгоў. А гэта азначае, што чалавек у значнай ступені будзе стварацца штучна, другімі словамі, „фабрыкавацца” з дапамогай геннай інжынерыі і біякібернетыкі.
Гэтыя і іншыя пытанні не з’яўляюцца надуманымі, і да падобных дапушчэнняў і праектаў звяртаюцца не толькі фантасты, але часам і сур’ёзныя вучоныя.
ідэі штучнага канструявання чалавека, іншымі словамі, своеасаблівай „гомаінжынерыі” усё больш авалодваюць думкай многіх навукоўцаў. Прычым некаторыя з іх ад тэарэтычнай падтрымкі гэтай ідэі перайшлі да практыкі: вядома, што шэраг лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі перадалі сваю сперму для захавання і выкарыстання. Гэтаму нямала садзейнічала энергічная дзейнасцо амерыканскага бізнесмена Р. Грэма, стварыўшага банк для захавання спермы і выявіўшага жанчын, якія згадзіліся ўдзельнічаць у эксперыменце па стварэнню „суперлюдзей”.
Як да ўсяго гэтага адносіцца? Многія лічаць, што падобныя праекты ў іх цяперашнім выглядзе непрыймальны па маральна-этычных, духоўных меркаваннях, таму што іх рэалізацыя нясе пагрозу чалавецтву, ставіць пад сумненне а,сноўныя каштоўнасці чалавечага існавання, такія як каханне, бацькоўскія пачуцці і д. т. п. іншыя вучоныя,
прызнаючы дапушчальнасць штучнага ўплыву на працу мозгу (хімічныя стымулятары, электрычныя ўздзеянні і д. т. п.), выказваюць сур’ёзныя асцярогі з выпадку тых адмоўных вынікаў, якія могуць узнікнуцьу гэтай сувязі, і заклапочаны тым, як можна іх пазбегнуць. Або ўзяць праблему перасадкі органаў. Ці не з’явіцца вельмі шмат людзей, якія будуць зацікаўлены ў смерці іншага (чужсга) для выратавання бліжняга (свайго)? Можна ўявіць сабе радасць заклапочаных родных хворага з выпадку смерці іншага, з выпадку з’яўлення „свежага і прыдатнага нябожчыка", і мы скаланёмся ад гэтага факту, які зводзіць на нішто асновы маральнасці. Ці не будзе гэта магчымасць „узаемнай выручкі” раздзяляць маральна людзей, садзейнічаць сквапнаму жыццю?
і сёння, і ў наступныя дзесяцігоддзі, і заўсёды самым каштоўным нашым набыткам ёсць і будзе жыццё. Таму з самага пачатку неабходна пакласці канец усялякага самавольства ў геннай інжынерыі і ўвогуле ў разнастайных біялагічных эксперыментах. Неабходна ўвесці найстражэйшы кантроль за эксперыментамі, каб генетыка развівалася на карысць чалавеку, а не на шкоду яму. Неабходна пакончыць з анархіяй і легкадумнасцю ў гэтай вобласці, інжынерная генетыка можа ўяўляць пагрозу існаванню ўсяго чалавецтва, усяго жывога. У чыіх руках апыніцца генная інжынерыя? Хто будзе праводзіць эксперыменты ў гэтай вобласці і прымяняць на практыцы іх вынікі. Ад адказаў на даныя пытанні залежыць захаванне жыцця чалавека ў такой жа ступені, як ад кантролю за ядзернай энергіяй. Мы не павінны забываць, што маем справу з прыродай, і менавіта ў гэтым заключаецца небяспека. Біёлагі і хімікі не толькі даследуюць прыроду, але і калечаць яе. Тут дастаткова нагадаць, што біялагічная зброя і бінарныя атручальныя рэчывы афіцыйна ўключаны ў ваенныя арсеналы некатооых армій.
Такія толькі некаторыя праяўленні негатыўных сацыяльных вынікаў сучаснага навукова-тэхнічнага прагрэсу.
У цэлым XX стагоддзе выявіла мноства сімптомаў, якія адназначна паказваюць на неабходнасць пераасэнсавання ў новым духу прыярытэтаў і каштоўнасцей як айчыннага, так і замежнага тыпу прагрэсу, заснаванага на ідэалогіі тэхнакратызму. Новае мысленне прадугледжвае ўсведамленне неабходнасці сумесных дзеянняў усіх краін і народаў, накіраваных на выратаванне чалавека і цывілізацыі. Глабальныя праблемы сучаснасці патрабуюць для свайго рашэння самай шырокай кааліцыі і супрацоўніцтва ўсіх сацыяльных сіл і грамадскіх рухаў, зацікаўленых у сацыяльным прагрэсе. Пры гэтым неабходна заўсёды памятаць, што ступень цывілізацыі, узровень развіцця чалавецтва вымяраюцца не толькі колькасцю кілават, ствараемых энергаўстаноўкамі і ККД (каэфіцыентам карыснага дзеяння) машын і механізмаў, а шэрагам маральных і духоўных крытэрыяў, мудрасцю і гуманнасцю людзей, якія рухаюць цывілізацыю наперад. У канчатковым выніку менавіта цяпер ад свядомай і актыўнай дзейнасці людзей залежыць, якая з выяўленых тэндэнцый грамадскага развіцця возьме
верх, увасобіцца ў жыццё. Важную ролю ва ўсім гэтым адыгрывае навуковае прадбачанне, гуманістычная місія якога якраз і заключаецца ў тым, каб распрыгоніць будучае чалавецтва, дапамагчы людзям правільна арыентавацца ў іх гістарычным лёсе, даць ім слушныя духоўныя арыенціры.
РАЗДЗЕЛ ІУ
ПРАДБАЧАННЕ БУДУЧЫНІ І ГЛАБАЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ СУЧАСНАСЦІ
1. ГАРЫЗОНТЫ БУДУЧЫНІ, ПРАДБАЧАННЕ, ЯГО СПЕЦЫФІКА, ФОРМЫ І РОЛЯ Ў ЖЫЦЦІ ГРАМАДСТВА,
ПРЫАДКРЫВАЮЧЫ ЗАСЛОНУ ЧАСУ. ПРАДБАЧАННЕ ЯК ЧАЛАВЕЧАЯ ГІАТРЭБНАСЦЬ І ЗДОЛЬНАСЦЬ
Цяжка знайсці на зямлі такога чалавека, які б не імкнуўся прыадкрыць заслону, што аддзяляе яго сённяшні дзень ад дня заўтрашняга, які не задаваў бы сабе пытанні: што чакае яго і іншых людзей заўтра, праз год, „пасля”. Напэўна, гэтыя пытанні цікавілі людзей заўсёды.
Ва ўсіх грамадствах, пачынаючы ад старажытнасці і да сённяшняга часу мы сустракаемся з людзьмі, асноўнае сацыяльнае заняцце якіх лрадказанне будучыні. Гэта шаманы, аракулы, ча-
раўнікі, прарокі, валхвы, астролагі, магі, празорцы, утапісты і г. д. Імёны некаторых з іх, нават тых, хто жыў у далёкай старажытнасці, гісторыя данясла да нашых дзён. імя Касандры, дачкі цара Прыама, зрабілася агульным. (Нагадаем песеньку У. Высоцкага пра „вяшчунку” Касандру). Сярод жанчын-прадказальніц належыць адзначыць Сівілу, якая паходзіла з Эрытрэі і збор прадказанняў якой (Сівіліны кнігі) быў вельмі папулярны ў час сярэднявечча. Сівіла рабіла прадказанні калі знаходзілася ў экстазе, спантанна. (3 літаратурна-мастацкім апісаннем сівілінай варажбы можна пазнаёміцца ў аповесці швецкага пісьменніка Пера Лагерквіста „Сівіла". М., 1981). Дзякуючы вядомаму гісторыку антычнасці Плутарху не забыта і імя Арыстандра асабістага прадказальніка Аляксандра Македонскага, ад якога палкаводзец „даведаўся” пра тое, што чакае яго ў надыходзячых бітвах.
Увогуле ў антычным свеце прадраканне, прадказанне будучыні было пастаўлена на прафесійную аснову. Прыгадаем слаўнага дэльфійскага аракула ў святыні Апалона. Аракул гэта месца ў святыні,
дзе жадаючыя атрымлівалі праз Піфію, вяшчунку і прадракальніцу, адказы бажаства на зададзенае пытанне, а таксама і само прадраканне. Седзячы на трыножніку, „натхняемая” богам Апалонам і ў стане экстазу Піфія паведамляла прадказанні, якія вяшчун тлумачыў, пераводзячы іх на вершаваную мову. Дэльфы ўжывалі цёмныя, двухсэнсоўныя выразы. У якасці прыкладу можна нагадаць прадказанне дэльфійскага аракула цару Крэзу. Прадказанне было такое, што калі Крэз перасячэ раку Халіс, то ён знішчыць вялікае царства. І толькі пасля таго, як яго войска было цалкам разгромлена ў бітве пасля пераходу праз раку, Крэз зразумеў, што царства, якое меў на ўвазе аракул, было яго ўласным.